- Последний пост
- 1 июн.
- Последнее чтение
- 13 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- —
- 1/48двое суток
- —
- 1/72трое суток
- —
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Arciom за дапамогу
Дадалі 9 серыю 17 сезона Паўднёвы парк | South Park | 1997 Выхад серыі прымеркаваны да рыхтуючагася перакладу відэагульні «Паўднёвы парк: Палка Ісціны» IMDB: 8.7 | KP: 8.1 Жанры: мультфільм, камедыя Пераклад: Alten Глядзець на Кінакіпе
без подписи
Дадалі 8 серыю 17 сезона Паўднёвы парк | South Park | 1997 Выхад серыі прымеркаваны да рыхтуючагася перакладу відэагульні «Паўднёвы парк: Палка Ісціны» IMDB: 8.7 | KP: 8.1 Жанры: мультфільм, камедыя Пераклад: Alten Глядзець на Кінакіпе
Дадалі 7 серыю 17 сезона Паўднёвы парк | South Park | 1997–2021 Выхад серыі прымеркаваны да рыхтуючагася перакладу відэагульні «Паўднёвы парк: Палка Ісціны» IMDB: 8.7 | KP: 8.1 Жанры: мультфільм, камедыя Пераклад: Alten Глядзець на Кінакіпе
✨РЭЛІЗ ПЕРАКЛАДУ SILENT HILL 2 REMAKE✨ ✉️Атрымаўшы ліст ад сваёй мёртвай жонкі, Джэймс вяртаецца туды, дзе яны перажылі столькі ўспамінаў — у Сайлент-Хіл. Але замест гэтага ён знаходзіць горад-прывід, ахутаны густым туманам і напоўнены жахлівымі пачварамі. Супрацьстаяць гэтым істотам, вырашаць загадкі і шукаць сляды сваёй жонкі — усё гэта ў рэмейку SILENT HILL 2… 🟥Як усталяваць лакалізацыю: 1)Перацягніце SilentBY_P.pak у папку Paks, размешчаную ў ...\SteamLibrary\steamapps\common\SILENT HILL 2\SHProto\Content\Paks 2)У наладах гульні выберыце французскую мову 3)Гуляем! 🟥Спампаваць можна тут: Steam Nexus 🟥Вялікі дзякуй: Kljok Tzalcoatl за пераклад вершаў у загадцы з шыбеніцай Arciom за дапамогу 🔺 Падпішыцеся на групу ў Telegram, каб сачыць за абнаўленнямі і навінамі.
без подписи
без подписи
без подписи
🎮Вітаю, сябры! 🎮 Ці ёсць тут уладальнікі Nintendo Switch? У мяне для вас шыкоўная навіна: беларусізатар The Elder Scrolls V: Skyrim – Special Edition цяпер даступны і на Nintendo Switch! Каб усталяваць яго, вам патрэбна прашытая кансоль і версія гульні 1.1.14.534571 (v65536) — апошняя версія Special Edition перад абнаўленнем да Anniversary Edition. Проста скапіруйце папку 01000A10041EA000 і, у залежнасці ад усталяванай прашыўкі, перанясіце яе ў: для Atmosphere (Кефір) — у «atmosphere/contents» для SX OS — у «sxos/titles» для ReiNX — у «ReiNX/titles» Аўтары: F1sher16 - сам пераклад Arciom і Alten - упакоўка і дапрацоўка перакладу для Nintendo Switch ❤️Дзякуй за ўвагу❤️
Вітаю, сябры. Сёння мы паглядзім на сапраўдны рарытэт і класіку гульнявой індустрыі, вынаходнік шматлікіх механік і ідэй - постапакаліптычны Fallout 1997 года. Запрашаю прайсці са мной разам па пустках заходняга ўзбярэжжа Амерыкі, парыпець ядзернымі ападкамі пад нашымі нагамі, каб разабрацца - ці можна гуляць у Fallout зараз, ці лепш болей ніколі не чапаць і пакінуць у памяці? https://youtu.be/k7ht0NlbBbA
🌫 З вяртаннем! 🌫 Прайшоў ужо цэлы месяц з таго моманту, як я згадаў пра адзін вялікі і таямнічы праект… Думаю, прыйшоў час зняць заслону і зрабіць паўнавартасны анонс! 🩸 Я пачаў пераклад Silent Hill 2 Remake на беларускую мову! На дадзены момант ужо: ▪️ перакладзена каля паловы ўсіх катсцэн; ▪️ амаль цалкам гатовы інтэрфейс гульні. Праект вельмі цікавы, атмасферны і, шчыра кажучы, даволі складаны. 📅 Прыблізная дата выхаду перакладу - другі квартал 2026 года. 📘 Падпішыцеся на групу ў Telegram, каб сачыць за абнаўленнямі і навінамі.
АБНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСІЗАТАРАЎ! Новыя версіі ўжо даступны для спампоўвання 🛠 📌 Што абноўлена: — PEAK 😌Што выпраўлена? — Абнаўленне да версіі 1.51.а ❤️Дзякуй за ўвагу!❤️
✨ Навіны канала і перакладаў ✨ 1) LEGO-гульні Я пераклаў ужо шмат частак гэтай серыі, таму раблю невялікую паўзу. Але да LEGO я абавязкова вярнуся — пасля адной вельмі важнай для мяне працы... 2) Увогуле пра пераклады Новых рэлізаў у гэтым годзе не будзе. Пераклад PEAK працягне падтрымлівацца, таму хвалявацца няма пра што. 3) Старыя пераклады Калі хто яшчэ не заўважыў — на Anibel дадалі яшчэ некалькі маіх старых перакладаў. Акрамя таго, для The Forest быў падрыхтаваны і апублікаваны асобны Steam-дапаможнік. 4) Маленькі рэдызайн Канал атрымаў новы аватар. Акрамя таго, Кірбі больш не будзе ўдзельнічаць у жыцці гэтага канала. 5) А што далей? Зараз у мяне ў працы самы вялікі праект, за які я калі-небудзь браўся. Што гэта за праект — вам можа падказаць мой новы аватар… Напрыканцы хачу сказаць вялікі дзякуй усім, хто падтрымліваў мяне і працягвае гэта рабіць. Год быў вельмі насычаны і цікавы. Я шмат зрабіў — і яшчэ больш хачу зрабіць. Дзякуй за ўвагу! 🙌
АБНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСІЗАТАРАЎ! Новыя версіі ўжо даступны для спампоўвання 🛠 📌 Што абноўлена: — PEAK 😌Што выпраўлена? — Абнаўленне да версіі 1.47.а ❤️Дзякуй за ўвагу!❤️
Відэа па Peak: https://youtu.be/jeC16uGpg3I?si=HGHzITTNixWWJp1N
⛰ АБНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСІЗАТАРА PEAK! ⛰ 📰 У гульню дадалі: ▪️ Новы біём «КАРАНІ» ▪️ Зомбі ▪️ Павукоў ▪️ Новыя эмоцыі і новыя аксэсуары 📥 Спампаваць можна тут: 🔹 Nexus 🔹 Steam 📘 Падпішыцеся на групу ў Telegram, каб сачыць за абнаўленнямі і навінамі. 📚Гуляйце па-беларуску! ❤️
❤️ RV THERE YET ПА-БЕЛАРУСКУ ❤️ Гэта першы мой праект на рухавіку Unreal. Звярнуў увагу дзякуючы нашаму ютуб-блогеру Рудзі! Гульня толькі выйшла, таму будуць яшчэ абнаўленні!👾 ✨ Што перакладзена: • Інтэрфейс (плануюцца дыялогі наступным абнаўленнем) 🛠 Як рабіўся: • Ручны пераклад з выкарыстаннем verbum.by, bnkorpus.by. 📥 Дзе можна спампаваць: • Nexusmods • Steam 💙 Дзе можна падтрымаць аўтара: • Patreon 🎬 Цізер для беларусізатара (Даступны праз ВПН у Беларусі) 😌Гуляйце па-беларуску❤️ P.S. гэта мой апошні беларусізатар у гэтым годзе. P.S.S. Асаблівая падзяка Alten за дапамогу з запакоўваннем файлаў у гульню!
АБНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСІЗАТАРАЎ! Новыя версіі ўжо даступны для спампоўвання 🛠 📌 Што абноўлена: — PEAK 😌Што выпраўлена? — Абнаўленне да версіі 1.35.а ❤️Дзякуй за ўвагу!❤️
Для PEAK анансавалі новае абнаўленне "КАРАНІ". Новы лясны біём выйдзе 5 лістапада і будзе замяняць ТРОПІКІ. Прыблізная дата рэліза перакладу 6 або 7 лістапада.