tgindex
Radio 97
@radio97netбелорусский

Наш сайт: radio97.net Наш чат: @radio97chat Рэдакцыя: @radio97_bot AAC https://air.radio97.net/listen/radio97net/64_aac https://air.radio97.net/listen/radio97net/96_aac

Последний пост
15 июл.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
23
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
209
−1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
111
23 постов
Вовлечённость
53,1%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 23
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
1/48двое суток
1/72трое суток

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 15 июл.3052из dapamoga_channel

    #МОЙ2020: ГІСТОРЫЯ 5 💔 Максіму — 31 год. У Літве з 2021 года. Працуе відэааператарам. Любіць радыё, журналістыку і гатаваць дранікі. 💔 Пра палітыку і творчасць Палітыкай я цікавіўся з дзяцінства, але па-сапраўднаму пачаў задаваць пытанні яшчэ ў падлеткавым узросце — пасля Плошчы-2010. Для мяне ж падзеі 2020 года пачаліся 8 траўня, калі я пачуў у навінах дату прэзідэнцкіх выбараў. Праз месяц, у чэрвені, я ўбачыў, што «Годна» ладзіць конкурс на «гарачы пратэстны хіт» гэтага лета, і прапанаваў сябрам паўдзельнічаць. Адзін сябар напісаў музыку, я — словы. Так нарадзілася песня «Тры працэнты». У апошні дзень конкурсу мы змантавалі невялікі кліп, у які ўвайшлі кадры, знятыя мной падчас ланцуга салідарнасці ў раёне Грушаўкі. Цікава, што першае месца тады занялі TOR BAND з песняй «Мы не народзец», а нашая праца стала другой. 💔 Пра відэа і радыё Яшчэ ў траўні я вырашыў, што буду ствараць архіў дакументальных кадраў пра тое насычанае палітычнымі падзеямі лета. У вольны час выязджаў на здымкі, хадзіў з камерай на акцыі і сустрэчы Заўсёды быў у масцы. Але мая чорная маска мела адну асаблівасць — на ёй была Пагоня. Людзі спачатку насцярожваліся: мабыць, думалі, што я «ціхар». І толькі калі падыходзілі бліжэй, заўважалі сімвал на масцы. У ліпені, перад першым мітынгам жаночага трыа, у чаце «Светлагорск для жыцця» я ўбачыў аб’яву ад «Вадзіцеляў 97%» пра запуск новага праекта — «Радыё 97%». На той момант у мяне ўжо быў амаль дзесяцігадовы досвед працы на інтэрнэт-радыё, таму я вырашыў звязацца са стваральнікам праекта і прапанаваць сваю дапамогу. Так я стаў часткай «Радыё 97%». Паколькі на працы ў мяне былі вакацыі, я змог цалкам прысвяціць сябе запуску радыё. 💔 Пра 9 жніўня Памятаю, як раніцай 9 жніўня пачаліся праблемы з інтэрнэтам. Нашыя слухачы адразу гэта адчулі, бо аўтаматычна запусцілася рэзервовая трансляцыя з іншага сервера. У той дзень я быў у Светлагорску, дзе хацеў прагаласаваць на сваім участку. Я ўдзельнічаў там у пратэсце, а ўжо вечарам 10 жніўня ішоў ад Вакзала праз Нямігу ў бок Пушкінскай. Добра памятаю вялікую колькасць амапаўцаў і вайскоўцаў каля будынка БДУ. 💔 Пра 16 жніўня і вымушаную эміграцыю Гэта быў неверагодна натхняльны дзень. Усюды — бел-чырвона-белыя сцягі, самаробныя плакаты, усмешкі. Здавалася, што мы ўжо перамаглі і гвалту больш ніколі не будзе. На жаль, гэта быў толькі пачатак. Праз некалькі дзён у інтэрнэт злілі спіс адміністратараў чата «Вадзіцелі 97%», і я ўбачыў там сваё імя, прозвішча і адрас рэгістрацыі. Мне патэлефанавалі з гомельскага ГУБАЗіКа і прапанавалі «сустрэцца і паразмаўляць». Тады я зразумеў: калі не з’еду з Беларусі, «Радыё 97%» проста спыніць сваё існаванне. У тую ж ноч я выехаў ва Украіну. 💔 Пра Ўкраіну У Чарнігаве я яшчэ быў упэўнены, што з’ехаў усяго на месяц ці два. Мне нават не хацелася думаць пра тое, што ў свае 25 гадоў я страціў Радзіму. Памятаю, як размаўляў з украінцамі па-беларуску, і яны сказалі мне, якая ў нас прыгожая мова. Гэта быў адзін з тых момантаў, калі я асабліва востра адчуў сваю беларускасць. У кастрычніку я прыехаў у Кіеў рабіць візу, каб мець магчымасць ехаць далей у Еўрапейскі саюз. Да вымушанай эміграцыі я ніколі не быў за межамі Беларусі, і Украіна вельмі хутка стала для мяне блізкай. Я вельмі люблю Украіну. Але, на жаль, нават там не адчуваў сябе ў поўнай бяспецы. Гэта былі вельмі няпростыя часы, і перад вачыма пастаянна паўставаў лёс Паўла Шарамета, забітага ў Кіеве. 💔 Пра Радзіму Раней я ніколі не мог уявіць, што чалавека можна так проста пазбавіць сваёй краіны. Але я веру, што ніводзін рэжым не можа існаваць вечна. І таму мая галоўная надзея — у тым, што я яшчэ малады. Я яшчэ абавязкова вярнуся дадому. Зноў прайдуся па родных вуліцах, наведаю сваю вёску, магілы блізкіх, праедуся на ровары ў Сасновы Бор, Стракавічы і Мядкоў. Пакуль жыву я — мая Беларусь заўсёды будзе жыць разам са мной. 📩 Калі вы хочаце падзяліцца сваёй гісторыяй, дасылайце яе ў telegram @dapamogadmin 🙏 Раскажыце пра свой 2020-ы. Няхай ваш голас будзе пачуты.

  • Шаноўныя радыёслухачы!📻 Віншуем усіх з нашым нацыянальным святам!👏 Не паддавайцеся на правакацыі ✊, аналізуйце інфармацыю ☝️, слухайце сваё 🎧! З Днём Волі! 🤍❤️🤍 Жыве Беларусь!

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • 26 февр.745из cpartisans_by

    ‼️ КИБЕРАТАКА НА ХИМВОЛОКНО 💥 Наносим удар по компьютерной сети Химволокно — крупнейшего поставщика в РФ нейлоновых нитей, из которых делается обшивка касок и бронежилеты для кацапской армии. 🔥 Уничтожены домен контроллеры, сервера, виртуальные машины и рабочие станции (в общей сложности около 1000 машин в корпоративной сети). 🔥 Нарушены офисная работа, бухгалтерия, маркетинг и продажа, отгрузка, технические и административные процессы. 🔥 Поражены системы и базы ERP, корпоративная почта, документооборот Directum, системы резервного копирования и пр. На восстановление уйдут недели, часть данных потеряны безвозвратно! 😏 🔥 Взломаны системы охраны, камеры наблюдения и КПП Химволокно (см. скрины). Подробности атаки на нашем сайте (из Беларуси с VPN ⚠️). Без VPN или через Tor - по ссылке. Режим Лукашенко приостановил освобождение политзаключенных и продолжает помогать Путину в войне. Чтобы избегать наши киберсанкций, придется возобновить освобождение заложников и прекратить поддержку рашистов. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! СЛАВА УКРАИНЕ! 🇧🇾 🇺🇦

  • Беларусь пасля 2020. Жорсткая дыскусія Зянкович — Церах Глядзіце ў свежым відэа канала "Плюсмінус": 📹https://youtu.be/EWV20VLXHEQ

  • Прэс-хаты ў Беларусі: хто і за што панясе адказнасць Прэс-хаты ў турмах — гэта не «перагібы на месцах» і не выпадковая жорсткасць. Гэта сістэма катаванняў, у якой удзельнічаюць не толькі выканаўцы ў камерах, але і тыя, хто аддае загады, стварае ўмовы і свядома не спыняе гвалт. Палітычны аналітык, былы палітвязень Мікола Дзядок распавёў асабісты досвед знаходжання ў прэс-хатах, а юрыст, намеснік старшыні БАЖ Алег Агееў патлумачыў, хто павінен адказваць за гэтыя злачынствы з пункту гледжання беларускага заканадаўства. «Вялізны адсотак гэтых прэсаўшчыкоў — людзі, якіх гэтак сама такім чынам зламалі. І, прапусціўшы праз ўсе колы пекла, прымусілі працаваць на адміністрацыю», — кажа Дзядок. Глядзіце ў свежым відэа: 📹https://youtu.be/dnWBOOyOjfk

  • 💵Колькі зарабляюць беларускія палітыкі ў экзайле?🧐 Гэткае пытанне паставілі журналісты Youtube-канала «Партызанская хваля». Сёння мы з Вольгай Цесаковай, дэпутаткай 28-га склікання Мінгарсавета, паглядзім на рэальныя даходы беларускіх палітыкаў, адкрытасць апазіцыі і тое, чаму пытанні пра фінансы выклікаюць столькі спрэчак. Разбіраем дэкларацыі прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады, гаворым пра гранты, заробкі, маёмасць і пра тое, хто шчыра адказвае, а хто пазбягае пытанняў. Чаму празрыстасць важная? І што гэта кажа пра палітычную культуру? Глядзіце ў свежым відэа: 📹https://youtu.be/a_puMt-oZSI

  • 12 нояб.1145из lavonvolski

    Высьветлілася, што ў рэжыму няма добраахвотнікаў, гатовых па загадзе зразаць чырвоныя ды белыя стужкі і зафарбоўваць графіці. А займацца гэтым прыдатныя ці то курсанты вайсковых і міліцыянцкіх вучэльняў, ці — прэс-сакратарка, лекарка, хакейны бос і баявы інструктар. Высьветлілася, што для ўладаў няма нічога сьвятога. Спачатку яны намагаліся сфальсыфікаваць “нецьвярозы стан” сваёй ахвяры. Але ўсе памятаюць першыя сьведчаньні лекараў. Таму, калі гэта не ўдалося, пачалі перашкаджаць ушанаваньню памяці героя — нішчылі стыхійныя мэмарыялы, разганялі, арыштоўвалі і катавалі людзей, якія зьбіраліся на жалобныя мітынгі. Мы ўсе пабачылі, з кім маем справу — з жорсткімі цынічнымі забойцамі, якія ні перад чым ня спыняцца, каб захаваць сваю ўладу. Але мы ўбачылі й тое, што ў іх зусім няма прыхільнікаў — толькі тыя, хто мае наўпроставае дачыненьне да ўлады. Усе датычныя да забойства Рамана ўсім вядомыя. Такія справы ня маюць тэрміну даўніны. Людзі кажуць: “Не забудзем, не прабачым”. А гэта значыць, што ў свой час давядзецца за ўсё адказаць.

  • 12 нояб.855из lavonvolski

    Пяць гадоў таму Раман Бандарэнка напісаў у дваровы чат “Я выхаджу!”. Тое, што адбылося далей ўскалыхнула беларускую й сусьветную грамадзкасьць.

  • Кацапы, такія кацапы. Беларус пішацца праз А Тыдзень таму я згадваў, што ўжо мінула 5 год, як я быў вымушаны з'ехаць з Беларусі. Сёння выпадкова вырашыў пацікавіцца, ці ёсць мае імя ў расейскай базе вышуку. Як высвятляецца, ёсць. Амаль тры месяцы таму беларускія журналісткі знайшлі сябе ў гэтай базе, тады і я вырашыў зазірнуць у яе, але нічога не знайшоў. Імаверна, мая дзейнасць на Радыё 97 не дае спакоя служкам рэжыма. У мінулы раз пасля адказу Светлагорскіх чыноўнікаў на мой зварот пра бомбасховішча на наступны дзень усе сацсеткі радыё (+ мае асабістыя instagram, tiktok і гэтую facebook старонку) дадалі ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў. P.S. А чаму артыкул не пазначылі? Бо шчэ не прыдумалі які? XD

  • https://www.youtube.com/watch?v=Ud5k2lGJzZ4

  • 25 авг. 2025 г.1182из doctorsbycom

    💔Некалькі месяцаў дабівалася агляду гінеколага. Кіра Баярэнка пра медыцыну ў СІЗА Што такое знаходзіцца ў СІЗА без належнай медычнай дапамогі? Чым адрозніваецца медычны корпус ад звычайных камер у следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага? Пра гэта расказвае былая палітвязынка Кіра Баярэнка. А лекар, праваабаронца Васіль Завадскі тлумачыць чаму ў СІЗА няма нармальнага медблока і як трэба арганізаваць меддапамогу жанчынам-зняволеным у СІЗА. Глядзець па спасылцы: https://youtu.be/6ChsWBex_GY #ЖанчынаНеДляТурмы #WomenBehindBars

  • 21 авг. 2025 г.802из doctorsbycom

    💊 Лекі па раскладзе, а не па наказе Як сістэма выдачы медыкаментаў у жаночай калоніі ставіць пад пагрозу здароўе зняволеных? Былая палітзняволеная Наталля Дуліна дзеліцца сваім досведам, а лекар і праваабаронца Васіль Завадскі тлумачыць, чаму такая практыка — гэта парушэнне праў чалавека. Чытайце па спасылцы: https://doctorsby.com/2025/08/19/13740/ #ЖанчынаНеДляТурмы #WomenBehindBars

  • 20 авг. 2025 г.602из doctorsbycom

    За што судзілі жанчын ў Беларусі у 2025 годзе? Сёлета ў Беларусі працягваецца крымінальны пераслед жанчын па палітычных матывах. Пад рэпрэсіі трапляюць прадстаўніцы розных узростаў і прафесій: ад лекарак і пенсіянерак да блогерак і мнагадзетных маці. У дачыненні да іх выкарыстоўваюцца розныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, аднак звычайна жанчын судзяць за ўдзел у пратэстах, «распальванне сацыяльнай варожасці», «заклікі да санкцый» і «абразу прэзідэнта». Чытайце па спасылцы: https://doctorsby.com/2025/08/19/13733/ #ЖанчынаНеДляТурмы #WomenBehindBars

  • 19 авг. 2025 г.463из doctorsbycom

    💔 Жаночая калонія — жыццё без цішыні і волі У жаночай калоніі асабістая прастора таксама робіцца сродкам кантролю. У няволі шум і цесната ператвараюцца ў сапраўднае выпрабаванне — пра гэта расказвае Наталля Дуліна, былая палітвязынка, колішняя дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ. Лекар і праваабаронца Васіль Завадскі тлумачыць якія наступствы знаходжання ў такіх умовах могуць быць для жанчын і іх псіхікі. Глядзець па спасылцы: https://youtu.be/3bJwVjcXjIE #ЖанчынаНеДляТурмы #WomenBehindBars