ЯДНАЙСЯ
СтатистикаНайди дружеское плечо и ощути радость помощи другим. Улучши свою жизнь сегодня. Создай сообщество (бел. суполку) вокруг себя. О том, как: t.me/supolka_by
- Последний пост
- 19 февр. 2024 г.
- Последнее чтение
- 06:26
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- русский
- В каталоге с
- 23:17
- 1/24сутки в ленте
- —
- 1/48двое суток
- —
- 1/72трое суток
- —
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
*Музей Вольнай Беларусі, НАУ і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні *запрашаюць беларусаў з усіх куткоў свету ўзяць удзел у* АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЙ АНЛАЙН-ДЫКТОЎЦЫ!* \_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_ *21 лютага, у Дзень роднай мовы*, мы як ніколі можам паказаць нашу любоў да беларускай мовы. Сёлета дыктоўка прымеркаваная да *100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава*, які лічыў, што лёс беларускай мовы неразрыўна звязаны з незалежнасцю нашай краіны: “Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура”. І сёння, калі перад беларусамі асабліва востра стаяць пытанні абароны незалежнасці, а значыць, і захавання мовы, мы ні ў якім разе не павінны забываць пра гэтыя мудрыя словы нашага славутага пісьменніка. \_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_ 🗓 21 лютага [BELSAT LIFE](https://www.youtube.com/@belsat_life/videos) 🕓 19:00 – Мінск; 18:00 – Вільня; 17:00 – Варшава. \_\_\_\_\_\_\_\_\_\_ Далучайцеся да трансляцыі, дзе б вы ні былі! _Дбайце пра сваю бяспеку і карыстайцеся VPN_
Хочаш даведацца, што такое свабода, адкуль яна празрастае і як знайсці ў сабе тое самае “унутраннае пачуццё свабоды”? Далучайся да бясплатнага анлайн-курса Cogito Ergo Sum! 🕰Дэдлайн - 4 студзеня 🏛Месцы - анлайн Cogito Ergo Sum – гэта навучальная праграма для актыўных беларусаў і беларусак, якія хочуць заглянуць унутр сябе і сустрэцца з усімі тымі перашкодамі, якія стаяць на шляху да ўнутранай свабоды. Праграмма складаецца з 8 анлайн-заняткаў (4 лекцыі і 4 практыкі), на якіх вы: 🔥 Паглыбіце сваё разуменне свабоды ў кантэксце філасофіі, эканомікі, палітыкі, лідэрства і ідэнтычнасці. 🔥 Прааналізуеце страхі і ўстаноўкі, якія заважаюць вам стаць унутрана свабоднымі. 🔥 Зразумееце, як моладзевы актывізм звязаны з міжнароднай палітыкай. 🔥 На прыладзе вядомых дзеячаў даведаецеся, як разуменне сваёй беларускасці натхняе і дае сілы бараніць сваю незалежнасць і многае іншае. Заняткі пачнуцца 08.01.2024. Працягласць праграмы — 1 месяц. Колькасць месцаў абмежаваная! 🌿Рэгістрацыя
Добрыя навiны 🔊Украінскія абаронцы працягваюць гераічна бараніць сваю краіну: тут, тут, тут, тут, тут і тут. 🔊Пад санкцыі ЗША патрапілі беларускія прадпрыемствы, якія пастаўляюць ваеннае абсталяванне ў Расію. 🔊Швейцарыя ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі. 🔊 Беларускі валанцёр ва Украіне Андрэй Венскі атрымаў падзяку ад Залужнага. 🔊Беларускія валанцёры наведалі прыфрантавы Херсон, дзе падарылі дзеткам сапраўднае адчуванне калядных цудаў. 🔊 ЕС абвясціў аб новай падтрымцы для беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. 🔊У Сейме Літвы падтрымалi прапанову выдаваць беларусам, якія ўцяклі ад рэпрэсій, ВНЖ тэрмінам на тры гады. 🔊МЗС Латвіі выдзеліла 35 тыс. еўра Еўрапейскаму фонду за дэмакратыю для падтрымкі Беларускай міжнароднай платформы, якая збірае і захоўвае доказы парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, аказвае падтрымку ахвярам палітычных рэпрэсій. 🔊У 75 гадавіну прыняцця Ўсеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека беларусы Латвіі зладзілі забег, каб прыцягнуць увагу да вялізных тэрмінаў пазбаўлення волі для палітвязняў ў Беларусі. 🔊У гэтым годзе Беларусы Санкт-Пецярбурга напісалі 1507 паштовак з віншаваннямі з Днём Нараджэння землякам, палітвязням. 🔊 Абвясцілі лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год. 🔊Беларускі праваабарончы цэнтр "Вясна" атрымаў прэмію ААН у галіне правоў чалавека за 2023 год. 🔊Выйшла аўдыякніга “Час сэканд хэнд” Святланы Алексіевіч у перакладзе Сяргея Дубаўца. 🔊Андрэй Хадановіч і Вольга Шпарага трапілі ў шорт-лісты літоўскага конкурсу. 🔊 Выйшаў з друку беларускі пераклад Бібліі з арыгінальных моў. Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце. Разам пераможам! @supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Увага добраахвотнікам Працягваем дапамагаць нашым доблесным ваярам. На гэты раз збiраем сродкi на дрон для Палка Каліноўскага. Распаўсюджвайце інфармацыю аб зборы. ▪️Памятаем пра палітвязняў «Калядная зорка свеціць над усімі, незалежна ад кратаў». Калядны збор на дзяцей палітвязняў і прыём заявак на яго працягваюцца. А тут — гід па віншаваннях палітвязняў са святамі. ▪️Калядны падарунак для дарослых Не прапусціце трансляцыі новай зорнай оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" на YouTube-канале Беларускага Свабоднага тэатра! Сёння апошнi дзень. ▪️Падводзім вынікі года Што было яскравага i захапляльнага? А калi iнакш: узгадаць нагоды ганарыцца тым, што мы беларусы. Падтрымайце ініцыятыву і распавядзiце аб гэтым. ❤️Адраджаем нашу мову Створана петыцыя, каб уключыць беларускую мову ў сэрвіс Duolingo. Далучайцеся! Разам пераможам! @supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны 🔊Фінляндыя ўдвая павялічыць вытворчасць боепрыпасаў, каб дапамагчы Украіне 🔊ВСУ паменшылі войска Расіі яшчэ на 850 акупантаў. Акрамя страт у жывой сіле, у ворага знішчана 18 танкаў і 15 бронемашын 🔊Вялікабрытанія працягне выкарыстоўваць супраць беларускага рэжыму санкцыі ды іншыя інструменты: тут i тут. 🔊ЗША пацвердзілі неабходнасць узмацнення санкцыйнага ціску на рэжым лукашэнкі. 🔊Прэзідэнты Літвы, Латвіі і Польшчы адмовіліся фатаграфавацца з беларускім дыктатарам у Дубаі. 🔊Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год. 🔊 У Бэрліне адбылося ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі выбітнай сьпявачцы Вераніцы Кругловай. 🔊«Нязломныя». У цэнтры Вільні з’явіліся твары палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны». 🔊Кнігу палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» пераклалі на ўкраінскую мову. 🔊Кнігу палітзняволенага анархіста Міколы Дзядка «Фарбы паралельнага свету» выдалі па-польску . 🔊Беларусы сабралі больш за 20 000 еўра для дзяцей палітвязняў. 🔊Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла. 🔊 У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні адкрылася выстава, прысвечаная рэпрэсаваным лідэрам і актывістам беларускага працоўнага руху. 🔊Блізу вёскі Гарадзішча, што на Случчыне, адкрыты помнік беларускаму пісьменніку і паэту Яну Скрыгану. 🔊Упершыню адной кнігай сабраны аўтографы Якуба Коласа. 🔊Лідар «J:морс» заснаваў беларускамоўнае выдавецтва аўдыякніг. 🔊Напярэдадні святаў валанцёры беларуска-ўкраінскага цэнтру «Сустрэча» разам з беларускім добраахвотнікам з батальёна «Волат» наведалі дзіцячы дом у Кіраваградскай вобласці. Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце. Разам пераможам! @supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Увага беларускiм добраахвотнікам Ваша дапамога тут і тут стане важкім укладам у вырашэнне баявых задач і выратаванне жыццяў. ▪️Памятаем пра палітвязняў Падарыце дзецям палітвязняў навагодні цуд! Як стаць сапраўдным чараўніком — тут, тут і тут. І не забудзьцеся, што казку чакаюць і там, за кратамі. ▪️Праяўляем салідарнасць Зладзім разам найбуйнейшае дзіцячае спаборніцтва Украіны! Падтрымайце "Кубак Белай пантэры" данатамi ці выступіце яго афіцыйным партнёрам. Падрабязней тут. ▪️Пераходзім мяжу бяспечна Паклапаціцеся, каб у вашых гаджэтах сілавікам не было, чым пажывіцца. Як падрыхтаваць тэлефон да кантролю на мяжы — тут. Не лішнім гэта будзе і ўнутры краіны. ❤️Адраджаем нашу мову Даўнютка не практыкаваліся! Сёння — беларускія языкаломкі і парачка тэстаў пра родную мову: тут і тут. Разам пераможам! @supolka_by | @jadnajsia_bot
💫У суботу 2 снежня ў Музеі Вольнай Беларусі у 13:00, адбудзецца сустрэча з аўтарам выставы DOM." Аляксандрам Кот-Зайцавым. Алесь падзеліцца гісторыямі стварэння праекта, распавядзе пра творчы працэс і адкажа на пытанні. ✨У нядзелю 3 снежня ў 18:00 адбудзецца фінісаж выставы ў фармаце нефармальнай сустрэчы з аўтарам. Наведвальнікі змогуць задаць пытанні і падзяліцца сваімі ўражаннямі ад выставы. У рамах фінісажу таксама адбудзецца перформанс "Shift" з удзелам харэографа Дашы Івановай. Мовы: польская і беларуская. Выстава «DOM.» — суб’ектыўны фотадакумент, спробы зразумець і паказаць, як тая ці іншая прастора ўплывае на асобу з дасвядчэннем эміграцыі. 🗓 2.12 13:00 | 3.12 18:00 📍 Muzeum Wolnej Białorusi, Foksal 11, Warszawa 📝 Уваход вольны
🔹Хакатон па правах чалавека Першы такi Хакатон пройдзе 9-10 снежня i запрашае людзей з IT, праваабароны, актывізму, дызайну, проджект-мэнэджменту і проста зацікаўленых. Далучайцеся! 🔹 Стыпендыі для рэпрэсаваных Паспейце падаць заяўку да 15 снежня! Стыпендыі на стажыроўкі або правядзенне даследаванняў — магчымасць стаць часткай міжнароднай акадэмічнай супольнасці. 🔹Ствараем эфектыўную каманду Імкнецеся да поспеху? Залаты ключык — згуртаваны калектыў. Ужывайце прынцыпы эфектыўнай дзелавой камунікацыі ў камандзе, і ключык у кішэні. 🔹Увага! Дзеці! Нагрузка ў нашых атожылкаў зашкальвае: школьныя заняткі, шматлікія кружкі, а ўвечар хатняе заданне. Як своечасова заўважыць ператамленне і што рабiць — тут. 🔹Захоўваем памяць аб продках Наперадзе доўгія зімовыя вечары. Як зрабіць іх цікавымі і карыснымі? Стварыце сямейную хроніку. Тут кожнаму знойдзецца справа даспадобы. Яднайся ў суполкі! @supolka_by | @jadnajsia_bot
Прэмія імя Ежы Гедройця набліжаецца да фіналу! Стала вядома, калі агучаць імя пераможцы💫 25 лістапада 2023 года ў Гданьску будуць агучаны вынікі конкурсу і адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця📖 Журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы і выдадзеныя ў 2022 годзе. Усе трое пераможцаў атрымаюць узнагароды. На цырымоніі ўзнагароджання выступіць гурт «Relikt», які спалучае ў сваёй творчасці сучасныя музычныя плыні з глыбінным беларускім фальклорам. ▪️Таксама перад узнагароджаннем можна будзе наведаць дзве літаратурныя сустрэчы — прэзентацыю кнігі «Алесь Бяляцкі» і сустрэчу з Евай Вежнавец. 🔔Далучыцца да анлайн-трансляцыі і гядзець цырымонію ў любым кутку свету: https://www.youtube.com/watch?v=yreDV4CyDNI 📚
▪️Робiм добрыя справы Дапамагчы хостэлу, які дае прытулак для беларусаў — тут. Падтрымаць праект перакваліфікацыі для палітвязняў — тут. Аказаць дапамогу Інфалініі для беларусаў, якія ўцяклі ад рэпрэсій, — тут. ▪️Памятаем пра палітвязняў Далучайцеся да інфармацыйнай кампаніі "Пакуль усе не будуць вольныя!". Станьце голасам палітвязня! І яшчэ адрасы для канкрэтнай дапамогі тут, тут, тут, тут, тут і тут. ▪️Захоўваем агульны дом Ці ведаеце вы, што 5 ГБ на воблаку — 1 кг вугляроднага следу? Зніжайце свае лічбавыя адходы — дапамажыце планеце ўздыхнуць вальней! ❤️Адраджаем нашу мову Ці любіце вы чытаць беларускія кнігі? Калі так, то гэтая гульня вам дакладна спадабаецца. А тут кнігi беларускіх пісьменнікаў, якія не расчаруюць. Разам пераможам! @supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны 🔊ВСУ працягваюць наступальныя аперацыі і прасоўваюцца наперад: тут, тут, тут, тут і тут. 🔊На магіле беларускага Героя, Народнага Героя Украіны Дзмітрыя "Ганса" Рубшэўскага, быў устаноўлены і ўзняты нацыянальны сцяг Беларусі. 🔊Грамадскае аб’яднанне "Пагоня" выказвае падзяку беларусам. Дзякуючы салідарнасці і падтрымке беларускія дабраахвотнікi батальёна “Волат” падрыхтавалi пазашляхавікі да працы і зімы. 🔊Беларускія распрацоўшчыкі гульні World of Tanks сабралі больш як $1 млн. на хуткія для Украіны. 🔊Расейскія партызаны працягваюць супрацьстаяць крамлёўскаму рэжыму: тут і тут. 🔊 ЕС выступіў з заявай з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю – 12 лістапада: тут i тут. 🔊Беларусы з розных краін свету ўшанавалі памяць забітага Рамана Бандарэнкі: тут, тут, тут, тут, тут i тут. 🔊У Партугаліі створана група «За дэмакратычную Беларусь». 🔊 Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі адмовіўся здымаць санкцыі з беларускага бізнэсмэна Мікалая Вераб'я, памагатага рэжыму. 🔊Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча. 🔊Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава атрымала прэмію «Маладая жанчына Еўропы 2023». 🔊Адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімір Арлоў узнагароджаны штогадовай прэміяй маршалка Падляскага ваяводства. 🔊У Прадстаўніцтве Дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі адчыніўся арт-праект “Rooting Point”. 🔊Імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны будзе насіць сквер у сталіцы Латвіі. Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце. Разам пераможам! @supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Увага добраахвотнікам Працягваем дапамагаць нашым доблесным ваярам. На гэты раз фiнансуем пакупку дрона Mavic 3Т и 2 антэн. Далучайцеся і распаўсюджвайце інфармацыю аб зборы. ▪️Донатым бяспечна Як знізіць рызыкі, звязаныя з донатамі? Важная інфармацыя тут. І яшчэ некалькі каштоўных парад па бяспецы: тут і тут. ▪️Памятаем пра палітвязняў 15 лістапада – Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні. Натхняйцеся творамi! Дасылайце малюнкi ў віртуальную галерэю-архіў творчасці палітвязняў. ▪️Клапоцімся аб здароўі Вымушаная эміграцыя — сённяшняя рэальнасць. Як удалечыні ад радзімы своечасова правяраць сваё здароўе — тут. Платформа еЗдароўе ўсім у дапамогу! ❤️Адраджаем нашу мову Падтрымайце збор подпісаў за магчымасць вывучаць беларускую мову ў Польскiх школах. Разам пераможам! @supolka_by | @jadnajsia_bot
“DOM.” — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве У сераду, 15 лістапада, у 19:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве па адрасе Foksal, 11, адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы DOM беларускага фатографа Аляксандра Кот-Зайцава. Праект пачынаўся з фотаграфічнай кнігі пад назвай “DOM.”, выдадзенай у 2019 годзе — суб’ектыўнага фотадакумента, спробы зразумець і паказаць, як тая ці іншая прастора ўплывае на асобу з дасвядчэннем эміграцыі. Спецыяльным госцем адкрыцця выставы стане гурт NAVIBAND з акустычным выступам. Праект быў прафінансаваны горадам Варшава і Старамейскім Домам Культуры🙌 Уваход вольны🌞 Даведацца больш💫
Добрыя навiны Частка 2 🔊У міжнародны вышук аб'яўлены начальнік Акрэсціна і яшчэ 5 сілавікоў. 🔊Міжнародны алімпійскi камітэт прыпыніў сяброўства Алімпійскага камітэта расеi. 🔊Выканаўчы камітэт УЕФА адхіліў рашэнне пра допуск расейскіх зборных U-17 да міжнародных спаборніцтваў. 🔊Ганна Кандрацюк i Максім Знак сталі лаўрэатамі Прэміі імя Алеся Адамовіча. 🔊Беларускі палітвязень, актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам польскай праваабарончай прэміі. 🔊Сузаснавальніца Беларускага свабоднага тэатра Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай Імперыі. 🔊Фільм беларускіх рэжысёраў патрапіў у шорт-ліст Еўрапейскай кінаакадэміі. 🔊Беларусцы прысвоена званне «Народны пісьменнік Казахстана». 🔊Святлана Алексіевіч прыняла ўдзел у Фестывалі літаратуры за мір дэмілітарызаванай зоны Карэі. 🔊У Берлінскім тэатры імя Максіма Горкага адбылася прэм’ера п’есы «Экстрэмісты» па твору беларускай паэткi Юліi Цімафеевай. 🔊Noize MC скандаваў "Жыве Беларусь!" разам з фанатамі і праспяваў песню пра Магілёў на канцэрце ў Варшаве. 🔊Скандальны мастак і акцыяніст Аляксей Кузьміч з'ездзіў у Беларусь па пашпарт і правёў аголены перфоманс, пакінуўшы ў дурнях беларускіх сілавікоў. 🔊Нацбібліятэка набыла рэдкі экзэмпляр Псалтыра Сімяона Полацкага. 🔊У Батумі адкрываюцца дзве беларускія школы. 🔊Хлапчук з Менска вядзе свой тык-ток на роднай мове. Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце. Разам пераможам! @supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны Частка 1 🔊Сілы абароны Украіны даюць магутны адпор расейцам на самых гарачых участках фронту і наносяць суперніку немалыя страты: тут, тут, тут і тут. 🔊Герой Беларусі Дзмітрый Рубашэўскі з пазыўным "Ганс" узнагароджаны "Хрэстам Харабрых" пасмяротна. 🔊Юная беларуска, якая дапамагае добраахвотнікам ва Украіне, атрымала пашпарт замежніка ў Чэхіі. 🔊Дэмакратычныя сілы Беларусі атрымалі асобны офіс у будынку Савета Еўропы ў Страсбургу. 🔊Святлана Ціханоўская выступіла ў Берліне на першай сустрэчы Альянса групаў «За дэмакратычную Беларусь». Такія групы ўжо існуюць у 22 краінах свету. 🔊Перададзена Пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе другая частка камунікацыі аб датычнасьці Лукашэнкі да вайсковага злачынства. 🔊Экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Барыс Джонсан падтрымаў кампанію па павышэнні дасведчанасці аб палітвязнях у Беларусі. 🔊У кастрычніку Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭНа, зрабіла тур па ЗША з кнігаю (пра) Алеся Бяляцкага. 🔊У Прадстаўніцтве Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі адчынілася выстава, прысвечаная лаўрэату Нобелеўскай прэміі міра 2022 Алесю Бяляцкаму. 🔊Еўрапейскія дыпламаты 27 кастрычнiка прыйшлі да будынка Вярхоўнага суда, каб выказаць салідарнасць з Віктарам Бабарыкам. 🔊Праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 39 беларусам. 🔊Беларусы менш чым за дзень сабралі больш за 9000€ для асуджаных музыкаў TOR BAND. 🔊Кнігі беларускіх палітвязняў прэзентавалі на кніжным кірмашы ў Польшчы. 🔊Беларусы свету ўшанавалі памяць беларускай інтэлігенцыі, растрэлянай савецкімі акупантамі ў 1937 годзе: тут, тут, тут, тут i тут. 🔊У аўстрыйскім універсітэце запушчана стыпендыяльная праграма для беларусаў пад патранажам Святланы Ціханоўскай. Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце. Разам пераможам! @supolka_by | @jadnajsia_bot
🔹Героям месца тут Працягваецца стварэнне новага батальёна "Western", які становіцца ў шэрагі Палка Каліноўскага. Калі вы маеце досвед службы ў прафесійным войску — далучайцеся! 🔹Фiнансуем экстрэмiзм Калі вы у Вільні, спяшайцеся i паспееце! Сёння пройдзе аўкцыён у падтрымку палка Каліноўскага і расійскіх падраздзяленняў, якія ваююць супраць пуцінскай агрэсіі. 🔹Ствараем літаратуру памяцi Збірайце і захоўвайце творчасць зняволеных сваякоў i сяброў з-за кратаў. Раскажыце iм аб прэміi імя Францішка Аляхновіча. 🔹Беларусам замежжа Прыходзьце самі і клічце сяброў на выставу партрэтаў беларускіх палітвязняў «Беларускі мартыралог». 10 лicтапада адкрыццё і перформанс «Беларускія палітвязні гавораць». 🔹 Спраўляемся з маркотай Тут — некалькі парад ад нутрыцыёлагаў, як з дапамогай харчавання напоўніць сябе новымі сіламі і энергіяй, так неабходнымі ў восеньскі перыяд. Яднайся ў суполкі! @supolka_by | @jadnajsia_bot
Кто хотел побед? Мы собрали статистику за последние 9-10 месяцев работы. И вот что получилось: - Всего было опубликовано постов во всех наших ресурсах - 1️⃣0️⃣9️⃣8️⃣. Кстати, подписывайтесь на те, которые вам удобнее: ТГ |Бот | ИГ | ТТ | ОК | ВК | YT | TW - Было выполнено более 5️⃣0️⃣0️⃣0️⃣0️⃣0️⃣ доставок сообщений и контента - Разработано на 6️⃣0️⃣🔤 несколько сногсшибательных сервисов, которые помогут нам значительно усилить борьбу. Нам нужна помощь как от программистов, так и финансовая от небезразличных вас: на сайте или в нашем боте 💗 - Заблокировано - 1️⃣9️⃣4️⃣ аккаунта. Из них: в ТикТок 1️⃣2️⃣3️⃣, в Ютуб 2️⃣1️⃣, в Инстаграм 5️⃣, в Телеграм 4️⃣2️⃣. Думаем этих побед будет значительно больше, но мы не имеем ресурса проверить все ссылки на посты и аккаунты, которые мы объявляли для жалоб. Присоединяйтесь в ряды наших волонтеров ✌ - Еще пропагандисты скрывали свой контент самостоятельно или им помогали соц.сети, а значит он какое-то время не был доступен, а некоторый недоступен и до сих пор. Всего таких аккаунтов было более 1️⃣0️⃣0️⃣, а постов более 4️⃣0️⃣0️⃣! Как вам? Но это же еще не все) - Мы поработали или работаем с большим количеством инициатив, СМИ и другими и в 9️⃣9️⃣🔴 случаем мы были эффективны! Мы готовы к сотрудничеству со всеми. Пишите нам в бота. - Мы серьезно подготовились к "Дню Х", и если, а вернее когда он будет, мы будем полезны и поспособствуем 🔴🔴🔴🔴🔴🔴! - Если хотите безопасно получать сервис от Искусственного интеллекта прямо в Телеграм - добро пожаловать в бота - его базы данных вне РБ и РФ и не будут доступны губошлепикам. - и ... многое мы не можем рассказать, чтобы пропагандист спал не спокойно и думал о своей скорой "кончине")) Обязательно подпишите Петицию и отправьте её всем своим знакомым. Мы так и не набрали пока критической массы подписавших её людей, чтобы обратиться к администрациям соц.сетей.
Праект “Малус” рыхтуе трэці сезон Малус — гэта беларускі падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя. Праект паўстаў у пачатку 2022 года і за гэты час ужо было створана 36 выпускаў, якія агучылі акторы акторы-купалаўцы. Сярод іх: Алег Гарбуз, Міхась Зуй, Крысціна Дробыш, Сяргей Чуб і Андрэй Дробыш. Праект “Малус” стаў вынікам пошуку новых фарматаў для сучаснай беларускай літаратуры, выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій і спалучэння розных галін мастацтва. Па задуме арганізатараў праекта, гэты падкаст таксама з’яўляецца добрым варыянтам для тых, хто хоча мець доступ да беларускай культуры, нягледзячы на вымушаную эміграцыю як творцаў, так і іх аўдыторыі, ды насуперак знішчэнню літаратурнай інфраструктуры ў самой Беларусі (закрыццё незалежных выдавецтваў, прэмій, крамаў, пераслед творцаў, выдаўцоў і інш.). Слухаць падкаст “Малус” можна на любой з папулярных пляцовак: Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, Яндэкс, YouTube, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker. Цяпер рыхтуюцца новыя выпускі для трэцяга сезона. З гэтай нагоды арганізатары праекта шукаюць патронаў, якія б маглі падтрымаць добрую культурніцкую ініцыятыву. Каб падтрымаць праект, запрашаем вас стаць патронам на Patreon або падтрымаць яго данатам: https://bit.ly/3BVPr92
28-29 кастрычніка ў беластоцкім Centrum im.Ludwika Zamenhofa па адрасе Warszawska, 19 адбудзецца апошняя ў гэтым сезоне PRADMOVA💫 Сярод удзельнікаў і ўдзельніц фестывалю выбітныя беларускія дзеячы культуры і літаратуры: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў, Валянцін Акудовіч, Таццяна Нядбай, Алесь Аркуш, Віктар Сямашка, Сяржук Доўгушаў, Марына Казлоўская, Ала Пігальская і іншыя. У беластоцкай праграме фестывалю вас чакаюць дыскусіі і лекцыі, майстар-класы, прэзентацыі кніг, літаратурны квіз, узнагароджанне пераможцаў прэміі Францішка Багушэвіча і Алеся Адамовіча, а таксама ноч (НЕ)расстраляных паэтаў і іншыя культурныя падзеі. 〰️ Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю вольны, але на некаторыя івэнты будзе патрэбная рэгістрацыя. Больш інфармацыі тут💜
Sardečna zaprašajem! …Не чакалі? А штогадовая міжнародная прафесійная ўрбаністычная канферэнцыя ўжо вяртаецца! 🔥 Тэма гэтага года — «Інфраструктура гасціннасці ад лакальнага турызму да буйных міграцыйных працэсаў». Цягам апошняга часу мы нездарма шмат распавядалі вам пра лакальны турызм, транспарт, межы, гарадскія брэнды і міграцыю. Праз падзеі апошніх гадоў і паслабленні кавідных абмежаванняў усё больш людзей перасоўваецца паміж гарадамі і краінамі, сутыкаецца з кантэкстам незнаёмых гарадоў і вымушана аператыўна вучыцца арыентавацца ў новых умовах. — Ці надышоў час змяніць падыходы да планавання тэрыторый і ўлічваць дынаміку перасоўвання людзей? — Ці можна зрабіць досвед перасоўвання ад кропкі да кропкі больш гладкім і інклюзіўным? — Ці не прывядзе гэта да ўніфікацыі прастор і страты ідэнтычнасці? Паспрабуем разабрацца ў межах канферэнцыі! ⏰ 23 — 27 кастрычніка: — Анлайн у ZOOM — Афлайн у Вільні ◾ Падрабязнасці ◾ Спасылка на рэгістрацыю.