Народная амбасада Беларусі ў Літве
СтатистикаДорогие друзья! Приветствуем вас на канале Народного Посольства Беларуси в Литовской Республике. Вы найдёте много полезной информации для жизни беларусов в Литве в чате по ссылке @BelarusInLT_bot - по всем вопросам @FEeQUZ - рассыльный акакунт
- Последний пост
- 10 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 1
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 21
- 1/48двое суток
- 24
- 1/72трое суток
- 25
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
МИД Литвы в годовщину выборов в Беларуси: репрессивный аппарат остаётся неизменным Как отмечает министерство, несмотря на отдельные жесты режима, за шесть лет ситуация в Беларуси, по сути, не изменилась. „Репрессивный аппарат остаётся неизменным, а проблема политических заключённых не решена. Политические преследования продолжаются, ситуация с правами человека ухудшается. Политика белорусского режима оказывает прямое влияние на безопасность Литвы и Европы. Беларусь по-прежнему является соучастницей российской агрессии против Украины, осуществляет гибридные атаки против государств Европейского союза, в том числе стимулируя нелегальную миграцию в политических целях“, – подчёркивает министерство. МИД указывает, что Литва призывает белорусский режим незамедлительно освободить всех политических заключенных, прекратить репрессии против белорусского общества, перестать поддерживать российскую агрессию против Украины и прекратить гибридные атаки. www.delfi.lt/a/120287702
Парламенцкая асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) прыняла рэзалюцыю па Беларусі і ўпершыню за доўгі час уключыла Беларусь у выніковую Гаагскую дэкларацыю Галоўнае: 1️⃣ У дэкларацыі адзначана вызваленне часткі палітвязняў, але падкрэслена неабходнасць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення новых рэпрэсій. 2️⃣ ПА АБСЕ заклікала Беларусь спыніць падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны і пераслед журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў і моладзі. 3️⃣ У асобнай рэзалюцыі рэжым Лукашэнкі названы крыніцай пагрозы рэгіянальнай бяспецы, а таксама асуджаныя гібрыдныя атакі, транснацыянальныя рэпрэсіі і выкарыстанне міграцыі як інструмента палітычнага ціску. 4️⃣ Парламентарыі падтрымалі далейшае захаванне і ўзмацненне санкцый, пакуль у Беларусі не спыняцца рэпрэсіі і падтрымка расійскай вайны. 5️⃣ ПА АБСЕ вітала пачатак расследавання Міжнароднага крымінальнага суда ў дачыненні да Лукашэнкі. 6️⃣ Дзяржавы АБСЕ заклікалі распрацаваць канкрэтныя прававыя рашэнні для беларусаў у выгнанні, у тым ліку па дакументах, прававым статусе і доступе да асноўных правоў. 7️⃣ Асамблея таксама пацвердзіла падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і выступіла за пашырэнне супрацоўніцтва з імі, уключаючы іх далейшы ўдзел у працы ПА АБСЕ.
🇪🇺 Добрыя навіны з ПАРЭ, якія могуць значна паўплываць на вырашэнне пашпартовых і бяспекавых пытанняў для тысяч беларусаў і беларусак за мяжой 25 чэрвеня Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла Рэзалюцыю № 2669 аб барацьбе з транснацыянальнымі рэпрэсіямі. Гэта не проста яшчэ адзін міжнародны дакумент, бо ў ім ясна сцвярджаецца, што аўтарытарныя рэжымы «пераследуюць сваіх грамадзян за межамі нацыянальных граніц, выкарыстоўваючы адміністрацыйныя, прававыя і эканамічныя інструменты ціску». Упершыню на ўзроўні ПАРЭ ў рэзалюцыі падрабязна апісваецца, як менавіта гэта адбываецца. У рэзалюцыі адкрыта сцвярджаецца, што такія інструменты ўключаюць «ануляванне або адмову ў выдачы пашпартоў», «адмову ў консульскай абароне», «злоўжыванне механізмамі Інтэрпола», «фінансавую дыскрымінацыю» і «ціск на членаў сям'і». Гэта менавіта тыя формы пераследу, з якімі сутыкаюцца тысячы белорусам і беларусак у выгнанні. Важна, што дакумент не толькі вызначае праблему, але і прапануе канкрэтныя рашэнні. ПАРЭ заклікае дзяржавы «стварыць альтэрнатыўныя механізмы выдачы дакументаў асобам, пазбаўленым пашпартоў па палітычных прычынах», «забяспечыць доступ да банкаўскіх паслуг» , «улічваць рызыкі транснацыянальнага пераследу пры разглядзе хадайніцтваў аб прытулку» і «ўводзіць мэтавыя санкцыі супраць асоб, адказных за такі пераслед». Такім чынам, рэзалюцыя ператварае прызнанне праблемы ў набор практычных інструментаў для абароны. Яна дае еўрапейскім дзяржавам дакладныя рэкамендацыі, як рэагаваць на ціск з боку аўтарытарных рэжымаў і як абараняць людзей, якія знаходзяцца пад пагрозай за мяжой. Гэты дакумент з'яўляецца вынікам доўгай сумеснай працы парламентарыяў, экспертаў і прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў. Аднак прыняцце рэзалюцыі — гэта не канец, а пачатак новага этапу працы. Цяпер рэкамендацыі ПАРЭ павінны быць адлюстраваны ў заканадаўстве і адміністрацыйнай практыцы еўрапейскіх дзяржаў. Менавіта на нацыянальным узроўні будуць прымацца рашэнні аб выдачы дакументаў, доступе да банкаўскіх паслуг, абароне ад злоўжыванняў з боку Інтэрпола і іншых механізмах, якія непасрэдна ўплываюць на жыццё беларусаў і беларусак. У гэтай працы важную ролю маюць адыграць і Народныя амбасады Беларусі. Разам з беларускімі асацыяцыямі, актывістамі і актывісткамі, нацыянальнымі ўладамі і міжнароднымі партнёрамі мы будзем намагацца, каб рэкамендацыі ПАРЭ не засталіся пустымі словамі на паперы, а сталі рэальнымі механізмамі для абароны нашых суайчыннікаў у кожнай краіне, дзе жывуць беларусы і беларускі. Крыніца: Народнае консульства Беларусі ў Ніцы Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
📝Як даведацца, ці заведзеная супраць вас крымінальная справа ў Беларусі: пакрокавая інструкцыя Беларускія ўлады працягваюць аказваць ціск на тых, хто быў вымушаны пакінуць краіну. Ператрусы па месцы рэгістрацыі, допыты і запалохванне сваякоў, арышты маёмасці і абвяшчэнне ў міжнародны вышук — з гэтым трансгранічным пераследам сутыкнуліся ўжо сотні палітэмігрантаў. Пры гэтым сілавікі наўмысна ўтрымліваюць людзей у інфармацыйным вакууме і не пакідаюць ніякіх працэсуальных дакументаў. Што рабіць, калі вы падазраяце, што сталі фігурантам крымінальнай справы, але не маеце дакладнай інфармацыі? Юрыдычная служба «Вясны» сабрала ўсе спосабы самастойнай праверкі свайго статусу: ад афіцыйных запытаў у Следчы камітэт і праверкі экстрэмісцкіх спісаў да пошуку ў базах вышуку. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120508 🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка ✍️Па дапамогу з пошукам інфармацыі звяртайцеся на гарачую лінію «Вясны»: @ViasnaSOS @SOSviasna
⚠️ Нам стала вядома пра новыя выпадкі ціску на студэнтаў, выпускнікоў і людзей, звязаных з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пасля прызнання ЕГУ «экстрэмісцкай арганізацыяй» у Беларусі адбываюцца ператрусы і допыты людзей, якія маюць дачыненне да ўніверсітэта. Таксама паведамляецца пра пагрозы ў адрас сваякоў студэнтаў. Мы заклікаем усіх, каго можа закранаць гэтая сітуацыя, захоўваць асцярожнасць і ўважліва ставіцца да пытанняў асабістай бяспекі. 📌 Калі вы студэнт(ка), выпускнік(ца) або супрацоўнік(ца) ЕГУ і вам патрэбна інфармацыя пра магчымыя варыянты падтрымкі, кантакты праваабаронцаў або юрыдычная кансультацыя, вы можаце звярнуцца да нас: 📧 Lithuania@belarusabroad.org
❗️У Літве змяніліся правілы для замежнікаў з ВНЖ: што важна ведаць 22 мая 2026 года ўступілі ў сілу змены ў Закон «Аб прававым становішчы замежнікаў». Частка з іх дзейнічае ўжо цяпер, а асобныя новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць з 1 лістапада 2026 года. ✅ ШТО ЎЖО ДЗЕЙНІЧАЕ З 22 МАЯ 2026 ГОДА Можна законна заставацца ў Літве падчас разгляду заявы на ВНЖ Калі вы своечасова падалі заяву на замену ВНЖ або на атрыманне новага ВНЖ па іншай падставе, вы можаце законна знаходзіцца ў Літве да прыняцця рашэння Дэпартаментам міграцыі, нават калі тэрмін дзеяння вашага папярэдняга ВНЖ ужо скончыўся. Калі вы мелі ВНЖ па працы і падалі заяву своечасова, вы таксама можаце працягваць працаваць у таго ж працадаўцы, пакуль разглядаецца ваша заява. Праз сістэму MIGRIS можна атрымаць лічбавае пасведчанне аб рэгістрацыі замежніка, якое пацвярджае законнасць знаходжання ў Літве падчас разгляду заявы. ⚠️ Важна: гэтае пасведчанне не з'яўляецца праязным дакументам. Па ім нельга перасякаць межы і падарожнічаць па Шэнгенскай зоне. Перыяд чакання будзе залічвацца для ПМЖ Калі вам выдадзена такое пасведчанне на час разгляду заявы на выдачу або замену ВНЖ, увесь гэты перыяд будзе залічвацца ў неабходны тэрмін законнага пражывання для атрымання ПМЖ. Гэта адна з самых важных зменаў, бо раней у многіх узнікалі праблемы з-за перапынкаў паміж заканчэннем старога ВНЖ і атрыманнем новага. Больш жорсткі кантроль працадаўцаў Калі працадаўца быў пакараны за нелегальную або недэклараваную працу ці іншыя сур'ёзныя парушэнні, замежніку могуць адмовіць у выдачы або замене ВНЖ, а ў асобных выпадках — і скасаваць ужо выдадзены дазвол. Спрошчаныя ўмовы для ВНЖ па працы Цяпер дастаткова адпавядаць аднаму з крытэрыяў: • кваліфікацыя; • досвед працы; • заработная плата не ніжэй за сярэдні брута-заробак у Літве. Больш часу на пошук новай працы Пры страце працы можна будзе шукаць новага працадаўцу: • да 3 месяцаў — калі ВНЖ па працы выдадзены менш чым на 2 гады; • да 6 месяцаў — калі ВНЖ па працы выдадзены на 2 гады і больш. Пра страту працы неабходна паведаміць праз MIGRIS. 🔹Змены для Blue Card • Пасля 12 месяцаў працы больш не патрабуецца асобны дазвол на змену працадаўцы. • Часовая непрацаздольнасць, інваліднасць або водпуск па доглядзе за дзіцем не будуць аўтаматычна лічыцца парушэннем умоў Blue Card, калі працоўныя адносіны працягваюцца. Квоты больш не будуць прымяняцца да асобных катэгорый Гэта датычыцца: • асоб з часовай абаронай; • уладальнікаў гуманітарнага ВНЖ; • асоб з ВНЖ па ўз'яднанні сям'і; • выпускнікоў літоўскіх навучальных устаноў на працягу 5 гадоў пасля заканчэння вучобы. Асобнае правіла для грамадзян Украіны Перыяд мабілізацыі, вайсковай службы або ўдзелу ў абароне Украіны не будзе лічыцца перапынкам у працоўным стажы пры пацвярджэнні досведу працы. 🎓 Змены для студэнтаў • Студэнты 1–2 курса бакалаўрыяту могуць працаваць не больш за 20 гадзін на тыдзень. • Студэнты старэйшых курсаў, магістранты, дактаранты і ўрачы-рэзідэнты могуць працаваць да 40 гадзін на тыдзень. • Агульны тэрмін ВНЖ па вучобе не можа перавышаць 8 гадоў (для новых дазволаў, выдадзеных пасля 22 мая 2026 года). 📅 ШТО ЗМЕНІЦЦА З 1 ЛІСТАПАДА 2026 ГОДА Зменіцца парадак падачы некаторых заяў на ВНЖ. Замежнікі, якія знаходзяцца ў Літве па шэнгенскай візе або нацыянальнай візе іншай дзяржавы, у большасці выпадкаў больш не змогуць падаваць заявы на ВНЖ па працы або вучобе непасрэдна ў Дэпартамент міграцыі ў Літве. Для гэтага трэба будзе звяртацца праз цэнтры VFS Global за межамі Літвы. 📌 Такім чынам, галоўныя навіны для большасці замежнікаў ужо дзейнічаюць: можна законна чакаць рашэнне па ВНЖ без страты стажу для ПМЖ, а таксама атрымаць дадатковыя гарантыі пры змене або страце працы.
🇮🇹 Міжнародны кірмаш у Мілане У рамках культурнай дыпламатыі, пры падтрымцы Народных амбасадаў Беларусі, беларускія ініцыятывы і майстры прымуць удзел у міжнародным кірмашы «Artigiano in Fiera». Беларускую культуру і рамяство на кірмашы ў Мілане прадставяць беларускія асацыяцыі і праекты з розных краін: 🇮🇹 TALAKA 🇫🇷 RODNY KRAÏ 🇱🇹 GUDŲ IDÉJŲ JŪRA Запрашаем наведаць стэнд і падтрымаць беларускую супольнасць! 📍 Мілан, Artigiano in fiero 📆 з 29 траўня па 2 чэрвеня 🎫 Уваход вольны (па рэгістрацыі на сайце кірмаша) Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
Народныя амбасады Беларусі прынялі ўдзел у III Кангрэсе па палітзняволеных у Беларусі Прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн і прадстаўніца Народнага пасольства Беларусі ў Італіі, кіраўніца Цэнтра беларускай супольнасці ў Італіі Юлія Юхно прынялі ўдзел у панэльнай дыскусіі, прысвечанай падтрымцы беларускіх палітвязняў і людзей, вымушаных пакінуць Беларусь. Ірына Маклейн выступіла мадэратаркай дыскусіі, а Юлія Юхно расказала пра праекты падтрымкі, якія беларускія ініцыятывы ў Італіі рэалізуюць для былых палітвязняў, у тым ліку пра падыходы да інтэграцыі, суправаджэння і стварэння ўмоў для больш устойлівага і самастойнага жыцця людзей пасля вымушанай эміграцыі. На канферэнцыі таксама прысутнічала і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Літве Алена Волкава. #палітвязні #WithoutJustCause Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
видео или голосовое, без подписи
Беларусы Клайпеды правялі акцыю з нагоды Дня палітвязняў «Ніхто не забыты, нішто не забыта! Свабоду палітвязням! Жыве Беларусь!».
Народная амбасада Беларусі ў Літве таксама далучылася да «Прыемнага Прыёму» ў Варшаве У межах Ночы музеяў Народная амбасада Беларусі ў Польшчы разам з Беларускім Моладзевым Хабам правялі цёплую сустрэчу ў стылі Dranik-party. Прадстаўнікі Народнай амбасады Беларусі ў Літве таксама ўзялі ўдзел у прыёме — каб падтрымаць калегаў, сустрэцца з беларусамі Варшавы і яшчэ раз паказаць: народныя амбасады працуюць як супольная сетка беларускай салідарнасці ў розных краінах. Дзякуем Народнай амбасадзе Беларусі ў Польшчы за арганізацыю і цёплую атмасферу. 🤍❤️🤍 #НароднаяАмбасада #БеларусыЛітвы #БеларусыПольшчы #КультурнаяДыпламатыя
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
З мукой ці без? Ціханоўская завітала на Dranik-party У межах Ночы музеяў у Варшаве Народная амбасада Беларусі ў Польшчы разам з Беларускім Моладзевым Хабам правялі ўрачысты «Прыемны Прыём» у стылі Dranik-party. Беларуская лідарка таксама далучылася да імпрэзы, паразмаўляла з гасцямі і паспрабавала дранікі! Святлана Ціханоўская: «Вельмі цёплая сустрэча. Дзякуй кожнаму, хто прыйшоў і стварыў гэты ўтульны і шчыры вечар. Такія мерапрыемствы — пра простыя рэчы, якія нас аб’ядноўваюць: размовы, любімыя стравыі родныя словы. Гэта пра падтрымку і ціхую ўпэўненасць, што мы разам. І што, нягледзячы на адлегласці і выпрабаванні, беларускае жыццё працягваецца — у людзях, у сустрэчах і ў жаданні трымацца адзін за аднаго».
🤍❤️🤍 Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Клайпедзе. Велапрабег і мітынг салідарнасці. 21 мая (чацвер) запрашаем кожнага неабыякавага далучыцца да акцыі ў падтрымку тых, хто апынуўся за кратамі праз свае перакананні. Наша салідарнасць — гэта іх моц! 📅 Праграма мерапрыемства: 18:00 — Збор удзельнікаў велапрабегу 🚴♂️ Месца збору: каля помніка «Арка» (Tiltų g. 2). Рыхтуем ровары, мацуем сцягі. 18:15 — Старт роварнага прабегу Накіроўваемся па веладарожцы ўздоўж праспекта Тайкос (Taikos pr.). ~18:30 — Прыпынак каля ГЦ «Akropolis» 📍 Тут да велапрабегу могуць далучыцца ўсе ахвочыя, каму зручней стартаваць з гэтай кропкі! Далей разам рухаемся да месца мітынгу. 19:00 — Мітынг падтрымкі 📢 Месца правядзення: Сквер рэпрэсаваных (Tremtinių skveras, Daukanto g. 11). Выступ-прамова "Чаму нашая патрымка такая важная для палітвязняў". Напісанне лістоў. Жыве Беларусь! ⬜️🟥⬜️
💬Што зрабілі і працягваюць рабіць у розных краінах свету беларускія дыяспары Пра гэта падчас V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету расказалі прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх арганізацый з 11 краін Еўропы і ЗША. Сваімі паспяховымі кейсамі падзяліліся, у тым ліку, і Народныя амбасады Беларусі. 🇮🇹 Народная амбасада Беларусі ў Італіі выконвае прадстаўнічую функцыю, займаецца адвакацыяй правоў беларусаў у Італіі, дапамагае з легалізацыяй, развівае нефармальныя дыпламатычныя адносіны з італьянскімі ўладамі, бо афіцыйных з пасольствам Беларусі даўно няма. «Штогод у Італіі праводзяцца лагеры для рэпрэсаваных беларусаў і былых палітвязняў, у іх прыязджаюць таксама тыя, хто да гэтага часу стала жыве ў Беларусі. За ўвесь час у такіх лагерах пабыло ўжо больш за 100 чалавек. 2 траўня пачынаецца першая змена цяперашняга лета. Таксама летась у Італіі адкрыўся шэлтэр для рэпрэсаваных беларусаў, дзе яны могуць пажыць першы час», – распавяла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно. 🇸🇮 Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі расказала пра тое, як яны дабіліся адкрыцця рахункаў беларусам у гэтай краіне ў сітуацыі, калі вельмі часта банкі адмаўляюць, спасылаючыся на санкцыі і бяспеку. «Беларусы сутыкаюцца з такімі адмовамі ў шмат якіх краінах і чуюць, што, маўляў, Беларусь пад санкцыямі. Але банкаўскі рахунак - гэта сацыяльная паслуга, без якой немагчыма нармальна жыць, плаціць падаткі, атрымліваць рознага віду дапамогу ад дзяржавы. Таму мы ў Славеніі пачалі адвакацыйную кампанію», - паведаміла Аляксандра Мамаева. 🇱🇹 Алена Волкава, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Літве, распавяла аб стварэнні ў Клайпедзе арганізацыі "Мора беларускіх ідэй", валанцёры якой робяць акцэнт на культурных мерапрыемствах. Дзеля гэтага было ўстаноўлена партнёрства з літоўскім Цэнтрам нацыянальных культур. Сёлета плануецца правесці фестываль беларускай культуры. «З верасня 2025 года ў нас працуе "Прастора для добрых беларускіх ідэй". У нас ёсць клуб па даследаваннях і пашыве беларускага нацыянальнага касцюма, творчыя майстар-класы, майстэрня па дрэве, для дзяцей - беларуская школа па нядзелях, якую падтрымаў клайпедскі муніцыпалітэт», - падзялілася Алена. 🇫🇷 Кацярына Баўрэ, прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Ніцы, распавяла, як атрымалася дабіцца атрымання французскага грамадзянства для беларуса з пратэрмінаваным пашпартам, а таксама – выкладанні курса па пашыве беларускага нацыянальнага касцюма ў мясцовай навучальнай установе. Акрамя таго, беларусы ў Францыі арганізавалі лагер для рэпрэсаваных на 42 месцы. Больш падрабязна пра гэтыя і іншыя паспяховыя кейсы ў розных краінах 👉 па спасылцы. Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
видео или голосовое, без подписи
🤝 Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі падзякавала Народным амбасадам Беларусі Урачыстая цэрэмонія ўручэння падзяк удзельнікам і ўдзельніцам ініцыятывы адбылася ў Варшаве падчас V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. "За шматгадовую плённую працу, накіраваную на прадстаўленне нацыянальных інтарэсаў Беларусі за мяжой, абарону правоў беларускіх грамадзян, а таксама рэалізацыю гуманітарных, інфармацыйных і культурных ініцыятыў." Дзякуй за падзяку! Працягваем сваю працу!✊ Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас