tgindex
Дзед Агей

Дзед Агей

Статистика
@Dzed_AheyВидеобелорусский

Канал пра гульні і кіно https://www.youtube.com/@Dzed_Ahey https://www.threads.com/@dzed_ahey https://www.twitch.tv/dzed_ahey

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
3
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Видео
В каталоге с
15 авг.
Подписчики
39
мало замеров
Замеров пока мало
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
69
20 постов
Вовлечённость
176,9%
к подписчикам
Постов в день
0,4
всего 20
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
31
1/48двое суток
35
1/72трое суток
38

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Выйшаў новы трэйлер, і нам нарэшце больш-менш нармалева распавялі, што з'явіцца ў патчы 2.0 для S.T.A.L.K.E.R. 2. Сярод змен: палепшаная расліннасць, новыя варыянты надвор'я, палепшаны AI негульнявых персанажаў, новыя дызайны мутантаў, бінокль, новая зброя і, на мой конт самае цікавае, статыстыка. Не магу сказаць, што мяне гэты спіс вельмі ўразіў. Гульня і зараз выглядае прыгожа, а НГП вядуць сябе нармальна. Але больш разнастайнасці - гэта больш разнастайнасці. Паглядзець на свае вочы можна будзе ўжо 20 жніўня. Усё яшчэ планую стрыміць, таму далучайцеся на ютубе і твічы.

  • Я не разумею, чаму распрацоўшчыкі адразу не выпускаюць сіквелы. Яны ж амаль заўсёды лепш за арыгінал. Ну дурні, нічога не разумеюць у менеджменце! Прыкладна так разважаюць у Майкрасофт

  • Год таму удзельнічаў у бэта-тэсце FBC: Firebreak. Зараз прыйшло вось такое. Фіны рыхтуюцца да тэстаў? Шо, можа мне і Control Resonant дадуць паганяць? Калі што, запісацца заўсёды можна тут (афіцыйная старонка Remedy, дадзеныя вашых картак мне нафіг не патрэбны).

  • Інфармацыйны пост-анонс З выхада апошняга роліка прайшоў ужо месяц. Праца над наступным ідзе, але вельмі павольна. Прычына - я крыху выгарэў з-за асноўнай працы. Але добрыя навіны ў тым, што праз тыдзень у мяне будзе водпуск. А гэта значыць, што з'явяцца час і сілы займацца тым, што падабаецца. Да канца жніўня я планую выпусціць яшчэ два роліка пра сучасны сусвет DC. Далей, верагодна, зраблю відэа пра нешта іншае, бо там выйдзе і Zero Company, і Control Resonant. Нейкае відэа пра іх я б таксама хацеў зрабіць. Паглядзім як яно будзе. Сусвет DC мы не пакінем, бо гэта тэма мне таксама падабаецца. 20 жніўня выйдзе DLC да другога Сталкера. Ёсць ідэі пастрыміць яго ў дні рэліза, у мяне якраз ёсць добрае захаванне для гэтага. Вядзьмара я не выдаляў і, магчыма, мы да яго таксама вернемся ў перыяд з 17 па 30 жніўня. Неяк так. Усім дзякуй, што чытаеце, лайкаеце і пакідаеце зваротную сувязь ❤️ Для мяне гэта вельмі важна.

  • Распрацоўшчыкі паказалі 8 хвілін даследавання новых лакацый Жалезны лес і ЧАЭС, якія з'явяцца ў DLC "Кошт надзеі" для S.T.A.L.K.E.R. 2. У роліку можна пабачыць некалькі новых анамалій, артэфакт і новага мутанта - кадавра. А дзяды магчыма пазнаюць тое самае месца на ЧАЭС, дзе ім бясконцую колькасць разоў прабіваў сраку курваверталёт вайскоўцаў, і тактыку праходжання можна было апісаць бессмяротным "Бяжы, хлопец, бяжы!". DLC выходзіць ужо праз два тыдня, 20 жніўня. Разам з ім таксама выйдзе патч 2.0, які перавядзе гульню на новую версію рухавіка.

  • А ведаеце, у офісе ня так ужо і дрэнна! Ісці дадому неяк няма жадання. Каго я падманваю, я і ў +50 гатовы адсюль бегчы.

  • Вярнуўся з Адысеі. Неяк двухсэнсоўна, але абодва маюць месца) Ну шо тут сказаць? Нолан - геній. На гэты раз амаль не іранічна. Тры гадзіны - гэта, канешне, многа. Але сумна не было. Ачмурэць як прыгожа. Ачмурэць як вайбова. Месцамі занадта. Сцэна з цыклопам - гэта новая сцэна з бязвокім, які быў у Лабірынце Фавна. Іф ю ноў - ю ноў. Ведаць першакрыніцу неабавязкова. Усё зразумела. Пасылы зразумелы. Усе актуальныя як ніколі. Больш нічога не скажу. Раю схадзіць і атрымаць уражанні самастойна. Такое кіно, канешне, лепш глядзець на вялікім экране.

  • Цікава, ці ўключаюць ў сябе 30-50 гадзін, за якія можна прайсці Control Resonant (інтэрв'ю пра гэта) сітуацыі тыпу "Курва, *баная гравітацыя! Дзе я? Куды мне ісці? Адкуль я ўвогуле прыйшоў?!" і "Вунь там цікавая сметніца, але да яе не дабрацца. А што калі я скочу на супрацьлеглую сцяну, і адтуль неяк да яе дабяруся? Там напэўна схаваны квэст!". Але калі больш сур'ёзна. Вось вам крыху пра мае апошняе праходжанне, якое я рабіў для відэа. На яго (праходжанне) я змарнаваў 8 гадзін. Гэта ўвесь сюжэт з усімі дыялогамі і катсцэнамі (нічога не скіпаў), але без дадатковых квэстаў і чытання запісак. І, важны нюанс. Я ведаў куды ісці, дзе што схавана і г.д. Гэта важна, бо лакацыі ў першым Control былі месцамі даволі заблытаныя. А што будзе ў сіквеле - страшна ўявіць. То-бок першае праходжанне першай часткі з дадатковымі квэстамі, запіскамі і даследаваннямі павінна займаць гадзін 15. З двума DLC - 20-25 гадзін. Таму хутчэй за ўсё сюжэт у Control Resonant будзе насамрэч даўжэйшы за арыгінал. Але 30 гадзін? Мне падаецца, усё ж такі не. Калі ў вас будзе жаданне праляцець па сюжэце без адхілення на дадатковыя актыўнасці, справіцеся хутчэй. Ці будзе гэта мець сэнс і ці атрымаеце вы асалоду ад гульні? Наўрад ці)

  • Згодна з новым трэйлерам, DLC да другога Сталкера пад назвай "Кошт надзеі" выйдзе ўжо 20 жніўня. Акрамя іншага ў трэйлеры паказалі БІНОКЛЬ 🤯 Таксама афіцыйна па чутках (усе пішуць, першакрыніцы не знайшоў, але паверым) разам з дадаткам выйдзе і патч 2.0, які перавядзе гульню на новую версію рухавіка. Што гэта значыць пакуль не зусім вядома. Але, упэўнены, колькасць багаў будзе АНАМАЛЬНАЙ. Але не перастану паўтараць, Сталкер 2 - ачмурэнная гульня. Калі не гулялі - самы час, пакуль распрацоўшчыкі ўсе зноў не зламалі.

  • А вось трэйлер Ліхтароў выглядае цікава. Экшэна, можа, і не дахалеры. Але вярцеў я той экшэн! Тут, магчыма, будзе цікавая гісторыя. Па сюжэце пара зялёных ліхтароў, стары Хэл Джордан і малады Джон Сцюарт, расследуюць серыю таемных забойстваў і працэсе даведваюцца пра нейкія змрочныя з'явы. Акрамя гэтых двух у серыяле з'явіцца зялёны ліхтар Гай Гарднэр, які ўжо быў у Супермэне, і жоўты ліхтар Сінестра (насамрэч ён чырвоны, але ідэнтыфікуе сябе як жоўты 🙃). Усяго будзе 8 серый, першую чакаем 16 жніўня.

  • Толькі мне новы трэйлер Clayface аддае вайбамі Мадам Павуціны?) вядома толькі мне, вы ж нармальныя і не глядзелі тую срань 2024 года Пахвалім DC за эксперыментатарскі дух. Але нават я не ўпэўнены, што пайду на гэта ў кіно)

  • Выйшаў першы паўнавартасны трэйлер новых Мсціўцаў. Ну, тут няма чаго каментаваць, глядзіце самі. Ёсць на што. А вось ці здолее Марвэл вярнуць свой "залаты век" і перарваць доўгую паласу дрэнных і пасрэдных фільмаў (за вынікам некалькіх канцэптуальна цікавых), пабачым 18 снежня гэтага года.

  • Запосціў у сваім трэдсе відэа з зайцам, што ля нас у Мінску жыве. Які (Трэдс, не заяц), дарэчы, сёння мне параіў даволі прыгожую гульню. Каманда - два чэха, муж ды жонка. Спадабалася анімацыя і музыка (і дзяўчынка). Цікава, што персанажы літаральна ВЫШЫТЫ…

  • Запосціў у сваім трэдсе відэа з зайцам, што ля нас у Мінску жыве. Які (Трэдс, не заяц), дарэчы, сёння мне параіў даволі прыгожую гульню. Каманда - два чэха, муж ды жонка. Спадабалася анімацыя і музыка (і дзяўчынка). Цікава, што персанажы літаральна ВЫШЫТЫ ніткамі на тканіне, што прадэманстравана ў трэйлеры. Не магу сказаць, што гэта дадае дахалеры стылю, але ўсё роўна прыкалдэсна. Мне падабаюцца такія незвычайныя факты ў індзі-гульнях. Выходзіць ужо 21 ліпеня, таму дадавайце ў свае вішлісты, каб не забыцца. А, ну і галоўнае! Можна чухаць коцікаў, гусей, авечак і халера яго ведае каго яшчэ.

  • без подписи

  • Ад "сорри, нет бел раскладки" да адказу на беларускай усяго пара каментароў. Галоўнае быць ветлівым і не давіць на чалавека. І, вуаля, ён сам пераходзіць на мову. Мяккая моц 💪

  • Калісьці Дзед пытаўся, як у некаторых хапае часу на ролевыя гульні. Адказваю Зараз першая гадзіна ночы. Сяджу, вывучаю новую для мяне сістэму. Ствараць будзем красналюда канешне ж.

  • Першая ачыўка - 100 падпісчыкаў. Будзем спадзявацца, не апошняя. Дасягненні ў гэтай гульні немагчыма атрымаць у сола. Таму ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ ўсім, хто далучыўся, хто глядзіць і пакідае свае водгукі. Менавіта ваша зваротная сувязь задае кірунак развіцця майго невялічкага канала. Якраз зараз сяджу, праўлю сцэнар наступнага відэа, абапіраючыся на водгукі да апошняга)

  • Вырашыў узнавіць навык чытання. Апошнія гады неяк цяжка даецца па розных прычынах. Але трэба папаўняць слоўнікавы запас. Пачаў з вось такога, не вельмі складанага. Малюнкі - топ. Казкі - топ. Асабліва тыя, што з-пад Сянна (іх ажно 6 з 30). Калі іх чытаю, нават адчуваю гарэлачны пах таго, хто іх распавядаў 😏 Такія ўжо сюжэты, такія павароты, Матка Боска! Падабаецца)

  • Хау ду ю ду, фэлоу кідс? Ці як дзед зумерскія мульцікі глядзеў. Азнаёміўся з інтэрнэт-феноменам пад назвай "The Amazing Digital Circus". Хутчэй за ўсё вы сустракалі кадры, шортсы ці мемы з ім. Але калі коратка, гэта такі міні-ютуб-серыял на 9 серый па 25-30 хвілін кожная. У чым феномен? Ну, першая серыя, якая выйшла на Ютубе 2 гады таму, сабрала шалёныя 452 мільёны ❗️ праглядаў. Апошняя, якая выйшла 2 тыдні таму, ужо сабрала 75 мільёнаў. Не кожны канал можа пахваліцца такой увагай аўдыторыі. Таму мне стала цікава ў чым прыкол. Ці трэба гаварыць, што я не зразумеў?)) Калі параўноўваць гэта з чымсці больш вядомым, на думку прыходзіць Губка Боб. То-бок серыял для падлеткаў, месцамі з надта дзіцячым гумарам, але ў якім насамрэч хаваюцца неблагія ідэі. Ну і ў які проста цікава заліпаць. А заліпнуць тут ёсць на што. Нягледзячы на тое, што гэта ютуб-серыял, якасць яго дасць прыкурыць гэтым вашым Нэтфліксам і Амазонам. Усё даволі дэталізаванае, яскравае і, галоўнае, многа рухаецца. Агучка тут таксама неблагая. На беларускай, нажаль, не знайшоў, нягледзячы на вось такую старонку. Персанажы тут таксама запамінаюцца. Я б не сказаў, што яны вельмі добра прапісаны. Але кожны з іх з'яўляецца прадстаўніком асобнага архетыпу, з якім глядач можа сабе лёгка асацыяваць. Ну і тое, што яны павінны ўвесь час узаемадзейнічаць адзін з адным робіць прагляд цікавым. Дык а што ня так? У серыяла можна вызначыць дзве асноўныя ідэі пра што ён увогуле. Першая - гэта пра тое, як людзі захраслі ў віртуальнай рэальнасці разам з ШІ, у якога толькі адна мэта - ствараць ім прыгоды. Нават калі яны не жадаюць у іх удзельнічаць. Даволі цікавы сюжэт сам па сабе. Як героі трапілі сюды? Хто яны такія? У чым мэта ўсяго таго, што з імі адбываецца? І г.д. Другая ідэя серыяла тычыцца непрамоўленых эмоцый і думак. Людзі ў гэтым свеце могуць звар'яцець ад моцных пачуццяў і ператварыцца ў бясформенных монстраў у самым прамым сэнсе. І толькі блізкія людзі могуць выратаваць ад такой долі, але для гэтага трэба даверыцца камусці і адкрыцца. Гэта можа быць страшна, але па-іншаму ніяк. Абедзве ідэі кайфовыя. Кожнай з іх было б дастаткова. Але стваральнікі паспрабавалі раскрыць і тую, і другую. І па выніку... абедзве раскрылі даволі пасрэдна. Ідэя пра эмоцыі раскрыта крыху лепш. Я б нават раіў паглядзець, калі вам падабаюцца тэмы адзіноты, даверу і сяброўства. Шкоды ня будзе. Але серыял скоча паміж тэмамі ШІ і псіхалогіяй, і вельмі слаба іх звязвае. З-за чаго часам атрымліваецца адчуванне, нібыта ты ясі галубцы ўперамешку з клубніцамі. Курва, нешта галубцоў захацелася Калі б стваральнікі засяродзіліся на чымсці адным, на мой погляд, атрымалася б нашмат лепш. І тады я б мог сказаць: "Так, гэта кайфовы твор, які пагрузіўся ў цікавую тэму і цалкам яе раскрыў. Усім глядзець!". Але, нажаль, я так сказаць не магу. Я не шкадую, што яго паглядзеў. Калі ў вас ёсць звычка вячэраць пад нешта не вельмі доўгае, гэта неблагі варыянт. Ён яскравы, часам даволі цікавы і ў ім няма непрыемных жартаў, каб перабіць вам апетыт. Але сказаць, што разумею яго вірусную папулярнасць, - значыць схлусіць. Meccha Chameleon у кінаэквіваленце. Можна азнаёміцца, хутчэй за ўсё нават будзе весела пару вечароў. Але цалкам неабавязкова. Хіба што вы жадаеце рабіць выгляд, што таксама ў трэндзе, як гэта раблю я 😏 А можа вы ўжо глядзелі? Якія ўражанні? Можа я чагосці не зразумеў, бо мільёны глядачоў не могуць памыляцца? Буду рады вашым думкам у каментарах!