Шляхціц Завальня
СтатистикаБеларускамоўны хаб поп-культуры YouTube: https://youtube.com/@schlachcic?si=WQiAbADycFongq9a Па ўсіх пытаннях: schlachcic@gmail.com
- Последний пост
- 12 сент. 2025 г.
- Последнее чтение
- ещё не заходили
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 42
- Тип
- открытый
- Язык
- русский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- —
- 1/48двое суток
- —
- 1/72трое суток
- —
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
💧 Cry of Fear – лепшы хоррар? У нашым новым аглядзе мы разбярэмся, чаму Cry of Fear стала культам, чым яна вылучаецца сярод індзі-жахаў і чаму нават праз гады яна застаецца актуальнай https://youtu.be/mCXgl7zzhLM?si=7yqKPi7a2V_xBoje
Пачынаем! Далучайцеся! https://www.youtube.com/live/DePEjJ5DjtI?si=JyRiL-SRz4ckj-xu
З тэхнічнын прычын, стрым перанесены на 30 хв, а 18.30 CET Спадзяемся на разуменне! (улічваючы пераносы сілксонга, вельмі ў тэму)
Шаноўныя, мы дачакаліся! Сёння, а 18.00 CET, мы будзем стрыміць доўгачаканую Hollow Knight: Silksong! (Таксама на стрыме будзе прысутнічаць галоўны хэйтэр "соўлзлайкаў", таму будзе горача!) Далучайцеся на нашым канале!
Дарагія сябры, мы з групай аўтараў падрыхтавалі для вас абноўленую падборку «Кантэнт 2.0» — прастору, дзе беларускі кантэнт жыве і квітнее. Тут вы знойдзеце паблікі на любы густ: мемы, гісторыю і этнаграфію, архітэктуру, сэкс-асвету і шмат іншага. Гэта калекцыя створаная, каб мы разам маглі адкрываць новае і падтрымліваць адно аднаго. 🔗 Спасылка на падборку: https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi Калі ў вас ёсць уласны праект і вы хочаце падзяліцца ім — пішыце ў бот «Прышпільныя коміксы»: @pryshpilny_bot.
Тутака NotebookLM навучыліся рабіць відэа-падкасты па-беларуску. Якасць яшчэ не найлепшая, але вельмі добра што да мяне. Навіна пра якую ідзе размова ў падкасце (рэкурсія!)
Нарэшце падсабралі для вас "невялічкі" спіс трэйлераў з Gamescom
Дарэчы, цудоўная нагода паглядзець наш новы ролік – ГС Фалаўт 2! ось тут
Выйшаў трэйлер 2 сезона Fallout! Пан Хаўс, легіён Цэзара і Пазу’ры Смерці – ўсё на месцы! Прэм’ера – 17 снежня
☢ Гісторыя серыі Fallout. Частка 2 Вітаю, шаноўныя выжыўшыя і абраныя! Даставайце ядэр-колу, кавалачкі ігуаны на палачцы, уключайце стары Radiation King, таму што сёння мы працягваем размаўляць пра адну з самых важных RPG-серый у гісторыі – Фалаўт! Разбярэм легендарны сіквэл і абмяркуем, што ж выйшла ў студыі Black Isle, а што засталося за бортам. Прыемнага прагляду! P.S. Як і абяцаў, адным толькі відэа па Battlefield усё не абыйшлося)
сёння 17.30 ☢ 2
🎮 STAR WARS: THE COMPLETE SAGA ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮 Пераклад рабіўся ўручную! Тэрміналогія бралася з перакладзеных фільмаў. ✍️ Каманда: ▪️ Пераклад: Alten ▪️ Рэдактура перакладу: Гулец ▪️ Тэхнічна-праграмісцкая падтрымка: МТГ "РэЗервацыЯ" 📥 Спампаваць можна тут: 🔹 Google Drive 💙 Падтрымаць на Patreon можна тут: ▪️ МТГ "РэЗервацыЯ" ▪️ Гулец 🦇Гуляйце па-беларуску! ❤️
Паказалі эксклюзіўны постар другога сязону Fallout Падзеі ў другім сезоне будуць адбывацца ў Новым Вегасе, цікава паглядзець як яго пакажуць і наколькі добра Prime справіцца з працягам гісторыі Рэліз запланаваны на Снежань 2025, дакладная дата пакуль не ўсталявана, таму чакаем наступных навінаў і анонса
Прайшлі першыя выходныя адкрытай бэты BATTLEFIELD 6 Мы адкаталі 2 дні ды сабралі першае ўражанне: - Як адчуваецца стральба і рух - Чаму мікрагераізм і драматургія гэта важная частка гульні - Як ролі і іх баланс дапамагаюць барацьбе з танкам Перад тым як заўтра заходзіць у матч, гляньце нашае прэв'ю
Добрай усім раніцы, я тут нарэшце відос скончыў, выйдзе сёння ўвечары Відэа будзе караценькім, але спадзяюся што ніякіх форс мажораў не адбудзецца і гэта стане пачаткам шэрагі відэа якія зараз у працэсе распрацоўкі
Даўненька ў нас не было стрымоў, але нарэшце мы сабраліся зноў. Сёння пагуляем ў Content Warning, паздымаем відэа (хаця б у гульні) ды проста парагочам Пачынаем у 19:45 (CEST) Заходзьце на стрым, пішыце ў чацік, чакаем усіх
Прыемныя навіны з беларускай медыя прасторы! Там у Курацькі (хто завітваў на нашыя стрымы яго напэўна ведае) выйшла відэа па Донкі Конгу. Раджу паглядзець, а пану поспехаў, заўсёды радыя новым калегам па цэху) https://youtu.be/gDjTn9YcWqM?si=tisz9IufiAWBMK9Z
Шаноўнае спадарства, я больш не галоўны рэдактар "Шляхціц Завальня" Новы галоўны рэдактар – спадар Ільіч! Нічога не здарылася, ніякіх канфліктаў, гэта было маё рашэнне. Я трошкі падстаміўся ад гэтае пасады і расчараваўся ў асабістых кіраўнічых здольнасцях. Плюс, зараз у мяне не так шмат часу і ментальнай энэргіі на кіраванне каналам Адкажу на некалькі пытанняў, якія могуць узнікнуць: "То ты звальняешся з каналу?" Не, я ўсё яшчэ буду працаваць, але проста ў якасці аўтара. Проста я больш не кірую праэктам "Што зменіцца для нас, і ці зменіцца штосці ўвогуле?" Змены будуць, спадзяюся, што ў пазітыўны бок. Але хутчэй арганізацыйныя, рэзкай змены танальнасці я б не чакаў "Калі выйдзе другі выпуск ГС Фалаўт?" Ведаю, што чакаеце ўжо вельмі доўга, і выбачаюся. Апошні месяц быў складаны для мяне ва ўсіх сэнсах. Відос выйдзе, прыкладна праз тыдзень-два. Выбачаюся і спадзяюся на разуменне На гэтым усё, дзякуй вам за падтрымку, рэшту пытанняў прыймаю ў каменты, а я пайшоў The King is Dead, Long Live The King!
Сяджу пасля прагляду Супермэна, плачу ад шчасця This is cinema. 10/10
без подписи