tgindex
У абароне вузей

У абароне вузей

Статистика
@narrowwideInstagramбелорусский

Беларуская футбольная секта. TikTok – https://www.tiktok.com/@narrowwide

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
12
Всего постов
27
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Instagram
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
527
0 за 1 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
431
27 постов
Вовлечённость
81,8%
к подписчикам
Постов в день
1,7
всего 27
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
277
1/48двое суток
317
1/72трое суток
342

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Іван Маеўскі расказаў, што з’ехаў са Славеніі. Слова "канчаткова" наштурхоўвае на думку, што варыянты малады коўч будзе шукаць у Беларусі. Сумна. Але ў "Цэле" пасля Маеўскага якраз пайшло. З новым трэнерам дабраліся да плэй-оф адбору ЛЧ.

  • Усе памятаюць, што пасля еўракубкаў "МЛ" вяртаецца ў Віцебск? На гэты раз дакладна ж праўда?

  • Усім добрай ночы. Перад сном схадзіце пакруціць гуся. "МЛ" яшчэ трэба плаціць легам заробкі за матчы ЧБ.

  • Фёдар вельмі адкрыта просіць "Майнц" пачакаць. Не страшна. Перфомансы супраць "Карабаха" перакрываюць рэдкую памылку з запасам. ЦСКА мінімум у ЛК, а максімум у ЛЕ. Калі без новых траснфераў, то Эбонг, Лапавухаў і Мартыновіч з "Кайратам" – адзіныя беларусы ў еўракубках на сезон-2026/27.

  • Да БАТЭ і "Дынама" па еўракубкавай кампаніі пытанняў быць не можа. Адзін прапушчаны за 180 хвілін супраць "Брагі" – топавая дысцыпліна. "МЛ" мог выехаць на персаналіях, але справядліва вяртаецца дадому. Урок менеджмента для Лявонава? Ці Сакалінскаму ўжо прыляцела рашэнне аб адстаўцы ў Telegram?

  • 13 авг.3493714

    1/10. Да канца праклёна Кавалевіча засталося ўсяго 9 гадоў.

  • без подписи

  • 3+1 за шэсць матчаў – вельмі добры старт сезона для Шкурына пасля разбітага 2025-га. Апроч выніковасці, трэнер хваліў беларуса за прагрэс без мяча. Там, дзе ёсць давер, Ілля заўсёды дае якасць: "Энергетык", "Макабі", "Сталь", цяпер "Катавіцы". Праз тыдзень топ-2 футбаліст у краіне будзе святкаваць 27-ы дзень народзінаў. Гэта ключавы сезон, каб замахнуцца на нешта большае, чым Экстракласа. Верым?

  • Ілля зноў з голам, але "Катавіцы" блізкія да вылету з еўракубкаў 3+1 за шэсць матчаў сезона ў беларуса.

  • Ілля зноў з голам, але "Катавіцы" блізкія да вылету з еўракубкаў 3+1 за шэсць матчаў сезона ў беларуса.

  • Шкурын сёння ў старце на матч ЛК супраць "Хапоэля": https://x.com/_gkskatowice_/status/2087554721535947024 Палякам трэба вяртацца з 0:2 – у плэй-оф чакае "Аталанта". Шанцы на камбэк маюцца. У апошніх 16 матчах дома "Катавіцы" тройчы згулялі ўнічыю і атрымалі 13 перамог.

  • 11 авг.3712510

    Пакуль "Арока" спрабуе прадаць Марозава, Марозаў пачаў прадаваць сумкі і заплечнікі. Smart move?

  • 8 авг.519338

    Чалавек (Ламавіцкі) прыязджае ў новы клуб і ў дэбютным матчы пры ліку 0:0 б’е міма пустой рамы з двух метраў. Далей чалавек смяецца, дэманструючы самыя белыя зубы ў ЧБ, і махае рукой. Жэст, відавочна, трактуецца як "ай, нічога". Якую характарыстыку такія дзеянні даюць чалавеку?

  • 8 авг.501143

    Баркоўскі стартаваў з трох матчаў без галоў у Д2 Польшчы, дзе не хацеў гуляць. Марозаў дагэтуль не сышоў з "Арокі" і застаўся па-за заяўкай на 1-ы тур. Шасцюк нечакана прысеў на лаўку ў "Раднічках". Выбар форварда пад Лігу нацый будзе цікавым.

  • 7 авг.539298

    Гістарычны скрыншот, канешне. І гэта на фоне чутак пра продаж клуба Капскім-малодшым.

  • 9 июл.790242

    Лідар ЧБ толькі што праваліўся на фоне 4-й каманды Македоніі. Нуль (!) удараў у створ ад "дынамаўцаў" – а гэта яшчэ і першы матч для "Сілекса" ў сезоне. Абсалютна безыдэйны першы тайм з вайбамі часоў Паўлава. Збіліся на доўгія перадачы, Варданян адкрываўся ў двухметровыя афсайды. Другая палова з лепшым кантролем. Плюсаў больш няма. Не верыцца, што матч у адказ "Дынама" правядзе аналагічна. Вельмі патрэбны Моўчан. У Еўропе ж яшчэ не ведаюць пра яго звычку прыбіраць пад левую нагу – можа дапамагчы.

  • без подписи

  • 8 июл.746255

    ❗️ "МЛ" стаў першай беларускай камандай за 23 гады, якая нарвалася на адлуп (3+ мячы) у стартавым раўндзе ЛЧ Падчас чэмпіёнскага стрыка БАТЭ сабе такое не дазваляў, іншыя каманды таксама. Апошні разгром быў у кваліфікацыі 2002/03. Барысаў атрымаў 0:3 ад ірландскага "Багеміана".

  • 8 июл.667409

    Яшчэ адзін важны нюанс сёння – спонсар на грудзях футбалістаў "МЛ". У Венгрыі з рэкламай букмекераў гуляць забаронена. "Краёва" надпіс прыбрала, клуб Лявонава – не. Помніцца, як бос псеўдавіцяблян расказваў, што за яго клуб у еўракубках будзе заўзець уся Беларусь. Чаму б гэта? ФК "МЛ" не ўзнік бы без існавання Maxline. Галоўная мэта гэтага клуба – вярбоўка новых карыстальнікаў для канторы ў эпоху катастрафічна хворай на букмекераў Беларусі. Плюс роля цацкі. Гэта важна прагаворваць. Чым лепш працуе Лявонаў – тым больш людзей у краіне будуць пакутаваць на залежнасць ад ставак. Падтрымліваць гэта вычварэнства не хочацца нават дзеля еўракубкавых балаў.

  • 8 июл.481245

    Даволі відавочны, але важны факт: самы моцны "МЛ" у сезоне быў пры Марціновічы. Лявонаў забіў патэнцыял каманды ў еўракубках сваімі рашэннямі і адказваць будзе таксама сваім кашальком. Нікалсан не набраў форму. Найлепшы гулец каманды ловіць рыбу ў Беларусі. Ключавых легіянераў узялі позна. 1:4 пры пустых трыбунах – гэта фініш. У Румыніі "Універсітаце" застаецца адсвяткаваць перамогу са сваімі.