Вершы Малафеева
СтатистикаВсе о минском «Динамо» Аккаунт для связи (новости, ссылки, вопросы, предложения о сотрудничестве) – @dynamamiensk_admin
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 25
- Всего постов
- 25
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 257
- 1/48двое суток
- 294
- 1/72трое суток
- 317
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
😂😂😂 Матч перанеслі на 20 жніўня а 18:45
‼️ Матч «Дынама» – «Тарпеда» перанесены на сераду, 19 жніўня. Гульня пачнецца а 20:30
‼️ Афіцыйна пра перанос матчу «Дынама» – «Тарпеда» пакуль нічога не паведамілі, але АБФФ апублікавала расклад на тур без яго. 📸 @abffby
Вынікі еўрасезону Спярша планавалі падвесці іх толькі для «Дынама», аднак духі нядоўга былі «надзеяй 9-мільённай краіны на еўравосень». Таму падсумуем для ўсіх беларускіх клубаў. 🔷Беларускія клубы набралі 2,333 балы ў табліцу каэфіцыентаў. Гэта найлепшы вынік з 2019-га. Хоць варта ўлічваць, што сёлета ў еўракубках у нас было тры, а не чатыры каманды – і, напрыклад, адна перамога дадавала не 0,250, а 0,333 ачкі ў агульны рэйтынг. 🔷 Адзначым і станоўчую дынаміку: пасля правалаў у 2020-2022-м гадах Беларусь, хоць і памалу, але штосезон набірае ўсё большы рэйтынг 2022/23 – 0,625 2023/24 – 1,750 2024/25 – 1,875 2025/26 – 2,125 2026/27 – 2,333 🔷 Пакуль Беларусь ідзе на 44-м месцы ў табліцы каэфіцентаў (8,708 балаў). Калі не ўпадзем ніжэй за яго, то ў сезоне-2028/29 уладальнік Кубка стартуе не з 1-га, а з 2-га кваліфікацыйнага раўнда ЛК. Але застацца на гэтай пазіцыі будзе цяжка. Падпіраюць літоўцы (7,875), у якіх ковенскі «Жальгірыс» ужо дабраўся да еўравосені. Дзве перамогі на агульным этапе – і яны нас абгоняць. Па адным прадстаўніку захоўваюць Андора (7,498), Гібралтар (6,874), Грузія (6,500 і дакладна з еўравосенню) і Паўночная Ірландыя (6,375). Тэарэтычна беларусаў могуць абысці і яны, але на практыцы ўсім, акрамя андорцаў, зрабіць гэта будзе амаль нерэчаісна. 🔷 «МЛ» набраў у рэйтынг Беларусі 3 ачкі (1,000 балаў), «Дынама» – 2,5 (0,833), БАТЭ – 1,5 (0,500). Характэрная рыса беларускага футболу ў 2020-х – нестабільны чэмпіён. Калі БАТЭ ў 2010-х ішоў без вялікіх пературбарцыяў, то цяпер беларускім прадстаўнікам у чэмпіёнскім шляху бракуе стабільнасці, каб выдаваць сезон за сезонам роўна. Цяпер жа не ведаеш, на што чакаць ад уладальніка залатых медалёў ў наступным сезоне. А, напрыклад, Андора, Гібралтар і Паўночная Ірландыя штогод карыстаюцца лёгкасцю чэмпіёнскага шляху: cёлета ў еўравосені ўжо дакладна будзе хтосьці з парачкі нашых старых знаёмых – «Лінкольн» альбо «Ларн». Усе шанцы апынуцца там мае «Інтэр Эскальдэс». Узровень не замежны. А вось ставіць задачу прайсці ў еўракубкі шляхам прадстаўнікоў ліг, як сёлета мінскаму «Дынама», – гэта цяпер распісацца ў сваёй адарванасці ад рэчаіснасці. Калі на чэмпіёнскім шляху ў раўндзе плэй-оф Лігі канферэнцый выпадуць «Ларн», «Дрыта», «Лінкольн» альбо «Інтэр Эскальдэс», то на звычайным ужо ў трэцім раўндзе можна патрапіць на супернікаў узроўню «Брагі», «Карабаха», «Панацінаікоса». Таму цяпер адзіны шанец беларускага футболу на еўравосень – стабільны чэмпіён. Узяць золата, захаваць каманду і ў наступным сезоне прайсці ў агульны этап чэмпіёнскім шляхам – нічога надзвычайнага ў гэтым няма. 🔷 Мінскае «Дынама» павялічыла свой клубны рэйтынг да 8,500 (у сезон заходзілі з 6,500). У мінулыя гады такі паказчык дазволіў бы быць сеянымі ў 1-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Сёлета «бела-сінія» з ім былі б першай камандай у нясеяным кошыку. Такім чынам, заваяваўшы залатыя медалі, у наступным сезоне мінчукі маюць добрыя шанцы стаць сеянымі ў першым раўндзе ЛЧ. Калі ж яны патрапяць у Лігу канферэнцый, заняўшы другое-трэцяе месца альбо ўзяўшы Кубак, то гарантавана будуць сеянымі ў першых двух раўндах. У трэцім – калі пашанцуе. Што ж тычыцца «МЛ», то ў наступны еўракубкавы сезон яны зойдуць з рэйтынгам 2,000. Каб быць сеянымі хаця б у першым кваліфікацыйным раўндзе ЛК, трэба мець каля 5,000. За выхад у агульны этап ЛК даецца 2,5 ачкі, у ЛЕ – 3. Такім чынам, бліжэйшыя некалькі гадоў віцебчукам давядзецца папрацаваць на свой рэйтынг.
‼️ Афіцыйна пра перанос матчу «Дынама» – «Тарпеда» пакуль нічога не паведамілі, але АБФФ апублікавала расклад на тур без яго. 📸 @abffby
Тым часам Федзя сёлета згуляе ў другой для сябе еўравосені Калі ЦСКА пройдзе грэцкі ОФІ, то ў Лізе Еўропы. Прайграе – у Лізе канферэнцый. Малойчык!
Давайце шчыра: ці хтосьці з вас пасля такой пагарды падтрымае духаў у серыі пенальці?
Давайце шчыра: ці хтосьці з вас пасля такой пагарды падтрымае духаў у серыі пенальці?
Вынікі ўсяго нашага еўрасезону (там ёсць стратэгічны пазітыў) падвядзем пазней, а пакуль канкрэтна пра гэтае супрацьстаянне. Ці максімум гэта цяперашняга «Дынама»? Блізка да яго. Давайце шчыра: напішы хтосьці два тыдні таму, што «Брага» пройдзе, забіўшы толькі з сумнеўнага пенальці, яго б палічылі вар'ятам. А цяпер гэта рэчаіснасць. «Дынама» добра згуляла з супернікам, вышэйшым па класе на дзве, а то і на тры галавы. Сёння ўбачыць экстра-тайм нам не дазволіў толькі недахоп майстэрства ў фінальнай трэці поля. А гэта ўжо не натрэнаваць за год-два — у прафесійнай дарослай камандзе гэтаму мусяць надзяляць найменш увагі. Але як ёсць. З увагі на гэта бракавала траўмаваных Бахара і Молчана, Полаза, які ў еўракубках не атрымаў ані хвіліны. Аднак гісторыя з умоўным ладам не сябруе. Крыўдна, прыкра, але давайце прызнаем: нічыя з «Брагай» у кожны перыяд была б добрым вынікам для ўсіх без выключэння беларускіх клубаў. А на цяперашні час тым больш. Ще не вмерла Беларусь значыць, яшчэ нешта можам, калі абыграем «Лудагорац», да апошняга спадзяёмся на шчасце з «Брагай», ці не так? Так, гэтая нічыя сёння не дазволіла нам прайсці далей, але ні на што не ўплывала і перамога ў Фларэнцыі, нічога не вырашылі 4:0 з «Зенітам». Так што сёння дынамаўцы напісалі адну са сваіх найлепшых еўрастаронак у XXI стагоддзі. Дзякуй за еўрасезон, Каманда!👏👏👏
Малойчыкі! Альбо хтосьці нязгодны?
Фінальны свісток! Пакідаем еўракубкі.
6 хвілін дадае арбітр!
89' Луцковіч мяняе Вакуліча. Пераходзім на 3-5-2
84' Класна вывялі на ўдар Шэву, але не даў рады патрапіць чыжоўскі.
82' Яшчэ раз глядзелі ВАР на прадмет рукі ў Бегунова – зноў няма пенальці
75' Жыга мяняе Малу, а Пуёль – Гурбана
72' Тыкназ выйшаў сам-насам з Шымам, але ратуе Ваня! https://t.me/belarus_football/60120
71' Джымэ раптоўна прыклаўся метраў з 35 – на месцы Фонтас
67' Ужо весялей. Анекдот працуе!
66' Упускае супермомант Гвет