tgindex
RozUM Media
@RozUMmediaбелорусский

Незалежнае беларускае выдавецтва Сайт: https://rozum.media ТГ канал: https://t.me/RozUMmedia Почта: rozumpublisher@proton.me Контакт: @RozUmP

Последний пост
10 авг.
Последнее чтение
12 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
65
0 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
54
20 постов
Вовлечённость
83,1%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 20
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
39
1/48двое суток
44
1/72трое суток
48

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • без подписи

  • 📚 Наклад прыехаў! Трымаем у руках «Твой Анёл» — першую кнігу з сэрыі «На парозе». Аўтарка кнігі — беларуска зь Вільні Марыя Навасельска. Для выдавецтва RozUM Media гэта сапраўды асаблівы момант. Гэта адразу некалькі «ўпершыню»: ✨ першая дзіцячая кніга пад імпрынтам RozUM Kids; 🎨 першая поўнакаляровая кніга з прыгожымі ілюстрацыямі амаль на кожнай старонцы; 📖 першая кніга ў цьвёрдай вокладцы. Мы вельмі радыя, што менавіта з гэтай кнігі пачынаецца гісторыя RozUM Kids. Цяпер пачынаем адпраўляць асобнікі ў кнігарні, каб як мага хутчэй «Твой Анёл» зьявіўся на паліцах і знайшоў сваіх маленькіх і дарослых чытачоў. 🤍

  • 26 июл.536из belsat

    💬 «Лёс нас выкінуў за межы краіны, каб мы тут навучыліся берагчы сваё слова, а значыць – берагчы сваю душу ад знікнення» Беларуская паэтка і мастачка Наталка Хвоя (яна ж Наталля Борд) пабывала на Акрэсціна «яшчэ да таго, як гэта стала мэйнстрымам» – у 2017 годзе. А супраць вайны ва Украіне публічна пратэставала ў Нясвіжы яшчэ ў 2014-м. Цяпер, як і вялікая частка беларускіх творцаў, Наталля ў эміграцыі. Тут яна плануе выдаць зборнік вершаў «Тры кроплі», які пісала 36 гадоў. Аднак на выданне бракуе сродкаў. Пры жаданні падтрымаць яго можна па спасылцы. ✅ Чытайце размову з Наталкай Хвояй па спасылцы 🔗 Каб адкрыць тэкст з Беларусі, націскайце сюды

  • 24 июл.452из PENBelarus

    Поўны спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026 ☄️ Журы прэміі Анемпадыстава абвясціла поўны спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак 2025 года. Гэта працы як вядомых дызайнераў і мастакоў, так і аўтараў, што працуюць пад псеўданімамі або пажадалі захаваць ананімнасць. Творы сёлетняга спіса адлюстроўваюць розныя падыходы да кніжнага дызайну: ад мінімалістычных рашэнняў да складаных візуальных сістэм, ад тонкай працы з тыпаграфікай да смелых графічных эксперыментаў. 👉 Поўны спіс прэміі прадстаўлены 59 вокладкамі. Падрабязней пра прэмію і пра поўны спіс чытайце тут. Зірніце на вобразы, колеры ды формы, якімі нас парадавалі выдавецтвы ў 2025 годзе! Сачыце за навінамі на адмысловым сайце прэміі. Прэмія імя Міхала Анемпадыстава ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку. Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture». Пры падтрымцы кампаній ТАА «H&L» і «Laut». Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

  • Прывітаньне, сябры! Калі вы цікавіцеся сучасным мастацтвам, ёсьць выдатная магчымасьць падтрымаць выбітную беларускую мастачку і паэтку, а таксама набыць невялікі сувэнір ці сапраўдную карціну для сваёй калекцыі. У кнізе-альбоме — ня толькі вершы, але і каталог з 30 каляровых рэпрадукцый унікальных карцін. Калі ж хочацца пабачыць арыгіналы, многія творы таксама можна набыць. Гэта добрая магчымасьць падтрымаць беларускую культуру і сучаснае мастацтва ў эміграцыі. https://gronka.org/#/causes/recYRnyxIPMj0vLm4

  • 19 июл.453из belsat

    📚 Макс Шчур: «2020 год яшчэ дасць свой плён» Беларускі пісьменнік Макс Шчур у інтэрв'ю паразважаў пра кліматычны актывізм, беларускія пратэсты і сваю новую кнігу «Разʼюшанасць і любоў». На яго думку, падзеі 2020 года не былі марнымі, а іх наступствы яшчэ праявяцца ў будучыні, хоць цяпер Беларусь перажывае перыяд жорсткіх рэпрэсій і русіфікацыі. 🔗 Пра гэта чытайце ў нашым інтэрвʼю – па спасылцы ✅ Чытаць, калі ў вы ў Беларусі

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • Як расказаць дзецям пра складаны сьвет дарослых? Як растлумачыць, чаму ў сьвеце адбываюцца страшныя рэчы, але пры гэтым не пазбавіць дзіця веры ў дабро? Як навучыць паважаць іншых, клапаціцца пра сябе і не рабіць балюча тым, хто побач? Як дапамагчы зрабіць уласны выбар, не навязваючы гатовых адказаў? Як пагаварыць пра сяброўства, любоў, страх, адзіноту, надзею і чалавечую годнасьць? На ўсе гэтыя пытаньні не заўсёды лёгка адказаць проста. Але часам дастаткова адной добрай казкі. Менавіта праз гісторыі дзеці вучацца разумець сябе і іншых. Яны перажываюць разам з героямі, спачуваюць, робяць уласныя высновы і непрыкметна адкрываюць для сябе самыя важныя жыцьцёвыя мудрасьці. «Твой Анёл» Марыі Навасельскай — гэта не проста дзіцячая кніга. Гэта чатыры цёплыя філязофскія казкі пра дабрыню і смеласьць, пра веру і любоў, пра выбар, які робіць кожны чалавек. Гэта кніга, якую хочацца чытаць разам. А потым доўга размаўляць, абдымацца і думаць.

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • Ёсьць кнігі, якія проста чытаюць. А ёсьць кнігі, пасьля якіх хочацца мацней абняць самых блізкіх, часьцей усьміхацца і зноў паверыць у цуды. «Твой Анёл» — першая кніга сэрыі філязофскіх казак «На парозе». Аўтарка — Марыя Навасельска — кажа, што героі гэтых казак самі прыйшлі да яе… Чатыры цёплыя гісторыі пра сяброўства і адзіноту, смеласьць і дабрыню, веру і любоў. Пра тое, як нават самы маленькі ўчынак можа зьмяніць цэлы сьвет. Прыгожыя поўнакаляровыя ілюстрацыі, цьвёрдая вокладка і казкі, якія кранаюць сэрцы і дзяцей, і дарослых. Бо часам, каб апынуцца ў чароўным сьвеце, дастаткова проста паверыць і, стоячы на Парозе, зрабіць крок наперад. А ўжо цяпер кніга даступная: 📱 электронная вэрсія і 📖 вэрсія ў мяккай вокладцы (друк па замове) І ўжо зусім хутка мы адкрыем перадзамову на выданьне ў цьвёрдай вокладцы, надрукаванае традыцыйным накладам. Нашым дзецям патрэбныя новыя казкі. Праўдзівыя казкі пра сучаснае жыцьцё.

  • 8 июл.4032из newknihauka

    У Кнігаўцы працягваецца Сезон летніх цэн, і да нас далучаюцца новыя выдавецтвы. Да 16 жніўня са зніжкамі да 40 % вы можаце купіць некаторыя кнігі выдавецтва RozUM Media: 📚 Антон Бяляеў "Як я правёў гэтае лета" 📚 Макс Шчур "Разьюшанасьць і любоў" 📚 Пётр Уманскі "Раз два тры чатыры два" 📚 Зміцер Бурбуць "Крыптаствалы" 📚 Аляксей Носаў "Па-за межамі мроі" 📚 Дар'я Ракава "Я/мы — эміграцыя" 📚 "Топ-стоп. Мы подошли из-за угла" 📚 "Дгаммапада. Вершаваная мудрасць Будды" Кнігі са зніжкамі даступныя афлайн у варшаўскай Кнігаўцы і на сайце knihauka.com.

  • 30 июн.646из newknihauka

    Абвешчаны доўгі спіс намінантаў на сёлетнюю Прэмію Гедройця! У яго ўвайшлі 12 кніг, 8 з якіх вы можаце купіць у Кнігаўцы: 📚 «Боў і мерць у Хротне» Дзяніс Трусаў (Kamunikat.org) 📚 «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» Ганна Кандрацюк (Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку) 📚 «Халодныя землі» Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher) 📚 «Эйфарыя» Марыя Пархімчык (Пфляўмбаўм) 📚 «Цягнік да Познаня» Аляксей Правалоцкі (Gutenberg Publisher) 📚 «Раз два тры чатыры два» Пётр Уманскі (RozUM Media) 📚 «Пентаквантар» Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher) 📚«Спроба эксперыментальнага канструявання сябе» Макс Шчур (SayBeat)