tgindex
Бу-бу-будучыня

Бу-бу-будучыня

Статистика

Тое, на чым варта затрымаць позірк: дзіўнае, прыгожае, трывожнае, захапляльнае, недаацэненае. Мікрадоза будучыні, каб разумець сучаснасць, якая з кожным днём робіцца больш чужой. Аляхновіч за кадрам пра тэхна, відзік, асабістае: @aliakhnovich

Последний пост
13 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
2
Всего постов
21
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
1 703
−2 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
981
21 постов
Вовлечённость
57,6%
к подписчикам
Постов в день
0,3
всего 21
Упоминаний
2
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
497
1/48двое суток
569
1/72трое суток
614

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 🧂 Самая хуткасная дарога на Зямлі — гэта дно возера, якое высахла тысячы гадоў таму. Саляныя раўніны Бонневіль у амерыканскай Юце ўяўляюць сабой белую крышталёвую скарынкк на месцы дагістарычнага вадаёма. Пад ёй неглыбокі ваданосны пласт, які на хаду ахалоджвае шыны, над ёй сухое пустыннае паветра, а трэння амаль няма. "Выглядае як снег і паводзіць сябе як утаптаны снег. Нечакана слізка", — апісвае гэта Эндзі Грын, 64-гадовы брытанец, што на вадародным балідзе на днях паставіў там рэкорд хуткасці ў 653 км/г. Сам Грын трапіў сюды праз газетную абвестку. У 1994-м ваенны лётчык, які лётаў на звышгукавых, убачыў аб'яву: шукаюць кіроўцу, каб пабіць гукавы бар'ер на зямлі. Ён адгукнуўся і ў 1997-м зрабіў 1228 км/г на керасіне, адзіны чалавек у гісторыі. Потым быў рэкорд на дызелі. Цяпер ён вярнуўся на тое ж дно возера і выціснуў 653 км/г з дзесяціметровага апарата ад JCB з двума вадароднымі рухавікамі ўнутранага згарання на 1600 конскіх сіл разам. У кабіне трымаліся спякотныя 50+ градусаў, і да іх ён рыхтаваўся гарачымі ваннамі. Гэта новы сусветны рэкорд катэгорыі: папярэдні быў удвая сціплейшы, 298 км/г. JCB робіць будаўнічую тэхніку, рухавікі ўзятыя з іх уласных экскаватараў. Амаль. Матор той самай сям'і, толькі раскручаны з 74 конскіх сіл да 800. Увесь рэкорд гэта аргумент у спрэчцы, чым запраўляць цяжкія машыны, калі "зялёныя" батарэі занадта важкія, дарагія і далікатныя. Вадарод экалагічна чысты роўна настолькі, наколькі чыстая яго крыніца. Пераважную большасць у свеце дагэтуль здабываюць з выкапнёвага паліва. Гэта так званы "шэры вадарод". "Зялёнага" мізэрная доля рынку. Тармозіць усё кошт. Разагнаць вадарод да 653 км/г аказваецца прасцей, чым зрабіць яго танным. @bububudududu

  • 10 авг.6674814

    🦟 У продажы з'явілася хатняя супрацьпаветраная абарона ад камароў Photon Matrix сканіруе паветра лідарам і міліметровым радарам, за тры мілісекунды вымярае памер, хуткасць і траекторыю цэлі. Калі профіль супадае з камаром, то гальванометр наводзіць лазер і... пуфф. Заяўлена працаздольнасць на хуткасці трыццаць камароў за секунду, радыус шэсць метраў, сектар 90°. Сіняя версія б'е бачным промнем — для тэрасы і кемпінгу, інфрачырвоная нябачная — для спальні. $1088, перадзаказ, дастаўка да ста дваццаці дзён. Унутры знаходзіцца лазер чацвёртага класа. Той самы, якім рэжуць метал і робяць аперацыі на воку. Ад выпадковага стрэлу ў твар нібыта ратуе радар, які блакуе выпраменьванне, калі ў сектар трапляе чалавек ці кот. Але незалежных выпрабаванняў няма, еўрапейскай сертыфікацыі няма, а за кампаніяй стаіць адзін кітаец, збор грошай на Indiegogo і чарга з чатырох з паловай тысяч заказаў. Аўтаномная зброя, якая сама выяўляе цэль, сама класіфікуе яе і сама вырашае страляць ці не. Пытанне толькі ў тым, ці сапраўды яна адрозніць камара ад пчалы... І ад вока. @bububudududu

  • 5 авг.1 015429

    🤖 Амерыканская школа купіла гуманоідную настаўніцу, што вырасла з секс-лялькі Яе завуць Салі: сіліконавая скура, каштанавыя валасы, міміка, "натуральная гаворка" і рэакцыя ў рэальным часе. У камплекце ішоў ШІ-памочнік Optio, даступны вучням кругласутачна, з абяцаннем "персаналізаванага навучання". Восенню 2026-га школа ў штаце Нью-Ëрк мусіла стаць першай у ЗША, дзе гуманоід будзе вучыць дзяцей. Настаўнікі назвалі план жудасным. Прафсаюзы заявілі, што школам патрэбныя не экраны і алгарытмы, а дарослыя, якія заўважаюць, калі дзіцяці цяжка. Адкуль Салі ўзялася? Мэт МакМален з 1997-га робіць сіліконавыя фігуры. У тым ліку (але не толькі) лялек для дарослых RealDoll. Каля 2016-га ён дадаў да іх ШІ і назваў гэты напрамак Realbotix: галава на серваматорах, зменныя твары на магнітах, памяць пра ранейшыя размовы, каб лялька паступова "прывыкала" да гаспадара. Два гады таму крыптакампанія Tokens.com набывае холдынг МакМалена, бярэ сабе назву Realbotix, прымаецца дыверсіфікаваць бізнес і шукаць дзяржкантракты. А як прадаваць "сіліконавых людзей" дзяржаве? Ну, вось так... Школа паставіла праект на паўзу. Фармальна праз недапісаныя паперы пра абарону звестак вучняў. @bububudududu

  • 👋 Вітаю, шаноўныя! Вашай увазе нулявы выпуск падкаста "Бу-бу-будучыня" — падкаста на роднай мове пра тэхналогіі, навуку, штучны інтэллект і космас. Пры яго стварэнні ў першую чаргу буду кіравацца прынцыпам, сугучным гэтаму каналу: доза будучыні, каб разумець сучаснасць, якая з кожным днём робіцца больш чужой. У нулявым выпуску засяродзіўся на складанай матэматыцы дата-цэнтраў у космасе і светлавым забруджванні неба. Таксама раскажу пра тое, колькі выдаўцы страцілі трафіка ў гуглапошуку і як Гугл разрывае дамову, на якой дзесяцігоддзямі трымаўся сучасны інтэрнэт. А таксама заўважым, як у камерцыйным выкарыстанні нейрасетак з прыходам дастаткова добрых кітайскіх мадэляў назіраецца тэктанічны зрух. Глядзець "Бу-бу-будучыню" на YouTube: https://youtu.be/c9T9u6c0YlA Слухаць "Бу-бу-будучыню" ў падкастапрыёмніках: https://bububu.mave.digital/

  • 2 авг.9548528

    📚 Кампаніі, якія робяць штучны інтэлект, зноў палююць на кнігі. Каб прачытаць і знішчыць. Схема наступная: купіць, адсканаваць, знішчыць, паўтарыць. Тысячы папяровых кніг прапускаюць праз гідраўлічную гільяціну, што зразае карэньчыкі, старонкі гоняць праз прамысловыя сканеры, а рэшту выкідаюць. Так танней і хутчэй, чым сканаваць акуратна. Парадокс у тым, што патрэбныя менавіта старыя кнігі, выдадзеныя да 2022 года. Прычына цынічная: гэта тэксты, напісаныя жывымі людзьмі да таго, як інтэрнэт заваліла згенераванае ШІ-смецце. Чыстая чалавечая мова цяпер каштуе, як золата. Таму букіністы ад Нідэрландаў да Іспаніі раптам атрымліваюць ананімныя заказы на тысячы старых і рэдкіх акадэмічных выданняў. У аднаго продажы скочылі з 20 кніг на тыдзень да некалькіх соцень. У адной прапанове гаворка ішла пра два мільёны кніг за паўгода. Самі ж пасярэднікі прызнаюць: загалоўкі "ШІ знішчыла два мільёны кніг" спагады не выклікаюць. Таму робіцца ўсё ціха. Часам унікальныя выданні знікаюць назаўжды, каб машына навучылася гаварыць. @bububudududu

  • видео или голосовое, без подписи

  • 28 июл.1 0597

    видео или голосовое, без подписи

  • 28 июл.1 0627

    видео или голосовое, без подписи

  • 🩴 Nike прыдумалі капці з убудаваным ацяпленнем, массажам і зарадкай праз USB-C У раменьчык убудаваны здымны магнітны модуль: ён грэе верх ступні да 47 градусаў і вібруе. Тры ўзроўні ацяплення, тры ўзроўні вібрацыі, сеанс на 15 хвілін, кіраванне з праграмы на смартфоне. Пад ступнёй ёсць поўнапамерная паветраная падушка Air Zoom. Каштуе гэтае шчасце каля 230 еўра. Для хатніх тапак — шалёна, але Nike нагадвае: папярэдні іх рэкрэацыйны/аднаўленчы абутак каштаваў пад 900. @bububudududu

  • 24 июл.1 18713

    видео или голосовое, без подписи

  • 24 июл.1 0555813

    🦷 Прылада, прыдуманая для людзей з паралічам, за два дні стала прадметам жадання тых, у каго з рукамі ўсё добра. Стартап Augmental адкрыў продаж MouthPad — сэнсарнай панэлі, якая садзіцца на паднябенне і ператварае рухі языка ў курсор. $1400 плюс сотня за скан у стаматолага. Кампанія піша пра сябе без падвойнага дна: будуем перш за ўсё для людзей з квадрыплегіяй, БАС і траўмамі спіннога мозгу. Больш за сотню карыстальнікаў, некаторыя карыстаюць да шаснаццаці гадзін на дзень. А потым ролік разышоўся сярод акселерацыяністаў. "Гэта аптымальны сэтап для вайб-кодынгу", — напісаў адзін з іх найгучнейшых прапаведнікаў. Ім карціць зрасціся з машынай, і калі імплант у чэрап пакуль не прадаюць, сыдзе і чужая капа. Для аднаго чалавека гэта магчымасць упершыню самастойна зрабіць фотаздымак. Для другога — магчымасць не адрывацца ад тэрмінала з AI-ашентам 🫠 @bububudududu

  • 🧫 Браян Джонсан абвясціў, што скланаваў сябе "у выглядзе немаўляці", і гэтае немаўля цяпер жыве ў чашцы Петры. 48-гадовы біяхакер, апантаны праектам вечнай маладосці Blueprint, напісаў у твітары, што цяпер можа стаць уласным донарам крыві, правяраць на "клоне" тэрапіі і вырошчваць сабе органы на замену. Штуршком стаў яго дыягназ — аўтаімунны гастрыт, які не лечыцца і пры якім імунітэт паядае слізістую ўласнага страўніка. За гучнымі словамі, аднак, ніякага клона няма. Гэта індуцыраваныя плюрыпатэнтныя ствалавыя клеткі: у Джонсана ўзялі кроў, апрацавалі клеткі фактарамі Яманакі і "адкруцілі" іх назад да эмбрыянальнага стану. Такія клеткі сапраўды могуць ператварыцца ў нейроны ці клеткі сэрца, але да цэлага органа, прыдатнага для перасадкі, рэгенератыўная медыцына ідзе дзесяцігоддзямі і пакуль не дайшла. Цікавае тут не тое, што ён зрабіў, а тое, як ён гэта назваў. "Немаўля-Браян" — гэта не біялогія, гэта маркетынг несмяротнасці: чалавек з вялікімі грашыма і вялікім страхам смерці знайшоў словы, ад якіх па скуры бягуць мурашкі. Сёння ў чашцы Петры — жменька клетак. Заўтра, паводле аўтара, — запасны ён сам. @bububudududu

  • 18 июл.1 168445

    🌀 Інжынеры зрабілі дрон-невідзімку. Прынамсі, намагаліся. Ён не празрысты, але вока не паспявае яго разгледзець Phantom Twist робіць да 25 абаротаў на секунду. У звычайнага квадракопкцера круцяцца толькі прапелеры, а корпус вісіць нерухомы і выразны. Тут наадварот: адзін матор, адзін прапелер, а ўсё астатняе цела круціцца ў супрацьлеглы бок. Нерухомых частак не застаецца: толькі цьмяная пляма, якая размазваецца ў фон. Форму падбіраў не чалавек. Алгарытм згенераваў каля 20 тысяч канфігурацый, здольных лятаць, потым мадэль чалавечага зроку ацэньвала, наколькі кожная з іх кідаецца ў вочы на сотні рэальных фонаў. Пераможца, па ацэнках, прыкладна ў дзесяць разоў менш прыкметны за звычайны квадракопцер. Прыдумлялі яго дзеля назірання за птушкамі і інспекцыі мастоў: дрон, які нікога не палохае, бо яго ніхто не заўважае. Бяда толькі з гукам, яго ўсё яшчэ выразна чуваць 😅 @bububudududu

  • 17 июл.1 25520

    видео или голосовое, без подписи

  • 17 июл.1 2873321

    🥊 У Шэньчжэні адкрылася першая ў свеце ліга рукапашных баёў чалавекападобных робатаў Завецца яна URKL, Ultimate Robot Knock-out Legend. На адкрыцці ў Наньшаньскім культурна-спартовым цэнтры сышліся два робаты — чорны і белы T800 ад EngineAI. Усе б'юцца аднолькавымі робатамі. Пакуль што. Поўнарослыя, з уласнымі алгарытмамі раўнавагі і рэальнымі ўдарамі. Чэмпіёну дадуць залаты пояс на дзесяць кілаграмаў коштам амаль паўтары мільёны долараў. Ліга адкрытая для ўніверсітэтаў, кампаній і даследчых лабараторый. Першая бойка закончылася дэкапітацыяй чоргана робата. 🙈 @bububudududu

  • видео или голосовое, без подписи

  • 16 июл.1 057605

    🌞 Амерыканскаму стартапу дазволілі свяціць на зямлю з космасу Кампанія Reflect Orbital атрымала афіцыйны дазвол вешаць у небе люстэрка, каб свяціць сонцам туды, дзе ўжо ноч. Ідэя: з дапамогай спадарожніка на арбіце злавіць сонечнае святло ў космасе і накіраваць яго вузкім промнем на канкрэтную кропку Зямлі. Каб сонечныя панэлі працавалі і пасля заходу сонца, каб святло прыходзіла туды, дзе яго не хапае. Кампанія сама прызнае: цемра мае значэнне. Астраномія, начныя жывёлы, сон, зорнае неба над галавой — усё гэта яны абяцаюць улічваць і абмяжоўваць яркасць. Але сама пастаноўка пытання ўжо кажа многае: неба перастае быць агульным і становіцца рэсурсам, які нехта ліцэнзуе і на якім нехта зарабляе. Свой першы дэманстрацыйны спадарожнік Eärendil-1 збіраюцца запусціць ужо ў гэтым годзе. @bububudududu

  • 19 июн.1 3574718

    🚽 Будучыня — гэта калі ты нават на ўнітаз не ходзіш, бо ён сам да цябе прыедзе Кітайская кампанія Yueban прадставіла на выставе тэхнікі для пажылых і людзей з абмежаванай мабільнасцю прыладу Xiaoban — самаходны ўнітаз. Ён ездзіць па кватэры на тых самых тэхналогіях, што і дарагія робаты-пыласосы: лідар, ультрагукавыя датчыкі, маршрут з абыходам перашкод і лесвіц. Паклікаць яго можна голасам або пультам. Замест паперы струмень вады і цёплая сушка, ультрафіялет супраць бактэрый, герметычны кантэйнер для адходаў. Скончыў — і ўнітаз едзе на станцыю: падзарадзіцца, напоўніць рэзервуары, спустошыцца. Калі на станцыі няма каналізацыі, ён сам заязджае ў прыбіральню і выкачвае змесціва ў звычайны ўнітаз. Гучыць канешне як абсурд, але за ім рэальная праблема: на падыходзе пакаленне мільёнаў адзінокіх пажылых стрымераў, блогераў, інфлюенсераў людзей, для якіх дайсці да прыбіральні штодня цяжка ці балюча. Каштуе каля $4300. @bububudududu

  • 18 июн.1 2275517

    🏓 На відэа Міу Хірана, якая калісьці была пятай ракеткай свету па пінг-понгу, прайграе аўтаномнаму робату Ace ад Sony AI. З лютага па красавік 2026-га ён выйграў матчы ў сямі прафесійных гульцоў з афіцыйным сусветным рэйтынгам, па правілах ITTF і з ліцэнзаванымі суддзямі. Самае нязручнае для суперніцы робата была не хуткасць механічнай рукі, а тое, што Хірана не змагла зрабіць з робатам нічога з таго, што заўжды робіць з людзьмі. У тэнісе перамагаюць не толькі ўдарам, а псіхалогіяй: чытаюць суперніка, ловяць на эмоцыях, ціснуць, калі той пачынае губляцца. Робат жа нічога не баіцца, не нервуецца і пасля памылкі проста абнуляецца. Чытаць няма каго. @bububudududu

  • 16 июн.1 170352

    🧬 Навукоўцы ўпершыню дакладна паправілі ДНК у чалавечым эмбрыёне і амаль адразу знайшлі, каму гэта прадаць. Група з Калумбійскага ўніверсітэта скарысталася не звычайным CRISPR, які груба выразае кавалкі ДНК, а так званым base editing — больш тонкай тэхнікай, што мяняе асобныя літары генетычнага коду. Цэлілі ў два гены: адзін павышае рызыку хвароб сэрца, другі звязаны з серпападобнаклеткавай анеміяй. Часам атрымлівалася без пашкоджанняў. А часам не. Амаль 80% эмбрыёнаў ператварыліся ў "мазаікі" — генетычную сумесь адрэдагаваных і неадрэдагаваных клетак. Калі б з такога эмбрыёна вырас чалавек, хвароба, хутчэй за ўсё, нікуды б не дзелася. Работу яшчэ не правяралі незалежныя навукоўцы. Зараз яна вісіць як прэпрынт. Самае трывожнае не навука, а грошы за ёй. Даследаванне фінансуе кампанія Genomic Prediction, што гандлюе скрынінгам эмбрыёнаў: бацькам прадаюць балы рызыкі не толькі хвароб, але і росту, колеру вачэй і IQ. Яе кіраўнік называе рэдагаванне генаў "пашырэннем стэка генетычнай аптымізацыі". У 2018-м кітайскі навуковец ужо рэдагаваў эмбрыёны і сеў у турму. @bububudududu

Бу-бу-будучыня — tgindex