Afisha tutaj.by | Bielaruski Poznań
Статистика- Последний пост
- 5 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 23
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 262
- 1/48двое суток
- 300
- 1/72трое суток
- 323
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Беларуская школка❤️ Познані запрашае ў новы навучальны год! Мы будзем шчаслівыя сустрэць у верасні сталых вучняў нашай школкі, а таксама 🎒 запрашаем далучацца новых дзетак ад 5 да 12 год. ✍🏻 Калі ласка, націсніце па гэтай спасылцы і запоўніце анкету для запісу, або проста напішыце Юлёсі ў тэлеграм @ju_lio_sia 📌 Заняткі праходзяць тры суботы на месяц, а гульнявы фармат навучання дапаможа лёгка адаптавацца і з радасцю даследваць вялікі беларускі сусвет! Інстаграм школкі Да сустрэчы, шаноўныя!❤️І падзяліцеся гэтым запісам з сябрамі, дзякуем!
«Іване, ты жывеш!» — лекцыя да 145-годдзя Івана Луцкевіча Іван Луцкевіч — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, публіцыст, археолаг і грамадскі дзеяч, якога часта называюць бацькам беларускай незалежнасці. Назва лекцыі — словы, выбітыя на яго кенатафе на віленскіх могілках Росы. Пагаворым пра жыццё і спадчыну Івана Луцкевіча, яго ролю ў беларускім руху і пра ідэю ўшанавання яго памяці ў юбілейны год. 🎙 Лектарка — Валерыя Чарнаморцава, віленская экскурсаводка і магістарка культурнай спадчыны - так. 📅 Панядзелак, 3 жніўня 🕡 18:30 📍 КУТ, партэр — ul. Kramarska 32, Poznań Уваход вольны. Вольныя ахвяраванні вітаюцца.
Сябры, запрашаем вас на беларускі шпацыр па Познані зь вядомай віленскай экскураводкай Валерыяй Чарнаморцавай. Прапануем разам прагуляцца па цэнтры Познані, каб пашукаць тут беларускія сьляды. - даведаемся, як быў зьвязаны з нашымі землямі першы польскі князь Баляслаў Храбры, - чаму менавіта ў Познані быў зьняволены наш першадрукар Францішак Скарына, - якія жарсьці прывялі сюды знакамітага лірніка вясковага Уладзіслава Сыракомлю, - што рабіў ў Познані Адам Міцкевіч - і чаму тут зьявіўся самы першы ў сьвеце пасьмяротны помнік яму. Дарэчы, мы знойдзем арыгінальны пастамент гэтаму помніку і яго адноўленую копію. 📅 2 жніўня (нядзеля) 🕕 18:00 📍 Збор — Стары Рынак, каля ратушы Удзел у экскурсіі за вашыя вольныя ахвяраваньні.
🎭 Перфарматыўнае чытанне п'есы «Кураж» у Познані 22 ліпеня у Бараку Культуры адбудзецца перфарматыўнае чытанне п'есы «Кураж», натхнёнае аднайменнай п'есай Бертольда Брэхта, але перанесенае ў сучасную рэальнасць беларускай эміграцыі. Галоўная гераіня — жанчына, якая любой цаной імкнецца выжыць і зарабіць у свеце закрытых межаў, віз, бюракратыі і бясконцых чэргаў. Кантрабанда, візавыя схемы, міграцыйныя цэнтры, сацыяльныя выплаты, страх, надзея і жаданне знайсці лепшую будучыню пераплятаюцца ў гісторыі, дзе камічнае ўвесь час сутыкаецца з трагічным. Праз гумар, сатыру і гратэск перфарматыўнае чытанне разважае пра тое, як вайна, дыктатура і вымушаная міграцыя змяняюць чалавека, прымушаючы яго прыстасоўвацца да новай рэальнасці і шукаць спосабы выжывання. За іроніяй і смехам хаваюцца пытанні маральнага выбару, чалавечай годнасці і цаны, якую даводзіцца плаціць за бяспеку і свабоду. Рэжысёрка — Валянціна Мароз Акторы — вучні дарослай групы творчай майстэрні «ТЭМА» Уваход вольны 📆 22 ліпеня ⏰ 19:00 📍 Барак Культуры, al. Marcinkowskiego 21, Познань
Прастора Маналогу Варштат Андрэя Саўчанкі Тутэйшы тэатр 📆 25 ліпеня | 18:00 Centrum Kultury Zamek, Nowa Scena, Poznań 🦉 Што можа замяніць у тэатры асобу, якая дзеліцца важным? Што можа замяніць унікальныя непаўторныя праявы індывідуальнасці? Для маналогу патрэбны 3 складнікі: тэма — пра што? ідэя — як і дзеля чаго? асоба — праз каго яны адлюструюцца і закрануць іншых асоб. Сёння зазірнем у сусвет рэчаў, пашукаем сярод іх падобных на сябе і паспрабуем іх маналогі. На майстар-класе разбяром і праверым: якія бываюць і як працуюць настройкі на маналог, як абудзіць сваю смеласць, як адчуць патрэбу і свабоду, як весці перспектыву, ці магчыма і як зачыняць гештальты + Выбар тэмы. Назапашванне матэрыялу. Кампазіцыя. Сродкі выразнасці. Пасыл. Запрашаю далучацца Асоб і Індывідуальнасці ў Прастору Маналога. Андрэй Саўчанка 🖋️ Запіс у дырэкт + tutejshyteatr@gmail.com 792507224 📌 Вітаюцца данаты
🤝 Вітаю Мяне завуць Андрэй Саўчанка. Я рэжысёр і педагог Тутэйшага тэатра і куратар праекта "Партнёрства ў дзеянні" ("Partnerstwo w działaniu") Staromiejskiego Domu Kultury (Варшава), амбасада групы VIR (гульня ў супольнасць). Партнёрам гэтага праекта выступае Centrum Kultury Zamek (Познань), у якім адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў беларускіх культурніцкіх супольнасцяў Познані. 🍀 Запрашаю вас далучыцца, пазнаёміцца, запартнёрыцца, падзяліцца тым, што вы робіце, сваім досьведам у працы з супольнасьцю, як беларускай, так польскай і міжнароднай. 🧲 На сустрэчу запрошаны Marcin Jasiński - дырэктар SDK, які шмат робіць для ініцыяцыі ўзаемадзеяння паміж беларусамі і палякамі і ня толькі, таксама прадстаўнікі Centruma Kultury Zamek. Маю намер прапанаваць і пашукаць разам магчымыя кропкі аб'яднання, накірункі сумесных дзеянняў, крыніцы натхнення і імпэту. 🗓 25.07.2026 Субота ⏰ 15:00 🏯 Centrum Kutury Zamek, Nowa Scena 🖊 Кантактная інфармацыя: +48 792507224 Andrei@sdk.pl
📜 Каралеўскія гісторыі каханьня — гэта далёка не заўсёды гісторыі пра шчасьце Каханьне, палітыка, здрады, дынастычныя шлюбы, інтрыгі і барацьба за ўладу. За многімі каралеўскімі раманамі стаялі лёсы цэлых дзяржаў. Запрашаем на першую сустрэчу дыскусійнага гістарычнага клюбу «Шукальнікі гісторыі», дзе разам зь гісторыцай Ларысай Секержыцкай пагаворым пра самыя цікавыя і драматычныя гісторыі каханьня ў часы Ягайлавічаў. 🗓 16 ліпеня 2026 🕔 17:00–20:00 📍 Цэнтар інтэграцыі замежнікаў у Познані, ul. Mielżyńskiego 14, „Okrąglak”, 6-ы паверх ☕ Для ўдзельнікаў будзе арганізаваны пачастунак Чакаем вас! ❤️
🌍 ВАКОЛ СВЕТУ ЗА 5 ДЗЁН 🌏 ✨ Цыкл тэатральных заняткаў для дзяцей 8–12 гадоў 📍13–17 ліпеня, 10:00–14:00, Познань (ul. Zamkowa, 3) 🗺 Хто не марыць адправіцца ў кругасветнае падарожжа? Сёлета мы дорым такую магчымасць і запрашаем дзяцей у вялікае тэатральнае падарожжа вакол свету! 🚂 На пяць дзён удзельнікі ператворацца ў сапраўдную тэатральную трупу і адправяцца даследаваць розныя кантыненты праз тэатральную гульню, творчасць і ўвасабленне ў розныя вобразы. 🏁 А завершыцца наша падарожжа сапраўднай экспедыцыяй у музей Аркадзя Фідлера — вядомага польскага падарожніка, пісьменніка і даследчыка, які натхніў не адно пакаленне аматараў прыгод. 🧭 У падарожжы дзяцей будуць суправаджаць выкладчыцы тэатральных майстэрняў «ТэМа» 💰 Поўны кошт за 5 дзён — 550 zł (для родных брацікаў і сястрычак зніжка 10%). 🍎 Уключаны перакусы: крэкеры, садавіна, гарбата і вада. 📬 Месца правядзення: ul. Zamkowa, 3, Poznań (выезд на экскурсію ў апошні дзень — 17 ліпеня). 📞 Пытанні і запіс — у direct або непасрэдна @NatalliaLll.
🌿 Купалле ў Познані У нядзелю, 21 чэрвеня, у Познані адбудзецца імпрэза "Рэп на вянках над Русалкай". Вас чакае чароўны час, натхнёны Купальскай ноччу. Тут аб'яднаюць традыцыі - польскую, украінскую і беларускую - з сучаснай музычнай сцэнай Познаня, ствараючы прастору для сустрэчы розных пакаленняў, моваў і формаў самавыяўлення. Выступяць рэзідэнты Барака Культуры - Тэатр Эмігрант і беларускі хор Познанскі Спеўны Сход, а таксама хор "Гаманіна". Ім будуць спадарожнічаць NATA, познаньская рэперка і вакалістка, якая аб'ядноўвае r&b, soul і hip-hop, а таксама беларускі рэпер Мандзік, які жыве ў Познані і моцна звязаны з беларускай незалежнай культурай. У 17:00 пачнуцца майстар-класы па пляценні вянкоў і спевах белым голасам. Ад 18:00 распачнецца артыстычная частка - выступ Тэатр Эмігрант, а пасля на сцэне з’явяцца Познаньскі Спеўны Сход, NATA, "Гаманіна" і Мандзік. Уваход вольны. 📆 Дата: 21 чэрвеня ⏰ Час: 17:00 (час мясцовы) 📍 Месца: пляж "Dzika", возера Русалка, Познань
без подписи
Гонар і Годнасць! Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага • Што такое шляхта? • Як і за кім «панове» ваявалі? • Дзе жылі? На якой мове размаўлялі? • Як выхоўвалі дзяцей? • Як зараблялі грошы? Пагаворым пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і — спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта. Дзе гістарычная праўда, а дзе — міф?.. Уваход вольны. Нядзеля: 21 чэрвеня 🕒 15:00 📍 Poznań, Fundacja Dom Książki ul. Gwarna 13a
🤩 Red Hot Chilli Peppa вяртаецца з суперхітом — квізом пра Беларусь! Можна сказаць, што гэта сапраўдная візітоўка Пеппы 💛 Сустракаемся 22 чэрвеня, каб праверыць вашыя веды, звязаныя з Беларуссю. Знаёмыя рэаліі, гарады, рэклама, перадачы, нечаканыя факты і шмат іншага. Будзе весела, настальгічна і месцамі нечакана 😉 🗓 22 чэрвеня ⏰ 19:00 📌 Паб NaPiwek (ul. Wodna 12) 💰 35 zł / человек 📩 Каб зарэгістравацца, пішыце @QuizPoznan. Чакаем на вас 🙌
Па тэхнічных прычынах мерапрыемства адменена Wydarzenie zostałp odwołane z przyczyn technicznych
!!УВАГА!! Змена даты - перанос на 5 чэрвеня Выклад-гутарка Палітычныя вязні ў Беларусі 🕰 5 чэрвеня а 18:00 🗺 Aleje Marcinkowskiego 11 (MIP) мова мерапрыемства: - польская - беларуская Паразмаўляем пра такі феномен і катэгорыю "палітычныя вязні" ўвогуле, выяснім сутнасць і змест гэтага паняцця. Прасочым як гэты феномен нарадзіўся ў Беларусі і на колькі моцна ўкараніўся. Завочна пазнаёмімся з некаторымі палітычнымі вязнямі і іх мастацкімі творамі. ——————————————————- !!UWAGA!! zmiana - przeniesienie na 5 czerwca Wykład-rozmowa Więźniowie polityczni w Białorusi 🕰 5 czerwca, 18:00 🗺 Aleje Marcinkowskiego 11 (MIP) język wydarzenia: - polski - białoruski Porozmawiamy o fenomenie i kategorii „więźniów politycznych” w ogóle, wyjaśnimy znaczenie tego pojęcia. Prześledzimy, jak to zjawisko narodziło się w Białorusi i jak głęboko się zakorzeniło. Poznamy twórczość artystyczną wybranych więźniów politycznych.
☀️ЛЕТНІ ART-CAMP ДЛЯ падлеткаў 🎨 Кожны дзень з 11:00 да 15:00 будзем: - маляваць (акрыл, акварэль, пастэль, алоўкі, вугаль, лайнеры) - вучыцца digital-art (стыкеры, патэрны, дамалёўка фота, анімацыя) - выходзіць на пленэр у парк (па надвор'і) - рабіць ілюстрацыя/комікс/калаж/графіці/3D pop-up - гуляць у настольныя гульні, развіваць крэатыўнасць і вучыцца працы ў камандзе Дзве групы: 10-12 гадоў, 13-16 гадоў Кошт: 370 zł / тыдзень ✨280 зл пры аплаце да канца траўня у кошт уваходзяць усе матэрыялы, перакусы, ліманад, печыва Даты: 29.06-03.07 (асабісты брэнд - экслібрыс, патэрн, айдэнтыка) 06.07-10.07 (скетч часопіс падарожжа рэальнага або ўяўнага ў розных тэхніках) 13.07-17.07 (крэатыўна эксперыментальны канцэпт з сучаснымі падыходамі да творчасці) ❗️Для запісу https://forms.gle/q2GrbsiiFySMB9tM9 Для дадатковай інфармацыі https://t.me/coo_alla Шмат матэрыялаў і атмасферы мінулых сустрэч у інст Fajny ART
Выклад-гутарка Палітычныя вязні ў Беларусі 🕰 29 траўня а 18:00 🗺 Aleje Marcinkowskiego 11 (MIP) мова мерапрыемства: - польская - беларуская Паразмаўляем пра такі феномен і катэгорыю "палітычныя вязні" ўвогуле, выяснім сутнасць і змест гэтага паняцця. Прасочым як гэты феномен нарадзіўся ў Беларусі і на колькі моцна ўкараніўся. Завочна пазнаёмімся з некаторымі палітычнымі вязнямі і іх мастацкімі творамі. ——————————————————- Wykład-rozmowa Więźniowie polityczni w Białorusi 🕰 29 maja, 18:00 🗺 Aleje Marcinkowskiego 11 (MIP) język wydarzenia: - polski - białoruski Porozmawiamy o fenomenie i kategorii „więźniów politycznych” w ogóle, wyjaśnimy znaczenie tego pojęcia. Prześledzimy, jak to zjawisko narodziło się w Białorusi i jak głęboko się zakorzeniło. Poznamy twórczość artystyczną wybranych więźniów politycznych.
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи