tgindex
ФК ОСТРОВЕЦ | ЗЕЛЁНО-БЕЛЫЕ

ФК ОСТРОВЕЦ | ЗЕЛЁНО-БЕЛЫЕ

Статистика
@fcostrovetsСпортбелорусский
Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
25
Всего постов
25
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Спорт (по похожим)
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
667
0 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
364
24 постов
Вовлечённость
54,6%
к подписчикам
Постов в день
3,6
всего 25
Упоминаний
2
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
282
1/48двое суток
323
1/72трое суток
348

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 🤝 Вітаем партнёра! ⚽️🌾 ФК «Астравец» і КСУП «Гудагай» аб'яўляюць аб пачатку супрацоўніцтва! 🍀 Мы аб'ядноўваем спорт і сельскую гаспадарку, каб разам падтрымліваць развіццё раёна, ствараць новыя магчымасці і дасягаць агульных мэтаў. 🔥 Мы разам, бо і ў футболе, і ў працы на зямлі важныя камандны дух, настойлівасць і вера ў вынік. 💚 Разам — мацней! 🏆 Разам — да новых перамог! ⚽️🤝🌾 ФК «Астравец» × КСУП «Гудагай»

  • 🍀 Бліжэйшы матч правядзем на родным стадыёне 🔥 У першым коле здолелі звезці тры пункты з берагоў Сожа, таму трэба замацоўваць поспех 😬 «Бумпрам», хаця і страціў частку лідараў, але медальных задач з сябе не здымае, таму будзе вельмі і вельмі складана 🏟 Чакаем усіх «зялёна-белых» з падтрымкай ужо ў нядзелю а 16 гадзіне ‼️ Усе на футбол, астраўчане!

  • видео или голосовое, без подписи

  • 🍀 Пачынаем дзень з прыемных навін ⚡️ Журналісты і эксперты падвялі вынікі двух апошніх тураў і для нас у абодвух знайшлося нешта добрае 🔥 Па выніках гульні з «Асіповічамі» Беларускі мінор адзначыў Рамана Давыскібу, а 1+1 у матчы з «Мінскам-2» ўразілі рэдакцыю Football.by ⚽️ Віншуем хлопцаў і чакаем працягу пераможнай серыі ўжо ў гэтыя выходныя

  • 🍀 Узняліся вышэй, але ў табліцы ўсё шчыльна ⚡️ Падцягнуліся да супернікаў вышэй, але нашая палова нікога адпускаць не хоча 📊 Табліца Maxline-Першай лігі пасля 19 тураў

  • 🍀 Аналізуем перамогу праз лічбы ⚡️Пакуль хлопцы рыхтуюцца да сустрэчы з «Бумпрамам», мы вывучаем за кошт чаго здолелі перамагчы «Мінск-2» 📊 Сітуацыя паляпшаецца, але трэба працягваць падтрымку гэтага тэмпа, а пакуль глядзім, што нам налічыў RuStat

  • 🍀 Cлова галоўнаму трэнеру ⚡️ Іван Генадзьевіч Мігаль падвёў вынік пераможнай сустрэчы супраць «Мінска-2» — Іван Генадзьевіч, віншую з перамогай. Якія эмоцыі ад такога выніку? — Вядома, толькі станоўчыя. «Мінск» набраў добры ход: апошнія чатыры матчы — чатыры перамогі. Але сёння, не баюся гэтага слова, мы цалкам перайгралі суперніка. Упэўнены, калі з'явіцца статыстыка ад Рустата, яна гэта пакажа. Мы маглі вырашыць лёс матчу значна раней, а не даводзіць справу да нервовай канцоўкі пасля прапушчанага мяча і гэтых «арэляў». Але ў выніку ўсё роўна заслужана перамаглі. Хлопцы — малайцы, вялікі ім дзякуй. — Каманда пры ліку 2:0 аддала ініцыятыву і дазволіла суперніку вярнуцца ў гульню. Гэта, перш за ўсё, недахоп вопыту ў такіх матчах? — Тут і псіхалогія, і ўменне кантраляваць мяч, і вопыт. У нейкія моманты трэба было згуляць прасцей, дзесьці — спакойна пацягнуць час. Усё гэта разам. — На гэтым тыдні каманда набрала добры ход — дзве перамогі запар. Наколькі важнымі яны былі для хлопцаў з пункту гледжання псіхалогіі і эмоцый пасля двухмесячнай засухі? — Вельмі важнымі. Адразу бачна, што ў хлопцаў зусім іншыя вочы, іншыя твары, з'явіліся ўсмешкі. Яны задаволеныя, адчуваюць упэўненасць. Гэта адразу кідаецца ў вочы. — Наколькі сёння пасля перапынку спрацавалі замены? Ці атрымалася рэалізаваць тое, што планавалі? — Так, у цэлым усё атрымалася. Вельмі добра і структуравана гулялі ў абароне, усе адпрацоўвалі эпізоды да канца. У атацы таксама стварылі дастаткова момантаў, каб не даводзіць матч да такой нервовай канцоўкі. Таму я задаволены якасцю гульні. — За кошт чаго, на ваш погляд, у першую чаргу атрымалася нейтралізаваць моцныя бакі «Мінска»? — Паўтаруся: вельмі добра і структуравана згулялі ў абароне, усе дабягалі да сваіх гульцоў, выйгравалі адзінаборствы. Нам удалося цалкам нейтралізаваць моцныя бакі ключавых гульцоў «Мінска» — перш за ўсё іх індывідуальнае майстэрства. Плюс у атацы мы таксама сёння выглядалі нядрэнна. — Далей у каманды невялікі перапынак і вяртанне да тыднёвага цыклу. Наколькі неабходна было перайсці ад насычанага графіка да звычайнага рытму з матчам раз на тыдзень? — Безумоўна, гэта неабходна. Мы згулялі тры матчы за дзесяць дзён, таму цяпер трэба аднавіцца. Хлопцам далі два выходныя — няхай адпачнуць, перазагрузяцца. А пасля ўжо будзем рыхтавацца да хатніх матчаў.

  • 🍀 Перажывем пераможныя эмоцыі ⚡️ Пакуль каманда адпачывае пасля гульні з «Мінскам-2», у нас ёсць час нагадаць вам, што ўчора адбывалася на полі 🎥 Зазірайце ў агляд сустрэчы ад YouTube-канала АБФФ і зноў перажывайце самыя лепшыя эмоцыі

  • 🍀 Нас заўважылі ⚡️ Маленькая ідэя з цікавымі афішамі матчаў знайшла сваю цікавасць 📖 Крэатыў нашай прэс-службы не прайшоў міма рэдакцыі Onliner, якія сабралі альманах лепшых перадматчавых прац 🔗 Пераходзьце па спасылцы і глядзіце на творчасць, а мы будзем рыхтавацца да «Бумпрома»

  • 🔥 Станцыя Пераможная ⚡️ Дайце рэакцый гэтым хлопцам, яны заслугоўваюць!

  • ЁСЦЬ ДРУГАЯ ЗАПАР!!! «Мінск-2» 1:2 «Астравец» Галы: 0:1 — Ганчарык (55’, пен), 1:1 — Міхей (60’, пас - Ганчарык), 2:1 - Матусевіч (84’)

  • 90' +3 хвіліны

  • 83' 1:2, Матусевіч

  • 78' Ратуе нас Ваня Фралоў пасля небяспекі на стандарце

  • 72' Арцём Ганжуроў на полі з'явіўся

  • 66' Ляжыць Ваня Фралоў на газоне, у галаву атрымаў Судзейская брыгада працягвае стылістыку першага тайма, пытанняў не маем, усё паслядоўна UPD: Вярнуўся наш брамнік да гульні

  • 61' Яшчэ тры замены ў нас Арсеній Сняткоў, Макс Бойчанка і Данііл Цык на полі

  • 59' ГООООООООООООООООООЛ МЫ НАВАТ СНЯЦЬ НЕ ПАСПЕЛІ, ЯГОР МІХЕЙ ПРЫГАЖОСЦЬ КЛАДЗЕ У КАПІТАНА 1+1 * За аператыўна зробленае відэа дзякуем сябрам з bel.football

  • ГООООООООООООООООООЛ КІРЫЛ ГАНЧАРЫК

  • 54' Пенальці ў вароты Мінска

ФК ОСТРОВЕЦ | ЗЕЛЁНО-БЕЛЫЕ — tgindex