Верашчака
СтатистикаБеларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць. Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму. Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды @gusljar_bot
- Последний пост
- 16 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 63
- Всего постов
- 150
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 18
- 1/48двое суток
- 20
- 1/72трое суток
- 22
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
📜 ГІСТОРЫЯ КАСЦЁЛА СВЯТОГА КАЗІМІРА (Частка 2.) 📚У канцы 17 ст. у мураваным кляштары месціліся трапезная, бібліятэка, дзейнічала парафіяльная школа, лякарня. 🔥 Але, як вядома, бяда не прыходзіць адна. Новае няшчасце абрынулася на мястэчка ў час Паўночнай вайны – у 1706 годзе Стоўбцы былі зноў разбураны. Толькі што адноўлены касцёл таксама быў значна пашкоджаны. 🗞 “Лекамі” для адраджэння мясцовай эканомікі сталі каралеўскія прывілеі. У 1728 годзе мястэчка перайшло ва ўладанне Чартарыйскіх, якія зрабілі яго цэнтрам свайго графства, а ў 1729 годзе яму было даравана магдэбургскае права. Чартарыйскія шмат зрабілі для адраджэння Стоўбцаў. У гэты час тут была пабудавана цудоўная царква, будынак ратушы, рачная прыстань з 16 складамі, школа. 🕍 Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, у 1793 годзе мястэчка было ўключана ў склад Расійскай імперыі. У чарговы раз мястэчка было спустошана французамі ў 1812 годзе, але касцёл быў амаль не крануты. 📝 Матэрыялы ад Людмілы Назаранка. #Стоўбцы #музей #касцёл
📜 ГІСТОРЫЯ КАСЦЁЛА СВЯТОГА КАЗІМІРА (Частка 1.) 🕍 Гістарычны лёс касцёла Св. Казіміра вельмі складаны, як і лёсы людзей, якія лічылі яго сваёй святыняй (Фота №1). Род Слушкаў быў не толькі заснавальнікам касцёла. З 17 ст. ў сценах, а дакладней у склепах яго, члены знакамітага роду Слушкаў знаходзілі свой апошні зямны супакой. 🏛 Як успамінаюць старажылы горада, у каменную падлогу храма былі ўманціраваны 13 мармуровых надмагільных плітаў, а на сценах віселі мармуровыя эпітафіі 18 ст. 🔥 У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. палова жыхароў нашага наднеманскага паселішча была знішчана, а само мястэчка спалена. Быў спалены і касцёл. 💰 Каб хоць як-небудзь ажывіць Стоўбцы пасля гэтай трагедыі, у 1669 г. ім былі дараваны прывілеі на тое, каб тут праводзіліся кірмашы. (Фота №2) 📝 Матэрыялы ад Людмілы Назаранка. #Стоўбцы #музей #касцёл
без подписи
🧂 Самая хуткасная дарога на Зямлі — гэта дно возера, якое высахла тысячы гадоў таму. Саляныя раўніны Бонневіль у амерыканскай Юце ўяўляюць сабой белую крышталёвую скарынкк на месцы дагістарычнага вадаёма. Пад ёй неглыбокі ваданосны пласт, які на хаду ахалоджвае шыны, над ёй сухое пустыннае паветра, а трэння амаль няма. "Выглядае як снег і паводзіць сябе як утаптаны снег. Нечакана слізка", — апісвае гэта Эндзі Грын, 64-гадовы брытанец, што на вадародным балідзе на днях паставіў там рэкорд хуткасці ў 653 км/г. Сам Грын трапіў сюды праз газетную абвестку. У 1994-м ваенны лётчык, які лётаў на звышгукавых, убачыў аб'яву: шукаюць кіроўцу, каб пабіць гукавы бар'ер на зямлі. Ён адгукнуўся і ў 1997-м зрабіў 1228 км/г на керасіне, адзіны чалавек у гісторыі. Потым быў рэкорд на дызелі. Цяпер ён вярнуўся на тое ж дно возера і выціснуў 653 км/г з дзесяціметровага апарата ад JCB з двума вадароднымі рухавікамі ўнутранага згарання на 1600 конскіх сіл разам. У кабіне трымаліся спякотныя 50+ градусаў, і да іх ён рыхтаваўся гарачымі ваннамі. Гэта новы сусветны рэкорд катэгорыі: папярэдні быў удвая сціплейшы, 298 км/г. JCB робіць будаўнічую тэхніку, рухавікі ўзятыя з іх уласных экскаватараў. Амаль. Матор той самай сям'і, толькі раскручаны з 74 конскіх сіл да 800. Увесь рэкорд гэта аргумент у спрэчцы, чым запраўляць цяжкія машыны, калі "зялёныя" батарэі занадта важкія, дарагія і далікатныя. Вадарод экалагічна чысты роўна настолькі, наколькі чыстая яго крыніца. Пераважную большасць у свеце дагэтуль здабываюць з выкапнёвага паліва. Гэта так званы "шэры вадарод". "Зялёнага" мізэрная доля рынку. Тармозіць усё кошт. Разагнаць вадарод да 653 км/г аказваецца прасцей, чым зрабіць яго танным. @bububudududu
Дзэн па-беларуску 😁 Такімі кадрамі дзеляцца беларусы ў сацсетках Стаўце ❤️ - калі вашы выхадныя прайшлі гэтаксама
Пра барацьбу за Люблін паміж русінамі і палякамі Арцём Школьны піша ў апошнім нумары ўкраінскага Ruthenica (2026 г.) пра тое, як польскі гісторык Ян Длугаш (1415 – 1480 гг.) у сваёй працы «Аналы Польшчы» асвятляў барацьбу за Люблін паміж русінамі і палякамі. Длугаш (на ілюстрацыі) склаў у адзін сюжэт чатыры эпізоды, звязаныя з галіцка-валынскімі князямі: паход Рамана Мсціславіча ў 1205 г. і яго гібель, захоп Любліна Данілам Раманавічам у 1244 г., паход Льва Данілавіча ў 1280 г. і вяртанне Любліна палякамі ў 1302 г. Не ўсе гэтыя эпізоды пацвярджаюцца сярэднявечнымі крыніцамі — толькі падзеі 1244 і 1302 гг. Длугаш дадаваў новыя звесткі і ўзмацняў тэкст рытарычнымі дэталямі. Асноўная яго ідэя — паказаць шкоднасць міжусобных войнаў польскіх князёў. Страта Любліна выкарыстоўвалася як маральна-дыдактычны прыклад наступстваў палітычнай раздробленасці.
🎙 Госці радыё "Культура" – удзельнікі фолк-гурта «Гуда» Юлія Анацкая, Кацярына Цвірко, Сяргей Іонікаў і Вера Юўчанка. Тэмы размовы: ▫️ Рэпертуарная і гастрольная гісторыя калектыву; ▫️ Як гурт збірае, аднаўляе і інтэрпрэтуе старажытныя беларускія песні і танцы; ▫️ Шлях песні: ад народа да вялікай сцэны; ▫️ Розніца паміж прафесійнымі і аматарскімі музычнымі калектывамі; ▫️ Якія выклікі стаяць перад сучаснымі фолк-калектывамі, што імкнуцца не толькі захаваць, але і развіваць традыцыю? Далучайцеся да размовы ТУТ ▫️Радыё Культура 102.9 FM▫️
без подписи
без подписи
Што плануецца зрабіць у маёнтку Плятэраў у Опсе Маёнтак Плятэраў доўгія гады пуставаў і паступова разбураўся. У канцы 2025 года ён патрапіў на таргі за даўгі ранейшага ўладальніка. Але жадаючых пазмагацца за старажытны маёнтак не знайшлося, на аўкцыён заявіўся толькі адзін пакупнік. Маёнтак дастаўся сялянска-фермерскай гаспадарцы "Краіна Скарбаў", якая належыць стваральніку парку гісторыі "Сула" Андрэю Запольскаму. У аднаўленне комплексу вядомы беларускі бізнесмен і мецэнат плануе ўкласці не менш як $3 млн. Планы ў новага ўладальніка маштабныя. З маёнтка хочуць зрабіць палацава-паркавы ансамбль па тыпе палаца Пуслоўскіх у Косава. Прыкладна трэць сядзібы зойме музей, прысвечаны Браслаўскаму краю і роду Плятэраў. Астатнюю частку ператвораць у буцік-гатэль і рэстаран з відам на возера. Адкрываць палацава-паркавы ансамбль будуць паэтапна, прытрымліваючыся прыкладу рэстаўрацыі Палаца Пуслоўскіх у Косава. Спачатку падрыхтуюць ландшафт і знешнюю частку, каб удыхнуць у сядзібу жыццё, а ўжо затым пачнуць адчыняць унутраныя залы. Першы тэставы запуск для турыстычных груп і падарожнікаў запланаваны на 1 мая 2027 года. Да гэтага часу спецыялісты завершаць фасадныя і дахавыя работы, акультураць парк, ачысцяць бераг і прэзентуюць першыя музейныя пакоі. Гатэль і рэстаран унутры палаца павінны запрацаваць у 2028 годзе. Крыніца
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
Свір. Від з гары Баторыя 90 гадоў таму і ў сучаснасці.
🤔 А як па-беларуску сказать клевать носом? 👉 акунёў вудзіць. 🧑🏫 Акунь бярэцца даволі рэдка, то ж можна крыху і прыкахнуць (задрамаць). #беларускіФразеалагізм
#Літаратура БАЦЬКАЎШЧЫНА Дагарэў за брамай небакрай, Месяц паміж воблачкаў плыве. Выйду зноў, як у мінулы май, Басанож прайдуся па траве. Дымная, сцюдзёная раса, Цёмныя ў траве ад ног сляды А такога рослага аўса Я не бачыў доўгія гады. Бач, хмызы спляліся, як павець, Светлякі мігцяць, гараць святлей. Перад тым як звонка ў лозах пець, Прачышчае горла салавей. Лашчыцца трава да босых ног. З дальніх паплавоў плыве ракой Ледзь прыкметны сумны халадок – Подых юні ўходзячай маёй. Паімчаць за ёю наўздагон? – Хоць і схопіш – усё адно падман. Дзе каханне тых мінулых дзён – Весніх паркаў бэзавы туман? Нават шкадаванне – дзе яно? Зноў вясна, і жаль знікае зноў. (Так губляюць пах перад вясной Ссохлыя сцябліны палыноў.) Ціха цмокае у сне рака. О, як добра, як прыгожа жыць! Раска, як русалчына луска, На вадзе ад месяца гарыць. А вакол травіцы роснай рай I бярозак белая сям'я. Мой чароўны беларускі край, Бацькаўшчына светлая мая! Уладзімір Караткевіч
без подписи
без подписи
без подписи