Згуляем?
СтатистикаПераклады настольных гульняў на беларускую. Cувязь : @Zhulajem_bot
- Последний пост
- 20 июл.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 178
- 1/48двое суток
- 203
- 1/72трое суток
- 220
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Выбухныя Коцікі (пераклад Exploding Kittens) Просьценькая карткавая гульня, цягнуць карткі па чарзе і спадзявацца ня выцягнуць Выбухнога Коціка. Дурныя малюнкі, дурны гумар, вясёла і азартна. Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/1ePRxUnv3WPbMYj-t47Y8BPqGfox8vate Вэрсія для tabletop simulator: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3766752391 Дзякуй за рэдактуру Насьце Кахан! https://www.instagram.com/bolacka_/ #друк #tabletopsimulator #клясычны #кірыліца
Правілы для гульні Skaŭt (Scout)! Пераклад: vadzimir (артэль Ёhurt). Падзякі: Misha_Lapa за асобнік гульні, NataSa23, Taciana за сумесныя выпрабаваньні #друк #клясычны #кірыліца
Спадарства! Беларусы робяць прыгожую настолку пра жыцьцё ў Штэтле, габрэйскім паселішчы ў нашым рэгіёне. Дасьведчаныя людзі якія ўжо рабілі настолкі. Плянуецца ангельскае і расейскае выданьне. Вось кампанія на кікстартэры дзе можна падтрымаць выданьне: https://www.kickstarter.com/projects/shtetl/shtetl-a-cultural-strategy-board-game/description
Каса (пераклад Scythe) Эўрагэйм у альтэрнатыўнай гісторыі Ўсходняй Эўропы 1920-х гадоў. Тэхналёгіі, рэсурсы, мэхі і бітвы. Маляўнічы сэттынг і квэсты. А ў цэнтры ўсяго - Фабрыка, недзе паміж Паляніяй і Русьветам. Я лічу гэта МТЗ, ці можа Падшыпнікавы. Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/1_8ApxpooBMaCmLm-AUTLRGoU3nymvOsM?usp=sharing Патрабуе арыгінальнага камплекту гульні, каб мець мапу, ды ўсе мінькі й жэтоны. Пераклад Anekomaton https://www.youtube.com/@anekomaton Рэдактура Наста Кахан https://www.instagram.com/bolacka_/ Дашліце фоткі як вы скрафцілі, і мы зробім пераклад Invaders from Afar і Wind Gambit! #друк #клясычны #кірыліца
Школа навучаньня аматарскім перакладам настолак! Магчыма ты хочаш перакласьці настолку але пужае невядомасьць усіх розных этапаў гэтага працэсу. Ці можа ты ўжо пераклада_ла і хочацца пагаманіць з аднадумцамі, і можа пераняць пару прыёмаў. Прыходзь у школу аматарскіх перакладаў! У нас будзе чацік. І стэленьні дзесь раз на некалькі тыдняў. Плян - кожны абірае сабе настолку для перакладу, ці групуецца зь некім іншым, і мы праходзім разам усе этапы ад перакладу да друку і выразаньня. Для ўяўленьня ўсяго працэсу перакладу, зірнеце вось паверхневае апісаньне працы над настолкаю: https://weak-hurricane-170.notion.site/2029da95e811809d8805e968ca46beea З часам яно будзе дапаўняцца больш дэталёвымі парадамі і прыкладамі. Пішэце @alpha_mouse. Думаю, да 15га чэрвеня зьбіраем тусоўку і пачынаем. Нават калі няма досьведу, ты не філёляг, калі хочацца сваю беларускую настолку - прыходзь!
Дзюна (пераклад Dune (GF9 2019)) Клясычны фантастычны раман Фрэнка Гэрбэрта «Дзюна» застанецца ў гісторыі як шэдэўральны твор. У гульні вы пражывяце падзеі гэтае загадкавае плянэты й бурлівыя інтрыгі герояў кнігі. Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/16UhPZ3t-0Xxn3JWVpnBQ_bxTmYmc60hB?usp=sharing Вэрсія для tabletop simulator: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3408267562 Дзякуй за рэдактуру спадарыні Болачцы! https://www.instagram.com/bolacka_/ (дарэчы, нам заўжды цікава пабачыць калі вы скрафціце сабе гульню з нашых перакладаў, дзяліцеся фоткамі ў камэнтарах, гэта дужа натхняе!) #друк #tabletopsimulator #клясычны #кірыліца
Тая гульня пра гукі (адаптацыя That Sound Game) Гульня як кракадзіл, толькі зусім не кракадзіл. Трэба штось паказваць, так, можна (а нават і трэба) выдаваць нейкія гукі, але ня словы, і пры гэтым рукі ў вас за сьпінаю, што спараджае шмат пакутаў і крэатыву. From Tbilisi with love) Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/1sq3aSMEoqzO8_A4i9b59-NaIED8aQZqI Вэрсія tabletop simulator.. ня мае сэнсу. #друк #клясычны #кірыліца
Канал і каталёг WeAreMova Тытанічная агрэгацыя ўсяго пра камповыя/мабільныя гульні дзе ёсьць беларуская мова, ці згадваецца Беларусь, ці хаця б беларусы сьвечку патрымалі. Зірніце, каму цікава. Прыкладам, сымулятар мескага мэтро, такі просты і такі душэўны.
Вялікі дзякуй за ўдзел у апытанках! Якія высновы мы зрабілі і якія далейшыя ідэі атрымалі: 1. Рабіць вёрстку паасобнымі карткамі, бо некаторым выдавецтвам так зручней. 2. Можа паспрабаваць арганізоўваць гульні ў tabletop simulator, каб прасьцей знаходзіць кампаніі для беларускамоўных гульняў. 3. Панарабіць відосікаў/апісаньняў як рэзаць карткі пасьля друку, клеіць мапы, ды ўсё такое. 4. Можа зрабіць варкшоп, ці некалькі, па перакладзе, каб было весялей пачаць штось зрабіць сваё. Дзякуй, што гуляеце ў беларускамоўныя гульні!
без подписи
без подписи
Дзякуй за адказы на папярэднюю апытанку! Вельмі матывуе, што нямала людзей штось друкавала. Скідваейце фоткі, будзе вельмі цікава ды натхняльна пабачыць!
без подписи
Вітанкі! Мы хочам правесьці пару апытанак, на тэму настолак, іх перакладаў ды друку. Можа трэба штось зьмяніць ці чагось не стае. Агулам у бліжэйшыя дні іх будзе 2-3. Нам шчыра важнае вашае меркаваньне ❤️
Вандроўкі Амэрыка (арыгінальная гульня) Наведайце краіны ды славутасьці абодвух кантынэнтаў, выканайце адмысловыя вандроўкі, ды пахадзіце на сваёй уласнай яхце! Пазытыўная гульня для 2-4 чалавек. Але калі дадаць яшчэ і мапы Эўропы ды Азіі, то можна гуляць хоць удзесяцёх! Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/1cqsVrYs4pq7ObFV6nYdFp3o1JdWi5URD Вэрсія для tabletop simulator: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3339978858 #друк #tabletopsimulator #клясычны #кірыліца
Гульня „Кажы праўду! Рабі нечаканае!“ ад крамы Kałaryt https://www.instagram.com/stories/highlights/18031324859047395/ Гульня для кампаніі, цягніце карткі, адказвайце на няпростыя пытаньні, ці рабіце адчайныя дзеяньні, даведайцеся больш пра сваіх сяброў ці пра сябе =) (на фотцы бадай самыя нудныя з картак, пасьля зразумееце чаму) #купля #акадэмічны #кірыліца
Čyhunka BNR na łacincy! Dla amataraŭ łacinki, ci tych chto chacieŭ by zhulać ź inšamoŭnymi siabrami. Varyjant łacinkaju možna i razdrukavać, i pahulać u tabletop simulator. #łacinka
Вандроўкі Азія (арыгінальная гульня) Памятаеце гульню Вандроўкі Эўропа, што ўжо была тут? Цяпер вось ёсьць магчымасьць "павандраваць" і па Азіі. Ненапружаная гульня для 2-4 чалавек. Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/1LJbZWnCDahT621SwDxLdoQT33-74ODKU Вэрсія для tabletop simulator: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3254272985 #друк #tabletopsimulator #клясычны #кірыліца
Гульня „One, two, SING!“ ад Алены Баранавай і Gutenberg Publisher https://gutenbergpublisher.eu/shop/one-two-sing/ Гульня для кампаніі каб паспаборнічаць, хто лепш памятае песьні. Выцягні картку ды прасьпявай як мага болей песень з гэтым словам, ці са словамі з гэтай катэгорыі. За музычны слых ніхто не асуджае, галоўнае каб было вясёла) #купля #акадэмічны #кірыліца
Гульня „52“ https://www.instagram.com/lizpinium Гульня для глыбокіх размоваў са знаёмымі ці сябрамі. Выцягвайце карткі ды адказвайце на пытаньні. (не пераклад, і ня нашая праца наогул, проста цікавая гульня) #купля #акадэмічны #кірыліца