Двары Вільні
СтатистикаІнфармацыйны канал суседскіх суполак беларусаў з Вільні Мапа са спісам ботаў https://cutt.ly/dvary_map Інструкцыя https://cutt.ly/dvary_vilni Бот ініцыятывы @dvary_vilni_bot
- Последний пост
- 13 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 5
- Всего постов
- 85
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 32
- 1/48двое суток
- 36
- 1/72трое суток
- 39
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
😀 Паша Крывец у Вільні! 13 верасня Паша Крывец — аўтар і вядучы шоу «Локал лайв», «Гутаркі», «Низкие умы» і многіх іншых — прыедзе ў Вільню са сваім новым канцэртам «Добрыя навіны», дзе раскажа пра свае назіранні за ўзроставымі зменамі, доўгімі стасункамі, сям’ёй, досведам эміграцыі і пераездаў, страхамі, а таксама пра час, у якім так мала добрых навін. 🎟 Квіткі: ад 20 € 📆 Дата: 13 верасня ⏰ Час: 19:00 📍 Месца: GIMTADIENIS, Trakų gatvė 2, Вільня
видео или голосовое, без подписи
📕 Анансавалі выхад кнігі Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”. Выдавецтва “Полацкія Лабірынты” анансавала выхад кнігі журналіста і былога палітычнага вязня Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”. Ужо цяпер на Allegro можна аформіць папярэдні заказ. Што адбываецца з чалавекам, калі яго пазбаўляюць не толькі свабоды, але і магчымасці бачыць іншых, гаварыць з імі, адчуваць, што побач нехта ёсць? Як працуе сістэма, якая ператварае адзіноту ў форму катавання? Падрабязней 👈
20 жніўня ў zol@k сустрэча з паэтам 👁️📖👁️ Да нас прыязджае Славамір Адамовіч — паэт і першы ў Беларусі палітвязень (1996–1997). Аўтар пачытае свае вершы са зборніка "Адрэналін". Тэксты, сабраныя ў кнізе "Адрэналін", канкрэтныя і часам нават жорсткія, — як і час, у якім тут і цяпер мы жывём. З сабой Славамір прывязе ўсяго некалькі асобнікаў. Замовіць зборнік можна тут: https://czabor.sumupstore.com/produkt/adrenalin На сустрэчы шмат пра што зможам пагаварыць. Як пішуцца вершы, якім было палітычнае зняволенне ў 1996 і чым адрозніваецца ад цяпер, пра перформанс, які Славамір зладзіў у жніўні 1997, пра сяброўства з Алесям Пушкіным. Усё будзе можна 🔅 📍 Zolak Micro Art Residence 🗺️Vytenio g. 50D 🕖 20 жніўня | 19:00 🎟 Уваход вольны Чакаем 🤍
✊ Наста Лойка і Марфа Рабкова ў Вільні 19 жніўня ў Вільні адбудзецца сустрэча з Настай Лойка і Марфай Рабковай. Пасля 5 месяцаў на волі беларускія праваабаронкі гатовы падзяліцца перажытым і пагутарыць пра тое: • што ім даў досвед зняволення з прафесійнай пазіцыі; • як выглядае сяброўства за кратамі і калючым дротам; • якія ў іх планы на будучыню Таксама спікеркі адкажуць на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы. 📆 Дата: 19 жніўня ⏰ Час: 18:30 📍 Месца: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20, Вільня
⭐️ Анлайн-лекцыя да 100-годдзя Янкі Запрудніка Сёння ў суботу 8 жніўня адбудзецца анлайн-лекцыя прысвечаная гісторыку, журналісту, грамадзкаму дзеячу Янку Запрудніку (1926-2022) — чалавеку, які ўсё сваё доўгае жыцьцё заставаўся адданым беларускай справе.👍 Лектар: архівістка, даследчыца беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка.🔥🔥🔥 ❗️Далучайцеся, будзе цікава❗️ ❗️Час: 20:00 Менск, 13:00 Нью-Ёрк 👉 Лекцыя ў Zoom #анонс
🤍💔🤍 Дзень Годнасці ў Вільні 8 і 9 жніўня, праз шэсць гадоў з дня прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, адзначаных беспрэцэдэнтнымі фальсіфікацыямі, а таксама мужнасцю і годнасцю беларусаў, якія выйшлі абараняць сваё права на голас, свабоду і будучыню сваёй краіны, беларусы Літвы збяруцца, каб яшчэ раз паказаць сваё адзінства і гатоўнасць працягваць змагацца за свабодную, незалежную і дэмакратычную Беларусь. 8 жніўня: 💔 14:00 — Экскурсія «Беларускія жанчыны свабоды». Пачатак на Лукішскай плошчы каля крыжа паўстанцам. 9 жніўня: 💔 10:30 — Малітва за Беларусь у Беларускім праваслаўным прыходзе (Bokšto g. 4); 💔 12:00 — Мастацкая выстава да Дня Годнасці Беларусаў на Кафедральнай плошчы. Свае працы прадставяць прафесійныя мастакі і аматары, былыя палітвязні і рэпрэсаваныя беларускія актывісты; 💔 12:30 — Роварны прабег салідарнасці. Ад Кафедральнай плошчы да Алеі беларускай дэмакратыі на беразе насупраць Сейма і да Кафедральнай плошчы; 💔 13:00 — Мітынг на Кафедральнай плошчы. Падчас яго выступяць былыя палітычныя вязні, палітыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і сябры Беларусі. Разам удзельнікі праспяваюць песні, якія ўжо шмат гадоў яднаюць беларусаў па ўсім свеце; 💔 14:00 — Марш свабоды ад Кафедральнай плошчы да Варты Святла ля Амбасады Беларусі. Да маршу далучацца нашы бубначы; 💔 15:00 — Хвіліна маўчання каля Варты Святла. У памяць пра ахвяр дыктатарскага рэжыму і герояў, якія загінулі, абараняючы незалежнасць Украіны; 💔 16:00 — Сустрэча з мастачкай Вольгай Якубоўскай у Беларускім Замку. Падчас сустрэчы Вольга асабіста ўручыць свае карціны іх героям і гераіням. 💔 16:30 — Лекцыя пра Ларысу Геніюш у Карчме 1863 (Bokšto g. 2); 💔 18:00 — Акустычны канцэрт Юрыя Стыльскага ў пабе Alaus Namai (Goštauto g. 8; квіток — 15 € наяўнымі). 🙏 Арганізатары заклікаюць прыходзіць на мерапрыемствы з нацыянальнай сімволікай і беларускімі сцягамі. 📆 Дата: 8 і 9 жніўня 📍 Месца: Вільня
🎨АДКРЫЦЦЁ ВЫСТАВЫ ТАЦЦЯНЫ КОЗІК «БЕРАГІ ЧАСУ» У панядзелак 10 жніўня а 18:00 у Доме нацыянальных аб’яднанняў у Вільні адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы беларускай мастачкі Таццяны Козік — «Берагі часу». У сваіх работах аўтарка праз жывапіс даследуе прыгажосць прыроды, плынь часу і ўнутраны свет чалавека, запрашаючы гледача да спакойнага і шчырага дыялогу з мастацтвам. Запрашаем усіх аматараў мастацтва далучыцца да адкрыцця выставы і павіншаваць Таццяну з гэтай важнай творчай падзеяй! 🤍 🗓 Панядзелак 10 жніўня 🕕 18:00 📍 Дом нацыянальных аб’яднанняў (Tautinių bendrijų namai, Raugyklos g. 25)
🎬 Не глядзі ўверх (2021) — кінапаказ Калі астраномы адкрываюць новую камету, звычайная навуковая знаходка хутка ператвараецца ў жахлівае адкрыцьцё: праз паўгода нябеснае цела сутыкнецца з Зямлёй і пакладзе канец чалавецтву і ўсяму жывому на плянэце. Дзьве навукоўцы спрабуюць папярэдзіць сьвет і з цяжкасьцю дабіваюцца аўдыенцыі ў прэзыдэнта ЗША, але да іхнага папярэджаньня ставяцца з недаверам і абыякавасьцю. Тады яны выступаюць у папулярнай тэлеперадачы, аднак нават перад пагрозай непазьбежнай катастрофы большасьць людзей усё роўна не ўспрымае небясьпеку ўсур'ёз. 📍 Zolak Micro Art Residence 🕖 9 жніўня / Пачатак 18.00 🎟 Уваход: Вольны ўнёсак
Правы чалавека і турэмнае сяброўства Сустрэча ў Вільні з Настай Лойка і Марфай Рабковай Пасля 5 месяцаў на волі беларускія праваабаронкі Наста Лойка і Марфа Рабкова гатовы падзяліцца перажытым. Пагаворым пра тое: — што ім даў досвед зняволення з прафесійнай пазіцыі; — як выглядае сяброўства за кратамі і калючым дротам; — якія ў іх планы на будучыню. Спікеркі адкажуць на вашы пытанні. 🗓 19 жніўня (серада) 🕡 18:30 🏛 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20, Вільня
🎭 Курс актёрского мастерства и публичных выступлений для взрослых Старт — в сентябре. На курсе вы научитесь уверенно выступать, свободно говорить, работать с голосом, телом и эмоциями. В программе: • актёрское мастерство; • голос, дыхание и дикция; • работа с телом; • импровизация; • техники публичных выступлений. Преподаватели: Марина Здоронкова — актриса, тренер по речи. Сергей Здоронков — режиссёр, актёр. 📍 Vytenio g. 2 (1B), Vilnius Среда: 18:30–20:00 Воскресенье: 16:30–18:00 Стоимость: Абонемент (4 занятия) — 80 € Разовое занятие — 25 € Запись: https://forms.gle/KqWArvm3k1PS9QC29 Для занятий нужны удобная одежда и сменная обувь.
🤍 Адкрываем збор у падтрымку былога палітвязня Аляксея Санчука і яго сям’і Музыка, бубнач і ўдзельнік легендарнага праекта «Патрабуем разысціся» Аляксей Санчук правёў пяць гадоў за кратамі за сваю грамадзянскую пазіцыю. Сёння ён разам з жонкай і 13-гадовай дачкой нарэшце ўз’яднаўся ў Грузіі. Але сям’я вымушана пачынаць новае жыццё практычна з нуля. «Сабраныя сродкі дапамогуць нам не проста выжыць у першыя месяцы, а па-сапраўднаму стаць сям’ёй». Сродкі будуць накіраваныя на арэнду жылля, медыцынскае аднаўленне пасля зняволення, легалізацыю і адаптацыю сям’і. 🤍 Падтрымаць Аляксея можна па спасылцы: 🔗 https://dapamoga.org/be/donations/help-aliaksei-sanchuk Кожнае ахвяраванне — гэта дапамога сям’і, якая пасля пяці гадоў разлукі нарэшце зноў разам.
🎬 «Закулісьсе» ў Вільні 2 жніўня ў Вільні адбудзецца кінапаказ «Закулісься» (Backrooms, 2026) у беларускай агучцы. Няўдачлівы прадавец мэблі Кларк знаходзіць утоены партал у склепе сваёй крамы — і трапляе ў бясконцы лабірынт жоўтых калідораў, дзе час і прастора не падпарадкоўваюцца логіцы. Хорар-хіт паводле культавага інтэрнэт-феномену «backrooms», у беларускай агучцы ад Кавярні. Уваход вольны. 📆 Дата: 2 жніўня ⏰ Час: 18:00 📍 Месца: Zolak Micro Art Residence, Vytenio g. 50D, Vilnius
🤍💔🤍 Дзень Годнасці ў Вільні 9 жніўня ў Вільні беларусы збіраюцца, каб адзначыць Дзень Годнасці і паказаць, што працягваецца змаганне за свабодную, незалежную і дэмакратычную Беларусь. У гэты дзень спаўняецца шэсць гадоў з дня прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, адзначаных беспрэцэдэнтнымі фальсіфікацыямі, а таксама мужнасцю і годнасцю беларусаў, якія выйшлі абараняць сваё права на голас, свабоду і будучыню сваёй краіны. Праграма: 💔 13:00 – Мітынг на Кафедральнай плошчы. Выступяць былыя палітычныя вязні, палітыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і сябры Беларусі. Удзельнікі разам праспяваюць песні, якія ўжо шмат гадоў аб’ядноўваюць беларусаў па ўсім свеце 💔 14:00 – Марш свабоды ад Кафедральнай плошчы да Вахты Святла ля амбасады Беларусі. Да маршу далучацца бубначы. 💔 15:00 – Хвіліна маўчання каля Вахты Святла ў памяць пра ахвяр дыктатарскага рэжыму і герояў, якія загінулі, абараняючы незалежнасць Украіны 💔 18:00 – Акустычны канцэрт Юрыя Стыльскага ў пабе Alaus Namai 🙏 Арганізатары просяць прыходзіць на мерапрыемствы з нацыянальнай сімволікай і беларускімі сцягамі 📆 Дата: 9 жніўня ⏰ Час: 13:00 📍 Месца: Кафедральная плошча
🖼️ Выстава Максіма Драніцына ў Вільні 1 жніўня ў Вільні адкрыецца персанальная выстава мастака Максіма Драніцына «Падрабязнасці». Максім Драніцын працуе ў тэхніцы станковага жывапісу, пераважна алей на палатне. Праграма: • 13:00 – Q&A з мастаком Максімам Драніцыным • 14:00 – калажная майстэрня «Падрабязнасці» (бясплатна) • 14:00–17:00 – майстэрня Анастасіі Бярозы па трафарэтным друку (30 €, 6 месцаў, рэгістрацыя праз пошту) • 16:00 – нефармальны аўкцыён (стартавая цана – ад 50 €) Увесь дзень – DJ-сэт ад digital.activism, шампанскае і лёгкія закускі. Выстава будзе працаваць да 29 жніўня. Уваход вольны. 📆 Дата: 1 жніўня ⏰ Час: 13:00 📍 Месца: Zolak Micro Art Residence, Vytenio g. 50D, Vilnius
Квіток на дзве персоны задарма для нашых падпісчыкаў і падпісчыц 🥳 Каб атрымаць бясплатны квіток на дзве персоны, пакідайце свой каментар "Хачу квіток!" пад гэтым пастом. У дзень канцэрту а 12:00 мы выпадкова абярэм пераможцу ў каментарах 😎 9 жніўня а 18:00 у пабе Alaus Namai выступіць Юрась Стыльскі, лідар гурта «Дай дарогу!», з акустычным сэтам. Гэта будзе вечар у шостую гадавіну падзей 9 жніўня 2020 года — жывы гук, шчырыя эмоцыі й песні, якія сталі гімнамі сумленьня і свабоды ❤️ Спадар Юрась сыграе любімыя трэкі ў акустычным фармаце й адзначыць з намі Дзень Годнасьці Беларусаў і Беларусак 💃 📍 Дзе: Вільня, паб Alaus Namai (Goštauto g. 8) 📅 Дзверы: 17:30, Пачатак: 18:00 💰 Кошт: 15 € (гатоўка), квіткі на ўваходзе ў дзень канцэрту 📞 Заказ столікаў: +370 660 66933 — месцаў у залі абмежаваная колькасьць Жыве Беларусь! 🤍💔🤍
PREMJERA! ПРЕМЬЕРА! 20 августа в 19.00 AŠ MOTERIS, MAN GALIMA! Я женщина — мне можно! Яркая ретро-комедия по произведениям Антона Чехова и Аркадия Аверченко о деньгах, хитроумных интригах и женской логике, перед которой бессильны даже самые серьёзные мужчины. Вас ждёт вечер искромётного юмора, неожиданных поворотов, узнаваемых ситуаций и блестящей актёрской игры. Лёгкий, остроумный спектакль, после которого хочется смеяться и обсуждать увиденное. Когда женщина знает, чего хочет — берегитесь все! Режиссёр — Эмилия Пранскуте В ролях: Николай Терентьевич — Сергей Здоронков Катенька — Марина Здоронкова Макс — Дмитрий Рачковский 📍Teatro Krantas / Art Space Vilnius Žvejų g. 2, LT-09310 🎟️Билеты: https://www.bilietai.lt/ru/tickets/INE3MJQ6HL/as-moteris-man-galima
АБФ Рэкамендуе! 🌿 Шафа поўная, а апрануць зноў няма чаго? 💔 А так хочацца, каб гардэроб быў лёгкім, прыгожым і экалагічным! Трэнды змяняюцца кожны сезон і становіцца зусім незразумела: як выглядаць выдатна, не купляючы лішняга адзення і не шкодзячы прыродзе? Запрашаем на лекцыю пра свядомы падыход да моды! Пра што пагаворым на сустрэчы: 1️⃣ Што насамрэч адбываецца ў свеце вытворчасці адзення і дзе нас падманвае рэклама? 2️⃣ Разумная шафа: як зрабіць свае адносіны з адзеннем больш устойлівымі і практычнымі? 3️⃣ Як купляць менш, а выглядаць лепш і заставацца ў гармоніі з сабой? Спікерка: Алена Агарэлышава — сацыёлаг і стылістка. 📅 28 ліпеня ў 19:00 (па Вільнюсу) 📍 Дзе: Анлайн 🎟️ Удзел вольны, але патрэбна рэгістрацыя
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи