tgindex
Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni

Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni

Статистика
@volnyjaбелорусский

віленская суполка нацыянальна-вызвольнага руху беларусаў (УВАГА! 17.07.23 стала вядома, што наш канал лукашысты запісалі ў свой сьпіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Дбайце пра сваю бясьпеку!)

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
18
Всего постов
125
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
123
0 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
17
40 постов
Вовлечённость
13,8%
к подписчикам
Постов в день
2,6
всего 125
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
15
1/48двое суток
17
1/72трое суток
18

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 14 авг.81из Klub_Apora

    ⚡ Апошні шанец: Курс маладога байца для жыхароў Вільні ад Клуба «Апора» Вы не ведаеце, калі гэтыя веды спатрэбяцца. Але калі спатрэбяцца — будзе позна вучыцца. Старт: 22-га жніўня (субота). 10 тыдняў, адзін раз на выходных. Практыка, а не тэорыя. Што вас чакае на курсе: 🔫 Узаемадзеянне ў падраздзяленні і індывідуальнае валоданне зброяй 🩹 Першая дапамога пры раненні — па прызнаных пратаколах, на манекенах 🚁 Кіраванне дронамі — асновы і прынцыпы 📚 Тэарэтычная вайсковая падрыхтоўка 🎯 Заняткі ў ціры ✅ Навыкі, якія будуць карысныя і ў мірным жыцці Ад вас — павага да нашай працы і жаданне вучыцца. Усё астатняе бяром на сябе. 📩 Запісацца і задаць пытанні: @Klub_Apora ⏰ Дэдлайн: вечар 16-га жніўня Месцаў мала. Не адкладвайце.

  • 14 авг.51из dapamoga_channel

    🇺🇦 ПЛЯЦЕМ МАСКІРАВАЛЬНЫЯ СЕТКІ ДЛЯ ВАЯРОЎ 🇺🇦 Dapamoga рэгулярна дапамагае ваярам, якія змагаюцца за свабоду і незалежнасць Украіны, і кожны вечар з 18:00 да 21:00 працягвае плесці маскіравальныя сеткі для вайскоўцаў. Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне далучыцца — прыходзьце. Кожная стужка, кожная гадзіна вашага часу — гэта рэальная падтрымка тых, хто сёння на перадавой. Разам мы мацнейшыя! Далучайцеся! Слава Украіне! 🇺🇦 🗓 Штовечар 🕐 18:00-21:00 📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

  • 14 авг.111из radiosvaboda

    Ужо сёньня: шэсьць гадоў таму быў створаны фонд BySol → https://smarturl.click/Rx9ZD 14 жніўня 2020 году ў адказ на масавыя арышты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі створаны фонд BySol, які арганізуе збор сродкаў для падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі. Пра іншыя гістарычныя падзеі 14 жніўня чытайце на сайце Свабоды.

  • 13 авг.132из radiosvaboda

    12 жніўня 2020 пад Слуцкам на базе ЛПП №3 адкрыўся канцлягер для пратэстоўцаў зь Менску, у яго прывезьлі першую партыю зьняволеных. Усяго ён быў разьлічаны для ўтрыманьня прыкладна 2000 чалавек. Нагадваем наша расьследваньне пра гэта: https://www.youtube.com/watch?v=UQAZQllzlmU

  • Ужо сёньня: 70 гадоў таму памёр Якуб Колас 13 жніўня 1956 году памёр народны паэт, клясык беларускай літаратуры Якуб Колас. У дзень сьмерці Якуб Колас вырашыў аднесьці ў Цэнтральны камітэт партыі ліст пра стан беларускай мовы. Але творцу не пусьцілі ў кабінэт, што было для яго зьнявагай. 💬 «Калі беларускаю мовай загавораць міністры і іх шматлікія намесьнікі, пачнуць праводзіць на гэтай мове паседжаньні, пісаць, дык можна мець пэўнасьць, што справа пойдзе на лад», — пісаў Колас у тым лісьце. Добрая нагода прыгадаць 20 нечаканых фактаў пра Якуба Коласа. Пра іншыя гістарычныя падзеі 13 жніўня чытайце на сайце Свабоды.

  • 12 авг.162из radiosvaboda

    Ужо сёньня: 70 гадоў Міколу Статкевічу 12 жніўня 1956 году нарадзіўся Мікола Статкевіч, адзін з заснавальнікаў Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў, дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху, палітычны вязень, які правёў у зьняволеньні больш за 12 гадоў толькі паводле крымінальных прысудаў: 1️⃣ 29.07.2005 — 22.05.2007 («хімія»), 2️⃣ 19.12.2010 — 22.08.2015, 3️⃣ 31.05.2020 — 19.02.2026. 11 верасьня 2025 году ўлады Беларусі вызвалілі і выправадзілі з краіны 52 зьняволеных. Мікола Статкевіч стаў адзіным з гэтай групы, хто адмовіўся выехаць зь Беларусі. Яго зноў вярнулі за краты, там зь ім здарыўся інсульт, і толькі пасьля гэтага Статкевіча адпусьцілі дадому. Радыё Свабода назвала Міколу Статкевіча Чалавекам 2025 году. Пра іншыя гістарычныя падзеі чытайце на сайце Свабоды

  • 11 авг.172из pozirkonline

    Памёр Мікалай Казека — легендарны беларускі трэнер па фрыстайле, які ў 2020-м падтрымаў пратэсты Пра ягоную смерць паведаміў на сваёй старонцы ў “Інстаграме” былы старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі. Мікалай Казека ўзначальваў зборную Беларусі па фрыстайле з 1993 года. Яго вучні заваявалі 8 алімпійскіх медалёў, 4 з якіх — залатыя. Сярод яго выхаванцаў — алімпійскія чэмпіёны Аляксей Грышын, Ала Цупер, Антон Кушнір і Ганна Гуськова. У 2014 і 2018 гадах яго прызнавалі лепшым трэнерам Беларусі. Пасля падпісання ў 2020 годзе адкрытага ліста ў падтрымку пратэстаў Казека быў адхілены ад працы са зборнай, а ў 2022-м яго кантракт не быў прадоўжаны. На Алімпіядзе-2026 ў Мілане беларускі фрыстайл упершыню за 28 гадоў застаўся без медалёў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае фота: tut.by

  • In memoriam. Аляксандар Мілінкевіч https://youtu.be/NgHQHj1gtww #naviny #навіны #inmemoriam

  • 11 авг.132из belsat

    ◾️Памёр Аляксандр Мілінкевіч Пра гэта паведамляюць сваякі палітыка. У лістападзе 2025 года ён перанёс складаную аперацыю на соннай артэрыі, якая была на 80% закрытая тромбам.Пасля аперацыі Мілінкевіч працяглы час знаходзіўся ў цяжкім стане і праходзіў рэабілітацыю. Аляксандр Мілінкевіч быў адзіным кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. У 2006–2016 гадах ён узначальваў рух «За свабоду», а таксама быў адным з заснавальнікаў «Вольнага беларускага ўніверсітэта» у Варшаве. Ён шмат гадоў папулярызаваў гісторыю і культуру Горадні, а ў 2006 годзе атрымаў прэмію імя Андрэя Сахарава Еўрапарламенту за абарону свабоды думкі. 🔗 Падрабязнасці — па спасылцы 📌 Чытаць з Беларусі

  • 11 авг.261из dapamoga_channel

    🇱🇹 КЛУБ РАЗМОЎНАЙ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ ДЛЯ ПАЧАТКОЎЦАЎ 🇱🇹 Кожны аўторак і чацвер а 20:00 сутракаемся з нашым сябрам Алексам у Беларускім Замку на Клубе размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў. 💛 Для тых, хто толькі пачынае 💚 У нефармальнай і сяброўскай атмасферы ❤️ Практыка жывой мовы з падтрымкай 📩 Запіс — у асабістыя паведамленні: @LingvoAleks Nori kalbėti? Kalbėk! 🗓 Аўторак / Чацвер 🕐 20:00 📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

  • 11 авг.201из radiosvaboda

    Ужо сёньня: у часе пратэстаў вайскоўцы стрэлілі ў патыліцу Генадзю Шутаву → https://smarturl.click/6ZlOE 11 жніўня 2020 году ў Берасьці падчас пратэстаў капітан спэцназу Раман Гаўрылаў стрэліў у патыліцу мясцоваму жыхару Генадзю Шутаву. 19 жніўня ён памёр у рэанімацыі. Сьведку забойства і сябра Шутава Аляксандру Кардзюкову асудзілі на 10 гадоў калёніі за «спробу забойства сілавікоў». Гаўрылава і ягонага напарніка прызналі пацярпелымі. Пра іншыя гістарычныя падзеі 11 жніўня чытайце на сайце Свабоды.

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • 10 авг.182из belsat

    💁🏻‍♂️ У беларускай адукацыі не засталося амаль нічога ўласна беларускага. На канферэнцыі «Новая Беларусь» абмяркоўвалі шляхі выйсця з гэтага тупіку Палітычная актывістка і настаўніца англійскай мовы Вольга Павук прызнала: стаўка Лукашэнкі на «згвалтаванне адукацыйнай сістэмы» была па-свойму слушнай – калі мэтаю ставілася захаванне ім улады. Настаўнікі сталі «салдатамі Лукашэнкі», і малыя дзеці не могуць ім супраціўляцца, не могуць адмовіцца ад удзелу ў «ідэалагічных мерапрыемствах». ✅ Кароткі змест дыскусіі чытайце ў нашым матэрыяле 🔗 Тут тэкст даступны для чытачоў з Беларусі

  • 10 авг.212из belsat

    ❤️‍🩹 «Калі б вярнуць усё на шэсць гадоў таму, я б зрабіў усё гэтак жа» Сяргей і Алена Маўшукі з Пінску разам выйшлі на пратэст 10 жніўня 2020 года. Абодвух затрымалі, пасля асудзілі і адправілі ў калоніі. Алена правяла за кратамі 4,5 гады, Сяргей – 6,5. Увесь гэты час яны былі разлучаныя. Сёлета сужэнцы нарэшце сустрэліся ў Вільні – але іх пяцёра дзяцей засталіся ў Беларусі. Што перажылі Сяргей і Алена Маўшукі і як выглядае іх жыццё праз шэсць гадоў пасля пратэстаў: 📌 Чытайце па спасылцы 🔗 А гэтая спасылка адкрыецца з Беларусі

  • 10 авг.203из radiosvaboda

    Сёньня шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага 10 жніўня 2020 году ад стрэла сілавіка загінуў Аляксандар Тарайкоўскі, першы забіты ўдзельнік пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. У яго стрэлілі, калі ён проста ішоў, падняўшы раскінутыя рукі, у бок сілавікоў у раёне станцыі мэтро «Пушкінская» ў Менску. На фота: скрын відэазапісу забойства Аляксандра Тарайкоўскага Больш пра падзеі 10 жніўня ў гісторыі чытайце тут: https://smarturl.click/XQqBQ

  • 10 авг.162из nashaniva

    «ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай». Хто і як сцёр «Пагоню» з англамоўнай Вікіпедыі Асобны артыкул пра «Пагоню» ў англамоўнай частцы анлайн-энцыклапедыі ператварыўся ў перанакіраванне на герб Літвы, дзе беларуская традыцыя сімвала выкладзена максімальна коратка і тэндэнцыйна. Гэта вынік скаардынаванай кампаніі некалькіх рэдактараў, якія маніпулявалі правіламі платформы, каб прынізіць ролю беларусаў у гісторыі ВКЛ. https://nashaniva.com/401506 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401506

  • 9 авг.172из nashaniva

    Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі Вядомы дзіцячы сківічна-тваравы хірург цалкам адбыў шасцігадовы турэмны тэрмін. https://nashaniva.com/390786 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/390786

  • 9 авг.1521из dapamoga_channel

    🎨АДКРЫЦЦЁ ВЫСТАВЫ ТАЦЦЯНЫ КОЗІК «БЕРАГІ ЧАСУ» У панядзелак 10 жніўня а 18:00 у Доме нацыянальных аб’яднанняў у Вільні адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы беларускай мастачкі Таццяны Козік — «Берагі часу». У сваіх работах аўтарка праз жывапіс даследуе прыгажосць прыроды, плынь часу і ўнутраны свет чалавека, запрашаючы гледача да спакойнага і шчырага дыялогу з мастацтвам. Запрашаем усіх аматараў мастацтва далучыцца да адкрыцця выставы і павіншаваць Таццяну з гэтай важнай творчай падзеяй! 🤍 🗓 Панядзелак 10 жніўня 🕕 18:00 📍 Дом нацыянальных аб’яднанняў (Tautinių bendrijų namai, Raugyklos g. 25)

  • 9 авг.192из seryikotnew

    https://www.youtube.com/live/UNYVFONvOTQ?is=CURN_sDJtuGHpTpP

Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni — tgindex