DP Bike Works
СтатистикаМеталаапрацоўка і рамонт ровараў. Па прапановах і пытаннях пісаць @unf404
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 14 авг.
- Постов за неделю
- 4
- Всего постов
- 29
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 102
- 1/48двое суток
- 116
- 1/72трое суток
- 126
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
без подписи
Ну і раз пайшлі па скотах...любімая стабільнасць усіх уладальнікаў ровараў Scott на 12мм воськах з дзюбікамі 254090. Гайкі, якім бошку адрывае палюбому. Нават калі заціскаць воську па мануалу і проста катаць. Зажалі матэрыялу каб было прыгожанька.
Дзюбік Scott 273561 на розныя Scale і Aspect 2019-2020 рокаў.
Дзюбік на розныя MTB Merida
Дзюбік на экзатычны ў нашых мясцінах Apex Edge
Дзюбік на Bulls Night Hawk 2018
Дзюбік...не. Дзюбло...нееее. ДЗЮБЛІШЧА! На Cube Hanzz 2010-2014 рокаў. На кой хрэн такую гаргару рабіць я нешта не разумею ўвогуле.
без подписи
Італьянская наркаманія ня ведае межаў. Кола Fulcrum. Здавалася б - простая справа. Замена падшыпнікаў у барабане. Хер з ім што ен пад кампан'ёлу. Аднак памеры падшыпнікаў 15мм унутраны дыяметр, 8мм шырыня і...тадаааам! 25.3мм знешні дыяметр. Каб затрахаліся шукаць! Нават у Еўропе яны ёсць толькі ў 1-2 крамах. Ну і хер з імі. Робім адаптары і ставім 6802 здаровай людзіны, а не нешта неадыкватнае, высранае па лютым псілацыбінавым трыпе.
Кітайцы ўжо навучыліся(але гэта не дакладна) вырабляць карбонавыя рамы. Засталося ім навучыцца вырабляць баўты і воські з нармальнымі допускамі пад падшыпнікі. Камплект пісечак і грыбочкаў для Trifox MFM100. Родныя з люфтом у дзесятку пад падшыпнікі. Часам сустракаюцца такія, дзе патрэбны допуск робіцца фарбаваннем. Думаю ня трэба тлумачыць на колькі такога хапае.
Здаецца ўсю наркаманію ўжо бачыў. А не. Нешта новае выдумваюць стабільна. Конусная шляпка была прыкручана на вінт да воські. І - іканомія метала. Нічога незвычайнага што яно і дрыснула. А конус пераехаў на новую цэльную воську.
без подписи
Наша любімая стабільнасць. Звычайна цягнуць Sram, FSA і рознае кітайскае Fovno, але зараз у госці завітала Raceface Aeffect.
Грыбочкі для аморту
Дзюбік на Trifox MFM100
Дзюбік на Ardis/Tropix/Lorak 2015-2016 гадоў
без подписи
Штурхальнік лапкі аверлочнай машыны. Родны выйшаў з чаціку. І не дзіўна. Пластыкавы. Штанга са звычайнымі шліцамі была ў яго ўпаяна. Я не ведаю што курыў інжынер, які гэта высраў. Там пружына з нармальнай такой сілай сціску. І як я разумею такі фікс не апошні... Новы штурхальнік з Д16Т. Лыска і гужон. Яшчэ паходзіць...чуць болей чым вечнасць 😁
без подписи
без подписи