Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве
СтатистикаАфіцыйны канал Асацыяцыі беларускіх бацькоў у Літве (Baltarusių tėvų asociacija Lietuvoje) info@belarustevai.lt
- Последний пост
- 12 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 2
- Всего постов
- 21
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 25
- 1/48двое суток
- 28
- 1/72трое суток
- 30
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Baltarusių tėvų asociacija Lietuvoje palaiko Seimo pirmininko Juozo Oleko poziciją: jei savivaldybė su baltarusiais bendrauja jų kalba, tai turėtų būti baltarusių, o ne rusų kalba. ✅ Kartu Baltarusijos piliečiams, gyvenantiems Lietuvoje, reikia mokytis lietuvių kalbos, ypač vaikams. Norime, kad jie laisvai kalbėtų lietuviškai ir taptų visaverte Lietuvos visuomenės dalimi. Todėl svarbu plėsti galimybes mokytis baltarusių kalba, kartu užtikrinant kokybišką lietuvių kalbos mokymąsi. Baltarusių kalba padeda išlikti baltarusiais. Lietuvių kalba - tapti Lietuvos visuomenės dalimi. 📝 Prireikus asociacija yra pasirengusi nemokamai padėti Vilniui išversti interneto svetaines, formas ir informacines sistemas į baltarusių kalbą.
Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве падтрымлівае пазіцыю старшыні Сейма Юозаса Олекаса: калі муніцыпалітэт размаўляе з беларусамі на іх мове, гэта павінна быць беларуская, а не расейская. ✅ Адначасова беларусам у Літве трэба вучыць літоўскую, асабліва дзецям. Мы хочам, каб яны свабодна размаўлялі па-літоўску і былі паўнавартаснай часткай літоўскага грамадства. Таму важна пашыраць магчымасці вучыцца на беларускай мове пры якасным вывучэнні літоўскай. Беларуская дапамагае заставацца беларусамі. Літоўская - быць часткай літоўскага грамадства. 📝 Асацыяцыя гатовая пры неабходнасці бясплатна дапамагчы гораду Вільня з перакладам сайтаў, формаў і інфармацыйных сістэм на беларускую мову.
🤗 Сябры, мы падсумоўваем вынікі фестывалю "Пад чароўным дрэвам" і просім вас запоўніць невялічкую апытанку, калі вы былі сярод нашых гасцей. У вас гэта зойме літаральна 5 хвілін, а для нас будзе вялікай дапамогай. 🙏🏼 Шчыра дзякуем! 🌳🌳🌳 🤗 Mieli draugai, apibendriname mūsų festivalio „Po stebuklingu medžiu“ rezultatus ir labai prašome jūsų užpildyti trumpą apklausą, jei buvote mūsų festivalio svečiai. Tai užtruks vos 5 minutes, o mums bus didžiulė pagalba. 🙏🏼 Nuoširdžiai dėkojame!
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
🤗 Сябры, мы крыху адпачылі і гатовыя прамовіць: першы беларуска-літоўскі сямейны фестываль “Пад чароўным дрэвам” адбыўся! 🤝 Для нас гэта была не проста культурная ці дзіцячая імпрэза. Гэта была спроба стварыць прастору даверу, павагі і добрасуседства для беларусаў і літоўцаў, дзяцей і дарослых, творцаў, грамадскіх ініцыятываў і партнёраў. На фестывалі гучалі літоўская і беларуская мовы. Не замест ітнасуперак адна другой, а разам! 👌🏻 У нас атрымалася зрабіць разнастайную праграму: ад інтэрактыўнай дыскусіі з беларускімі і літоўскімі дзіцячымі аўтаркамі і аўтарамі да майстар-класа па паркуры з літоўскімі трэнерамі, ад прыгатавання піцы пад кіраўніцтвам беларускага рэлакаванага бізнесу - да сапраўднага рок-канцэрту з удзелам гуртоў, у якіх разам граюць беларусы і літоўцы. 🙏🏼 Асобна дзякуем сябру Сейма Літоўскай Рэспублікі Русланасу Баранавасу, які прыняў удзел у адкрыцці фестывалю і сказаў шмат важных словаў падтрымкі. 💛 Шчыра дзякуем таксама літоўскім інтэлектуалам, экспертам і грамадскім дзеячам, якія прыйшлі на фестываль і падтрымалі нас сваёй прысутнасцю! ❤️ Дзякуем усім беларусам і літоўцам - удзельнікам, гасцям, валанцёрам, партнёрам і сябрам фестывалю. Разам – некалькім сотням чалавек! Асобная падзяка Міжнароднаму саюзу беларускіх пісьменнікаў @bellitinfo, Таварыству Беларускай Культуры ў Літве , беларускаму клубу “Сябрына”, арганізацыі @artscape_artsagency, сябрам Асацыяцыі беларускіх бацькоў у Літве, арт-прасторы @sodas2123 і ўсім, хто падтрымаў фестываль словам, справай, ідэяй ці сваёй прысутнасцю. 🌞 Напрыканцы падзелімся словамі адной з літоўскіх удзельніц фестывалю: “Я лічу, што беларусы - самы блізкі літоўцам народ”. Хтосьці можа пагадзіцца з гэтым, хтосьці - паспрачацца. Але калі пасля такога фестывалю некаторыя людзі робяць падобныя высновы, значыць, такія мерапрыемствы маюць сэнс. 🌳 Спадзяёмся, што “Пад чароўным дрэвам” стане штогадовай традыцыяй. І што наш прыклад натхніць іншых! 🤗 А ўсіх, каму блізкія нашыя каштоўнасці і ідэі, запрашаем далучацца да Асацыяцыі беларускіх бацькоў у Літве! Разам мы можам больш!
Сябры, сустракаемся на фестывалі “Пад чароўным дрэвам” ужо заўтра! Пачатак: 11:00. 📍 Прастора SODAS2123 знаходзіцца ў раёне, які называецца Rasų kolonija. Гэта гістарычная частка Вільні, квартал гарадскіх катэджаў дамовага таварыства канца XIX — пачатку XX ст. Займае каля 10 га ў цэнтры горада паміж раёнамі Расу, Зарэччам, Старым горадам. 🏘️ Межы раёна ўтвараюць вуліцы Друйская (Drujos), П. Вішынскага (P. Višinskio), Беластоцкая (Balstogės) і Росы (Rasų), а таксама чыгунка. Раён унесены ў Рэестр культурнай спадчыны Літвы. 🚍 Дабрацца да пляцоўкі фестывалю можна на аўтобусе (побач ёсць прыпынкі аўтобусаў нумар: 10, 11, 13, 31, 33, 34, 74, 89, N5), а таксама на аўтамабілі (побач ёсць бясплатныя паркоўкі). Праз вуліцу Друйскую (Drujos ) ёсць пешаходны мост. 🌞 Далучайцеся, калі ласка! Надвор’е абяцае быць добрым, а праграма – насычанай і цікавай! #postebuklingumedziufestyvalis #baltarusiųtėvųasociacija #беларусыўлітве
🎉 Susitinkame festivalyje „Po stebuklingu medžiu“ jau rytoj! Pradžia – 11:00 val. 📍Kultūros kompleksas SODAS 2123 įsikūręs Rasų kolonijoje. Tai istorinis Vilniaus rajonas, įrašytas į Lietuvos kultūros paveldo registrą. 🚍 Festivalio vietą lengvai pasieksite viešuoju transportu – netoliese yra autobusų stotelės, kuriose stoja 10, 11, 13, 31, 33, 34, 74, 89 ir N5 maršrutai. Atvykstantiems automobiliu šalia komplekso yra nemokamos parkavimo vietos. Taip pat patogu ateiti pėsčiomis per Drujos gatvės pėsčiųjų tiltą. 🌞 Būtinai prisijunkite! Oras žada būti puikus, o programa – be galo gausi ir įdomi! 😊 #postebuklingumedziufestyvalis #baltarusiųtėvųasociacija
без подписи
без подписи