Skaryna Press
СтатистикаВітанкі ад беларускага выдавецтва ў Лёндане. Наш сайт — skarynapress.com. Мы таксама ў Fb і Insta — паўсюль skarynapress. Многія нашыя выданьні выходзяць электроннымі кнігамі: skarynapress.com/ebooks, а друкаваныя можна набыць на сайце, праз Amazon & N&B.
- Последний пост
- 9 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 77
- 1/48двое суток
- 88
- 1/72трое суток
- 95
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Сёньня споўнілася 100 гадоў з дня народзінаў Янкі Запрудніка — аднаго з самых выбітных прадстаўнікоў беларускай паваеннай эміграцыі на Захадзе, гісторыка, палітоляга і журналіста. У свой час ён адказаў на анкету Ўладзіслава Гарбацкага для дасьледаваньня фэмінітываў у беларускай мове. Адказ апублікаваны ў манаграфіі “Фэмінізацыя беларуcкай мовы”. З нагоды юбілею варта падзяліцца дасьціпнымі назіраньнямі Я. Запрудніка: Гендарная роўнасьць – зьява заканамерная там, дзе яна спрыяе ўдакладненьню выказванай думкі. Адно з важных заданьняў у гэткім удакладненьні – захаваць мілагучнасьць слова, лёгкасьць вымаўленьня яго. Мноства „фэмінізаваных” назоўнікаў (тэрмін „фэмінізаваны” ў дачыненьні да шмат зь іх чыста рэтраспэктыўны) створаны натуральна як неабходны элемэнт яснасьці маўленьня (прыкладам, даярка, кухарка, манашка й г.д.). Фэмінізацыя „постфактум”, якою займаюцца сучасныя моватворцы, удакладняе сэнс слова (дэнтыстка, адвакатка, рэпартэрка), і працэс гэты варта працягваць. Чытаць далей на сайце выдавецтва
Вокладкі трох кніг нашага выдавецтва ўвайшлі ў доўгі сьпіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Аўтар дзьвюх зь іх — цудоўны мастак Сяргей Шабохін (кнігі “Дубовые яблочкі” Вольгі Касьцюк і “Сваім целам” Ганны Комар). А мастачка няўрымсьлівай вокладкі да раману Зьмітра Вішнёва “Я — тое мяса, якое прыгаваў Зьміцер” — Алена Нядзельская. Вокладкі ўсіх намінантаў А між тым, нам чатыры гады сёньня споўнілася 🎈
Фэстываль “Прадмова” абвясьціў чатыры гарады, дзе пройдуць імпрэзы гэтага самага вялікага (і самага нашага любімага) фэстывалю беларускай кнігі: - Уроцлаў – 2-4 кастрычніка - Вільня – 16-18 кастрычніка - Прага – 30 кастрычніка - 1 лістапада - Варшава – 13-15 лістапада Праграма будзе крыху пазьней. Чаго й каго там толькі не сустрэнеш! Амаль усе імпрэзы бясплатныя, ад раніцы да вечара. Калі можаце вандраваць на кантынэнт, то абавязкова выбірайцеся.
Запіс сустрэчы з гісторыцай Тацьцянай Астроўскай, якая адбылася ў рамках праекту «Літаратура і кАВА», можна паглядзець цяпер на Ют’юбе. Дасьледніца і аўтарка распавядае пра нон-канфармізм у савецкай Беларусі, разважае пра падабенствы і адрозьненьні паваеннай і цяперашняй эміграцыі і ўрокі, якія мы можам вынесьці з гэтых ведаў, і — разам з рэдактарам Skaryna Press Ігарам Івановым — распавядае пра нядаўна выдадзены паэтычны зборнік Ларысы Геніюш, рукапіс якога цяпер захоўваецца ў Лёндане. https://youtu.be/VVMU6BLy8jk?si=AAS5CEvpmC11hfuG
🔴 «Must have для ўсіх, хто цікавіцца карцінай міжваеннай беларускай прысутнасці ў Вільні». Ціхан Чарнякевіч пра мемуары Галіны Войцік Запачаткаваная нядаўна «Віленская сэрыя» выдавецтва «Skaryna Press» абяцае ў хуткім часе тамы тэкстаў Францішка Умястоўскага, Макара Краўцова, Уладзіслава Паўлюкоўскага, Янкі Багдановіча і Алены Цэпрынскай. Першаю ж кнігай сталіся мемуары Галіны Войцік «Там, дзе мяне няма». Усім, хто цікавіцца стракатай карцінай міжваеннай беларускай прысутнасці ў Вільні, гэтая кніга — безумоўны must have. Самыя тэксты гэтай кнігі пачалі друкавацца ў 2000 годзе ў віленскай беларускай газеце «Рунь», якая ў пэўным сэнсе заняла месца рэлакаванай у Менск «Нашай Нівы», пры тым пад рэдактарствам былога «нашаніўца» Алега Мінкіна. Часткі ўспамінаў працягвалі выходзіць нават і пасля смерці аўтаркі ў 2007 годзе і закончыліся друкам у 2008-м. З тых часоў гэты мемуарны пласт быў даступны досыць вузкаму колу аматараў і ўладальнікаў падшывак «Руні». Між тым, ракурс, дадзены Галінай Войцік, нядрэнна дапаўняе апісанне беларусаў у міжваеннай і паваеннай Вільні, і каштоўны поглядам чалавека, якая ведала ўсё тое, што апісвалася ў мемуарах саміх дзейных асобаў старога пакалення віленчукоў, аднак жа пражывала пры гэтым сваё ўласнае жыццё чалавека новага пакалення (таго, пра які «старыя» так шмат думалі і марылі), якое збольшага для народжанай у 1927 г. адбывалася менавіта ў пасляваенны час. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Маеце рукапіс? Дашліце на конкурс “Шуфлядка”! Падрабязнасьці ў Фэйсбуку і Інстаграме Конкурс праводзіцца Фэстывалем інтэлектуальнай кнігі “Pradmova”.
Ганна Янкута, аўтарка і перакладніца, пра зборнік Ларысы Геніюш “Spiritus flat ubi vult: Вершы 1945-1947”, што сёлета выйшаў у нашым выдавецтве: “Кніга шыкоўна падрыхтаваная і цудоўна выдадзеная! І я ў захапленні ад прадмовы, мне здаецца, гэта ці не першы раз так уздымаецца пытанне пра калабарацыю ў такім кантэксце, якое вельмі важнае для стварэння нашага, "пра-беларускага" погляду на сваю ж літаратуру.” 📚 Шукайце зборнік у вашых любімых кнігарнях.
Сябры, нагадайка 🔔 Ужо сёньня адбудзецца сустрэча з дасьледчыцай беларускага дысідэнцтва і доктаркай гістарычных навук Тацьцянай Астроўскай. Далучайцеся да Zoom 20.00 Менск/ 13.00 Нью-Ёрк
Нагодай для запрашэньня Тацьцяны Астроўскай на размову нашымі прыяцелямі ў ЗША стала факсымільнае выданьне і новае прачытаньне нашым выдавецтвам рукапісу Ларысы Геніюш, які захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане. На думку Т. Астроўскай, гэты рукапіс — раньні прыклад беларускага самвыдаву… Што адразу ўздымае вялікія пытаньні для заходняй навукі, дзе саміздат — гэта збольнага прадукт расейскай інтэлігенцыі вялікіх гарадоў. Такім парадкам, ад крохкага рукапісу Ларысы Геніюш (і радыкальнага прачытаньня ейных тэкстаў) да перагляду ўстаялых гістарычых канцэпцыяў… Калі маеце вольны вечар, далучайцеся праз 20 хвілінак да размовы, а не атрымаецца, будзе запіс паглядзець.
Адразу тры кнігі Skaryna Press пра 2020 г. увайшлі ў поўны сьпіс прэтэндэнтаў на Прэмію імя Алеся Адамовіча. • Кніга апавяданьняў „Дубовые яблочкі“ Вольгі Касцюк — вытанчаная і рашучая рэфлексія на пратэсты 2020-га, на вайну 2022-га і на расейскую калянізацыю. • Зборнік „Няскоранае пакаленне“ складаецца з 25-ці эсэ студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, былі іх сьведкамі і пацярпелымі. Кніга выйшла таксама на ангельскай мове. Абодва варыянты можна спампаваць задарма з сайту выдавецтва. • Зборнік інтэрв’ю „Беларускія галасы з Познані“, якія зрабіў журналіст Павел Залескі. Наклад гэтае кнігі ўжо прададзены, але яна ёсьць на Амазоне і ў некаторых іншых кнігарнях у розных краінах сьвету.
АБА запрашае на чарговую онлайн-сустрэчу ў рамках праэкта "Літаратура і кАВА". 📅 12 ліпеня 🕐 13.00 Нью-Ёрк / 10.00 Сан-Францыска / 20.00 Менск 📍 Zoom Гэтым разам нашая госьця - Тацьцяна Астроўская, гісторыца, доктарка гістарычных навук, дасьледчыца беларускага дысідэнцтва і аўтарка кнігі "Культура і супраціў" Нядаўна у выдавецтве Skaryna Press выйшаў зборнік Ларысы Геніюш «Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945–1947», які паэтка перапляла ва ўласных руках у Празе і які амаль сорак гадоў лічыўся страчаным, пакуль напрыканцы 80-х не трапіў у Лондан. Тацьцяна напісала ўступны артыкул да зборніка. Падрабязьней у інтэрвію для "Будзьма" Далучайцеся да сустрэчы. Паразмаўляем пра культурны супраціў і галасы беларускай інтэлігенцыі, і пра тое, чаму гэтая праца важная менавіта цяпер.
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
Наш топ першага паўгодзьдзя 2026 🏋️♀️ Самымі папулярнымі кнігамі нашага выдавецтва былі: 1. Hanna Komar. When I Am Out of Here: Staying Human in a Dictator’s Jail 2. Галіна Войцік. Там, дзе мяне няма (Віленская сэрыя) 3. Ларыса Геніюш. Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945-1947 4. Жан-Поль Сартр. Экзыстэнцыялізм — гэта гуманізм (Сэрыя эсэ) 5. На пухнатых лапках. Анталогія нерыфмаванай паэзіі Гэты рэйтынг — пра самыя прадаваныя кнігі. Сёлета мы выдалі таксама крыху нішавыя, менш прадаваныя, але важныя і цікавыя кнігі: “(Не) выкрасленыя: Беларускі тэатр 2015–2025” Настасьсі Панкратавай і “Плэйбокс Пандоры” нямецкай паэткі Анны Мендлік. А ў другім паўгодзьдзі пабачаць сьвет кнігі Оскара Ўальда, Сымоны дэ Бавуар, Зьмітра Вішнёва і… Цёткі (да 150-годзьдзя… мы таксама думалі, што ўсё пра яе ведалі, пакуль не ўзяліся перачытаць яе). — Сьпіс няпоўны 🙃
А ў Аўстраліі — зіма! Шчасьлівыя людзі… Самы час зьбегаць па кніжкі ім! Толькі ж не дасылайце іх сябрам туды! — Нашыя кнігі набыць там лёгка і нядорага: 🦘Amazon 🦘 Booktopia (кнігарня мучаецца з кірыліцай на сваім сайце, але вы лёгка пазнаеце нашыя кнігі па вокладках)
The Kyiv Independent апублікаваў агляд кнігі Ганны Комар When I'm Out Of Here: Staying Human in a Dictator's Jail, што выйшла ў нашым выдавецтве сёлета. Гэта ангельскі пераклад твору, які зьявіўся два гаты таму пад назвай “Калі я выйду на волю”. Украінскі паблік піша пра кнігу: Адначасова і турэмны дзённік, і палітычнае сведчанне, кніга менш факусуецца на жорсткасці, чым на далікатных і ўпартых праявах чалавечнасці, якія захоўваюцца побач з аўтаркай. Г. Комар апавядае не толькі пра ўласныя арышт і зняволенне, але і пра перажыванні шматлікіх іншых людзей, якія трапілі ў вір масавых арыштаў пасля паўстання ў Беларусі 2020 года. When I'm Out Of Here пераносіць гэтыя асабістыя пакуты, перажытыя ў турме, у больш шырокі кантэкст нацыянальнай траўмы, ператвараючы індывідуальную памяць у калектыўны летапіс супраціву. Кнігу можна знайсьці на Амазоне ў многіх краінах, у кнігарні Skaryna Press (друкаваная і электронная вэрсіі) і ў добрых беларускіх кнігарнях Польшчы і Літвы.
Хто тыя два персанажы, якія не пілі ў міжваеннай Вільні, як Зоську Верас абудзілі ад летаргіі і ці праўдзівая байка пра Караткевіча і рэстаран У кнізе Галіны Войцік «Там, дзе мяне няма» шмат цікавых дэталяў пра Вільню і беларусаў, якія жылі там у 1930—1990‑х гадах. https://nashaniva.com/398067 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/398067
«Ангельскі беларус» Арнольд Макмілін адзначае 85-годдзе Рыгор Барадулін называў яго «ангельскім беларусам», Янка Запруднік — амбасадарам беларушчыны ў англамоўным свеце. Да юбілею згадваем чатыры важныя факты пра чалавека, які зрабіў для беларускай літаратуры і культуры больш, чым многія яе носьбіты. З дапамогай архіваў і ўспамінаў сабралі гісторыю навукоўцы, які ўжо некалькі дзесяцігоддзяў застаецца адным з галоўных сяброў Беларусі. Чытаць далей Спасылка без VPN