tgindex
Pakoj 202
@pakoj_202белорусский

Вечарыны, адукацыя, кам'юніці. У асноўным вельмі рандомныя івэнты. Сувязь: @pakoj_202_bot Пра нас: https://pakoj202.space/ Схема праходу: https://telegra.ph/Pakoj-202-Shema-Prahodu--Schemat-Przej%C5%9Bcia-01-12 Падтрымаць: linktr.ee/pakoj_202

Последний пост
27 июл.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
14 авг.
Подписчики
313
0 за 1 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
407
20 постов
Вовлечённость
130,0%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 20
Упоминаний
3
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
236
1/48двое суток
270
1/72трое суток
291

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • СТЕНДАП+РОЗГОНІ 🎤🍻🇺🇦✨🐶 Донбаський грек, який прикидається баварцем, Йоргос Лантінос (Льоша Ляшенко), і буковинський гуцул, який уявляє себе іспанським тираноборцем, Дон Хосе Перейра (Олег Грюндік), їдуть у мінітур. У програмі: • Смішні жарти. • Смішні жарти для публіки. • Жарти, про які ви скажете: «Ну це арт». • Імпровізація, у яку вплетена реклама вашого особистого бренду. • Нетворкінг для тутешніх і не дуже. • Розгони (два коміки жартують одночасно — ніби оркестр). • Гладження собаки (якщо хтось прийде із собакою). 🎟 Квитки краще купуйте онлайн — так ви точно сядете на стілець. 📍 Pakoj 202 Feliksa Nowowiejskiego 46, 61-714 Poznań 🕢 Початок о 19:30

  • Павінна была быць лекцыя пра тэатральны авангард, але, здаецца, рамантызм у Польшчы ніколі па-сапраўднаму не скончыўся. На лекцыі будзе кароткае ўвядзенне ў польскі тэатр XX стагоддзя праз прызму ідэі: колькі б вы ні спрабавалі вынайсці кола, усё роўна выходзіць Пан Тадэвуш. Будзе крыху гісторыі мастацтва, крыху польскага палітычнага кантэксту і вельмі суб’ектыўная падборка мастакоў. 24.07, 19:30 Pakoj_202, ul. Nowowiejskiego 46 Распавядае - Волечка Беламутава Мова - ангельская, год блэс ю 🤪🤪🤪 It was meant to be a lecture on theatrical avant-garde, but maybe Romanticism in Poland never really ended. This will be a brief introduction to 20th-century Polish theatre through the lens of: no matter how hard you try to reinvent the wheel, somehow sooner or later you end up with Pan Tadeusz. There will be a bit of art history, a bit of polish political context and a very subjective selection of artists. 24.07, 19:30 Pakoj_202, ul. Nowowiejskiego 46 Speaker: Olechka Belamutava Language: English, God bless you.

  • Прагляд фіналу чэмпіянату свету па футболе з жывымі каментарамі 🇦🇷🎤🗣🥅🇪🇸 За мікрафонам — спартыўны журналіст і фанат мінскага «Тарпеда» Лёха. 19 ліпеня пачатак 19:00 pakoj_202 Ко$т — 5 зл. 19:00 — футбольны квіз ад Лёхі 21:00 — прагляд фіналу чэмпіянату…

  • Прагляд фіналу чэмпіянату свету па футболе з жывымі каментарамі 🇦🇷🎤🗣🥅🇪🇸 За мікрафонам — спартыўны журналіст і фанат мінскага «Тарпеда» Лёха. 19 ліпеня пачатак 19:00 pakoj_202 Ко$т — 5 зл. 19:00 — футбольны квіз ад Лёхі 21:00 — прагляд фіналу чэмпіянату свету з жывымі каментарамі ALL NIGHT LONG — рэтрагеймінг на новым сімулятары

  • Што там з самалёцікам? ✈️ Па-першае: засталося 2 паказы і некалькі вольных месцаў на гэтую суботу а 20:00. ✈️ Па-другое: змантавалі відэафрагмент спектакля (хто яшчэ не бачыў спектакль — ён сапраўды існуе) ✈️Па-трэцяе: пра дырэктара тэатра напісалі ў газеце (хто бачыў спектакль — думайце!)

  • 13 июл.4551416

    ⚽️🏆🎤👄🎷🚩 (афіша ў распрацоўцы) Прагляд фіналу чэмпіянату свету па футболе з жывымі каментарамі 19 ліпеня пачатак 19:00 pakoj_202 Ко$т — 5 зл. За мікрафонам — спартыўны журналіст і фанат мінскага «Тарпеда» Лёха. У праграме: 19:00 — квіз ад уласна кажучы Лёхі 21:00 — прагляд фіналу чэмпіянату свету з жывымі каментарамі ALL NIGHT LONG — рэтрагеймінг на новым сімулятары (Саня, чалавек і кампутар, штосьці адрамантаваў).

  • Спектакль для дарослых і дзяцей "Самы маленькі самалёцік на свеце" Адзін акцёр-лялечнік і 6–7 лялек ✨пад летнімі зоркамі✨ распавядаюць самую маленькую гісторыю пра самы маленькі самалёцік і яго самую важную справу. Камерна. Вельмі. Трошкі дзіўна. Незразумела прыемна. Аўтарка п’есы і музыкі да спектакля: Света Бень Рэжысёр, акцёр і пастаноўшчык: Алесь Аўсяннікаў 04 ліпеня, 20:30, Park Adama Mickiewicza 11 ліпеня, 20:30, Park Fryderyka Chopina 18 ліпеня, 20:00, 21:30, Park Adama Mickiewicza Рэгістрацыя: @pakoj_202_bot Квіткі: 30 зл, дзіцячы 20зл Мова: беларуская / руская Тэатральны буфет: будзе

  • ЛЁГКІЯ ГРОШЫ??? Калі б усё было так проста, усе б ужо сядзелі ў вэбкаме, працавалі хостэсамі, танчылі ў стрыптызе і куплялі кватэры ў цэнтры Познані. Але нешта, здаецца, пайшло не па плане. За што ж там насамрэч плацяць? За цела? За ілюзію блізкасці? Ці за ўменне шмат гадзін запар быць кімсьці, кім ты, магчыма, не вельмі і з'яўляешся? Пагаворым пра ўваход у індустрыю, жыццё ўнутры яе, спробы з яе выйсці, а таксама пра тых, хто ўсё гэта спажывае. Лекцыя заснаваная на асабістым досведзе і вялікай колькасці размоў з людзьмі з індустрыі. 25.06 (чацьвер) 18:30 Pakoj 202, ul. Nowowiejskiego, 46

  • Запрашаем на чарговую сэнсоўню пра спорт! Калі журналіст Аляксей Антановіч (ён жа Лёха Аўтаз) бярэцца за тэму, можна быць упэўненым: ад яе не застанецца ніводнай неразгледжанай дэталі. На гэты раз - амерыканскі спорт. Высветлім, чаму soccer - гэта не памылка, а прадмет нацыянальнай ўпартасці, як насамрэч працуе тамтэйшая спартыўная машына і чаму многія яе правілы выглядаюць дзіўнымі толькі да таго моманту, пакуль іх не растлумачыць Аляксей. Карацей, будзе не проста пра спорт, а пра цэлую сістэму, разабраную да апошняга шрубіка. 18 чэрвеня, чацьвер Пачатак а 18:30 free donation Pakoj 202, ul. Nowowieskiego, 46

  • 🏆 Запрашаем на прагляд фіналу Лігі чэмпіёнаў разам з Pakoj-202 Лайв-каментар па-беларуску, цікавыя разгоны, і вялікі фінал Будзе шмат вялікага футбола, а яшчэ розных цікавостак Таксама запрашаем тых, хто не глядзіць футбол, каб адчуць эмоцыі ад вялікага матчу. 30.05 Пачатак мату 18:00 Уваход free-donation

  • 27 мая4231211

    ПРАГРАМА ВЫПУСКНОГА 🪩 Усім ахвочым паўдзельнічаць у выпускным, школьная камісія нагадвае: падчас выпускнога можна ўсё, што весела. Расклад відочны ў далучаным файле. Але вось яшчэ некалькі словаў, каб вы былі гатовыя да ўсяго. Кожны выпускнік атрымае пусты атэстат у дзяжурнага, які трэба будзе запоўніць адзнакамі і подпісамі падчас выпускнога вечара. 💋 Каб паспяхова выпусціцца, давядзецца шмат размаўляць з аднакласнікамі, дзяліцца сваімі школьнымі гісторыямі, рабіць кампліменты завучу, расказваць вершы, танцаваць, весяліцца і нават шукаць схаваны выпускнікамі алкаголь. Асабліва старанным і выбітным выпускнікам школьная камісія ўручыць нешта лепшае за нікому не патрэбныя залатыя медалі і чырвоныя дыпломы, а таксама абвесціць караля і каралеву балі 👑 З павагай, Школьная камісія 📍 29.05 📅 19:30 💵 10 зл

  • Pakoj 202 pinned a photo

  • 25 мая5112938

    ВЫПУСКНЫ Адмысловая тусоўка для ўсіх, хто не меў выпускнога праз кавід. Альбо меў, але не памятае, што там было. Памятае, але хацеў бы па-іншаму. Хацеў бы проста паўтарыць тое, што было, бо было гэта даўно. Дзеўкі! Пачынаем паляванне за сукенкамі... Хлопцы! Прасуем кашулі, закупаемся гелем для валасоў... Саша і Ліза хочуць вярнуць вам пачуццё жыцця. Ваша задача — скарыстацца магчымасцю. У праграме: Музыка Танцы DIY-бар Фоткі Усе прыгожыя ❤️ Кошт: 10 зл Калі: 29.05.2026, 19:30 Дзе: pakoj_202 P.S. Мы паважаем гатоўку

  • 14 мая467134

    Café de NASTUP Місія вечару - вярнуць эміграцыі былы лоск і прымусіць ўсіх поўнагадовых уладальнікаў беларускага грамадзянства прагаласаваць за НАСТУП. Але людзі з іншымі палітычнымі поглядамі таксама могуць заходзіць. У рэшце рэшт, без вас у нас не атрымаецца стварыць атмасферы поўнай і ўсеаб'емнай свабоды. Ну і караоке — рэч, якая усіх робіць роўнымі. Так, у нас будзе караоке. Для палёту ж інтэлектуальнай думкі прыхільнікаў і прыхільніц НАСТУПу будуць створаны дадатковыя ўмовы кайфу: • У бармана для вас будуць Дыяніскія вайбы; • Бясплатна атрымаеце ад НАСТУПу што заўгодна з нашымі прынтамі (галоўнае, каб на гэтае што заўгодна ўлезла карцінка памерам а4: 1 ці 2). Чакаем! Пятніца, 15.05 20:00 - 01:00 Pakoj_202, Nowowieskiego 46

  • 13 мая479226

    🎶 EUROVISION NIGHT У ПОЗНАНІ! Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашае студэнтаў_ак Познані на сумесны прагляд Еўрабачання! 16 траўня ў 20:00 у межах праграмы «SUPOLKI» мы збіраем ўсіх аматараў_ак музыкі, яркіх шоу і душэўных вечароў разам! Гэта нагода адпачыць, пазнаёміцца з новымі людзьмі і правесці вечар у кампаніі беларускай студэнцкай супольнасці ✨ ❗️Удзел цалкам бясплатны. Каб далучыцца, трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы! Чакаем цябе! 🤍

  • НАСТУП на бар⚡️ Пасля сённяшняй лекцыі можна будзе абмеркаваць пачутае і, што самае галоўнае, непачутае ў бары МЫ. 23.04, 21:00 Bar My pod sceną 27 Grudnia 8/10

  • 21 апр.5261810

    Who is who ў беларускай палітыцы pt. 2 | Сэнсоўня №40 Беларуская палітыка ўжо даўно адбываецца не толькі ў Беларусі. І ў нас нарэшце ёсць добрая магчымасць пра гэта ўзгадаць! Выбары да Каардынацыйнай рады некаторымі могуць успрымацца як нешта настолькі неважлівая, што быццам бы лёгка можна прапусціць. Да таго ж разбірацца ў перапетыях беларускай палітыкі адважыцца не кожны і не кожная, без правадніка тут не разбярэшся. Калі ж вы ўсё ж такі адважаціся разабрацца, то можна прыйсці і паслухаць лекцыю who is who ў беларускай палітыцы ад Лізы Пракопчык. Ліза лідарка спісу "Наступ" на выбарах у Каарданацыйную раду, а да таго ж Віцэ-спікерка гэтай выдатнай структуры і бачыла рознае. Аповед можа будзе не вельмі аб'ектыўны, затое вясёлы і падрабязны. Падчас выкладу рабярэм спісы, іх склады і праграмы. 23/04, 18:30 Pakoj_202, Nowowieskiego 46 free donation

  • Завтра благодійна ігротека: Глибокий жаль // Deep regrets - карткова стратегічна горор-гра про химерну риболовлю Цього разу збір на підрозділ Кракен 1654 (харківський напрямок). 10.04, 17:30 Вхід: донат від 40 zł Для запису - @rubriska (запис обов’язковий!) Залишилося 1 вільне місце!

  • 1 апр.497116

    Кінапрагляд | Baraka (1992) Дакументальны фільм, які па сутнасці сваёй ёсць маўклівым кіна-эсэ. Зняты без адзінага слова, вымаўленага людзьмі ў кадры, Барака дае магчымасць кожнаму гледачу здабыць кароткі вопыт этнографа, спрабуючы зразумець культуры, рытуалы, артэфакты і сацыяльную рэчаіснасць выключна праз вонкавае назіранне. Больш за 20 краін, больш за 100 гарадоў і іншых лакацый: паслядоўнасць кадраў кіна-эсе можа здавацца выпадковай, але насамрэч дае кожнаму гледачу выбудаваць сваю інтэрпрэтацыю хода развіцця сучаснай цывілізацыі, пабачыць пачатак і прадбачыць канец. Pure cinema. Мова прагляду: матчына мова кожнага гледача. Працягласць: 96 хвілін. Час: 02.04, 19.30. Уваход: free donation.

  • Сэнсоўня №39 | «Linux-пераход у мемах» Ваш камп’ютар разрываецца ад Windows, вам не па сабе ад абмежаванняў MacOS, вы не адчуваеце, што ваш камп’ютар належыць вам і ў вас з’яўляецца неадчэпнае жаданне пакранаць... пінгвінаў? Расказваю пра Linux і open-source з тупой прэзенташкай. Пагружаемся ў матрыцу, філасофствуем і вайбуем адначасова. Пастараюся расказаць і пра выгоды і пра складанасці Linux, чаму вам можа быць не пофіг, як у гэтым не патануць і што дзе клацаць, каб усталяваць і чыліць. Распавядаць будзе Саня, чалавек і кампухцер. А для наведнікаў мерапрыемства, якія захочуць усталяваць Lunux, будзе невялічкі бонус.ы 26.03 (чацьвер) 19:00 free donation Pakoj 202 Poznań, ul. Nowowieskiego, 46

Pakoj 202 — tgindex