Княская гармата
СтатистикаБеларуская гісторыя з жорсткіх нацыянальных пазіцый.
- Последний пост
- 16 мая 2024 г.
- Последнее чтение
- 17 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- русский
- В каталоге с
- 16 авг.
- 1/24сутки в ленте
- —
- 1/48двое суток
- —
- 1/72трое суток
- —
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Часу на сур'ёзныя пасты няма, таму раскажу пра Мацея Радзівіла. У нашым беларускамоўным асяроддзі пра яго ведаюць адносна мала. Ну ёсьць такой мужык, зь беларусамі спатыкаецца (спарадычна), фінансуе нешта. Я апошнім часам пачаў цікавіцца дзейнасьцю гэтага персанажа, пачытаў пару артыкулаў. Знойдзеныя цікавыя факты прадстаўляю да вашай увагі. Досыць громкая ў польскім інфаполі афэра з фондам Чартарыскіх, кіраўніком якога ў 2016 стаў князь Мацей. Дарэчы, па маці ён з Чартарыскіх. У 2016 ён прадаў фонды (80 тысяч твораў штукі, у тым ліку карціну да Вінчы, адну з ранніх карцін Яна Матэйкі) польскаму міністэрству культуры за 100 мільёнаў эўра. Праўда, грошы не засталіся ў фондзе, а паступілі... у Ліхтэнштэйн, недзяржаўнай арганізацыі з французскай назвай Le Jour Viendra. Не прэтэндуючы на расьледваньне: выглядае падазрона. У інтэрв'ю Мацей гаварыць, што ўсё зрабіў па законе, абвінавачваньняў у карупцыі не баіцца і ўвогуле прадаў фонды за 4% ад іх вартасьці. Іншага меркаваньня дачка князя Чартырыскага на імя Тамара. Яна лічыць, што мела месца карупцыйная схэма, польскую дзяржаву абакралі. У 2018 Чартарыскі разам з Радзівілам падалі на яе ў суд. Са слоў Мацея, Тамара проста незадаволена тым, што яе адсунулі ад фінансаваньня. У тым жа годзе польская Ізба Кантролі запатрабавала ў Ліхтэнштэйна справаздачы па дзейнасьці фонду. Урад княства адказаў, што не перадае справаздач замежным інстытуцыям. Так што пра далейшы лёс грашэй мы нічога ня ведаем. Так ці сяк, мільёны гэтай лініі Гедымінавічаў наўрадці пайшлі на падтрымку беларускай культуры, хаця Радзівіл і абяцаў фінансаваць там нешта на ўсходзе. Такіх фактаў знайсьці мне не ўдалося. Ілюстрацыя
«Я хацеў,— сведчыў ён у час допыту,— выкарыстаць мяркуемае паўстанне, каб здзейсніць мой намер і вызваліць сялян» (апошнія два словы царскі следчы падкрэсліў). Крыніца
Партызанка Заліўскага. 1833 Цікавы факт - найбольшую падтрымку дэмакраты атрымалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Згодна з плянам палкоўніка Заліўскага, прысланныя зь Вялікай міграцыі жаўнеры і дэлегаты мусілі разыйсьціся малымі атрадамі па тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай і загітаваць тутэйшае насельніцтва на далучэньне к рэвалюцыі. Плянавалася наданьне сялянам зямлі і асабістай волі. Плян Заліўскага не быў падтрыманы кансэрватыўным крылом міграцыі Чартарыскага, таксама не пагадзіліся падтрымаць яго захадныя карбанарыі. "На зямлі" ён сустрэў абыякавасьць сялян і супрацьдзеяньне шляхты. Асабліва яскрава гэта праявілася на Ліцьве, дзе сярод шляхты панавалі прарасейскія настроі. З іншага боку, менавіта ў нас Міхалу Валовічу ўдалося атрымаць значную падтрымку сялянства. Не ў апошнюю чаргу дзякуючы таму, што погляды Валовіча былі радыкальнымі нават для лелевелістаў. Шляхціч выступаў за скасаваньне прыгону і перадачу ўсёй зямлі сялянам. Пад такімі лёзунгамі атрымалася сабраць шмат драба на Слонімшчыне, але, нажаль, радыкалізм адпугнуў шляхецкія двары ад падтрымкі паўстаньня. Расейскі ўрад увёл вайсковы стан. Што цікава, аддзел Валовіча не атрымаў ніякай падтрымкі з боку шляхты, амаль цалкам складаўся з сялян. Тутэйшы зямянін Ян Валовіч зрабіў данос на свайго крэўнага, партызанаў затрымалі ў лесе разам з даводцам. Усяго па Гарадзеншчыне было затрымана каля 150 чалавек. Улічваючы даволі невялікі маштаб партызанкі Заліўскага ў Каралеўстве, гэта значная лічба. На лаве падсудных разам з Валовічам апынуліся 10 сялян, іх саслалі на катаргу ў Сібір. Валовіча павесілі. Ілюстрацыя
"Казак у стэпе" Альфонс Дунін-Баркоўскі. 1886 год.
За беларускую мову - штраф. Як выглядала русіфікацыя беларусаў 155 год таму. Цікавы абразок раскапаў Антон Брыль. Гэта дакумент Слуцкай духоўнай вучэльні, 1869 год. Вывучэнню расейскай мовы замінала тое, што вучні размаўляюць па-беларуску. Таму педагогам загадвалі сачыць, каб ані на ўроках, ані ў перапынках, беларусы не размаўлялі па-свойму, а толькі па-рюскі. Тым, хто не разумеў акупацыйнае правіла - "установленный штраф". Тыя ж людзі дагэтуль убіваюць у галовы беларусаў, што яны самі абіраюць расейскую. І мільёны вераць у гэтую лухту.
без подписи
Чарговы мазок у карціну татальнага вызваленьня ад польскіх паноў на сёньняшняй Беларусі. За дадзенымі гісторыка Кяневіча ("Гісторыя Польшчы 1795-1918"), пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай імператрыца Кацярына раздарыла сваім фаварытам 550 тысяч каралеўскіх сялян, і гэта толькі з тэрыторыі ўсходняй Беларусі. Нагадаю, што насельнікі каралеўшчызны даўно не аддаваліся ў дзяржаву і былі дэ-факта вольнымі. Ілюстрацыя
Піксельныя ваяры. Робяць Беларусь па мяжах БНР. Каму такое цікава, запрашаю падпісацца. https://t.me/belaruspixel_by
За караля Саса лыжкай кіўбаса.
http://elib.shpl.ru/ru/nodes/67820-t-3-opisanie-zhilischa-odezhdy-pischi-zanyatiy-preprovozhdenie-vremeni-igry-verovaniya-1902-sbornik-otd-russkogo-yazyka-i-slovesnosti-imp-akad-nauk-t-72-locale-nil-4#mode/inspect/page/9/zoom/7
Кантэкст: Абсалютна аналягічныя ідэі распаўсюджваліся праз Мужыцкую праўду. Менавіта зь яе нумароў сяляне маглі даведацца пра французскага імпэратара, які прымусіў цара вызваліць іх ад прыгону. Што ўскосна ўказвае на то, што Мужыцкая праўда карысталася пэўнай папулярнасьцю сярод сялян-беларусаў.
Гісторыя ВКЛ мовай дакументаў, фактаў і мапаў. https://t.me/vialikakniaski
"...можна казаць, што ў 1917 годзе большасьць шляхты Меншчыны падчас сельскагаспадарчага перапісу выбрала беларускую нацыянальнасьць і запісалася беларусамі. Заслаўская воласьць, Менскі павет. 28 картак. - Беларусы — 17 картак - Палякі — 4 карткі - Запіс адсутнічае — 7 картак ..."
Прымацавана перапісная картка Гераніма Друцкага-Любецкага. https://www.svaboda.org/a/30169005.html
без подписи
без подписи
без подписи
Рускія людцы.
Рускія людцы.
З альтэрнатыўнага сусьвету