tgindex
ЧЫТАЛЬНЯ

ЧЫТАЛЬНЯ

Статистика
@cytalniaбелорусский

Бібліятэка беларускай кнігі ў Вільні. Адрас "Чытальні": Vilniaus g. 20. Графік працы: CР, ЧТ, ПТ 14-20, СБ, НД 14-20. Каталог кніг: cytalnia.com

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
3
Всего постов
29
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
203
0 за 1 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
200
28 постов
Вовлечённость
98,5%
к подписчикам
Постов в день
0,4
всего 29
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
75
1/48двое суток
85
1/72трое суток
92

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • без подписи

  • Наша чытачка перадала ў падарунак навінку выдавецтва Skaryna Press, зборнік паэзіі Ларысы Геніюш "Spiritus flat ubi vult" («Дух вее, дзе хоча»). ❤️ Шчыры дзякуй за падарунак для бібліятэкі! ❤️ Гэтае выданне мае некалькі адметнасцяў. Па-першае, яно суправаджаецца прадмовамі Таццяны Астроўскай, Арнольда Макміліна і Яніны Лаўнік, якія дапамогуць чытачам зарыентавацца ў з'яве сам- і тамвыдаву, а таксама даведацца пра нялёгкі шлях прапанаваных вершаў да чытача. Па-другое, выдаўцы зборніка парупіліся максімальна захаваць моўныя асаблівасці аўтарскага рукапісу. Па-трэцяе, зборнік ўключае фатаздымкі рукапісу, што робіць творчасць паэткі яшчэ больш блізкай для чытача. Вершы 1945–1947 гадоў, напісаныя Ларысай Геніюш у эміграцыі, - гэта, як адзначаецца ў анатацыі, балесны і ўзнёслы хваласпеў Беларусі і блізкім людзям, паэтычны летапіс нацыянальнай катастрофы і асабістых стратаў, а таксама сведчанне вольнага і нязломнага духу паэткі. Рукапіс зборніка, створаны і пераплецены самой Ларысай Геніюш у першыя пасляваенныя гады, быў перададзены ў Беларускую бібліятэку і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане ў канцы 1980-х. У 1992 годзе тут выйшла яго першае ксеракснае выданне. Сёння кніга вяртаецца да чытача ў факсімільным выглядзе.

  • без подписи

  • *** прачынайся, вандроўная, бачыш, дзе мы захраслі?! тут сканалі ад роспачы кафка, оруэл, хакслі. тут не ведаюць дна і ўсе разам лятуць у прадонне, тут па міні-армагедоне ў кожным раёне. прачынайся, псіхея, вандроўніца! пойдзем на шпацыр! тут любілі маўчаць і цяпер тут не дакрычацца. так што пойдзем гуляць, загартуем на вуліцах голас. хутка прыйдзе зіма, забінтуе ўсіх нас, загоіць... хутка выпадзе снег такі белы, такі харошы... снег мацнейшы і большы за чорных акрэсцінскіх вошай. снег пасцеле нам шлях, і жыццё распачнецца нанова, і рассыплюцца турмы, і пасвятлеюць галовы... Наста Кудасава 2020

  • Ці ведаеце вы, што менавіта 6 жніўня пачалася гісторыя беларускага кнігадрукавання? У гэты дзень у 1517 годзе ў Празе Францыск Скарына выдаў "Псалтыр" - сваю першую друкаваную кнігу, адкрыўшы новую старонку ў гісторыі беларускага і агулам усходнеславянскага кнігадрукавання. Запрашаем завітаць у чытальную залу нашай бібліятэкі, дзе падрыхтавана асобная падборка кніг, прысвечаных жыццю, дзейнасці і спадчыне Францыска Скарыны. А калі хочаце пазнаёміцца з літаратурай загадзя, зазірніце ў наш электронны каталог і звярніце ўвагу на раздзел «Скарыназнаўства». Адкрывайце для сябе спадчыну беларускага першадрукара разам з намі!

  • 5 авг.982из bielaruskidom

    Правы чалавека і турэмнае сяброўства Сустрэча ў Вільні з Настай Лойка і Марфай Рабковай Пасля 5 месяцаў на волі беларускія праваабаронкі Наста Лойка і Марфа Рабкова гатовы падзяліцца перажытым. Пагаворым пра тое: — што ім даў досвед зняволення з прафесійнай пазіцыі; — як выглядае сяброўства за кратамі і калючым дротам; — якія ў іх планы на будучыню. Спікеркі адкажуць на вашы пытанні. 🗓 19 жніўня (серада) 🕡 18:30 🏛 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20, Вільня

  • 🌟 А да нас з Беларусі прыехалі кнігі для дзяцей! 🌟 Ёсць зусім свежыя навінкі друку, а ёсць гісторыі, якія ўжо паспелі стаць класікай. Але ўсе - цікавыя, прыгожыя і вартыя таго, каб іх пагартаць разам з дзецьмі. 🦊 Дар’я Мандзік «Гісторыі лісы-кілбасы. Прыгоды ў зачараваным замку» (Папуры, 2025) Новая беларуская кніга пра гарэзлівую Лісу-кілбасу, якая выпадкова трапляе ў зачараваны замак і, вядома, не можа абысціся без прыгод. Тролі, таямніцы, цёмныя хады і шмат чаго яшчэ чакае маленькіх чытачоў. Кніга разлічаная на дзяцей ад 4 гадоў, з ілюстрацыямі на кожнай старонцы. 🐰 Джаэль Чандлер Харыс «Казкі дзядзечкі Рымуса» (Народная асвета, 2020) А гэта ўжо гісторыі з іншай эпохі - знаёмыя і любімыя многімі пакаленнямі. Хітры Братка Ліс, не менш кемлівы Братка Трус, самаўпэўнены Братка Мядзведзь і іншыя героі трапляюць у гісторыі, якія вучаць разважаць і знаходзіць выйсце нават у самых невырашальных сітуацыях. ❤️ «Чырвоная кніга ў казках і вершах беларускіх пісьменнікаў» (Літаратура і Мастацтва, 2003) А гэтая кніга дапамагае паглядзець на запаведную беларускую прыроду вачыма пісьменнікаў. Тут вершы і казкі пра жывёльны і раслінны свет, які патрабуе асабліва беражлівага стаўлення. Так што калі шукаеце нешта па-беларуску для сумеснага чытання, заходзьце паглядзець - кнігі ўжо чакаюць сваіх маленькіх чытачоў 📖✨

  • без подписи

  • Новыя кнігі ў нашай бібліятэцы! Мы атрымалі ў падарунак дзве сучасныя беларускія кнігі, якія ўжо выклікалі цікавасць у чытачоў. 📚 «Дзённік 2021–2022» ананімнай аўтаркі - шчырае і вельмі асабістае сведчанне пра жыццё чалавека ў часы вялікіх выпрабаванняў. Чытачы адзначаюць, што кніга ўражвае сваёй адкрытасцю, эмацыянальнай сілай і здольнасцю перадаць атмасферу эпохі. 📚 «Mosa» Зьмітра Крэса - паэма, у якой сучасная паэтычная мова спалучаецца з глыбокімі вобразамі і філасофскімі разважаннямі. Паводле водгукаў, гэта твор, да якога хочацца вяртацца: кожнае новае прачытанне адкрывае новыя сэнсы і дэталі. ❤️ Шчыра дзякуем за падарунак! Запрашаем усіх аматараў беларускай літаратуры пазнаёміцца з навінкамі і скласці ўласнае ўражанне. Будзем рады пачуць і вашыя водгукі!

  • без подписи

  • 1 июл.200из bielaruskidom

    🙋‍♀️ Сустрэча з Кацярынай Андрэевай у Вільні ⠀ У пятніцу, трэцяга ліпеня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча адбудзецца сустрэча з журналісткай, былой палітвязынкай Кацярынай Андрэевай. Спадарыня Кацярына раскажа пра свой турэмны досвед, досвед трываласці, падзеліцца не расказанымі раней гісторыямі, а таксама адкажа на пытанні. Уваход вольны. 📆 Дата: 3 ліпеня ⏰ Час: 18:00 (час мясцовы) 📍Месца: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus, 20, Вільня

  • Адмысловы падарунак папоўніў фонды нашай бібліятэкі! Мы атрымалі ад аўтаркі, літоўскай даследчыцы мастацтва, доктара гуманітарных навук Далі Клаюмене (Dalia Klajumienė) манаграфічнае даследаванне, прысвечанае гісторыі кафлі, якая выраблялася ў Літве і імпартавалася ў краіну ў ХІХ ст. – 70-я гады ХХ ст.: "Vietiniai ir įvežtiniai XIX-XX a. 7 deš. kokliai Lietuvoje: gamintojai ir produkcijos ženklinimas". Выданне грунтуецца на шырокім коле архіўных дакументаў і гістарыяграфічных матэрыялаў, а таксама на даследаванні захаваных маркіраваных печаў. Кніга складаецца з дзвюх узаемадапаўняльных частак: манаграфіі пра гісторыю вытворчасці і імпарту кафлі, а таксама даведніка марак мясцовых і замежных вытворцаў. Для беларускіх чытачоў выданне можа быць адмыслова цікавае таму, што ў ім сабраны звесткі ў тым ліку пра вытворцаў кафлі на тэрыторыі Беларусі, прадукцыя якіх таксама была запатрабаванай у Літве. Шчыра дзякуем спадарыні Далі Клаюмене за магчымасць пазнаёміцца з вынікамі яе шматгадовай даследчай працы!

  • Учора адбыўся інтэграцыйны сямейны фестываль "Пад чароўным дрэвам", у якім прымалі ўдзел беларускія і літоўскія дзіцячыя пісьменнікі і ілюстратары. Мы не маглі абмінуць увагай такую цудоўную падзею і завіталі на сустрэчу з аўтарамі дзвюх краін. Ганна Янкута, Андрэй Скурко і Лізавета Лянкевіч ужо вельмі добра знаёмыя беларускай аўдыторыі, а вось творчасць літоўскіх пісьменнікаў і мастакоў была шмат у чым адкрыццём. Знаёмства з літоўскімі аўтарамі Юргай Віле, Віргісам Шыдлаўскасам і мастачкай Аўшрай Кюдулайце пакінулі выключна натхняльныя ўражанні. Не сумуйце, калі хтосьці з вас прапусціў сустрэчу з творцамі. Іх творчасць – цяпер і ў нашай бібліятэцы. А ў кнігах аўтараў, з якімі мы паспелі пасябраваць, – пажаданні нашым чытачам. Прыходзьце і знаёмцеся: Jurga Vilė, Lina Itagaki "Sibiro haiku" Jurga Vilė, Laima Matuzonytė "Mažoji Lu ir konfeti" Virgis Šidlauskas, Marija Smirnovatė "Stogas, po kuriuo auginu žvaigždes ir lietų" Evelina Daciūtė, Aušra Kiudulaitė "Pasakojimas apie katiną ir tulpę"

  • 🌳 “Пад чароўным дрэвам” – гэта інтэграцыйны беларуска-літоўскі сямейны фестываль. Яго асноўная мэта – аб’яднаць беларускія і літоўскія сем’і з дзецьмі ў прыязнай дзюхмоўнай і дзвюхкультурнай прасторы, спрыяць больш шчыльнаму знаёмству і міжкультурнаму ўзаемадзеянню. ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ: 🟥 Вялікая зала 11:30 - Урачыстае адкрыццё 13:00 - Сустрэча з беларускімі і літоўскімі пісьменнікамі: Ганна Янкута, Андрэй Скурко, Лізавета Лянкевіч, Юрга Віле, Віргіс Шыдлаўскас, Аўшра Кюдулайтэ (для ўсёй сям’і) 14:00 - Літаратурна-музычная імпрэза Віргіса Шыдлаўскаса (для дзяцей і падлеткаў) 15:00 - Мастацка-літаратурныя майстар-класы: Лізавета Лянкевіч, Аўшра Кюдулайтэ, Дар’я Роскач (для дзяцей і падлеткаў) 17:00-18:00 - Канцэрт: “Navokal”, Ганна Шарыфа і Дзенісас Мурашовас, “7 Hills Universal Band”, “DINOZ” 📌 Падчас фестывалю будзе працаваць стэнд кнігарні “Гартайка”, а таксама можна будзе купіць кнігі літоўскіх аўтараў 📌 За ўдзел у літаратурных імпрэзах Лізы Лянкевіч дзякуем Міжнароднаму саюзу беларускіх пісьменнікаў 🟨 Кавярня/майстар-класы 11:00-14:00 - майстар-клас “Салома”: майстрыца Яўгенія (для ўсёй сям’і) 12:00-14:00 - майстар-клас “Вырабы са скуры”: майстрыца Інгеборге (для дарослых) 14:00-16:00 - майстар-клас “Пляценне з травы”: майстрыца Аўшра (для дарослых) 14:30-17:00 - майстар-клас “3D-друк”: Павал (для дзяцей і падлеткаў) 🟩 Падворак 11:00-11:30 - гурт “Ойра”: спевы, гульні, танцы (для ўсёй сям’і) 12:00-13:00 - майстар-клас па паркуры: “Vilniaus Parkuro Akademija” (для дзяцей і падлеткаў) 12:00-15:00 - музыка ад дыджэя 15:00-16:00 - гурт “Ойра”: спевы, гульні, танцы (для ўсёй сям’і) 16:00-16:30 - вулічы тэатр “Вір” 17:00-18:00 - гульні ад стваральнікаў кнігі “Ха-Хэй-Хо” (для ўсёй сям’і) 18:00-19:00 - культурна-гістарычны квіз: гісторык і даследчыца Паўліны Скурко (для ўсёй сям’і) 📌 Увесь час - выстава «Вільня вачыма беларускіх мастакоў» (пры падтрымцы Таварыства беларускай культуры) 🟧 Альтанка і печ 13:30-15:00 - майстар-клас “Гатуем піцу!”: літоўска-беларуская пякарня “Dvi Bandelės” (для ўсёй сям’і) Усе актыўнасці бясплатныя 📆 20 чэрвеня ⏰ 11:00-19:00 📍 Sodas2123 (Vitebsko g. 21–23)

  • без подписи

  • Калі нехта пачне: "Мой родны кут...", кожны беларус адразу падхопіць: "Як ты мне мілы". Гэтыя радкі сталі для нас своеасаблівым паролем і водгукам, знакам пазнавання і любові да роднай зямлі. Падобнае значэнне для літоўцаў маюць радкі з паэмы Антанаса Баранаўскаса "Анікшчайскі бор" (Antanas Baranauskas „Anykščių šilelis“, 1859). Дзякуючы падарунку ад Міністэрства культуры Літоўскай Рэспублікі ў фондах нашай бібліятэкі з’явілася выданне гэтай знакамітай паэмы ў перакладзе на розныя мовы. Варта падкрэсліць, што беларускі пераклад фрагмента паэмы належыць народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. Запрашаем пазнаёміцца з гэтым выданнем і адкрыць для сябе яшчэ адну старонку літоўскай літаратурнай спадчыны!

  • ЧЫТАЛЬНЯ pinned a photo

  • 🔥Перакладны слоўнік Алега Мінкіна дасягнуў колькасці ў сто тысяч артыкулаў! 🔥 Радыя магчымасці падзяліцца з вамі звесткамі, атрыманымі ад аўтара: “Новый русско-белорусский словарь”/”Новы расейска беларускі-слоўнік”   Спасылка:  https://antykalka.org/   Укладальнік: Алег Мінкін.   У слоўніку больш за 100 000 “ланцужкоў”. А гэта пераклад асобных словаў, прыклады іхнага ўжываньня, прыказкі, прымаўкі, выслоўі ды іншыя ўстойлівыя выразы. У слоўнік залучаны вялікі блёк “дыялектызмаў”. Правапіс слоўніка – клясычны. Слоўнік прыкладна раз на месяц абнаўляецца. Сувязь з укладальнікам: xnicka@gmail.com   PS. На сайце зьмешчаны таксама другі слоўнік укладальніка РЫФМАР: “Слоўнік рыфмаў беларускай мовы”.

  • 5 июн.1625из bielaruskidom

    Паважанае спадарства! ❗️Калі ласка, звярніце ўвагу на графік працы нашага цэнтра ўлетку. З 1 чэрвеня мы працуем па новым летнім графіку: 🔅Панядзелак- выходны 🔅Аўторак- выходны 🔅Серада- 14:00-20:00 🔅Чацвер- 14:00-20:00 🔅Пятніца- 14:00-20:00 🔅Субота- 14:00-20:00 🔅Нядзеля- 14:00-20:00 📍 Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча (Vilniaus, 20)

  • 🌟 Мы купілі новыя кнігі! 🌟 📚 Вікторыя Кляўко «Вырай» Дэбютны раман маладой аўтаркі, прысвечаны тэме памяці, каранёў і пошуку сябе. Гэта гісторыя пра ўнутраныя пераломы і пра тое, як чалавек спрабуе захаваць сябе ў свеце, які пастаянна змяняецца. Кніга стала вельмі заўважнай падзеяй для чытацкай аўдыторыі ў Беларусі. 📚 Анджэй Сапкоўскі «Вядзьмар: Хрышчэнне агнём» Пятая кніга легендарнай сагі пра Геральта з Рывіі. Тут ёсць усё, за што чытачы па ўсім свеце любяць «Ведзьмара»: небяспечнае падарожжа, маральны выбар, іронія, сяброўства і героі, якія даўно сталі культавымі. Сакрэт папулярнасці кнігі - у спалучэнні фэнтэзі, філасофіі і жывых характараў. 📚 Шчэпан Твардах «Нуль» Жорсткі, лаканічны і вельмі чалавечы раман пра вайну ва Украіне. Без гераізацыі і штучнага пафасу, толькі праўда пра людзей на «лініі нуля». Папулярнасць Твардаха тлумачыцца яго ўменнем пісаць востра, бескампрамісна і так, што ад тэксту немагчыма адарвацца. 📚 Вольга Лабачэўская «Аброк. Абыдзённік: Жаночыя рытуальныя практыкі» Незвычайнае даследаванне беларускай традыцыйнай культуры і жаночых рытуалаў. Гэта кніга, якая адкрывае глыбіню народнай памяці і паказвае, як жанчыны стагоддзямі захоўвалі сувязь паміж побытам, верай і супольнасцю. Папулярнасць выдання — у вялікай цікавасці да сваіх каранёў і жаданні адкрываць Беларусь наноў. ✨ Кнігі ўжо чакаюць сваіх чытачоў у бібліятэцы "Чытальня" на Vilniaus, 20. Якую ўзялі б першай?