- Последний пост
- 15 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 4
- Всего постов
- 27
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Музыка (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 40
- 1/48двое суток
- 45
- 1/72трое суток
- 49
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Bagnik Zine pinned a photo
Бліц-рэцэнзіі 130: VOID MEDITATION CULT, HOBBS’ ANGEL OF DEATH, EXCUSE, PALANTYR, TULUS https://bagnik-zine.net/rev/3975/
#азнаёміўся_кіно The Demon Disorder У гэтым фільме выдатныя практычныя эфекты, ад якіх натуральна хочацца рыгаць. Кампутарная графіка выкарыстоўваецца ўсяго толькі секунды дзьве на ўсю стужку. Але ў астатнім гэта тыповы прадукт для стрымінгавых сэрвісаў: нудны, паверхневы, пасрэдны. Не рэкамэндую. https://www.kinopoisk.ru/film/5451898/
#азнаёміўся UNLEASHED Гэтых гігантаў швэдзкага Death Metal я доўга ня слухаў з адзінай прычыны: Napalm Records. Не можа гурт, падпісаны на гэтым гаўналэйблы, быць вартым увагі. І я не памыляўся! Дэма, першы альбом і першы EP швэдаў былі моцнымі. Хоць амаль усе швэды тады гралі з аднолькавым гукам, у кожнага гурта была свая адметная рыса, і ў выпадку з UNLEASHED гэта была хуткасьць. Другі альбом стаў іхным "Clandestine": гучаньне яшчэ правільнае, але адчуваецца рух не туды, куды трэба. З трэцяга альбому, калі UNLEASHED падхапілі "вікінгаўскую" тэму, усё развалілася. З 1993-га па 2021-ы яны запісалі мільён аднолькавых гаўняных альбомаў, якія адпавядаюць усім стандартам Napalm Records: бясьпечныя, спакладаныя, залішаныя крэатыўнасьці і максімальна тупыя запісы. Я кажу пра ўзровень тупізны амаль як у DEBAUCHERY або SIX FEET UNDER. "Награйма гэты трохакордавы рыф 4 разы, а потым 4 разы паўторым назву песьні - гэта будзе прыпеў". Гэта нават не Death Metal, а нейкі гаўнарок, замаскаваны пад яго. Такую музыку можна слухаць разам з вашай бабуляй. Толькі на леташнім "Fire upon Your Lands" UNLEASHED паказалі нешта цікавае ў музычным пляне. На гэтым альбоме ёсьць прыстойныя рыфы і фантастычныя гітарныя ліды \ сола. Але саслабелы ўшчэнт голас Джоні Эдлунда ўсё псуе. Таму ў выпадку з UNLEASHED можа сьмела паўтараць мантру, папулярную сярод усякіх нудных старых грыбоў: у гэтага гурта варта слухаць толькі дэма і першы альбом. https://unleashed.bandcamp.com/music
Завтра ночью Геката принесёт нам Тёмную Луну, скрывающую Солнце и лишит нас разума прямо сегодня! С 11 по 16 августа мы устраиваем распродажу – освобождаем полки склада для чего-то совершенно нового! Цены на все товары на сайте снижены на 20%! Дополнительную скидку до 25% вы можете получить просто заказывая больше товаров. Эта кидка рассчитается в корзине автоматически. possession.shop
Рэцэнзія: NIABOŽČYK / GOATHORNED – Niabožčyk / Goathorned https://bagnik-zine.net/rev/3964/
#азнаёміўся_кнігі Ada Hoffmann "The Outside" Заўсёды будучы ў пошуках касмічнага хорару - бадай што найлепшага жанру фантастычнай літаратуры, але таксама вельмі рэдкага - я наторкнуўся на масу пахвальных водгукаў на гэтую кнігу. Маўляў, тут у нас ледзь не сучасны Лаўкрафт. Ага. Спачатку да мінусаў, якія пачынаюцца ўжо зь біяграфіі "аўтарэсы": Ada is autistic, bisexual, and genderfluid. Ну, зразумела, галоўная гераіня кнігі таксама аўтыстка, лесбіянка, і мае вельмі небелае імя Ясіра. Уся гэтая woke-хуйня не мае аніякага ўплыву на сюжэт і прысутнічае папросту таму, што трэба праставіць "птушкі" на ўсіх чэкбоксах. Цяпер да плюсаў: кніга ў першай палове насамрэч вельмі неблагая. Тут даволі цікавы сусьвет, у якім над людзьмі пануюць багі, што насамрэч ёсьць квантавымі кампутарамі, якія нажылі сабе ўласны інтэлект, завалодалі большасьцю тэхналёгій і сталі атаесамляць сябе з рознымі аспектамі быцьця. Але пасьля сярэдзіне ўсё звальваецца ў тыповыя тэлесерыяльныя маральныя дылемы і гістэрыкі. Хоць у кнігі ёсьць прамежны фінал, чытаць наступныя два томы мне зусім не хочацца. Як хорар яна не працуе, і хоць збольшага гэта не гаўно, згадваць Лаўкрафта ў дачыненьні да "The Outside" - блюзьнерства і нахабная маркетынгавая хлусьня. https://www.amazon.com/dp/0857668137?lv=shuf&channelId=500&plpRedirect=mhFallback
А гэта ад тых жа самых хлопцаў + Kvitrafn'а (будучага стваральніка WARDRUNA) https://youtu.be/iiVD7PymIKM?si=JbdMInG6-kUpp6sN
Прапаную вам старажытнае нарвэскае дэма, якое так і засталася адзіным у дыскаграфіі гурта. https://youtu.be/TzKTLrjcQdQ?si=zHjJQo_87YZUXz_x
Невымоўныя шляхі Інтэрнэту навялі мяне на бэндкамп андэграўнднага выдавецтва Voldsom Tapes, якое займаецца збольшага старашкольным сінтовым эмбіентам aka "dungeon synth" у вельмі правільных формах. Частку рэлізаў можна забраць задарма, а іншыя каштуюць у лічбе сымбалічныя 1,50 эўра. Зьвярніце ўвагу: https://voldsomtapes.bandcamp.com/
NOKTURNAL MORTUM анансавалі "двайны ўдар" - новы EP "Біль", а таксама новы альбом MISTIGO VARGGOTH DARKESTRA "Shattered Gates of Apocalypse". Таксама абяцаюць у хуткім часе новы паўнафармат NM.
Агляд сучасных сцэн па краінах – частка 1: Паўночная Амерыка https://bagnik-zine.net/spec/3497/
#азнаёміўся FAUSTCOVEN На самой справе, з гэтым гуртам я пазнаёміўся яшчэ ў 2018-м, дзякуючы сьвежаму на той момант альбому "In the Shadow of Doom", які мяне вельмі моцна ўразіў. Альбом гэты і па сёньня застаецца апошнім, ну а я дабраўся паслухаць ранейшыя. Я часта кажу, што сучасныя нарвэжцы выдатна праяўляюць сябе ва ўсім, што не датычыцца чыстага Black Metal, і менавіта хлопцы кшталту FAUSTCOVEN замацавалі мяне ў гэтым меркаваньні. Яны ствараюць вельмі пераканаўчы, змрочны і страшны Black / Doom Metal з моцным ідэйным напаўненьнем. Іх можна параўнаць з CULTES DES GHOULES, MORTUARY DRAPE, NEGATIVE PLANE, BARATHRUM і вельмі раньнімі DARKTHRONE, але ў FAUSTCOVEN заўсёды быў нейкі шчыры андэграўндны дух, у якім аўтэнтычнасьць важней за больш сучасны гук ці майстэрства выкананьня музыкі. Яны сьвядома застаюцца сырымі ды пячорнымі, і гэта цудоўна. Спадзяюся, новыя плыткі наперадзе. https://faustcoven.bandcamp.com/
#азнаёміўся_кіно Scary Movie 6 Як вядома, браты Ўаянсы павярнулі сабе правы на франшызу "Scary Movie" і адразу ж пачалі працаваць над новай часткай. З аднаго боку, гэта добра, бо пятая частка была поўнай катастрофай, а зь іншага - кепска, бо Ўаянсы не вартыя падноска майстроў Дэвіда Цукера, Джыма Абрахамса і Пэта Профта, якія працавалі над 3-й і 4-й часткамі. Але трэба сказаць, што Ўаянсы выканалі ўсе абяцаньні і не расчаравалі. Новы фільм, па-першае, павяртае ўвесь той брудны, прыдуркаваты, але вельмі эфектыўны падлеткава-нігерскі гумар першых дзьвюх частак. Па-другое, захаваўшы традыцыю рабіць пародыі на "Крык", Ўаянсы пайшлі далей і зрабілі з 6-й часткі метапародыю - то-бок, яны сьмяюцца ня толькі з фільмаў, якія ляглі ў аснову, але і з саміх сябе, і з сваёй франшызы. Нарэшце, у фільма ёсьць бюджэт, і ён выглядае вельмі сучасна і якасна. Мінусам для шырокай аўдыторыі можа стаць тое, што 6-я частка нагадвае позьнія сезоны "Family Guy": яна моцна завязаная на амерыканскіх сацыяльных праблематыках і культуры. Калі вы не глядзелі ўсе фільмы, што тут высьмейваюцца, і ня ў курсе амерыканскіх трэндаў, вы не зразумееце нават не палову, а адсоткаў 80 фільма. А калі зразумееце - будзеце рагатаць покатам, бо па вушах тут атрымалі ўсе. Я, на жаль, у курсе ўсіх гэных трэндаў і глядзеў амаль усе спарадыраваныя фільмы, таму сьмяяўся да сьлёз. Мне спадабалася. https://www.kinopoisk.ru/film/5506641
У верасьні на лэйблы Blud Auk (ЗША) выходзіць спліт ABLAZEN WINDS / NIAISNY "Scarlet Graves Amidst the Ashen Ruins". Вытрымкі з трэкаў абодвух гуртоў можна паслухаць ніжэй: NIAISNY: https://www.youtube.com/watch?v=LuUy2PXVxLE ABLAZEN WINDS: https://www.youtube.com/watch?v=JggTyiRbMRE
#NEWS RU: RAHATY - это новый проект создателя гродненского PA VESH EN, где имена участников засекречены. Дебютный альбом RAHATY "Bestial Lustmord" анонсирован на 28 августа на американском Sentient Ruin Laboratories. В кредитс альбома указано, что исполнил и сделал запись "HE" - значит, фактически традиция анонимности продолжается и в новом проекте. Арт на обложке узнаваемого стиля беларуского оформителя Vaiug (экс-Aphoom Zhah, Kruk). Послушать первый сингл можно на бэндкамп лейбла: https://sentientruin.bandcamp.com/album/bestial-lustmord
У скарбонку музыкі, натхнёнай Лаўкрафтам - мегацяжкі дэбютны альбом старых французаў CATACOMB https://xtreemmusic.bandcamp.com/album/when-the-stars-are-right
Трэк з новай плыткі WINDSWEPT "A Sign of the Cloven Hoof", якая выйдзе 25-га верасьня на Primitive Reaction: https://www.youtube.com/watch?v=IgjXqzqr3Ug
Бліц-рэцэнзіі 129: AGATUS, MAYHEM, BURNING WINDS, DARKTHRONE, DEMON SPELL https://bagnik-zine.net/rev/3953/
#азнаёміўся BLACK GOAT Памятаю, першае знаёмства з расейскім гуртом BLACK GOAT было для мяне прыемнай нечаканасьцю. Няма сэнсу прыхоўваць праўду: ва ўсім постсаўку даволі кепская сітуацыя з музыкальнай адукаванасьцю, і для пераважнае большасьці Black-мэталістаў "кропкай уваходу" ёсьць нарвэскі Black Metal, а што там было раней - яны ня ведаюць. Тых, хто шануе "першую хвалю", да нядаўняга часу можна пералічыць на пальцах. Але BLACK GOAT іншыя; HELLHAMMER, NECROMANTIA, MORTUARY DRAPE, SARCOFAGO, TYPHON ды іншыя сьвятыя імёны старажытнасьці для іх ёсьць ня толькі Культам, але й простымі крыніцамі натхненьня. У BLACK GOAT правільны і рэдкі нарунак дзейнасьці, на рэдкасьць правільныя погляды і цалкам правільная музыка. Гэткі вугальна-чорны магічны мэтал з старамоднымі клявішамі мала хто робіць ня тое што ў РФ, а ва ўсім сьвеце. З адмоўнага тут толькі занадта багатая дыскаграфія і перабор з кавэрамі. У раньні перыяд BLACK GOAT запісалі мільён клышаногіх дэма, якія выпадковаму слухачу, не зацікаўленаму ў "прафэсійным вывучэньні" дыскаграфіі гурта, лепей не кранаць. Можаце пачынаць адразу з зборніка "XV Years of Absolute Eclipse" і рухацца далей. Што датычыцца кавэраў, то я ніколі не супраць іх, але ў BLACK GOAT яны сустракаюцца ледзь не на кожным рэлізе, нават на самым дробным, і часам паўтараюцца. У астатнім - выдатны гурт, слухайце абавязкова. https://ironbloodanddeath.bandcamp.com/album/demogorgon