Лагодны Цмок | Гледзіва па-беларуску
СтатистикаПляцоўка зь фільмамі а сэрыяламі па-беларуску Падрабязьней: https://www.la-cmok.notion.site/la-cmok/a018501fa74345c2ae80a38b34775922 Зьвязак: @la_cmok_bot @mounaja_talaka — чат перакладнікаў ❤️ Падтрымаць: patreon.com/la_cmok 🎬 сайт: la-cmok.me
- Последний пост
- 6 июл. 2024 г.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 14 авг.
- 1/24сутки в ленте
- —
- 1/48двое суток
- —
- 1/72трое суток
- —
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
🚀 Зорны шлях | Star Trek Сэрыі 11-13 Дзеі сэрыялу адбываюцца ў другой палове 23-га стагодзьдзя (2264-2269) і расказваюць пра пяцігадовую навукова-досьледную місію зоркалёта Задіночанай Фэдэрацыі Плянэтаў „USS Энтэрпрайз NCC-1701“ пад камандаваньнем капітана Кірка. Год: 1966 | Край: ЗША • Пераклад і рэдагаваньне: Beranbender #субтытры #афіцыйны_правапіс #сэрыял #фантастыка #прыгоды
🥀 Пакуль сьвятло не забярэ нас | Until The Light Takes Us Дакумэнтальны фільм 2009 году. Гісторыя развою музычнага жанру блэк-мэтал. Пераважна фільм уяўляе сабой інтэрвію з нарвэскімі музыкамі. Год: 2009 | Край: ЗША Пераклад: łabziučok #субтытры #клясычны_правапіс #фільм #дакумэнтальны #музычны
Вострыя брылі | Peaky Blinders (16+) 1 сэзон 2 сэрыя Томас махлюе ў сусьцігах, чым выклікае гнеў мясцовага крымінальнага аўтарытэта — Білі Кімбэра. Верхавод Брылёў распачынае вайну з цыганскай сям'ёй Лі. Тым часам, інспэктар Кэмпбэл набягае на Смол-Хіт, каб адшукаць скрадзеную зброю. Год: 2013 | Край: Вялікая Брытанія Пераклад: Чарот, Хмарачос Рэдагаваньне: Хмарачос, Чарот 💬 Ад перакладнікаў: У часе перакладу мы зьмеркавалі пазначаць на правапісе адмету беларускага вымаўленьня — устаўную "в": у Вамэрыку, у вадзіночку й г. д. 📔 #Слоўнік Сыгнал мітрэнгі — сыгнал трывогі Спачні! — эквівалент вайсковай камандзе "Вольна!" Пігулка — пілюля, таблетка Драпак — чалавек на ўцёках, бяз сталага месца жыхарства Выкасаваць — тое, што і выкрасьліць Урок — хвароба, няшчасьце, выкліканыя благім вокам Лэхаць — балбатаць, плявузгаць #субтытры #клясычны_правапіс #сэрыял #драма #крымінал #гістарычны
🐺 Каханьне, сьмерць і робаты | Love, Death & Robots (18+) ДУБЛЯЖ 1 сэзон 10 эпізод — „Скідні“ Глыбака ў Аўганістане двом жаўнерам з наднатуральнымі моцамі пагражае адзін із сваіх. • Пераклад: BIEŁARUSKI ŠAŁ • Рэдагаваньне: Ф. Будаўнічы • Агучваньне: BIEŁARUSKI…
Дабрыдзень, шаноўныя чытачы! Яшчэ ўлетку 2022-га мы плянавалі зрабіць дубляж колькіх эпізодаў сэрыялу „Каханьне, сьмерць і робаты“ (Love, Death & Robots) пад кіраўніцтвам BIEŁARUSKAHA ŠAŁU. У жніўні мы выпусьцілі дубляж „Калі ёгурт захапіў сьвет“ і пачалі рыхтаваць эпізод пра скідняў: BIEŁARUSKI ŠAŁ яго пераклаў і агучыў чатырох пэрсанажаў, яшчэ аднаго агучыў Vožyk, а Ф. Будаўнічы адрэдагаваў тэкст. Не ставала адно руплівае працы гукарэжысэра, каб сьвет падзеяў запраўды адчуваўся. Час ішоў. Дарма што ў нашым праекце адбыліся зьмены, BIEŁARUSKI ŠAŁ працягваў зьвяртацца да розных людзей па помач з гукам у дубляжы, але толькі цяпер яму ўдалося знайсьці чалавека, што дбае аб якасьці й намагаецца ўсё рабіць як найлепш, — гэта NENIA. Сёньня пэўныя моманты былі б перакладзеныя й агучаныя йначай, але мы вельмі шчасныя, што дубляж эпізоду „Скідні“ нарэшце пабачыў сьвет ❤️ Дзякуем за ўвагу й чакаем вашых водгукаў. Бывайце здаровыя й беражэце сябе!
📒 Слоўнік. Каханьне, сьмерць і робаты — „Скідні“. Скíдзень — чалавек, здольны ператварацца ў іншую йстоту. Стра́ўня — мейсца, дзе ядуць. Зважа́й! — вайсковая каманда, рас. смирно! Спачнí! — вайсковая каманда, рас. вольно! Паце́міць — заўважыць. Віжава́ць — пільна сачыць, выглядаць. Зу́се — клічны склон ад „зух”. Гайня́ — рас. стая (сабак, ваўкоў). Прыназоўнік із — бач тут. #слоўнік
🐺 Каханьне, сьмерць і робаты | Love, Death & Robots (18+) ДУБЛЯЖ 1 сэзон 10 эпізод — „Скідні“ Глыбака ў Аўганістане двом жаўнерам з наднатуральнымі моцамі пагражае адзін із сваіх. • Пераклад: BIEŁARUSKI ŠAŁ • Рэдагаваньне: Ф. Будаўнічы • Агучваньне: BIEŁARUSKI ŠAŁ, Vožyk • Рэжысэр дубляжу: BIEŁARUSKI ŠAŁ • Гукарэжысэр: NENIA • Памога: Салавейка 🕊 Папрыяць творчасьці рупліўцаў можна на іхных каналах. Прыемнага прагляду! #агучана #дубляж #Каханьне_сьмерць_і_робаты #Love_Death_Robots
Дабрывечар, спадарства! Віншуем вас з чаканымі цёплымі дзянёчкамі й заразом прапануем паслухаць і паглядзець прыгожы ўтульны кліп на песьню ☀️„СОНЕЧНАЯ“ ад сьпявачкі, мастачкі й запраўднае чараўніцы — Тоі 🌸 📽 https://youtu.be/gv1iBZfM1zY Дасылайце сябром і дзялецеся водгукамі ў камэнтарох пад відэа, каб падтрымаць Тою й памагчы ютубу пашыраць гэты твор :) Зычым прыемнага прагляду й добрага вечару!
🎬 S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю ПА-БЕЛАРУСКУ | трэйлер перакладу | BELARUSITY Глядзець: https://youtu.be/LfZNyuomUig
🔥 S.T.A.L.K.E.R. Цень Чарнобылю цяпер ПА-БЕЛАРУСКУ Шаноўныя сябры! Нашая суполка BELARUSITY доўга й рупліва працавала над перакладам гульні S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю. Сёньня мы нарэшце можам прынародзіці вынік. • перакладзеныя ўсе дзейныя тэксты • дзьве ґрафікі: кірыліца й лацінка • зробленыя субтытры Далучайцеся да каналу @belarusity, каб не прапусьціць абнаўленьні й новыя пераклады. Плянуем расказаць пра пераклад а працу над ім і падзяліцца слоўнікам з адметнымі словамі а выразамі. Расказвайце пра нас сябром і дзялецеся водгукамі. Нам гэта вельмі-вельмі важна! ❤️ Трэйлер: https://youtu.be/LfZNyuomUig Сьцягнуць пераклад: https://www.belarusity.com/stalker-soc Ахвяраваць: https://buymeacoffee.com/belarusity
Спадарства! Нарэшце выйшаў пераклад гульні „Сталкер. Цень Чарнобылю” ❤️🔥 Мы з суполкаю BELARUSITY рупіліва й дбайна працавалі, каб пераклад меў найвышэйшую якасьць (за працу нам аніхто не плаціў). Пашырэньні й водгукі вітаюцца! Таксама можна падзякаваці кубачкам гарбаты 🥰
🔎👀 Шукаеце, што паглядзець на святочных выходных? ❄️🎄 Мы сабралі для вас цэлых пяць цудоўных фільмаў на роднай мове, што не толькі не дадуць засумаваць усёй сям’і, але і адораць цяплом! 👉 Чытайце тут: https://racyja.com/by/kultura/sto-pahljadzec-na-kaljadach-pa-belarusku-5-filmau-dlja-usej-sjami/ А які ваш улюблены калядны фільм? Напішыце ў каментарах 👇
🌸 Незабудкі | Forget me not (2023) ДУБЛЯЖ 💥 Кароткі анімацыйны фільм пра гісторыю й прыгоды маленькае дзяўчынкі, што адчула сябе непатрэбнаю. • Пераклад: А. Валькова • Рэжысэрка дубляжу: А. Валькова • Гукарэжысэр запісу: Г. Тачоны • Гукі й музыка: А. Валькова • Ролі агучылі: М. Клютко, Аляксандра, А. Валькова, Г. Тачоны 🚀 Цікавінкі аб чатырох месяцах працы над дубляжом, запісе з нуля музыкі, усіх гукаў і роляў глядзеце на канале „ТоЯ“: youtube.com/watch?v=VWl66lviHik * * * ☀️ Іншая творчасьць Антаніны Вальковай: • аўтарскія песьні: dip.link/toya • тг-канал з пэрсанажамі й сусьветам; коміксы, лёр, канцэпт-арт, мэмы, цікавінкі пра пэрсанажаў і нарысы. • суполка VK: аўтарскія песьні, перасьпевы, калябарацыі; „дэмкі“ й афіцыйныя рэлізы. ❤️🩹 Падтрымаць выхад новых перасьпеваў і агучваньняў: • Yoomoney 4100117230215207 • Альфабанк: 5208 1300 1743 1077 02/28 ANTANINA VALKOVA Глядзець „Незабудкі“: youtube.com/watch?v=y7QXYlcG7WU #дубляж
💬 Гары Потэр і Філязофскі Камень. Прадмова да перакладу Мы, каманда зь перакладу сэрыі фільмаў Гары Потэр, прэзэнтуем вам першы фільм з гэтае сэрыі. Мы дбайна й рупліва працавалі над перакладам некалькі месяцаў, намагаючыся дасягнуць найлепшага выніку. У нашым варыянце перакладу ўжываюцца пэўныя хормы словаў і зваротаў, якія ў што-дзённай размове дужа рэдка чуваць: замест пайду — пойду, прайсьці — пройсьці, хадзеце/хадзіце — ходзьце, глядзі — гледзь, чырвоная — чырвона, вялікае — вяліка, а таксама ваша, Вашаць, Вашэця, пры звароце да кагось. Датагож мы пастанавілі перадаваць уласныя ймёны, намагаючыся захаваць іхнае арыгінальнае гучаньне. Таму падчас прагляду вы можаце заўважыць літару “ґ” і літару “ў” пасьля зычных. Тэкст не дакладны, бо ў некаторых момантах былі зробленыя адыходы ад арыгінальнага тэксту, каб павялічыць пачуцьцё й атмасфэру школы чараў. Дзякуй вялікі за ўвагу, і прыемнага прагляду! — Ф. Будаўнічы, Шыпшынавае сочыва, Чарот, SolAriS
🪄 Гары Потэр і Філязофскі Камень (7+) | Harry Potter and Philosopher's Stone Адзінаццацігадовы сірата Гары Потэр высьвятляе, што ён чарадзей і быў прыняты ў школу Гоґварт. Гары пакідае маркотны сьвет з апекунамі й уходзіць у сьвет чараў. Аднак яго чакаюць выпрабаваньні. Год: 2001 | Краі: Вялікая Брытанія, ЗША • Пераклад: Ф. Будаўнічы, Чарот, SolAriS • Рэдагаваньне: Ф. Будаўнічы, Шыпшынавае сочыва, SolAriS #фільм #субтытры #клясычны_правапіс #фэнтазі #драма #падарожжы
🌤️ Вітаем, сябры! На календары — 1-га сьнежня. На вуліцах многіх местаў ўжо пачынаюць зьяўляцца размаітыя ліхтарыкі й аздобы, што сваім зьзянем ствараюць прыемны калядна-чароўны настрой. ✨ Гэты дзень мы зьмеркавалі прысьвяціць фільму, што багата хто падабае акурат за чараўніцтва, дабро, а таксама цёплыя ўспаміны. Папраўдзе, ягоны пераклад нам даслалі яшчэ летась, але з пэўных прычынаў публікуем яго толькі цяпер. Шчыра перапрашаем каманду перакладнікаў/рэдактараў за доўгае чаканьне 💛 Зычым усім добрага вечару й прыемнага прагляду!
@belarus_sacral — гэта ўласны досвед тутэйшага валацугі ў пошуках згубленай і невядомай Беларусі. Старыя могілкі, закінутыя маёнткі і храмы тут змяшаныя з музеямі ды мэйнстрымнымі комплексамі. Далучайцеся. Будзем спазнаваць родную гісторыю навобмацак разам!
✏️ Галава-ґумка (18+) | Eraserhead Хвільм паказуе нутраны душны сьвет галоўнага героя Гэнры Спэнсэра. Ягонае жыцьцё ё панурым і турботным, усё нагадвае яму адзіноту й безвыходнасьць. Пагоршвае сітуацу сустрэча з былою дзяўчынаю й навіна аб нараджэньню заморкавага жудаснага дзіця. Год: 1977 | Крайіна: ЗША Пераклад: Мікіта 💬 Спаволя (паводле В. Ластоўскага) — адпачынак ад працы на пэўны тэрмін. #фільм #субтытры #клясычны_правапіс #трылер #жуды #арт_гаўз
🎬 Бач як яны бягуць | See how they run Лондан, 1953 год. Леа Капернік забіты. Яго нядаўна згадзілі на ролю рэжысёра кінаадаптацыі знакамітая п'есы Агаты Крысці “Пастка”. Расследуюць забойства стомлены ветэран інспектар Стопард і ягоная спрытная і знаходлівая напарніца канстэбль Сталкер. Год: 2022 | Краіна: ЗША, Вялікая Брытанія Пераклад і рэдагаваньне: Beranbender #субтытры #фільм #афіцыйны_правапіс #дэтэктыў #камэдыя
Тэорыя вялікага выбуху (16+) | The big bang theory • 5 сэрыя 1 сэзон Два выдатныя фізікі Леанард і Шэлдан — вялікія розумы, якія разумеюць, як уладкаваны сусвет. Але іх геніяльнасць ані не дапамагае ім мець зносіны з людзьмі, асабліва з жанчынамі. Усё пачынае змяняцца, калі насупраць іх пасяляецца красуня Пэні. Год: 2007 | Краіна: ЗША Пераклад і агучваньне: DUDUK Сацсеткі перакладніка: Telegram | Twitter | Tik-Tok Падтрымаць: https://www.donationalerts.com/r/duduk #сэрыял #агучанае #сыткам