BelKantent
СтатистикаАўтарскі канал беларускага кампутарнага спецыяліста Lepus81 дзе можна пачытаць пра кампутарныя тэхналогіі, кампутарнае жалеза, гульні і стаць крыху бліжэй да мовы. Усё па-беларуску. Далучайцеся!
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 17
- Всего постов
- 28
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 167
- 1/48двое суток
- 191
- 1/72трое суток
- 206
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Выйшаў новы трэйлер, і нам нарэшце больш-менш нармалева распавялі, што з'явіцца ў патчы 2.0 для S.T.A.L.K.E.R. 2. Сярод змен: палепшаная расліннасць, новыя варыянты надвор'я, палепшаны AI негульнявых персанажаў, новыя дызайны мутантаў, бінокль, новая зброя і, на мой конт самае цікавае, статыстыка. Не магу сказаць, што мяне гэты спіс вельмі ўразіў. Гульня і зараз выглядае прыгожа, а НГП вядуць сябе нармальна. Але больш разнастайнасці - гэта больш разнастайнасці. Паглядзець на свае вочы можна будзе ўжо 20 жніўня. Усё яшчэ планую стрыміць, таму далучайцеся на ютубе і твічы.
видео или голосовое, без подписи
🤬 Карыстальнік з Reddit атрымаў замест замоўленага кулера X3D працэсар і застаўся яшчэ незадаволены Вось гэтыя вэстэрны, хоць кол ім на галаве чашы! Карыстальнік вядомай сацсеткі замовіў бюджэтны вежавы кулер для CPU Cooler Master Hyper 212 за 26$, а атрымаў нават не стары AMD Ryzen 7 5800X3D, а той самы новы з юбілейнага перавыдання. Але чалавеку гэтага было мала, ён паскардзіўся прадаўцу, што працэсар ідзе без кулера ў камплекце,і застаўся незадаволены, таму што яму зараз трэба зноў замаўляць кулер. Мне вось цікава, якая ў яго там платформа. Калі АМ4 ну ладна, а калі АМ5, то можна было прадаць гэты 5800X3D і за прыблізна гэтыя ж грошы прыдбаць Ryzen 7 7800X3D (яны бываюць да 300 даляраў, і які Thermalright Peerless Assasin 120 за 35$ і радавацца падарунку.
🥹 Крыху FANLESS перфекцыянізму
🙀 Воблачны збой Petibro пакінуў хатніх гадаванцаў без ежы і вады У аўторак ва ўладальнікаў "разумных" кармушак, паілак і прыбіральняў адбылася КАТАстрофа. Буйны збой у інфраструктуры Petibro прывёў да таго, што гадаванцы засталіся без ежы і вады па звычным раскладзе. А для каточкаў гэта вельмі важна. Серверы ляглі, а апка страціла сувязь з гаджэтамі. Але распрацоўшчыкі не дзьмулі ў вус і хутка па іх словах рашылі праблему, але карыстальнікі да гэтуль скардзяцца, што прылады дагэтуль глючаць, а звычайныя графікі трэба пераладоўваць. Кампанія паабяцала разабрацца ў праблеме і больш не дапускаць, каб хатнія гадаванцы пакутавалі. У Мійкі кармушка і паілка аўтаномныя. Кармушка дае ежу па раскладзе ўжо 7 гадоў. Дзьве D батарэйкі, уявіце, памяняў я толькі ў гэтым годзе першы раз. Да інтэрнэту не падлучана, і добра. Уся аўтаматыка завазана на аўтаномнасць, пакуль не скончыцца ежа. А паілка дык зусім працуе на фізічных законах пад дзеяннем сілы цяжару. А у вас як? Чакаю здымкі гадаванцаў у каментарах.
💾Вітаю! Агляд NVME дыска WD_BLACK SN 850X 2 Tb ужо на Youtube. Запрашаю да прагляду! Ну і падпішыцеся калі ласка, калі глядзіце непадпісанымі, бо сабраць 1000 падпішчыкаў складана, як і 4000 гадзін прагляду, але калі да 01.02.2027 не паспею, то можа усё загнуцца. Ну і каментар які напішыце, ды і падабайку пастаўце, калі спадабаецца. А можна і пачаставаць кавай. Вам дробязь, мне нахтненне да наступных выпускаў. https://buymeacoffee.com/lepus81 https://youtu.be/TcTUWQMj_s8?si=RqsbhATTJxP6VZ-n
Вядомая ва ўсім Свеце сесіённая танкавая ММО беларускага паходжання сёння адзначае 16 год. Складана паверыць, але першая версія гэтай анлайнавай гульні выйшла ў далёкім 2010-м. Насамрэч крута, што хтосьці асацыюе гэты год з шэдэўрамі гульнявой індустрыі (Mass Effect 2, StarCraft II, Fallout New Vegas, Red Dead Redemption і іншыя), а хтосьці ўпершыню адкрыў ддя сабе тыя самыя танкі. Як бы мы не ставіліся да World of Tanks, варта лічыцца з тым, што гэта быў першы найгучнейшы прарыў беларускага гэймдэва.
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
🤷♂️ AOC прадстаўляе свой першы гульнявы манітор з трыма рэжымамі абнаўлення: 260 Гц, 360 Гц і 500 Гц Пры гэтым усё гэта незразумелае будзе яшчэ даволі няблага каштаваць для 32" манітора, хай і з Fast-VA матрыцай. AOC CQ32G4ZA - можа адным націскам кнопкі змяняць тры камбінацыі абнаўлення\раздзялення. Ён даволі кантрасны 4000:1 і яркі 450 ніт, мае сертыфікат VESA DisplayHDR 400 (але нікому не кажыце, што я вам казаў, што HDR не працуе як трэба на ніводным маніторы з Edge-падсвятленнем, для сапраўднага HDR патрэбныя міні-LED ці OLED-матрыцы). Падключэнні таксама сумныя 2 HDMI 2.0, адзін DisplayPort 1.4 і 3.5-jack для пракіду навушнікаў. А ну і яшчэ 2 дынамікі. Але самае сакавітае гэта рэкамендаваны кошт для Еўропы ў 269$ - ці не цуд, усе школьнікі змогуць хваліцца маніторам у 500Гц (пры гэтым тссс. нікому не кажыце, што ў 720p) Пры гэтым у клаcічным і максімальным раздзяленні усяго толькі 260Гц (ды і каму іх гэтулькі патрэбна?) А калі сур'ёзна, AOC (ці ЛОСь) заўсёды радаваў дэмакратычным коштам 🫡
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
☠️Свістаць усіх у кейс! Corsair на QuakeCon 2026 паказалі свой новы корпус Warthog WX-02 - які такі ўвесь зроблены пад мілітары-стыль. Памятаеце, у Coolermaster былі і ёсць, нават зараз, цэлая HAF-серыя. Такая брутальна-суворая. Дык вось і Corsair вырашылі адвярнуцца ад сваёй гламурнай журбы і выдаць нешта больш маскуліннае. А да чаго гэта я. Сёння першыя корпусы мусілі адправіцца першым перадзамоўцам і блогерам для аглядаў. Праўда кошт за гэты корпус зусім не дэмакратычны, 270$ за версію з вентылятарамі, і 228$ без. Дорага. А калі не глядзець на тое колькі ён каштуе, як вам? Адкажыце ў каментарах.
⚡️⚡️⚡️ Распакоўка і тэст NVME SSD WD_BLACK SN850X 2Tb Ці будуць сюрпрызы? Ужо ў раннім доступе на Patreon. https://www.patreon.com/Belkantent/posts/raspakouka-i-ssd-166344026?utm_medium=clipboard_copy&utm_source=copyLink&utm_campaign=postshare_creator&utm_content=join_link
📐 Купляеце вялікі паветраны кулер, будзьце ўважлівымі! Звычайна для большасці карпусоў вытворцы пазначаюць максімальную вышыню сістэмы ахалоджвання, аднак Noctua падлавілі вытворцаў на недакладнасці і правялі ўласныя замеры больш за сотні папулярных карпусоў і нечакана ў палове выпадкаў аказаліся даволі вялікія разыходжанні. Самае цікавае, што ў гэты спіс "падманшчыкаў" трапілі і сур'ёзныя вытворцы з імёнамі. Напрыклад, у Lian Li B4-mATX вышыня паказаная ў 168 мм, а на самой справе аказалася што 164.5. Выходзіць, што кулер Noctua NH-D15 G2 вышынёй у 168 мм, які на паперы павінен стаць,а на самой справе не ўлезе. У ASUS Prime AP201 падобная сітуацыя - замест 170 мм рэальна 168.3 мм. Неяк не зусім прыемна ад такой неканкрэтыкі, калі можна трапіць нагамі ў тлушч. Праўда ў некаторых выпадках сустракаюцца несупадзенні і ў большы бок. Напрыклад у Corsair, у вялікай колькасці мадэляў, ёсць запас амаль у сантыметр. У выніку Noctua склала свой каталог сумяшчальнасці, з якім можна азнаёміцца перад купляй корпуса.
Вітаю! Для фундатараў у Patreon выйшла эксклюзіўнае відэа пра мой паход у цір, а пад відэа расповед пра зброю, якая мусіла быць, якая была па факту,пра ўражанні і пра практычную стральбу IPSC. Вы можаце аформіць падпіску ці проста набыць артыкул, падтрымаўшы мяне да Дня Народзінаў, які ужо хутка. https://www.patreon.com/Belkantent/posts/padarunak-iaki-u-166180000?utm_medium=clipboard_copy&utm_source=copyLink&utm_campaign=postshare_creator&utm_content=join_link
😳 Так выглядае відэакарта курца На здымку радыятар і блок вентылятараў ад відэакарты RTX4090 якая знаходзілася ў пакоі з чалавекам, які няспынна паліў з моманту набыцця відэакарты. Звычайна смолы, якія разлятаюцца з дымам, змешваюцца з дробным пылам і асядаюць на зручным ім паверхнях паступова, з часам камянеючы. Адзіны варыянт у гэтым выпадку адмочваць і толькі потым вымываць такія забруджаныя кампаненты. У гэтым выпадку выйшла абслужыць відэакарту і тэмпература ўпала са 105 градусаў, да 80. Што ўжо поспех. Таму, калі паліце - лепш рабіць гэта падалей ад кампутара.
🥸 ШІ -бум абнуліў 20 гадоў прагрэсу ў вытворчасці аператыўнай памяці Даніэль Лемір, распрацоўшчык, даследаваў кошты на аператыўную памяць у гістарычным разрэзе і прыйшоў да вываду, што кошт на 1GB зараз вярнуўся да ўзроўню 2007 года. Сумная навіна, улічваючы, што кошт на аператыўную памяць падаў экспанентна. Выхадаў з сітуацыі можа быць два, ці ШІ сістэмы знізяць ці аптымізуюць выкарыстанне памяці, ці знойдзецца спосаб вытворчасці памяці значна больш і хутчэй
🫴🏻 "Раз у год і кол стрэліць" Дакладней у 25 гадоў, бо серыя Tom Clancy's Ghost Recon святкуе юбілей. Ubisoft раздае бясплатна Tom Clancy's Ghost Recon Future Soldier і дае пагуляць бясплатна у Tom Clancy's Ghost Recon Breakpoint і Tom Clancy's Ghost Recon Wildlands да 10 жніўня. Таксама можна забраць усякія упрыгожанні і бясплатную сюжэтную місію Last Rites для Wildlands Ghost Recon: Future Soldier выйшла ў траўні 2012 года на Xbox 360 і PS3, а ПК-версія з'явілася месяцам пазней. Гульнявая кампанія пранясе атрад па Балівіі, Замбіі, Нігерыі, Пакістане, расіі і Нарвегіі. Сярэдняя адзнака на Metacritic складае 79 балаў. Забіраем у лончары Ubisoft Connect Можа зладзіць тэматычны стрым? Бо я ў яе і не гуляў ніколі. P.S. Дарэчы, кошты на гульні серыі ў STEAM танней толькі задарма і 2-3 Еўра сваіх яны дакладна адбіваюць сваімі кампаніямі, не кажучы што ў Wildlands і Breakpoint ёсць адпаліраваны для сумеснага праходжання кааператыўны рэжым да 4х чалавек.
видео или голосовое, без подписи