Малады фронт Беларусь ⬜️⬜️⬜️🟥🟥🟥⬜️⬜️⬜️
СтатистикаМіжнародны маладзёвы рух, ( МФ) - гэта шырокі грамадска-палітычный рух моладзі, які выступае за абарону і рэалізацыю правоў моладзі, спрыяе выхаванню маладога пакалення Беларусаў на падмурку нацыянальнай ідэі і хрысціянскіх прынцыпаў. Кантакты: @vit141
- Последний пост
- 9 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 22
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 14 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 63
- 1/48двое суток
- 72
- 1/72трое суток
- 77
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
‼️Малады фронт маладзёва-палітычны рух. Адна із апазыцыйных арганізацый Беларусі якая бярэ актыўны ўдзел у абароне Ўкраіны. Яе чальцы і кіраўнік арганізацыі Дзяніс Урбановіч , ваююць ў складзе Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу, і іншыхпадраздзяленнях. За чатыры гады вайны загінулі пяць чальцоў арганізацыі, ў тым ліку былы сустаршыня Эдуард Лобаў, больш за два дзесяткі Маладафронтаўцаў ваююць ў розных падраздзяленнях ЗСУ . Слава Героям!!! Сувязь з МФ: @vit1415 ДАЛУЧАЙСЯ: https://t.me/BDK022
Воля да ўлады Знову, як і штогод, беларускія актывісты задаюцца пытаньнем, "а чаму ў 2020 годзе не атрымалася"? Адкінуўшы ўсе вонкавыя фактары, прысутнасьць і маніпуляцыі з боку Расеі, ёсьць толькі адна прычына - воля да ўлады, ці яе адсутнасьць. Менавіта ў Лукашэнкі воля да ўлады праявілася ў найвышшай ступені, ўлада па-над усе, ўлада як форма ягонага фізычнага існаваньня. Без волі да ўлады, ні Расеі, ні сілавікі, ні рэпрэсіі не выратавалі б Лукашэнкі, як не выратавалі Януковіча ў 2014, Саргсяна ды іншых поўдыктатараў. Нават, расейскія прапагандысты (той жа Салаў'ёў), які тапілі Лукашэнку па загадзе Крамля ў 2020 годзе, прызнавалі ягоную волю да ўлады. Сама ўлада гэта ні добра і ні кепска - гэта моц, энэргія якая перарабляе і чалавека і рэальнасьць. У тых, хто выйступіў супраць яго, ні ў 2020 ні пасьля волі да ўлады не было і бліска. Пратэст, выбары, маршы - ўсе гэта было шоў, у якім ставіліся розныя мэты, але толькі не дасягненьне ўлады. Калі ў момант сутыкненьня дзьвух моцаў адзін бок кажа, што мне ўлада не патрэбна, я тут так, хачу, каб усім было добра, то з воляй, якая жадае ўлады, гэты бок праграе. Бо калі няма волі да ўлады, то не ставяцца канкрэтныя мэты і не выпрацоўваюцца інструменты йх дасягненьня і барацьбы, якія патрабуюць ахвяраў. Іншымі словамі, у 2020 годзе адбылося сутыкненьне сутнасьці, яка імкнулася утрымаць уладу ЛЮБЫМ КОШТАМ, з сутнасьцю якая не была гатовая ўзяць уладу ЛЮБЫМ КОШТАМ. У выніку заплаціўшы вялікую цану і страціўшы ўсе. У пратэстах 2020 году на жаль былі ахвяры, але гэта не вынік стратэгіі з боку пратэсту (ВОЛІ), а хутчэй як вынік яе адсутнасьці. І нават кроў, якая пралілася ў 2020 годзе не сталася фактарам мабілізацыі і радыкалізацыі, не стала крыніцай нараджэньня волі да ўлады. Такім пратэстам было легка маніпуляваць праз кветачкі, абдымкі, сардэчкі, то бок - такім чынам дазваляючы на дамінацыю іншай волі. Можна бясконца казаць пра крызісы, вокны магчымасьцяў, час, але пакуль не будзе людзей з выразнай палітычнай воляй і воляй да ўлады, перамены не наступяць. Ёсьць сітуацыя, калі пэўныя перамены наступаюць, калі пры ўладзе застаецца чалавек, са слабай воляй да ўлады. Такія рэжымы адразу становяцца няўстойлівымі. Але, калі мы зараз гаворым пра дадзены момант, то ў апазіцыйнай прасторы няма людзей з выразнай воляй да ўлады. P.S. Цікава, што слова "воля" як выражэньне моцы, жаданьня і яе рэалізацыя, аднагучна са словам "воля" як свабода - магчымасьць выражаць і рэалізоўваць моц і жаданьне. То бок у палітычным сэнсе свабодны толькі той, хто мае волю і ўладу.
БЕЛАРУСКІМ ДАБРААХВОТНІКАМ ВА УКРАІНЕ: Гонар і мая глыбокая павага тым, хто бароніць іншую краіну, каб уратаваць сваю. 9 жніўня, Беларусь.
видео или голосовое, без подписи
Быў такі вядомы беларускі дзеяч і інжынер Лявон Вітан-Дубейкаўскі. Ён паходзіў са шляхецкай сям'і Мсціслаўскага павета і ў свой час быў галоўным урадавым архітэктарам Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак гэта толькі адзін з эпізодаў яго беларускай дзейнасці. Акрамя таго ён вядомы як аўтар шматлікіх цікавых помнікаў архітэктуры, асабліва храмаў. У 1935 годзе ён далучыўся да Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, дзе займаў пасаду першага віцэ-старшыні і быў прадстаўніком партыі ў Беларускім нацыянальным камітэце. Яшчэ ў часы БНР ён некалі нарысаваў такі эскіз. Дакладней праект беларускага нацыянальнага ордэну часоў Беларускай Народнай Рэспублікі. Як бачна, узнагарода мае форму традыцыйнага для нашай культуры шасціканцовага (латарынгскі) крыжа, які выступае таксама ў культурах многіх іншых еўрапейскіх краін. Было б вельмі неразумна, каб хтосьці цяпер спрабаваў спалучыць дадзены сімвал з нацызмам.
Цытата: "вашы непаразуменні нам незразумелыя" Усё ім "зразумела", панове. Бо ўсё адкрыта і ўсё вядома. Дапыталі ў КГБ, прымусілі пагадзіцца на супрацоўніцтва, запісалі патрэбнае відэа, далі на рукі 15 тысячаў даляраў і па дамоўленасьці з асобамі за мяжой вывезьлі ў Вільню пад відам "апазыцыі" на ролю "пакрышкі" (проксі) брусэльскай палітыкі, дзеля перашкоды сапраўднай нацыянальнай беларускай апазыцыі, што выступае супраць Масквы, супраць маскоўскага рэжыму ў Менску і рэальна падтрымлівае Украіну. "Непанятлівыя" зрабілі свой дрэнны выбар, але прыкідваюцца, што не разумеюць.
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
Алена Жаркевіч распавядае як Беларускія валантэры дапамагаюць Украінцам пасля страшнага ўдара па Кіеву 2 ліпеня
Зяленскі фактычна паставіў Лукашэнку ўльтыматум. Цягам тыдня ўлады Беларусі павінны зьняць расейскія рэтранслятары, узмацняльнікі сыгналу для расейскіх дронаў. У іншым выпадку будуць здзейсьнены кропкавя ўдары. Таксама было ўзьнята пытаньне паставак паліва для Расеі з НПЗ (тут варта сказаць, што беларуская нафтапераапрацоўка стратэгічна не ўплывае на стан рэчаў у Расеі. За мінулы год Беларусь паставіла 300 тыс., тон паліва, у чэрвені бягучага году 70 тыс., але і сама залежыць ад паставак нафты з Расеі). Тым ня менш, гэта больш сур’ёзнае патраваньне. Але справа не ў гэтым. Для Лукашэнка гэта даволі сур’езная праблема, бо па-сутнасьці ў яго няма выхаду. Выканаць ультыматум ён ніяк не зможа, бо Масква не дазволіць, а супрацьпаставіць Украіне няма што. Канешне, Менск можа пачаць мабілізацыю і сьцягваньне войскаў да мяжы, што прывядзе да панікі і яшчэ большая верагоднасьці ўдараў. Тым больш, калі канфлікт пачнецца ён будзе весьціся цалкам на тэрыторыі Беларусі. Другі варыянт, карыстаючыся слабасьцю Расеі пайсьці на пэўныя саступкі і такім чынам цалкам выйсьці з вайны. Але гэта амаль не магчыма і не ў стылі Лукашэнкі. Трэцьці варыянт, калі ў Масквы застаўся толькі адзін козыр уратаваць сябе - ядзерная зброя, то для яе выкарыстаньня Беларусь самы лепшы варыянт. І сітуацыя для гэтага адпаведная. На пачатку, зрабіць з яе ахвяру атакі з боку Украіны і нанесьці ўдар ў адказ, але з тэрыторыі Беларусі.
⚪️⚪️🔴🔴⚪️⚪️ #героібеларусі #беларусь #гісторыябеларусі #маладыфронт #беларусынавайне #беларускаямова
Так, между делом, в полушуточной форме поговорили сегодня с Андреем Пауком, но я считаю, видео получилось довольно интересное. У кого-то от него уже начало пригорать в одном месте😆
‼️‼️ ЗАЯВА Арганізацыі «Малады Фронт» аб выхадзе з кааліцыі «Форум Статкевіча» ( Сход Неабыякавых). 3 чэрвеня 2026 года Арганізацыя «Малады Фронт» паведамляе аб прынятым рашэнні спыніць свой удзел у кааліцыі «Форум Статкевіча». Дадзенае рашэнне з'яўляецца вынікам істотных разыходжанняў у стратэгічным бачанні далейшага развіцця кааліцыі, прыярытэтаў яе дзейнасці, падыходаў да рэалізацыі пастаўленых задач і механізмаў прыняцця ключавых рашэнняў. На працягу ўсяго перыяду супрацоўніцтва прадстаўнікі «Маладога Фронту» імкнуліся да канструктыўнага дыялогу і пошуку агульных падыходаў у межах кааліцыі. Аднак на сённяшні дзень стала відавочным, што існуючыя рознагалоссі маюць прынцыповы характар і не дазваляюць у поўнай меры рэалізоўваць мэты і задачы нашай арганізацыі ў рамках дадзенага фармату супрацоўніцтва. «Малады Фронт» выказвае ўдзячнасць усім партнёрам па кааліцыі за сумесную працу, падтрымку і намаганні, накіраваныя на абарону нацыянальных інтарэсаў Беларусі, дэмакратычных каштоўнасцяў і правоў чалавека. Пры гэтым арганізацыя застаецца адкрытай да супрацоўніцтва з усімі дэмакратычнымі і нацыянальна арыентаванымі сіламі па асобных напрамках дзейнасці, дзе існуюць супольныя мэты і ўзаемаразуменне адносна шляхоў іх дасягнення. Мы працягнем сваю дзейнасць у адпаведнасці з уласнымі праграмнымі прынцыпамі і бачаннем будучыні Беларусі, кіруючыся інтарэсамі беларускага народа, нацыянальнай незалежнасці і дэмакратычнага развіцця краіны. Арганізацыя «Малады Фронт» 3 чэрвеня 2026 года.
видео или голосовое, без подписи
Яшчэ сярод сабраўшыхся былі людзі, якія прыйшлі задаць пытанні Свеце, Залупе і Куколдчуку. Аб гэтым павядоміў дабраахвотнік Бобр у сваім інстаграме. Гэтым відэа фіналім тлумачэнне і так усім зразумелага турнэ офіснага шапіто. Падпісацца 🐈⬛ Інстаграм
Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус не мае нічога агульнага з палітычнымі аферыстамі, якія нахабна выкарыстоўваюць паважную рэпутацыю беларускіх байцоў. Мы не патрабуем ані офісаў, ані штабоў, ані пераходных кабінетаў, бо мы штодзённа працуем на полі бою і ведаем, што такое сапраўдны супраціў: кроў, смерці ды бясконцыя страты. Мы здабылі рэпутацыю годных ваяроў і надзейных пабрацімаў, бо кожны свой крок мы рабілі з годнасцю і шчырым сумленнем. З іншага боку, людзі, якія выкарыстоўваюць нашае імя для здабыцця чарговых палітычных балаў – даўно забыліся на сваё сумленне. Беларусь перадусім!
Дыяспара можа бараніць правы сваіх членаў, аказваць дапамогу новым уцекачам з гістарычнай Радзімы, дапамагаць вязням і дысідэнтам, праводзіць акцыі ў краінах знаходжання, каб прыцягнуць увагу мясцовых уладаў да праблем сваёй Радзімы. Урэшце, быць голасам свайго паняволенага народу ў свеце. А са з'яўленнем Інтэрнэту - нават весці інфармацыйную барацьбу з рэжымам. Пажадана, каб дыяспара была арганізаваная. Але, каб эмігранты ўдзельнічалі ў яе дзейнасці, а не занурваліся толькі ў сваё асабістае жыццё, іх арганізацыі павінны функцыянаваць празрыста і з улікам меркаванняў суайчыннікаў. Недавер, падазрэнне ў карупцыі кіраўнікоў, дэманстрацыя імі бытавой раскошы з'яўляюцца падарункам для службаў рэжыма, якія карыстаюцца імі для распальвання незадаволенасці і разбурэння адзінства. Якім чынам арганізаваць дзейнасць дыяспары - справа, найперш, тых нашых землякоў, якія не сваёй воляй апынуліся за мяжой. Але, каб не было самападману, дарэмных прэтэнзій і беспадстаўных спадзяванняў, раю выправіць імёны. Каб гэта за вас не рабілі іншыя. Той жа прэзідэнт Украіны, напрыклад.
ВЫПРАВІЦЬ ІМЁНЫ Недзе болей за дзве з паловай тысячы год таму ў Кітаі быў запісаны наступны дыялог. Цзы Лу спытаў: "Вэйскі правіцель мае намер прыцягнуць Вас да кіравання дзяржавай. Што Вы зробіце найперш?" Канфуцый адказаў: "Неабходна пачаць з выпраўлення імёнаў". Цзы Лу спытаў: "Вы пачынаеце здалёк. Навошта трэба выпраўляць імёны?" Канфуцый адказаў: "Калі імёны няправільныя, то словы не маюць пад сабой падстаў. Калі словы не маюць пад сабой падстаў, то справы не могуць ажыццяўляцца". Гэта я да чаго. За час майго апошняга зняволення сітуацыя кардынальна памянялася. Была праведзена масіраваная спецаперацыя сілавых структур па прымушэнню да эміграцыі сотняў тысяч нашых суайчыннікаў. Адбылася "зачыстка" ад незадаволеных у спадзяванні на пакорлівасць астатніх. Грамадская актыўнасць у краіне падаўлена. Таму публічнае грамадска-палітычнае жыццё беларусаў перамясцілася за мяжу. Там палітычная эміграцыя спрабуе аднавіць у эрзац-форме звыклую для сябе дзейнасць. З іншага боку мяжы гэта часта выглядае крыху дзіўнавата. Палітычная эміграцыя называе сябе беларускімі дэмакратычнымі сіламі, ўтварае нейкія квазі-партыі з некалькіх дзесяткаў членаў, праводзіць выбары ў нешта кшталту квазі-парламенту "беларускіх дэмсіл", нават мае "лідарку беларускіх дэмсіл". Мяне адразу ж ўразіла гэтая неадпаведнасць паміж рэальным станам рэчаў і саманазвамі ўсіх пералічаных інстытуцый. Праўда, некаторыя з кіраўнікоў створанай сістэмы называюць яе больш адэкватна - "дыяспарай", але не часта. Міжволі ўзгадваецца Канфуцый. Гэта дадзенасць, што за мяжой апынулася столькі разумных і актыўных суайчыннікаў. І трэба думаць, як скарыстаць гэтую трагедыю на карысць дэмакратычнай будучыні Беларусі. Зараз і ў той будучыні, калі накопленыя ў развітых краінах веды і досвед змогуць быць запатрабаваны на роднай зямлі. Вось я тут і спатыкнуўся на тым, што трэба неяк жа назваць гэтых нашых людзей за мяжой. Назву "дэмсілы" я адразу адкідаю. Бо, калі пад ёй маюцца на ўвазе нейкія дэманічныя сілы, то бесаўшчына - гэта не наша. Ды й ніколі не чуў, каб нехта з тых, каго называюць кіраўнікамі тых дэмсіл, скакаў з бубнам ці шаптаў заклінанні. З назвы ж "беларускія дэмакратычныя сілы" літаральна вынікае, што ўсе беларускія дэмакраты апынуліся за мяжой і змагаюцца за дэмакратыю ў краінах знаходжання супраць мясцовых недэмакратычных рэжымаў. А на тэрыторыі гістарычнай Радзімы іх не засталося. Але гэта для мяне абсалютна бясспрэчная няпраўда. Мне гэта відно без усялякіх апытанняў, бо я сам па сабе добры індыкатар - дастаткова проста з'явіцца ў людным месцы. Тут іх, на мой погляд, не раўнуючы болей за 2 тысячы. Не ўсіх жа атрымалася выперці з роднай краіны. Яны не арганізаваныя ў нейкія структуры, што ва ўмовах вайны супраць народа цалкам зразумела. Хутчэй, гэта асобы дэмакратычных перакананняў, але яны тут у большасці. І пры больш спрыяльных умовах могуць выявіць з сябе масавыя дэмакратычныя сілы. Толькі ці захочуць яны прызнаваць "лідарамі" тых, хто прэтэндуе на гэта з "бяспечнага далёка"? Лідэр - гэта не пасада, а характарыстыка чалавека, які ўмее весці за сабой іншых людзей да канкрэтнай мэты, не зважаючы на небяспеку для сябе. Лідэры масавых уцёкаў не лічацца. Паглядзіце гісторыю той жа Польшчы. Падчас ўвядзення ваеннага становішча генералам Ярузельскім, лідарам апазіцыі прапанавалі выбіраць паміж турмой і эміграцыяй. Усе тыя, хто выбралі эміграцыю, прайгралі на першых жа дэмакратычных выбарах. Такім чынам, ўсё становіцца на свае месцы, калі скарыстаць другі саманазоў - дыяспара. Дыяспара такіх памераў і якасці, як наша, мае каласальны патэнцыял. У свеце вядомыя народы, у лёсе якіх дыяспары адыгралі вялізарную ролю. Да прыкладу - гэта армянская дыяспара. А яўрэйская дыяспара ўнесла вялікі ўнёсак у аднаўленне сваёй гістарычнай дзяржаы, стала крыніцай кадраў для яе і дагэтуль аказвае ёй неацэнную падтрымку.
Ціхан «Франц» Клюкач загінуў 09.05.2026 падчас выкананьня заданьня. - так магло б гучаць афіцыйнае паведамленьне ад камандаваньня 60 АМБр, але паводле літары закону гэта немагчыма. Бо на дадзены момант немагчыма правесьці эвакуацыю цела. У такім выпадку статус ваяра кваліфікуецца як «зьніклы бязь вестак», нават калі ёсьць 100% веданьне пра ягоную сьмерць. Падобнае здараецца запатрад. Асабліва «на назе» — так называецца пяхотная (выведвальная/штурмавая) праца. Менавіта тая цяжкая праца, якую выконваў «Франц». Пабрацімы з 60-кі згадваюць Ціхана як сьмелага і бескампраміснага ваяра. Ён прайшоў зь імі шлях яшчэ з 3 АШБ і стаў трывалым зьвяном пяхотнага хрыбта 60 АМБр у складзе 3 АК. Гонар, шляхціч! Помсьцім! 🫡 Падпісацца 🐈⬛ Інстаграмр