tgindex
Маладая Грамада

Маладая Грамада

Статистика
@mhramadaрусский

Свабода, справядлівасць, салідарнасць. https://linktr.ee/mhramadaorg Некаторыя лічаць, што мы "экстрэмісцкія матэрыялы" 🫠

Последний пост
12 авг.
Последнее чтение
20:13
Постов за неделю
1
Всего постов
21
Тип
открытый
Язык
русский
В каталоге с
15 авг.
Подписчики
169
0 за 1 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
184
21 постов
Вовлечённость
108,9%
к подписчикам
Постов в день
0,1
всего 21
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
52
1/48двое суток
59
1/72трое суток
64

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Летнік SSU у Швецыі 🇸🇪 Сябры і сяброўкі Маладой Грамады працягваюць навучацца і пераймаць міжнародны досвед. Нядаўна наша дэлегацыя наведала маштабны летнік SSU (шведскія маладыя сац-дэкі) у Бомэрсвіку. Дзялімся галоўнымі момантамі: «Sweden’s role in the new world order» са спадарыняй Paula Carvalho (міжнародная сакратарка SAP). Мы пагутарылі пра міжнародную палітыку Швецыі і задалі вострае пытанне аб рэакцыйнай палітыцы НАТА і ЕС у дачыненні да краін, якія развязваюць канфлікты. Паслухалі панэль «A shifting world: NATO, EU, and BRICS in the age of uncertainty» з удзелам Stefan Löfven (прэзідэнт PES, былы прэм'ер-міністр Швецыі) і Machris Cabreros (глабальны каардынатар Progressive Alliance). На панэлі аб азияцкіх пратэстах разам з Keira Diaz і Silé Duarte (Milk Tea Alliance / Akbayan Youth) абмеркавалі, як моладзь патрабуе пераменаў у розных кутках планеты. Таксама сустрэліся з генеральнай сакратаркай SSU і паразмаўлялі пра далейшае супрацоўніцтва. Працуем далей дзеля дэмакратычнай будучыні! 💪

  • Як пачынаецца шлях да еўраінтэграцыі? З разумення таго, як працуюць інстытуты. З аналізу досведу іншых краін — іх поспехаў і памылак. З распрацоўкі эканамічнага roadmap і пошуку адказаў на дэмаграфічныя выклікі. Будучыя палітыкі павінны быць гатовыя да транзіту і ведаць, як весці краіну да дэмакратыі. Менавіта таму Маладая Грамада прыняла ўдзел у Сацыял-Дэмакратычнай Акадэміі ў Варшаве на мінулых выходных 🇵🇱 Ты таксам можаш стаць наступным удзельнікам розных адукацыйных мерапрыемстваў ад Маладой Грамады і яе партнёраў. Запаўняй анкету па спасылцы і станавіся часткай Маладой Грамады!

  • 📢 Размеркаванне = прымусовая праца? Сумесна з партнёрамі мы распрацавалі полісі «Аналіз сістэмы абавязковага размеркавання ў Беларусі і перспектывы яе рэфармавання». Мы перакананыя: сучасная мадэль адпрацовак — гэта эканамічны і сацыяльны тупік. 🔍 Чаму гэта прымусовая праца і шкода для краіны? Фінансавы ціск: Пры адмове ад адпрацоўкі выпускнікоў караюць вялікімі штрафамі (ад 6 да 12 заробкаў). Адсутнасць выбару: Спецыялістаў заганяюць на нізкапрадукцыйныя дзяржпрадпрыемствы (74,4% размеркаванняў) без права змены працы па сваім жаданні. Страты для эканомікі: Штучнае ўтрыманне людзей і стымуляванне «ўцечкі мазгоў» каштуюць краіне каля ~0,5% ВУП штогод, а бюджэт марнуе мільёны на падтрыманне самой сістэмы. 🛠 Што прапануе Маладая Грамада? Наша мэта — поўная адмена прымусовых адпрацовак. На пераходны перыяд мы прапануем: Празрысты кошт: Увесці адзіную і зразумелую формулу кампенсацыі навучання. Свабоду выбару: Дазволіць выпускнікам самастойна знаходзіць новае месца для пераразмеркавання. Гнуткасць: Даць магчымасць выплачваць кампенсацыю або адпрацаваць тэрмін у гнуткім тэмпе на працягу 10 гадоў. Больш дэталей па спасылцы: mhramada.org/be/policy/post-uni Наша кар'ера — гэта наш выбар!

  • 1 июн.18472из zbsunion

    ✨️🏳‍🌈 Мы разам з Маладой Грамадой ды арганізацыяй Future запрашаем на сустрэчу ў Варшаве з квір-колам Варшаўскай палітэхнікі! Гэта будзе жывы абмен досведам пра тое, як будаваць і абараняць бяспечныя прасторы для квір-асобаў, як выглядае адвакацыя “знутры” супольнасці і што дапамагае не губляць сябе ў складаных умовах! Без сухой тэорыі — хутчэй пра практыку, досвед, падтрымку і рэчы, якія сапраўды працуюць. І пра тое, як гэта можа натхняць і даваць сілу беларускім квір-людзям сёння! 💫 🗣 Сустрэча будзе на ангельскай мове! 📍 Варшава 🗓 09.06 19:00 ❗️Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы! (пасля рэгістрацыі нашыя ментар_кі звяжуцца з вамі і дашлюць усе дэталі) *Праект рэалізаваны пры падтрымцы New Democracy Fund. *Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі.

  • видео или голосовое, без подписи

  • 12 мая228114

    11-12 мая «Маладая Грамада» приняла участие в конференции Министерства иностранных дел Швеции. В первой части конференции «Youth, gender and democracy for Belarus» представители организации говорили о политической культуре, способах организации и о том, как снизить порог участия в условиях отчуждения беларусской молодёжи от политики. Мы подчеркнули, что важно инвестировать в политическую культуру и идеологическое развитие не только молодёжных демократических организаций, но и политических структур, претендующих на репрезентативность. Шведский опыт массовых организаций может служить ролевой моделью для беларусских коллег. Вторая часть конференции была посвящена расширению гражданского пространства для молодёжи в Армении, Грузии, Азербайджане, Беларуси, Молдове и Украине. Мы говорили о доступности поддержки для молодёжи в таких программах, как EU4Youth и Erasmus, а также о вовлечении молодёжных структур в процесс разработки программ. Преодоление физических барьеров и увеличение мобильности молодёжи по-прежнему является ключевым вопросом, который поднимают молодёжные организации, в том числе и мы.

  • 🎞 Кінаклуб у Варшаве 18 траўня запрашае на супольны прагляд дзвюх мастацкіх кароткаметражак пра пошук паразумення і права быць сабой. Гэта гісторыі пра тое, як нашы пачуцці сутыкаюцца з часам, грамадскімі чаканнямі і ўнутранымі бар'ерамі. Мы пабачым, наколькі важным з'яўляецца прызнанне сваёй ідэнтычнасці і як цяжка часам зрабіць крок насустрач праўдзе. Пасля фільмаў абмяркуем правы праз прызму асабістых гісторый: права на прыватнае жыццё, свабоду ад дыскрымінацыі і тое, чаму магчымасць адкрыта кахаць — гэта фундаментальная свабода кожнага чалавека. 📆 18 траўня ⏱ пачатак а 18.00 🏠 Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6а 🔗 Уваход вольны пасля рэгістрацыі па спасылцы 🪙 Данаты на прастору Хаба вітаюцца. Да сустрэчы!

  • 11 мая481910

    🎞 Киноклуб в Вильнюсе 19 мая в 18:30 приглашаем на встречу киноклуба 🎬 🎥 Что смотрим: Фильм «Дневник девочки-подростка» (2015) — откровенную и тонкую драму о взрослении, получившую множество наград и признание на международных кинофестивалях. Это история 15-летней Минни, которая живёт в Сан-Франциско 1970-х и пытается разобраться в собственной сексуальности, границах и желаниях. Фильм сочетает честный взгляд на подростковый опыт с иронией и визуальной изобретательностью, поднимая темы взросления, свободы и уязвимости. И никакого male gaze — фильм является режиссерским дебютом американки Мариэль Хеллер. 💬 После просмотра фильма открытое обсуждение ⏳ Продолжительность встречи: около 2,5 часов 📍 Вильнюс, район проспекта Конституции (точный адрес — после регистрации) Регистрация по ссылке

  • 10 мая145143

    Пазіцыя «Маладой Грамады» адносна выбараў і дзейнасці Каардынацыйнай Рады. 1. Праблема прадстаўніцтва, легітымнасці і бяспекі На сённяшні дзень КР сутыкаецца з сур'ёзным крызісам легітымнасці. Вынікі мінулых выбараў (каля 7 тысяч галасоў) пакуль што не дазваляюць назваць яе паўнавартасным прадстаўнічым органам. Мы мусім прызнаць: палітычная вага 7 тысяч актыўных падпісчыкаў у сацыяльных сетках часам перавышае вагу 7 тысяч галасоў у сістэме, якая застаецца незразумелай для шырокіх мас. Аднак важна разумець прычыны нізкай уцягнутасці. Велізарная колькасць людзей не гатовая рызыкаваць сваёй маёмасцю ці бяспекай сваякоў, якія засталіся ў Беларусі. Адсутнасць прадстаўнічага органу — гэта праблема, але і існаванне КР ў цяперашнім выглядзе — праблема не меншага маштабу. На дадзены момант гэтыя дзве сітуацыі раўназначныя: каштоўнасць КР для палітычнага працэсу і беларускай моладзі сумнеўная. 2. Тэхналогіі Варта адзначыць і пазітыўныя бакі: бягучы механізм галасавання з тэхнічнага пункту гледжання выкананы на вельмі высокім узроўні. Гэта адна з сучасных лічбавых сістэм, якая даказала сваю надзейнасць: па выніках мінулай кампаніі не было зафіксавана ніводнага затрымання ці выцеку даных. Гэты досвед варта маштабаваць на іншыя дэмакратычныя структуры. 3. Палітычны ландшафт Мы назіраем за рознымі падыходамі ўдзельнікаў выбараў і хочам адзначыць наступнае: — «Еўрапейскі Выбар»: Праграма гэтага спіса найбольш блізкая да нашых і сацыял-дэмакратычных каштоўнасцяў у пытанні еўрапейскай інтэграцыі Беларусі. Гэта добра, але let's see. — «Моладзевы Наступ»: Нам шкада назіраць за размыццём пазіцыянавання гэтага суб’екта. Ранейшая акрэсленая моладзевая павестка змянілася вектарам, які менш суадносіцца з патрэбамі нашай мэтавай аўдыторыі. — «Ваш Голас»: Спіс дэманструе моцны фокус на пытаннях дыяспары, фінансаў і адукацыі, аднак, практычна ігнаруе палітычную суб'ектнасць і ўнутраны беларускі кантэкст. — «Хопіць баяцца»: Праграма спіса уяўляе хутчэй паэтычную каштоўнасць, чым палітычную праграму, што падкрэслівае крызіс зместу ў некаторых сегментах КР. 4. КР як гібрыдная пляцоўка Каардынацыйная Рада стала своеасаблівым гібрыдным органам. З аднаго боку, яна ўключае прадстаўнікоў сталых правацэнтрысцкіх партый (АГП, «Рух за Свабоду»), якія выкарыстоўваюць яе як дадатковую трыбуну. З іншага боку, гэта «ліфт» і рэсурс для новых асоб, якія не маюць структурнай базы, але жадаюць хутка атрымаць палітычны капітал і выйсці на міжнародную арэну. 5. Выснова «Маладая Грамада» не займае дырэктыўнай пазіцыі адносна ўдзелу або неўдзелу ў галасаванні. Кожны вырашае для сябе самастойна. Мы робім стаўку на ўцягванне большай колькасці людзей непасрэдна ў арганізацыі, павелічэнне іх сяброўства і развіццё ўнутранай дэмакратыі. Мы перакананыя, што развіццё рэальных суполак і структур знутры з’яўляецца больш каштоўным і практычным шляхам для будучыні Беларусі, чым удзел у дэкларатыўных органах.

  • 🎞 Киноклуб в Люблине 🎥 Что смотрим: Разбираем документальный фильм «Господин Никто против Путина». Только факты, критический анализ и аргументированная дискуссия. 📅 10 мая (воскресенье), 17:00 📍 Люблин Подробности о мероприятии и месте проведения — в директ Instagram. До встречи!

  • 🎞 Кінаклуб у Варшаве 6 траўня запрашаем на супольны прагляд двух кароткаметражных анімацыйных фільмаў пра міграцыю і права на жыццё. Гэта візуальна моцныя гісторыі пра пошук бяспекі. Мы ўбачым, як далёка гатовы зайсці чалавек дзеля надзеі на будучыню і наколькі далікатнае чалавечае жыццё ў свеце закрытых межаў і абыякавасці. Пасля фільмаў абмяркуем права на прытулак і бяспеку, цану свабоды перамяшчэння і тое, як мастацтва дапамагае нам суперажываць тым, хто страціў дом. 📆 6 траўня ⏱️ пачатак а 18:40 🏠 Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6а 🔗 Уваход вольны пасля рэгістрацыі па спасылцы. 🪙 Данаты Хабу на прастору вітаюцца. Да сустрэчы!

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • З 21 па 23 красавіка сябры Маладой Грамады ўзялі ўдзел у адукацыйным візіце ў Стакгольм у межах праграмы «Мужчыны за гендарную роўнасць, недыскрымінацыю і супраць гвалту». Падчас візіту мы разглядалі тэмы гендарнай роўнасці, прадухілення дыскрымінацыі і гвалту, а таксама ўмацавання ролі грамадзянскай супольнасці ў гэтых працэсах. У межах праграмы мы наведалі шэраг трэнінгаў і сустрэч з прадстаўнікамі шведскіх дзяржаўных інстытуцый і палітыкамі. Сярод іх былі прадстаўнік урада Швецыі па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў выгнанні, амбасадар па «Усходнім партнёрстве», а таксама сяброўкі парламента Швецыі і намеснік мэра Стакгольма. Цэнтральнай часткай візіту стаў трэнінг, арганізаваны MÄN, прысвечаны прадухіленню гвалту, дамаганняў і дыскрымінацыі, а таксама інтэграцыі гендарна адчувальнага падыходу ў нашу працу. Праграма ўключала інтэрактыўныя сесіі, групавыя абмеркаванні і практычныя практыкаванні, якія дазволілі нам асэнсаваць уласны досвед і прымяніць атрыманыя веды на практыцы. Акрамя навучальнай часткі, мы прынялі ўдзел у сустрэчах у парламенце Швецыі (Рыксдагу) і гарадской радзе Стакгольма, дзе абмеркаванні былі прысвечаныя дэмакратыі, адукацыі і сацыяльнай палітыцы.

  • Праз 40 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы яе наступствы застаюцца часткай жыцця мільёнаў людзей. Для Беларусі гэта не толькі гістарычная трагедыя, але працяглы фактар рызыкі — экалагічнай, сацыяльнай і эканамічнай. Забруджаныя тэрыторыі, наступствы для здароўя і вымушанае перасяленне працягваюць уплываць на жыццё людзей. Пры гэтым дзяржаўная палітыка апошніх дзесяцігоддзяў скіравана на скарачэнне падтрымкі пацярпелых і абмежаванне доступу да інфармацыі. Адначасова сучасныя ваенныя канфлікты паказалі ўразлівасць ядзернай інфраструктуры. Атакі на атамныя аб’екты і размяшчэнне ядзернай зброі ў рэгіёне павялічваюць рызыку інцыдэнтаў з цяжкімі наступствамі. У гэтых умовах небяспека, звязаная як з мірным, так і з ваенным выкарыстаннем атаму, патрабуе перагляду палітычных падыходаў. Мы патрабуем: 1. Вярнуць грамадзянам права на інфармацыю пра забруджванне навакольнага асяроддзя. Прыняць для гэтага заканадаўчыя меры, уключаючы вяртанне ў Орхускую канвенцыю ЕЭК ААН. 2. Падтрымліваць развіццё дэцэнтралізаванай энергетычнай мадэлі праз пашырэнне выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, у тым ліку сонечнай, ветравой, біямасы, біягазу і сістэм назапашвання энергіі. 3. Змяніць палітыку да пацярпелых тэрыторый ад аварыі на ЧАЭС. Аднавіць маніторынг і даследаванні, супрацоўніцтва з незалежнымі і міжнароднымі экспертамі. Спыніць практыку засялення і гаспадарчага выкарыстання небяспечных земляў. Аднавіць сацыяльныя льготы для пацярпелых і ліквідатараў на ўзроўні не ніжэй за ўзровень да 2010 года. 4. Узяць кантроль над Астравецкай АЭС. Увесці абавязковую публікацыю ўсіх інцыдэнтаў і адхіленняў у працы станцыі. Забяспечыць пастаянны доступ міжнародных экспертаў да аб’екта. 5. Змяніць палітыку адносна ядзернай зброі. Адмовіцца ад размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі краіны. Зафіксаваць у заканадаўстве статус тэрыторыі без ядзернай зброі. Чарнобыль паказаў, што радыяцыйныя катастрофы не маюць межаў і працягваюцца дзесяцігоддзямі. Сёння рызыкі ўзрастаюць не толькі з-за тэхнічных фактараў, але і з-за палітычных рашэнняў. Зніжэнне гэтых рызык патрабуе канкрэтных дзеянняў: адкрытасці, кантролю, абмежавання небяспечных практык і адказнасці за іх. Без гэтага наступствы Чарнобыля застануцца не мінулым, а мадэллю будучых крызісаў.

  • 🎞 Киноклуб в Люблине 🎥 Что смотрим: Мрачное аниме о мире под давлением системы. История о человеке, оказавшемся между долгом и собственными чувствами, и о том, как легко потерять себя в жестокой машине власти. 📅 19 апреля, 17:00 📍 Люблин Подробности о мероприятии и месте проведения - в директ Instagram До встречи!

  • 🎞 Киноклуб в Варшаве 22 апреля приглашаем на совместный кинопросмотр фильма Чарли Чаплина «Великий диктатор» Сатирический рассказ, который показывает, как работает власть и пропаганда, а также, каким образом меняется поведение людей внутри системы. После фильма обсудим, как ограничиваются права человека, всегда ли это заметно и есть ли у людей пространство для выбора. 📆 22 апреля ⏱️ начало в 18.00 🏠 Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6а 🔗 Вход свободный после регистрации по ссылке. 🪙 Донаты Хабу на пространство приветствуются До встречи!

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

Маладая Грамада — tgindex