Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
СтатистикаИнформация для "чикагцев" - местный гугл. Хочешь обсудить? Наш чат: https://t.me/joinchat/UeGa7Bqc1LS5WoTm Наши каналы обьеденений https://t.me/menskrazam_info Есть новость? Бот для обращений: @SemChizei_bot
- Последний пост
- 21:20
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 19
- Всего постов
- 33
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 26
- 1/48двое суток
- 29
- 1/72трое суток
- 32
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
видео или голосовое, без подписи
Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў https://nashaniva.com/402121 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402121
🥀 Шэсць гадоў таму быў забіты Аляксандр Віхор 25-гадовы жыхар Гомеля быў затрыманы 9 жніўня, калі ехаў на сустрэчу да сваёй дзяўчыны. Ён памёр 12 жніўня ў бальніцы пасля трох дзён знаходжання пад вартай у нечалавечых умовах. Хлопец меў хранічныя праблемы з сэрцам, якія абвастрыліся ў душным аўтазаку. Супрацоўнікі АМАПа ігнаравалі яго скаргі на самаадчуванне і, паводле сведак, выкарыстоўвалі супраць яго газ. У выніку малады чалавек патрапіў у рэанімацыю ўжо ў стане клінічнай смерці з ацёкам мозгу. Лекарам не ўдалося выратаваць яго жыццё, нягледзячы на працяглыя спробы рэанімацыі. Судова-медыцынская экспертыза выявіла ў загінулага пераломы рэбраў і шматлікія гематомы на целе. Следства сцвярджала, што гэтыя пашкоджанні не звязаныя са смерцю і маглі з’явіцца падчас масажу сэрца. Родныя загінулага не пагадзіліся з высновамі і патрабавалі расследавання фізічнага гвалту. Аднак праверка па гэтай справе была прыпыненая да атрымання вынікаў дадатковых экспертыз. Сёння мы ўзгадваем нашу размову з гамяльчуком, якога 11 жніўня сілавікі этапавалі ў адным «стакане» спецтранспарту АМАПу з Аляксандрам. 🎥«У 3:35 Саша памёр». Сведчанні катаванняў Аляксандра агучвае акторка Крысціна Дробыш
«Са шляхетнай душой, але неверагодна сціплы». Вядомыя беларусы ўспамінаюць Мілінкевіча Раніцай 11 жніўня памёр Аляксандр Мілінкевіч, беларускі палітык і навуковец. @NashaNiva сабрала ўспаміны пра яго. Людзі згадваюць і 2006‑ты — як, напрыклад, «Мілавіца» перажывала, каб іх прадукцыя не асацыявалася з Мілінкевічам з-за лагатыпу. https://nashaniva.com/402074 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402074
«Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць, а людзі застаюцца. І гэта галоўнае». Не стала Аляксандра Мілінкевіча — чалавека, які шмат гадоў быў адным з сімвалаў беларускай дэмакратыі. Перачытваем яго вялікую размову з «Новым Часам» — пра будучыню Беларусі, еўрапейскі выбар і тое, чаму нават у самыя цяжкія часы ён не губляў аптымізму. «Мы ўжо не вернемся ў імперыю». Вялікае інтэрв'ю Аляксандра Мілінкевіча Чытаць без VPN
Аляксандр Мілінкевіч. Светлая памяць. У пачатку 2006 года Аляксандр Мілінкевіч, тады ўжо адзіны прэтэндэнт ад апазіцыі ў прэзідэнцкай кампаніі, прыехаў у Малое Сітна, дзе я, адбываючы палітычную "хімію", валіў лес. Прыехаў цэлы картэж, штаб з журналістамі. Начальства разбеглася. Хтосьці схаваўся. На эстакадзе, дзе распілоўвалі бярвенні, сабраліся рабочыя. І вось я прадстаўляю Мілінкевіча - з адчуваннем бездані пад нагамі: як ён, інтэлектуал, паліглот, "заходнік", будзе гаманіць з вяскоўцамі ды лесавікамі з глыбінкі, на самай мяжы з Расеяй. А Мілінкевіч прапанаваў выказацца людзям - і проста слухае. Паўгадзіну. Гадзіну. Дзьве. Правал, думаю. Капец. Нічога не гаворыць. Ніякай праграмнай прамовы. Слухае і слухае, зрэдку ківае. Як я ўсё гэта патлумачу мужыкам пасля ягонага ад'езду - не ўяўляю. І вось мы развітваемся. Мілінкевіч цісне рукі, сядае ў машыну. Картэж знікае ў лясах на грунтовай дарозе. Вяртаюся на эстакаду, халадок пад уздыхам - а там гурма захопленых маіх сіценцаў: - Паша, які чалавек!.. - Вось гэта моц! - Вось такога ў прэзідэнты!!.. А я ў шоку. - Э-эээ... што вам спадабалася? Ён жа... нічога не казаў. - Паш!.. ЁН НАС ВЫСЛУХАЎ!
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
11 жніўня 1937 году НКВД СССР выдаў загад №00485, які распачаў адну з самых масавых нацыянальных аперацый савецкіх карных органаў падчас Вялікага тэрору - так званай "Польскай аперацыі". Першапачаткова аперацыя мела доўжыцца 3, але расцягнулася на 14 месяцаў - са жніўня 1937 па лістапад 1938 г. Яна была скіраваная супраць палякаў СССР. Гэтая нацыянальная меншасць найбольш актыўна супраціўляліся калектывізацыі і атэізацыі і разглядаліся ўладамі як "ненадзейны элемент", патэнцыйная "пятая калона", якая існуе да меркаванай вайны паміж СССР і Польшчай і краінамі Захаду. Аднак у жорнавы рэпрэсій паводле загаду № 00485 таксама траплялі беларусы, рускія, украінцы, яўрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. У 1937-38 гадах НКВД арганізаваў шэраг нацыянальных аперацый, напрыклад, супраць латышоў, немцаў. Аднак "польская аперацыя" адрознівалася выключным маштабам рэпрэсій, размахам і жорсткасцю. Дакладная колькасць рэпрэсаваных паводле гэтай аперацыі да гэтага часу невядомая. Па дадзеных расейскага «Мемарыялу», паводле загаду № 00485 у БССР рэпрэсіям падвергліся прынамсі 19931 чалавек, з іх расстраляныя не менш за 17772 чалавек, астатнія 2159 - накіраваныя ў лагеры. У 2022 годзе Цэнтр дыялогу Юліюша Мерашэўскага выдаў унікальны зборнік «Польская аперацыя» НКВД у Беларускай ССР у 1937-1938 гадах. Дакументы". Складальнікамі выступілі беларускія гісторыкі. Яны збіралі дакументы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларус і варшаўскім Архіве дакументаў найноўшай гісторыі (Archiwum Akt Nowych), а таксама выкарысталі матэрыялы беларускага савецкага друку 1930-х гг. і ўспаміны сведкаў тых трагічных гадоў. Апроч таго Цэнтр Мерашэўскага стварыў адмысловую старонку, прысвечаную "пльскай аперацыі", дзе сабраў частку імёнаў ахвяраў, успміны сведкаў, месцы памяці. На здымках вокладка кнігі "Польская аперацыя...", а такама здымак і дакументы паляка Станіслава Каржанеўскага, расстралянага ў Воршы 10.11.1937
Святлана Ціханоўская: «З цяжкім сэрцам даведалася пра тое, што ад нас сышоў Аляксандр Мілінкевіч. Чалавек выключнай годнасці, светлай душы і светлага розуму, які стаў для многіх з нас сапраўдным арыенцірам. Дзякуючы сваёй мудрасці і жыццёваму досведу Аляксандр Уладзіміравіч быў для мяне надзейнай апорай і чалавекам, да чыёй думкі я заўсёды прыслухоўвалася з вялікай павагай. Ён быў адным з самых яскравых і годных палітыкаў свайго часу. У 2006 годзе змог аб’яднаць вельмі шмат розных партый і рухаў, каб выкарыстаць выбары для актывізацыі нацыянальных сілаў. Яго адданасць Беларусі, нашай мове і культуры натхняла кожнага, каму выпаў гонар працаваць з ім побач. Аляксандр Уладзіміравіч умеў аб’ядноўваць, слухаць і падтрымліваць у самыя складаныя моманты. Гэта велізарная і горкая страта для ўсіх нас. Мае шчырыя спачуванні сям’і, родным, блізкім і ўсім, каму Аляксандр Уладзіміравіч быў дарагі. Светлая памяць».
❗️Памёр Аляксандр Мілінкевіч Вядомаму беларускаму палітыку і навукоўцу было 79 гадоў. На выбарах 2006 года ён стаў адзіным кандыдатам ад праеўрапейскіх сілаў. Спакойны, інтэлігентны палітычны стыль Мілінкевіча кантраставаў з папулізмам, уласцівым шматлікім постсавецкім палітыкам. https://nashaniva.com/402052 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402052
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
🥀 Шэсть гадоў таму ў Мінску быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі 10 жніўня 2020 года ў Мінску ў ходзе пратэстаў быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі — ён стаў першай ахвярай з ліку мірных дэманстрантаў. Першапачаткова ўлады заяўлялі, што ў яго руках спрацавала невядомая выбуховая прылада. Аднак відэазапісы зафіксавалі, што ў мужчыны не было ніякіх прадметаў, і ён упаў пасля стрэлу ў грудзі. Афіцыйнай прычынай смерці стала адкрытая рана грудной клеткі і масіўная страта крыві. Следчы камітэт на працягу некалькіх месяцаў праводзіў праверку, але так і не распачаў крымінальную справу па факце забойства. Жонцы загінулага паведамлялі, што расследаванне можа цягнуцца максімальны тэрмін без гарантый выніку. Замест пошуку вінаватых у гібелі чалавека, сілавікі пачалі пераслед за ўшанаванне яго памяці. На жыхароў Мінска завялі крымінальныя справы за надпіс «Не забудзем» на месцы трагедыі. Іх абвінавацілі ў хуліганстве і наўмысным пашкоджанні маёмасці, за што пагражала да дзесяці гадоў зняволення. 🔹 "Нацыянальная трагедыя, якая не пройдзе бясследна". Праваабаронца — пра ахвяраў жніўня 2020-га
На волю выйшаў вядомы дзіцячы хірург Андрэй Любецкі Палітзняволены лекар Андрэй Любецкі выйшаў на свабоду пасля больш чым пяці гадоў за кратамі. Ён цалкам адбыў прызначаны яму тэрмін. Андрэя затрымалі 4 траўня 2021 года. Раніцай у яго кватэры правялі вобшук, пасля чаго мужчыну затрымалі. Першапачаткова Любецкаму прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Пазней яму таксама выставілі абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках). У 2022 годзе палітвязню прызначылі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Восенню 2025 года Андрэя Любецкага зноў асудзілі — на гэты раз паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Дадатковы тэрмін, які яму прызначылі, праваабаронцам невядомы.
6 гадоў з дня «спробы змены ўлады праз выбары» (ці якія там яшчэ дзіўныя фармулёўкі выкарыстоўвалі прапагандысты). Мы памятаем, што адбывалася: як усе вакол чакалі пераменаў, выходзілі адстойваць сваё права на выбар і змагаліся за будучыню. Хтосьці кажа, што мы ўжо перамаглі, хтосьці – што даўно прайгралі. Але рэальнасць іншая: гэта доўгі працэс, які яшчэ не скончыўся. Як 1918 і БНР прывялі па выніку да існавання незалежнай Беларусі, так і 2020 год яшчэ кудысьці нас прывядзе. Хацелася б, каб найхутчэй, але як ёсць. Жыве Беларусь ❤️
Беларус з вольнага сьвету. Да стагодзьдзя Янкі Запрудніка 9 жніўня спаўняецца 100 гадоў Янку Запрудніку. Для адных ён быў журналістам Радыё Свабода, для іншых — гісторыкам, палітолягам ці аўтарам кніг. Але для многіх беларусаў ён заставаўся голасам вольнага сьвету. Успамінаем чалавека, чыя інтэлектуальная і грамадзкая спадчына застаецца актуальнай і цяпер. Чытаць далей Спасылка без VPN
Айцец Аляксандар Надсан. Той, хто працягвае аб'ядноўваць беларусаў 8 жніўня спаўняецца сто гадоў з дня нараджэньня айца Аляксандра Надсана — сьвятара, навукоўца, кніжніка, пісьменьніка і аднаго з найбольш аўтарытэтных беларусаў у замежжы. Але ягоная роля выходзіла далёка за межы царкоўнага служэньня: ён стаў для многіх беларусаў духовым і грамадзкім арыентырам, а ягоныя погляды на дэмакратыю, нацыянальную годнасьць і эўрапейскі выбар застаюцца актуальнымі і сёньня. Чытаць далей Спасылка без VPN
Сябры, дзень годнасці прыходзіцца на дзень народзінаў Ларысы Геніюш - фантастычнай паэткі і вялікай жанчыны з няпростым лёсам. Таму вось вам сімвалічны верш. Беларусь маю зноў закавалі, толькі путы навокал зьвіняць. Гіне юнасьць на шэрым Урале, але праўды – яе не скаваць! Яе нельга апутаць дратамі, зь цемры ў неба крыніцаю б’е, яна ў нас, яна зь вернымі, з намі, верце ў праўду, будзіце яе! За яе непахісна і дружна рвіце жудасьць кайданаў і крат, за яе падымайце аружжа, за свабоду, за сонца для хат! Свабоду Беларусі! Жыве Беларусь!
Шэсць гадоў. Шмат ці не? Шэсць гадоў спатрэбілася на перамогу над гітлерам. Шэсць гадоў доўжылася перабудова, што разваліла ў выніку СССР. Шэсць гадоў жывуць вавёркі і жаўрукі, калі іх не з'есць раней нехта драпежны. За шэсць гадоў зносяцца самыя добрыя боты. Першакурснік зробіцца аспірантам. За шэсць гадоў можна радыкальна змяніць жыццё, ці жыццё можа радыкальна змяніцца. Можна згубіць сябе, можна знайсці, а можна захраснуць у моманце, як захраслі героі фільма Interstellar на той самай планеце з акіянам. Дарэчы, нашы шэсць гадоў - гэта 51 хвіліна там. Не шмат. Дзецям, народжаным у 2020-м, спаўняецца шэсць гадоў. Яшчэ маленькія. Не ўсе добра чытаюць, але за хвіліну знаходзяць любімыя мульцікі на Ютубе. Ведаюць, як складаць лічбы. Не ведаюць, як памнажаць. Ведаюць, што бацькі не заўсёды будуць побач, і што не ўсе дарослыя - годныя людзі, і не ўсе - разумныя. Час для дзяцей не ляціць, а ідзе павольна. Яно і зразумела: што для нас шэсць гадоў, для іх - усё жыццё. Яны заўважаюць рэчы, на якія мы не звяртаем увагі. Дробязі робяць іх шчаслівымі, і дробязі прымушаюць плакаць. Кожны дзень - новае адкрыццё, новы цуд. Яны ўсе ўмеюць маляваць, прыдумляць, знаходзіць сяброў. Яны не блытаюцца ў адценнях шэрага, і добра ведаюць, што правільна (нават калі робяць па-іншаму). Яны быццам больш жывыя. Гэтая суперздольнасць - быць надзвычай жывым - сыходзіць з часам. Дарослыя не цікавяцца ўсім у свеце, плачуць рэдка, але і смяюцца па-сапраўднаму таксама рэдка. Мы прывыкаем і не сумуем аб страчаным. Але часам гэтая здольнасць вяртаецца нечакана. Шэсць гадоў таму мы зноў сталі надзвычай жывымі. Усе і разам. Сярод шэрага і штодзённага, сярод клімату, дзе сонечныя дні - рэдкі скарб, сярод стомленых шматпавярховікаў і газонаў з травой, якую ўсё косяць і косяць, а яна ўсё расце і расце. Мы адчулі сябе жывымі. Сярод стрэлаў і выбухаў і чорных шлемаў, сярод сцягоў, прамянеючых у нябёсах, сярод страху і радасці і надзеі, мы зноў ведалі, што мае сэнс, а што не. Шчасце было агульным, і слёз хапала на кожнага, і падтрымку можна было адчуць ад незнаёмцаў, бо незнаёмцы - не чужыя. Але чужыя таксама былі, на жаль. Дзецям прасцей. У іх казках зло мае нечалавечую прыроду, нават твар у зла (калі ён ёсць) схаваны пад маскай. Яго не трэба разумець, каб перамагчы, яно проста злое. А сапраўднае, не казачнае зло мы разумеем занадта добра. Для разумення дастаткова зазірнуць у падручнік гісторыі. Яно расло стагоддзямі, яно мае тысячы твараў, і ўсе падобныя да нашых. Мы, дарослыя, ведаем, што ў барацьбе з такім злом можна страціць не толькі жыццё, але і сумленне. Але і ў дзіцячых казках, і ў жыцці надыходзіць момант, калі цярпець зло больш немагчыма. Шэсць гадоў таму момант надышоў, і мы ўсё яшчэ ў моманце. Шэсць гадоў як шэсцьсот, ад таго чароўнага надзвычайнага пачуцця жыцця засталося больш болю, чым радасці. Але. Мы жывыя, а значыць, маем жаданні і надзеі. І ёсць адно агульнае жаданне і агульная надзея: каб дзеці, народжаныя ў 2020 г, і раней, і пазней, і тыя, што яшчэ прыйдуць у гэты свет, раслі ў свабоднай краіне. Каб са злом яны сустракаліся толькі на старонках кніг. Каб бацькі былі побач, а не за кратамі ці ў вымушанай эміграцыі. І мы дарослыя, а значыць, маем адказнасць: перад дзецьмі, перад краінай, перад сабой. Можа, знікла эйфарыя 2020 г. Але пачуццё адказнасці засталося. А значыць, шляху назад няма. Адказнасць - гэта цяжка, і незразумелая будучыня нярэдка палохае нас, дарослых. Але спытайце ў шасцігадовага дзіцяці, што будзе ў канцы. Дзіця адкажа: "усё будзе добра". І хто мы такія, каб спрачацца. Са святам годнасці, сябры! Жыве Беларусь!