местачковая
Статистикаканаля сені стасюкевіч — пісьменьніцы, гістарыні. пісаць можна сюды: @miestackovaja
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 4
- Всего постов
- 21
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 54
- 1/48двое суток
- 61
- 1/72трое суток
- 66
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
пакуль я тут нашыя шафы дакранаюцца адна да адной у пакоі, дзе я раскладаю пасьянс, пакуль аргутан экскаватара звонку пужае мурашоў, якія разьбягаюцца ва ўсе бакі. некаторыя не пасьпяваюць і застаюцца на гарачых камянях плямамі соевага соўсу, як на маім кепска прыгатаваным зьліплым рысе. скрозь незанавешаныя жалюзі будзільнік выпалены сонцам на падваконьні. я падзяляю ягоны лёс — мае апёкі падобныя да блістэраў ад лекаў. увага адцягненая ад гульні і я пачынаю гартаць сьпіс біліянэраў. учора я падстрыгла пазногці і цяпер у мяне няма больш зброі, а мае ступні сталі занадта пяшчотнымі. мне нецікава анічога і цікава ўсё.
Літрадыё аднаўляе публікацыю вершаў на сваіх старонках. Першая падборка — "Пяшчотнае і злоснае" Сені Стасюкевіч. Пра Сеню і яе вершы распавядае рэдактарка Ліза Херэш: Калі я падумала, якую паэтку магла б прадставіць і пра якую магла б напісаць добра, цікава, штосьці, што я магу зразумець і штосьці, што я б хацела перадаць іншым людзям, то якраз Сеня Стасюкевіч — гэта суперпрыклад гэтай рэчы. Яна вельмі цікавая прадстаўніца пэўнай галіны паэзіі, якая можа мець назву "паэзія ў прозе" ці "эксперыментальная гібрыдная паэзія". І таксама, што здаецца мне вельмі цікавым, гэта фокус на цялеснасці. Але Сеня не ідзе па традыцыйных сцяжынках. Вось я кажу, што яна займаецца цялеснасцю, і людзі могуць уявіць сабе: "О, ну вось, цела, траўма, траўма гаварэння". Але не, Сеня ўвогуле не пра гэта. Плюс Сеня займаецца афрыканістыкай. І праз гэта яе погляд на тэму каланізацыі або дэкаланізацыі культуры — працуе трошачкі па-іншаму, чым у аўтарак і аўтараў, якія знаёмыя толькі з еўрапейскай традыцыяй крытычнага пісьма. Чытаць
усім чытаць, у падборцы два новыя вершы!
пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць.
без подписи
я адразу сказала, што клясічная музыка на вуліцах мінеяпалісу makes me uneasy. сёньня высьветлілі, што кампаніі, бізнэсы і рэстарацыі ўключаюць праз дынамікі клясічную музыку на вуліцах, каб прадухіляць папрашайніцтва, спажываньне наркотыкаў, а таксама ўскладняць згуртаваньне бяздомных людзей і турбаваць іх сон. шыпы служаць, каб на борцікі не сядалі птушкі. голуб адважна сеў на дынамік, зь якога грае клясічная кампазіцыя. думала, што зраблю whimsical пост пра алісу ў краіне цудаў. але пакідаю першае відэа неадрэдагаваным, каб можна было паслухаць мінеяпаліс. зша прабівае адно дно за другім.
непараўнальны досьвед: парваўся мэніск у краіне зша. заўтра мне трэба пераязджаць. гэты мэніск рвецца ў мяне ўжо другі раз. маё калена набрыняла, як цеста. мэніск падобны да менску. іншая назва — сярпок сустаўны. нічога больш ня стрымлівае маю правую нагу. дык за што мне гэта ўсё?
*** беларуская мяжа — шырынка джынсаў вымазаныя пламбірам мытнікі вострыя, як скобы стэплера, надушаныя рэшткамі парфумы hugo boss пільна ўглядаюцца нават праз спіну іх пальцам надакучыла пашпартная папера МНЕ НАДАКУЧЫЛІ ЯНЫ сачу, як яны скануюць мяне на наяўнасьць адміністратыўных справаў да гэтага гайдалася на арэлях: глядзела ў свой тэлефон сваімі вачыма іхнімі сваімі іхнімі не заўважыла і зрабіла сонейка на супрацьлеглым баку людзі-ролтаны нават ня ведаюць колер маіх валасоў ці думаюць яны адно пра аднаго? ад затоўстага пуза маланка разыходзіцца значыць, трэба аднесьці джынсы ў мэтро на кульмана
мне падаецца, што я гатовая паказаці сусьвету мінеяпаліс і сэйнт-пол, каб усе адразу захацелі ўсё кінуць і прыехаць сюды. раблю гэта пры адной умове: усе прыязджаюць сюды, а я з’язджаю і больш ніколі не вяртаюся.
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
Арыятна Гамэз Сото (нар. 2001) Oxxo, якая заўсёды побач У Oxxo усе мы роўныя ня-мейсца якое можна адшукаць паўсюль жоўтае шэрае чырвонае Кажуць, што ў Мэксыцы можна натрапіць на яго на кожным рагу Я кажу, што яны зьяўляюцца пасьля адозвы калі я п’яная альбо галодная Магу запэўніць, што выспа на якой жыла Мэлузіна гэта адна з гэтых крамаў гібельная піраміда з прамоваў сястры Хуаны ня што іншае як цень ад шыльды кругласутачнай Oxxo якая асьвятляла сьвет пакуль не спала Пэўна, за яе сьценамі можна адшукаць разьвязак тэорыі струнаў замарожаную галаву Ўолта Дызьні і поўны збор твораў Цэсарэа Тынахэра усё згубленае ў гэтым горадзе можна адшукаць у сутарэньнях Oxxo і ўсё, што праглынае мора, Oxxo выплёўвае ў свае халадзільнікі Гэта прасторава-часавае скажэньне дзіра, зь якой паўстае ўсё: нічога больш за касьмічнае сьмецьце самая пасьпяховая замова ў гісторыі аднойчы я чула што калі паўтарыць слова Oxxo тры разы насупраць люстэрка а трэцяй ночы твая хата пераўтворыцца ў краму Кажуць, што ў мэтро ёсьць схаваныя тунэлі якія злучаюць сакрэтную сетку Oxxo і там можна напаткаць дзіўную дзяўчынку-канібала гіганцкіх пацукоў наватарства ў паэзіі якое вызначыць гэтае стагоддзе бо пакуль існуюць Oxxы мэксыканскія паэт:кі з голаду не памруць пераклад з гішпанскай сені стасюкевіч
*** кожны раз, калі я кажу супрацоўні:цам гандлёвага цэнтру, у адказ на іх пытаньне: «дзе вы прыпаркаваліся?», што я прыехала сюды на аўтобусе, гэта выклікае ў іх самы сапраўдны экзістэнцыйны жах. *** мне надакучыла і стала раздражняць, што ніякі абутак не вытрымлівае са мной і тыдня. або я націраю сабе ногі і хаджу з мазалямі-стыгматамі, або абутак развальваецца ў мяне проста на нагах. учора мае красоўкі, на якія я мела вялікія спадзевы, ня вырымалі такой простай ардаліі, як тануць у балоце. *** тое, наколькі нолан ня даў нам анічога, а джэнкін выціснуў сябе да кроплі і падарыў нам рэчавы сусьвет мораў.
без подписи