- Последний пост
- 23:14
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 7
- Всего постов
- 26
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 597
- 1/48двое суток
- 684
- 1/72трое суток
- 737
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Званóчак / Zvanočak / Bellflower / Колокольчик Травяністая расліна сямейства званочкавых з блакітнымі або цёмна-сінімі кветкамі, падобнымі на званок. Пагойдвалася на тонкіх ножках густа-блакітныя бутоны званочкаў. Асіпенка.
Настýпны / Nastupny / Next / Следующий Які наступае, настае непасрэдна пасля каго‑, чаго‑н.; бліжэйшы па чарзе. У дыме і тумане ўставала раніца наступнага дня. Шчарбатаў.
Папярэ́дні / Papiaredni / Previous / Предыдущий Які быў раней за што-н., знаходзіўся непасрэдна перад чым-н. У паветры яшчэ стаяла рэха папярэдняга ўдару, а ўжо раздаваўся новы. Васілёнак.
Агарóджа / Aharodža / Fence / Ограда Плот, тын, сцяна і пад. вакол чаго‑н. Старыя ліпы і бярозы, нібы верныя вартаўнікі, стаялі наўкола жалезнай агароджы. Чарот.
Парушы́нка / Parušynka / Speck / Соринка Маленькая часцінка чаго-н., пылінка. Магчыма, што прастор двару надавала незвычайная чысціня навокал: нідзе не валялася ні парушынкі, усюды падмецена, пасыпана чыстым пяском. Шамякін.
Крыжа́к / Kryžak / Crusader / Крестоносец Удзельнік крыжовых паходаў, які першапачаткова насіў на адзенні чырвоны крыж. Насоўвалася бяда. З аднаго боку крыжакі, з другога — татара-мангольская навала. Караткевіч.
Парэ́паны / Parepany / Crackled / Потрескавшийся Патрэсканы, шурпаты. Аксіння працягнула да Евы рукі: былі яны парэпаныя, мазолістыя ад цяжкай работы. Асіпенка.
Гóйсаць / Hojsać / To dash around / Носиться Хутка і мітусліва рухацца, перамяшчацца ў розных напрамках. Дзятва гойсала, кугікала і круцілася ля вогнішча. Каваль.
Марýдны / Marudny / Slow / Медленный Павольны, няспешны, непаваротлівы. Гаспадар, мусіць, і не клаўся зусім, бо раз-пораз разлягаліся па хаце яго цяжкія і да непрыемнасці марудныя крокі. Як ступіць раз, дык чакаеш не дачакаешся, калі ён нарэшце перанясе і паставіць сваю другую нагу. Зарэцкі.
Павóльны / Pavolny / Slow / Медленный Няспешны. На дварэ горача. Сонца пячэ якраз у твар. Хвёдар жмурыць вочы, ідзе павольным млявым крокам. Бядуля.
Станóвішча / Stanovišča / Situation / Положение Абставіны, выкліканыя якімі-н. умовамі. Алёша павінен быў знайсці выхад з гэтага надзвычай цяжкага становішча. Навуменка.
Паўз / Paŭz / Past (sth) / Мимо Ужываецца пры назвах мясцін, прадметаў, уздоўж або непадалёку ад якіх што-н. размяшчаецца ці рухаецца. Наш маршрут ляжаў паўз Оршу. Гроднеў.
Палíва / Paliva / Glaze / Глазурь Шклопадобная маса, якой пакрываюць керамічныя вырабы. Гарлачык у Коціка ўжо быў. Невялікі, з вузенькім рыльцам, якое блішчала прыгожай палівай. Даніленка.
Прыбы́так / Prybytak / Profit / Прибыль Даход, які атрымліваецца ад якога‑н. роду заняткаў, дзейнасці і пад. Выдавецкая справа ў той час не толькі не прынесла беларускаму першадрукару прыбыткаў, а патрабавала шмат выдаткаў. Александровіч.
Гарбýзік / Harbuzik / Pumpkin seed / Семечко тыквы Гарбузовае семечка. Яны, напэўна, цэлымі днямі білі лынды ды лушчылі гарбузікі. Сяркоў.
Кіт / Kit / Window putty / Замазка Вязкае рэчыва для замазвання шчылін паміж шыбамі і рамай у вокнах. Шыбы зазвінелі, а з некаторых пасыпаўся кіт. Колас.
Пакóст / Pakost / Drying oil / Олифа Вадкае плёнкаўтваральнае рэчыва на аснове алеяў і алкідных смол. Напярэдадні, гэта значыцца, васемнаццатага жніўня пайшоў я ў калгасную краму купіць пакосту, дафарбаваць дзе што ў хаце. Дубоўка.
Грóшы / Hrošy / Money / Деньги Металічныя або папяровыя знакі, якія служаць мерай вартасці пры куплі-продажы. Нам не трэба грошай, каб яны згарэлі!
Кля́мка / Klamka / Thumb latch / Щеколда Прыстасаванне, з дапамогай якога зачыняюць і адчыняюць дзверы. Рашчэня націснуў на язычок клямкі і крануў локцем брамку. Пальчэўскі.
Пáля / Pala / Pile / Свая Бервяно, брус, забіты ў грунт для апоры ў збудаваннях. Над замеценымі снегам берагамі нешырокай ракі выгнуўся мост на прысадзістых палях. Грахоўскі.