SYMBAL.BY
СтатистикаКрама, дзе жыве Беларусь! Замовіць рэчы тут: 👉 symbalby.com 👉 redbubble.com/people/symbal-by/explore 📩 Сувязь з намі: @symbal_by
- Последний пост
- 11 авг.
- Последнее чтение
- 12:30
- Постов за неделю
- 1
- Всего постов
- 12
- Тип
- открытый
- Язык
- английский
- В каталоге с
- 23:25
- 1/24сутки в ленте
- 222
- 1/48двое суток
- 254
- 1/72трое суток
- 274
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Памёр Аляксандр Мілінкевіч. Яму было 79 гадоў. Пра смерць палітыка паведаміў Ігар Кулей — сын ягонай жонкі Іны Кулей. Аляксандр Мілінкевіч быў адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Пасля падзей 2020 года разам з сям’ёй жыў у эміграцыі. У канцы 2025 года пасля планавай аперацыі ў яго развіўся ацёк мозгу. Апошнія месяцы Мілінкевіч праходзіў працяглае лячэнне і рэабілітацыю. Светлая памяць.
Шукаеце беларускі слоўнік анлайн, перакладчык з рускай на беларускую, сэрвіс праверкі правапісу або даведнік па беларускай мове?✍️ Падрыхтавалі для вас падборку карысных анлайн-сервісаў — захавайце, каб заўсёды пісаць па-беларуску правільна і ўпэўнена: https://symbalby.com/bielaruskaja-mova-anlajn-servisy/
‼️ Запрашаем прыняць удзел у ўнікальнай падзеі — прапанаваць твор для перакладу на беларускую мову! 🎉 📆 Яшчэ ніколі гэта не было так проста: цягам 3 тыдняў у гэтай апытанцы вы прапануеце твор, а мы перакладзём той, які прапануюць найчасцей 🔥 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdDiCmfHQF25Qce7bTXIev5j7mTUhk9s0QMiOAoBacvOFUT0w/viewform 👉 За развіццём падзей можна сачыць у суполцы BelRead 👈 | Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
⚡️Нашы новыя цішоткі з Зянонам Пазьняком ужо набіраюць папулярнасць🔥 Толькі Зянон! Для кагосьці гэты лозунг — не проста словы. Для кагосьці — жарт або правакацыя. Але факт застаецца фактам — яны нікога не пакідаюць абыякавым. ✈️ Замовіць мужчынскія і жаночыя цішоткі можна ў любы куток свету на нашым сайце: https://symbalby.com/product-tag/zianon-pazniak/
Набылі сабе ў гаспадарку новы фон і ўспышку, каб рабіць фота на новым узроўні 📸 Як вам вынік? 😏 Набыць брошку можна тут 🔗
💭 «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу». Уладзімір Караткевіч Магчыма, менавіта ў гэтых словах — напамін пра тое, што часам можна проста быць не такім, як усе. 🔗 Замовіць такія значакі можна праз сайт: https://symbalby.com/product/234-znacak-mietalicny-rabi-niecakanaje/ Дастаўляем па ўсім свеце 🌎
🔔Улады банкруцяць юрыдычную асобу SYMBAL.BY у Беларусі. Тым часам мы працягваем працаваць❗️ 11 жніўня 2025 г. Эканамічны суд Мінска пачаў справу аб банкруцтве ТАА «Сымбаль Бай» — юрасобы, ад імя якой мы працавалі ў Беларусі. Прычына фармальная: запазычанасць па страхавых унёсках у памеры каля 7,6 тыс. беларускіх рублёў. Пры гэтым дзейнасць кампаніі ў Беларусі фактычна спынілася яшчэ ў пачатку 2021 года. ❗️Але важна іншае: насамрэч нічога не змяняецца. - Мы ўжо даўно працуем за межамі Беларусі; - Інтэрнэт-крама працягвае працу ў звычайным рэжыме; - Нашы рэчы таксама можна замовіць праз міжнародны маркетплэйс Redbubble. SYMBAL.BY — гэта не проста запіс у рэестры юрыдычных асоб. Гэта частка сучаснай беларускай гісторыі, якую немагчыма сцерці. Гэта сотні тысяч рэчаў з беларускай сімволікай, што разляцеліся па ўсім свеце і жывуць у дамах беларусаў на ўсіх кантынентах. А мы з вамі — людзі, якія любяць Беларусь і захоўваюць сваю культуру. SYMBAL.BY нельга знішчыць рашэннем суда. Бо SYMBAL.BY — гэта мы з вамі.
Гэтае фота нам даслаў падпісант, які ўжо атрымаў сваю замову з Redbubble. Гэта — міжнародны маркетплэйс, дзе вы можаце купіць налепкі і іншыя рэчы з нашымі дызайнамі з дастаўкай па ўсім свеце: https://symbal-by.redbubble.com/ Кожная рэч друкуецца спецыяльна для вас, таму ўсё заўсёды ў наяўнасці, а выраб і дастаўка адбываюцца з ЗША, Еўропы або Аўстраліі — хутка і без дадатковых мытных плацяжоў. Таксама па-ранейшаму замаўляць рэчы можна і праз наш уласны сайт: https://pl.symbalby.com/ Замова праз Redbubble дае дадатковы ўзровень бяспекі, бо мы не маем доступу да персанальных дадзеных пакупнікоў. Пакункі з замовамі не ўтрымліваюць нашых дадзеных ці лагатыпаў. Разам з гэтым, калі вырашыце замовіць рэчы з дастаўкай у Беларусь, вы павінны ўсведамляць звязаныя з гэтым рызыкі😔
«11 гадзін цягнулася наша паглыбленне адно ў аднаго». Наш былы супрацоўнік Герман Вярцінскі расказаў пра свой найлепшы сэкс у жыцці: https://nashaniva.com/368728
Выпусцілі круты лан'ярд з беларускім арнаментам. На такі матузок можна чапляць бэйдж, мабільны тэлефон, фота ці відэакамеру, ключы ці іншыя прадметы🔥 Замовіць з дастаўкай па ўсім свеце: https://symbalby.com/product/213-lanjard-z-bielaruskim-arnamientam-drukavany/
Паглядзіце, які скарб мы знайшлі! У 1992 годзе, на самым першым Славянскім базары ў Віцебску, пад бела-чырвона-белым сцягам прагучала песня «Шлях да Беларусі» на верш народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ў выкананні ансамбля «Сябры». Мінула ўжо шмат гадоў, а актуальнасць гэтай песні толькі расце. 🔴 Гэты выступ — сапраўдны гімн любові да Беларусі і сімвал таго часу, калі краіна жыла надзеяй на змены, а над сцэнай уздымаўся нацыянальны сцяг. 🎤 Спявай разам з намі! Мы зрабілі ролік у фармаце караоке, каб кожны мог адчуць глыбіню гэтай песні і праспяваць яе разам: https://youtu.be/3UrCiam4mSw
📅 26 лістапада 1930 нарадзіўся Уладзімір Караткевіч — паэт, празаік, драматург, перакладчык. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Уладзімір Караткевіч пісаў пра гісторыю свайго народа, пра яго мастацтва, культуру, духоўнае жыццё. Ён выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. Ён аказаў вялікі ўплыў на грамадскае, эстэтычнае і духоўнае жыццё беларускага народа. 🥰 Пераклаў на беларускую мову Гая Валерыя Катула, Байрана, Міцкевіча, Франко, Махтумкулі, Карыма, Гашпаравай. 📚 Паслухаць кранальнае прачытанне верша "Бацькаўшчына" Караткевіча можна на нашым Ютуб-канале