tgindex
Belarus FM
@BelarusFMбелорусский

Лепшыя падкасты і аўдыёкнігі жывуць тут: https://belarus.fm

Последний пост
12 авг.
Последнее чтение
14 авг.
Постов за неделю
1
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
105
−1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
473
20 постов
Вовлечённость
450,5%
к подписчикам
Постов в день
0,1
всего 20
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
107
1/48двое суток
122
1/72трое суток
132

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 📌 VERTIS: бесплатный перевод для всех иностранцев С 1 мая 2026 года граждане стран, не входящих в ЕС, и лица без гражданства, законно находящиеся в Литве, могут бесплатно заказать устный или письменный перевод через систему VERTIS. Переводчик может помочь во время визита к врачу, в Департамент миграции, муниципалитет, учебное заведение или другое учреждение. Через систему также можно заказать перевод личных документов. Разбираемся, кто имеет право на бесплатный перевод, в каких ситуациях его можно получить и как оформить заявку. 🔗 https://integra-l.eu/1981/ #беженцы #иностранцы #интеграция #перевод #помощь Беженцы | Новости | Общее | Просители убежища | Просители убежища, беженцы | 🔖Integra-L

  • 8 авг.494571

    🎧 Хто такія «мальцы»? Патаемная мова гей-кам’юніці і два беларускія словы на мяжы знікнення У гэтым эпізодзе разбіраемся, што значаць «мальцы», «ўмызгі» і «калакалуха» і як гэтыя словы ўжываюць на Віцебшчыне. Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/rheme-catcher/gem-02/ 👈 Усталяваная спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут YouTube: даступны тут

  • 🎧 Чаму жаночы футбол не такі папулярны? 50 гадоў забароны і байкі пра «непрыбытковы» спорт Чаму мужчынскі футбол атрымлівае грошы і эфірны час, а жаночы называюць нішавым? Не блытайце прычыну з вынікам: гісторыя 50-гадовай забароны, прыклады сэксізму ў спорце і ня толькі, міт пра нізкі попыт і што з усім гэтым можна зрабіць. Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/ru/im-not-a-feminist/but-s2ep02/ 👈 Усталяваная спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут YouTube: даступны тут

  • 🎧 Аўдыяслоўнік знікаючых, падзабытых і новых словаў беларускай мовы: Знаёмства Лоўцы слоўцаў Жэня і Ўладзік (Уладзіслаў Гарбацкі – сацыялінгвіст, гендарны даследнік) выпраўляюцца на паляванне ў моўны лес, дзе шукаюць знікаючыя, падзабытыя і новыя словы беларускай мовы. Гэта слоўнік у аўдыяфармаце на Belarus FM, дзе мы збіраем віцеблянізмы, фемінітывы, словы са старых кніг і жывыя наватворы. Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/rheme-catcher/gem-01/ 👈 Усталяваная спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут YouTube: даступны тут

  • 🎧 Фэміністка на Азэмпіку: канец эры бодзіпазытыву? Ці можна худнець не дзеля мужчын Вяртанне падкасту «Я не феміністка, але...», якога вы так доўга чакалі! 2 сезон ужо на нашым сайце! Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/ru/im-not-a-feminist/but-s2ep01/ 👈 Усталяваная спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут YouTube: даступны тут

  • 8 мар.698104

    🎧 Фемінітывы ў беларускай мове: казка, гісторыя ці рэчаіснасць? Дарагія жанчыны! Віншуем усіх з Днём жаночай салідарнасці ў барацьбе за свае правы! Наступны эпізод падкасту Краіна Цмокаў прысвечаны фемінітывам у беларускай мове. Сёння ў грамадстве дастаткова граматычна правільна назваць тую ці іншую прафесію ў жаночым родзе, каб у адказ пачуць раздражненне ці нават жарты. Пры гэтым гаворка ідзе пра звычайную частку граматыкі – гэта словы, якія дапамагаюць назваць жанчыну паводле яе працы і заняткаў. І тут паўстае пытанне: ці гэта праз тое, што мова раптам прапанавала нам нешта сапраўды экзатычнае? Ці фемінітывы прадыктаваныя тэмай роўнасці сёння? Бо іх менавіта так перш за ўсё і ўяўляюць – як словы, якіх «не было ніколі» і якія з’явіліся толькі зараз, праз позву дня. Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/dragons-motherland/tale-04/ 👈 Усталяваная спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут

  • 🔴 Новы эпізод падкасту «Краіна Цмокаў» 🎧 «Мова, якая кусаецца: Беларуская лаянка і «кляцьбонікі» мацней за расейскі мат Што такое «кляцьбонікі» і дзе іх шукаць? Як не варта лаяцца на беларускай мове? Размаўляем з ўкладальнікам слоўніка нецэнзурнай лексікі Уладзіславам Гарбацкім. Беларуская мова – разнастайная. Мы закранулі тэму абсцэннай лексікі для таго, каб прыцягнуць вашую ўвагу і ўвагу моладзі, падкрэсліць на гэтым прыкладзе праблему русіфікацыі і паступовую страту самасвядомсці. У наступных эпізодах мы спадзяемся закрануць таксама іншыя аспекты нашай мовы. Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/dragons-motherland/tale-03/ 👈 Усталяваная спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут

  • 📅 20 чэрвеня — Сусветны дзень уцекачоў Гэта дата была ўстаноўлена Генеральнай асамблеяй ААН, каб штогод нагадваць пра мільёны людзей, вымушаных пакінуць свае дамы з-за войнаў, пераследу і парушэнняў правоў чалавека. 📘 У гэты дзень мы публікуем інфармацыйную брашуру пра літоўскія падарожныя дакументы для замежнікаў. Што ўнутры: – навошта патрэбныя travel-дакументы; – якія віды такіх дакументаў існуюць у Літве; – хто можа іх атрымаць; – як выбраць патрэбны дакумент. Брашура даступная ў Google Кнігах па спасылцы: 👉 https://play.google.com/store/books/details?id=hv9mEQAAQBAJ Калі вы карыстаецеся Google Кнігамі ўпершыню, іх сістэма можа часова зарэзерваваць да 1 еўра на вашай карце (гэта сума аўтаматычна вяртаецца праз некалькі дзён). Брашура падрыхтавана Аляксандрай Копцік у супрацоўніцтве з Belarus.fm 📩 Кантакты: — па пытаннях да аўтаркі: ask@integra-l.eu — калі у вас ёсць выдатная ідэя для падкасту, аўдыёкнігі, або для іншага выдання, але вы не ведаеце з чаго пачаць, напішыце: help@belarus.fm

  • 🔎 Литовский Красный Крест анализирует ситуацию, связанную с доступом просителей убежища к услугам здравоохранения, и обращается к иностранцам, проживающим в Литве, имеющим такой статус и столкнувшимся с системой здравоохранения страны. Анкета предназначена для просителей убежища, проживающих самостоятельно. Данные анкеты собираются для того, чтобы выяснить, с какими проблемами сталкиваются просители убежища при доступе к медицинским услугам. Собранные данные будут проанализированы и использованы для улучшения доступа просителей убежища к услугам здравоохранения. Анкета анонимна. Собранные данные будут включены в тематический отчет Литовского Красного Креста, однако в нем не будет указано, кто предоставил информацию. 🔗 https://forms.office.com/e/ZWhfQ6F0dh?origin=lprLink

  • 🔴 Новы эпізод падкасту «Хто зверху?» 🎧 Таксічная маскуліннасць шкодзіць і ЛГБТК+. TradWife — падман? Лайфхакі партнёрства ў сям'і У адной з нас мама цягнула ўсё: і «мамантаў», і побыт, і клопат. У іншай — мадэлі залежнай жанчыны проста не было. Ці працуе так сёння? Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/ru/top-or-bottom/meet-10/ 👈 Усталяваная спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут YouTube: даступны тут

  • 🔴 Новы эпізод падкасту «Я не феміністка, але...» 🎧 Жанчын падманам завабілі ў кабалу або рэальная гісторыя фемінізму ў нас Пасля вызвалення сялян у 1861 годзе высвятлілася, што просты мужык з сяла валодае болей вялікімі магчымасцямі, чым іншая графіня: у жанчын не было нават пашпартоў Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/im-not-a-feminist/but-10/ 👈 Усталяваная спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут YouTube: даступны тут

  • 🔴 Новы эпізод падкасту «Хто зверху?» 🎧 «Гляджу, але не стаўлю падабайку»: стэндаперка пра плюсы і мінусы дэйтынгу ў вымушанай эміграцыі Сёння ў нас у гасцях — камікесса, актрыса і журналістка Крысціна Грэкава — пра тое, як будаваць блізкасць у вымушанай эміграцыі, навошта прагаворваць межы і пачуцці, і чаму нам усё складаней быць разам. Абмяркоўваем адзіноту, кароткачасовыя сувязі, беларускі кантэкст і новыя формы стасункаў — без залішніх чаканняў, але з сапраўднай блізкасцю. Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/ru/top-or-bottom/meet-9/ 👈 Усталяваная спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут YouTube: даступны тут

  • 🔴 Новы эпізод падкасту «Я не феміністка, але...» 🎧 «У яе будзе магчымасць здаць у арэнду свой рот»: чаму жанчыны часцей маўчаць пра... Якіх толькі эпітэтаў прэса ні дазваляла сабе ў яе адрас: яе называлі неразумная пустышкай, а таксама драпежніцай, якая «падставіла» прэзідэнта. Дзевяты выпуск подкаста — пра харассмент, яго невідавочныя праявы, а таксама фільмы і серыялы на гэтую тэму. Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/im-not-a-feminist/but-9/ 👈 Усталяваная спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут YouTube: даступны тут

  • 🔴 Новы эпізод падкасту «Хто зверху?» 🎧 «Мяне не дачакаліся»: былая палітзняволеная лесбійка пра жыццё ў калоніі і каханне на волі Праблемы з даверам засталіся пасля таго, як падчас зняволення Дашу не дачакаліся ні каханая жанчына, ні сяброўкі. Гэта пакінула крыўду. Адносіны скончыліся ў аднабаковым парадку — без званка маці, без нават шакаладкі. А ў турме шакаладка значыць вельмі шмат. І менавіта таму, выйшаўшы з калоніі, на наступны дзень Даша сабрала і аднесла перадачы жанчынам, што засталіся ў зняволенні. Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/ru/top-or-bottom/meet-8/ 👈 Усталяваная спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут YouTube: даступны тут

  • 🔴 Новы эпізод падкасту «Лёгка сказаць» 🎧 Прызнанне кваліфікацыі: як пацвердзіць дыплом у Літве? Вынік суда над аўтаркай падкаста 💼 Як працягнуць працу па прафесіі пасля вымушанага пераезду — гаворым аб працэдуры прызнання кваліфікацыі ў Літве. Каму патрэбна такая працэдура і што такое рэгуляваная прафесія? Якія паслабленні ёсць для ўцекачоў пры прызнанні акадэмічнай кваліфікацыі? Чым прызнанне прафесійнай кваліфікацыі адрозніваецца ад акадэмічнай? Дзе атрымаць кансультацыю ў залежнасці ад спецыяльнасці? ⚡️ А ў канцы распавяду пра тое, чым скончыўся мой суд па адмове ў прытулку (з падрабязнасцямі высноваў суда). Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/easier-said/problem-7/ 👈 Усталявана спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут YouTube: даступны тут

  • 🔴 Першы эпізод «Падкасту па нядолі» 🎧 А калі пажар або кватэру абрабуюць? Пастаянна ўсё правяраю — што гэта? Жыву з АКР з дзяцінства Сімптомы АКР могуць праяўляцца па-рознаму. Напрыклад, у выглядзе страху дапусціць памылку — тады вы зноў і зноў, скажам, перачытваеце паведамленне перад адпраўкай. Альбо пастаянныя думкі пра тое, што калі не праверыць чэк у краме, то касір можа прабіць тавар па іншым кошце, а вы гэтага нават не заўважыце. Інакш кажучы, вельмі часта — гэта пра адчуванне, што ўсё трымаецца менавіта на вас. І не абавязкова, што ўсё так і будзе, але вы хочаце быць гатовымі да гэтага. І вось менавіта знясільваючы характар гэтай пастаяннай трывожнасці і з’яўляецца галоўнай праблемай АКР. Пра гэта і не толькі слухайце ў нашым першым эпізодзе! Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/health/brief-01/ 👈 Усталяваная спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут YouTube: даступны тут

  • 🔴 Новы эпізод падкасту «Я не феміністка, але...» 🎧 Што такое сэксізм? Сэкспрасвет, аборты і «цяжарная ў 16»: краіне трэба гарматнае мяса Сэкс-асвета зніжае колькасць падлеткавых цяжарнасцяў — такая статыстыка існуе ўжо даўно. Але ў традыцыйных патрыярхальных грамадствах замест паўнавартаснай сэкс-асветы праводзяць іншыя ўрокі... Пра гэта і не толькі слухайце ў нашым новым эпізодзе! Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/im-not-a-feminist/but-8/ 👈 Усталяваная спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут YouTube: даступны тут

  • ❤️ Віншуем Аляксандру! Сёння ў Вільні суд другой інстанцыі вынес рашэнне абавязаць Дэпартамент міграцыі прыняць новае рашэнне аб прадастаўленні прытулку па яе кейсу! Яна абяцае распавесці падрабязнасці ў наступным выпуску падкаста.

  • 🔴 Новы эпізод падкасту «Хто зверху?» 🎧 Сэксуальная рэвалюцыя ў фальклоры Беларусі: гайкі закруціла сістэма Раней элемент кантролю спрабавалі насаджаць праз царкву і заканадаўства, нават калі пытанне датычылася сексу, а не арыентацыі. Але вынік такога кантролю, як мы ўбачым, адбіўся толькі на тым, колькі інфармацыі з тых часоў дайшло да нас або наколькі моцна гэта было зашыфравана ў фальклоры. А не на тым, што з-за такога жадання сістэмы ўсё кантраляваць людзі тых часоў сапраўды падпарадкоўваліся гэтаму выкліку. 📍 Але што адбываецца сёння і як гэта здарылася? Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/ru/top-or-bottom/meet-7/ 👈 Усталяваная спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут YouTube: даступны тут

  • 🔴 Новы эпізод падкасту «Лёгка сказаць» 🎧 Што такое asmens kodas і як без яго пражыць у Літве? Як без ВНЖ адкрыць рахунак у банку? Без asmens кода замежнік абмежаваны ў сваіх магчымасцях. Медыцына, падаткі, індывідуальная дзейнасць, праца — гэтыя і многія іншыя пытанні завязаныя на электронных паслугах. І каб неяк імі скарыстацца, трэба шукаць альтэрнатывы. 📇 Чым можна замяніць адсутнічаючы асабісты код у Літве, пакуль вы чакаеце рашэння па прытулку? Ды як пісаць запыты ў розныя ўстановы, каб атрымліваць адказы? Падзелімся сваім шаблонам для гэтага. Слухайце проста зараз: 👉 https://belarus.fm/easier-said/problem-6/ 👈 Усталявана спецыяльная праграма для праслухоўванняў падкастаў? Тады перайдзіце па спасылцы ніжэй, каб слухаць адразу там: iTunes: слухайце тут Spotify: шукайце тут YouTube: даступны тут

Belarus FM — tgindex