tgindex
Я бачыў Бога

Я бачыў Бога

Статистика

Канал працуе на карысць вашай асветы праз філасофію і культуру Для сувязі: @PapoCarlos1

Последний пост
24 июл.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
21
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
799
−2 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
428
20 постов
Вовлечённость
53,6%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 21
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
278
1/48двое суток
318
1/72трое суток
343

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 🪽маленькія літары 📱вы, магчыма, калі купляеце новы тэлефон і запампоўваеце туды які-небудзь месенджар, адразу заходзіце ў налады, каб прыбраць функцыю, якая аўтаматычна ўключае ўвод вялікіх літар на пачатку напісання паведамленняў. у нейкі момант сярод падлеткаў напісанне тэксту з той ці іншай літары шмат казала пра чалавека, пра яго погляды, стыль жыцця. агулам пісаць з вялікай літары для часткі моладзі ў пэўны момант было вялікім крынджам. 🌟сучасная тэндэнцыя адмаўляцца пісаць вялікую літару згодна з правіламі, хутчэй за ўсё, якраз і ўзнікла ў сеткавай культуры і зараз перайшла з чацікаў у нешта большае – у акаўнты ў сацсетках, старонкі артыстаў, а таксама белмоўныя тг-акаўнты (напрыклад, гнеў збярэцца ў хмару). ☑️выкарыстанне радковых літар таксама стала часткай пост-інтэрнэт-мастацтва, а прыхільнікі такой адмовы часта могуць сябе ідэнтыфікаваць з нейкай субкультурай ці знешне прытэндаваць на яе. але ці ведалі вы, што ў нашай мове ўжо былі спробы адмовіцца ад вялікіх літар? 🌟у 1918 годзе ян станкевіч прапаноўваў такую ідэю і разам з беларусістам рудольфам абіхтам апублікаваў просты спосаб стаць граматным у кароткі час, дзе ўсе імёны і пачаткі сказаў пісаліся выключна з маленькай літары. 🧷ведаючы імкненні ранняга станкевіча радыкальна змяніць беларускае пісьмо ў бок максімальнага выкарыстання фанетычнага прынцыпу запісу, такое рашэнне, магчыма, было звязана з тым, што правапіс вялікай і маленькай літары ніяк не адлюстроўвае вымаўленне. прыхільнікам такой філасофіі быў і герберт баер, які зрабіў адмову ад вялікай літары прынцыпам тыпаграфікі баўхауса. у школе лічылі, што адзін алфавіт радковых літар выконвае тую ж самую функцыю, што і два. Мы не вымаўляем вялікія літары, яны неразборлівыя ў сказах, а пісаць усё радковымі значна эканоміць час. 🌟цікава, што сцверджанне пра адсутнасць розніцы літар у жывой гутарцы з пункту гледжання чалавека ХХІ ст. выглядае крыху памылковым. 🧷адным з найважнейшых раздзелаў фанетыкі з'яўляецца прасодыя, якая вывучае тон і інтанацыю. думаю, не трэба тлумачыць, што для моладзі напісанне капсам значыць выдзяленне яркіх эмоцый – моцны смех, здзіўленне, хваляванне, раздражненне і агрэсія. выраз «павышаць літары» стаў аналагам у сеціве выразу «павышаць голас». 🕯дарэчы, алесь разанаў у частцы сваіх квантэмаў таксама пісаў толькі радковымі літарамі. такі падыход быў выкарыстаны паэтам у першую чаргу як мастацкі прыём, што збліжае ідэі літаратара з сучасным трэндам. 💻сёння тэндэнцыя пісаць з маленькай літары, пэўна, з’явілася стыхійна, і г.д. часта націскаць shift падчас шчыльнай камунікацыі нязручна. мы апыталі нашых знаёмых, якія пішуць у чатах выключна з маленькай літары, і спыталі, чаму яны так робяць. адказ быў даволі простым: так выглядае прыгожа і эстэтычна. якраз таму такі запіс стаў добрым інструментам для кантэнтмэйкераў, якія ствараюць уласную эстэтыку. у чым прыгажосць? 🌟цалкам закрываць гэтае пытанне было б няправільна, але пэўны адказ усё ж на яго ёсць. у сучаснага шрыфта ёсць падлічаная колькасць усіх дэталяў – вертыкальных, гарызантальных, дыяганальных і скругленых ліній. 🧷у наборы вялікіх літар прыкладна супадае колькасць вертыкальных і гарызантальных ліній, а ў наборы маленькіх – вертыкальных і скругленых. 🧷праводзілася даследаванне, дзе было даказана, што і ў дарослых, і ў дзяцей скругленыя літары больш выклікаюць прыемныя пачуцці і вядуць да большай хуткасці чытання і разумення тэкстаў. дзеці чыталі павольней, але тэкст са скругленымі літарамі нашмат лепей разумелі і запаміналі. таксама гэта тлумачыць, чаму лацінка і балгарская кірыліца выглядаюць больш прывабна: круглыя элементы ў гэтых шрыфтах займаюць большую колькасць у наборы маленькіх літар. Таму ў заходнім інтэрнэце гэты трэнд больш пашыраны. 🐱маленькія літары ствараюць спакой і камфорт, яны больш лёгкія і лепей успрымаюцца пры чытанні, а для моладзі парушэнне правілаў арфаграфіі можа казаць шмат пра свайго інтэрнэт-суразмоўцу. 🥾ужо каля 20 гадоў парушэнне асноўнага правіла правапісу літар само стала нягласным правілам камунікацыі ў сеціве і таго, што выходзіць за яго межы. што пра гэта думаеце?

  • Трэба адмяніць інтэрнэт ♠️ 💙Культура адмены зарадзілася ў тым выглядзе, у якім мы яе ведаем, адносна нядаўна, у сярэдзіне 2010х, калі інтэрнэт даў людзям магчымасць шчыра выказваць сваё меркаванне, калі актыўна пачаў прапагандавацца рух супраць расізму, гвалту і іншых сацыяльных праблем. 🌀У першапачатковым выглядзе гэта паняцце паходзіць ад старажытных часоў, калі існавала пакаранне выгнаннем або адлучэннем ад царквы, але мы зараз гаворым пра сучасную адмену — адмену медыйных асоб шляхам хейта, выкрыцця і адмовы ад супрацоўніцтва. 🧿З часам культура скасавання знайшла большую папулярнасць. Карыстальнікі сацыяльных сетак убачылі, што ўплываць на рэпутацыю славутасцяў і публічна ганьбаваць іх за зробленае могуць не толькі СМІ, але і яны самі. Акрамя таго, удзел у грамадскім ганьбаванні прыносіць нейкую долю задавальнення, бо адбываецца барацьба за справядлівасць. 🌒За гэтае дзесяцігоддзе, цягам якога існуе ў інтэрнэце культура адмены, на слыху было шмат гісторый з рознымі асобамі, ад бізнесменаў да акцераў і блогераў. Часцей за ўсе прычынай робяцца гучныя выказванні, з якімі аўдыторыя не згодная, злітыя ў сетку відэа, якія выкрываюць асобу чалавека, або проста прыватныя падзеі з жыцця, што маглі прасачыцца ў масы. Вядомая не малая колькасць сітуацый, калі ў адмененага атрымлівалася апраўдацца, давесці сваю невінаватасць або зразумела растлумачыць кантэкст. У прыклад можно прывесці нашумелую справу з Джоні Дэпам і яго выйграным судом, пасля якога ўсе прэтэнзіі кампаній і шырокай аудыторыі адпалі. Настолькі ж шмат адваротных гісторый, калі каментары толькі узмацнялі дрэннае становішча ізгоя. 🃏Мы не можам не пахайпіцца, таму прывядзем свежы прыклад для дадзенага раскладу падзей. "Мужчына, які зрабіў прапанову на хмарачосе, падняў стандарты да нябёсаў, але Ян Топлес своечасова вярнуў нас на зямлю" – абвяшчаюць відэа ў тыктоку. Адмена блогера стала мемам, а яго словы пра моцны шлюб і ўпершыню ўбачанай незнаёмцы толькі дадаюць іроніі ва ўсю сітуацыю. 👩‍🦳Заўважылі, так? У апошнія гады тое, што раней выклікала б хвалю хейту, зараз выклікае толькі масу мемаў, а потым забываецца. Штомесячная і штотыднёвая колькасць людзей, якіх павінна было б адмяніць за неналежныя паводзіны, стала такой значнай, што ўжо няма сэнсу ўспрымаць гэта сур'езна. Усе тыя інфападставы, што пралятаюць перад нашымі вачыма з шалёнай хуткасцю, не дазваляюць сканцэнтравацца на нейкай навіне даўжэй чым на пару дней або гадзін. 🧿Усе гэта не значыць, што культура адмены знікла цалкам, не. Яна па-ранейшаму можа мець сур'ёзныя паслядзеянні для шырока вядомых асоб з шматмільённымі кантрактамі, асабліва калі справы датычна вострых тэм. Але грамадства стала нашмат больш выбарча ў пытанні таго, каго трэба "выгнаць", а каго ператварыць у круты мем.

  • Вы не зразумелі Тун Тун Тун Сахура🤩 🥊Усе бачылі гэтыя відэа з Тун тун Тун Сахурам. Калі не, шкада, што вы не пазналі свагі. Тым не менш мы разбяром гэты з першага погляду абсурдны нейраслоп. Але... 🐊Па-першае. Цікава глядзець, як нейраслоп увогуле стаў масавым. І ладна, што яго кляпаць стала лёгка. Яго ж яшчэ і глядзяць. Такія відэа набіраюць шмат праглядаў. 🦈Падобны нейраслоп ужо выдумаў сабе персанажаў (Тун Тун Тун Сахур, Кракадзіла Бамбардзіра). Наступнымі прыйшлі клубнічкі бананчыкі і айфоны, якія пытаюць у бацькоў ці згадзяцца яны паставіць подпіс, каб іх дзіця стаў андроідам. У кожнай такой гісторыі ёсць сюжэт. Нават сэрыялы, якія карыстаюцца папулярнасцю. Пра гэта кажа тое, што ў маркетынгу пачалі актыўна выкарыстоўваць не проста нейронку. А менавіта абліччы ўжо знаёмых персанажаў. 🐊Гэта новая міфалогія. Той жа Тун Тун Тун Сахур — амаль лічбавы дамавы. Ён таксама нябачны для звычайнага жыхара. З‘яўляецца нечакана і існуе пастолькі, паколькі ў яго верыць тваё ўяўленне. І, так, можна пасмяяцца і сказаць, што ў яго ніхто не верыць сапраўды. А вось у дамавога рэальна верылі. Але ўсё ж такі Тун Тун Тун Сахур цыфравы персанаж. І тое што ён ёсць на экране ўжо сцвярджае яго існаванне як фантазіі. Асаблівага вобраза, які ўвасабляе сабой канткрэтныя атрыбуты і правілы, якія правілы сцвярджае Тун Тун Тун Сахур. Я пакуль дакладна не ведаю. Мб шо берагчы трэба свой арганізм, каб аніякай зараза не залезла. Прынамсі дзяцей можна так прымушаць сачыць за здароўем. А значыць, Тун Тун Тун Сахур можа быць міфалагічнай істотай. 🐊Абсурд — гэта не пра адсутнасць сэнсу. Гэта пра сутыкненне чалавечага асэнсаванне з бяссэнсавасцю жыцця. Але у сюжэтах, як Тун Тун Тун Ш Сахур залазіць унутар іншых істот, ніхто не шукае сэнсу (акрамя нас). Усе прымаюць правілы, і ў бяссэнсавсці ствараецца сэнс, не гісторыя і карысць. Абсурд і яго канцэпцыі пераварочваюцца. На стварэнне чалавекам рэчаў абсурдных, у грамадства ўзнікае забава. А потым і інструменты для стварэння на вытоках абсурднага ўжо свайго больш абдумангага кантэнту. Як гэта робяць кампаніі з ўжываннем нейраслопа, блогеры або мы.

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • 6 июл.327152

    КУПАЛЬСКІ ФЕСТЫВАЛЬ🌞 Мы вам спачуваем, калі вас тут не было. 🤩У Менску 27 чэрвеня прайшоў SVIATA FEST | KUPALLE. Яны ўжо другі раз у гэтым годзе праводзяць падобную імпрэзу: першая была на Каляды. 🤩На гэты раз фестываль праходзіў на ўсёй арт-прасторы «Эхо» — ва двары, дзе асноўную частку займала музычная сцэна, і ўнутры, дзе праходзілі лекцыі. На ўсёй тэрыторыі працаваў маркет, дзе прадавалася ўсё: ад мерча фестывалю да музычных аксесуараў. 🤩Мы паслухалі хіты pavluchenko, падэнсілі пад Барысаўскі тракт і Асфіксію, павайбілі пад байскага і Nevika, а пасля агульнага выступу з Brama Mora паслэміліся пад лайтовага. Скончылася музычная праграма танцамі пад польку ад Анягож. 🤩Калі вам некамфортна ад нізкіх частот і гучнай перкусіі, на фэсце працаваў лекторый. На лекцыях расказвалі пра традыцыі святкавання Купалля, пра працу з беларускай культурнай спадчынай у сучасных практыках, пра адносіны беларусаў раней і зараз, пра купальскія травы. 🐐І гэта тое, за што мы любім беларускую прастору і такой бачым нашу краіну ў будучыні. Пераасэнсаванне фолку з хіп-хоп выканаўцамі, традыцыі ў сучаснасці, актуальныя праблемы ў гісторыі і словы «свята» і «фэст». Гібрыд народнай і сучаснай культуры без перапынку на працягу 12 гадзін — гэта толькі адна з прычын, чаму вам варта пачаць сачыць за наступнымі імпрэзамі ад SVIATA FEST.

  • 4 июл.478238

    ЗША і Беларусь 😤Сёння спаўняецца 250 гадоў з дня прыняцця Дэкларацыі незалежнасці ЗША ад Злучанага Каралеўства. У Амерыцы сёння, як учора ў нас, робяць парады, запускаюцца феерверкі, рыхтуюць барбекю, гуляюць у бейсбол — агулам, амерыканцы праводзяць галоўнае амерыканскае свята сапраўды па-амерыканску. 🐸Але дзень стварэння амерыканскай дзяржавы мае ўплыў і на ўвесь свет, у тым ліку на нас. Ніхто не будзе спрачацца пра амерыканскі ўплыў на краіну, дзе ў Еўраоптах, Сантах, Суседзях і Капеечках у аддзелах з напоямі побач з Лідскім Квасам стаіць Пепсі, Кока-Кола і Фанта. А на фудкортах людзі часцей ходзяць не ў Васількі ці Мама Дома, а ў БК, КФС і Мак.бай. ❤️Таму з нагоды амерыканскага свята мы вырашылі напісаць пра адваротную сітуацыю — як ураджэнцы Беларусі ці амерыканцы з каранямі з нашай краіны паўплывалі на стварэнне амерыканскай нацыі. 👀Мы ўжо расказвалі вам пра продкаў Шаламэ і як Эйнштэйн амаль не абраў БССР замест ЗША, але давайце разгледзім больш агульныя і не толькі прыклады. 🫣Пачнем з простага — Тадэвуш Касцюшка, нацыянальны герой і Беларусі, і Злучаных Штатаў. Дзякуючы яму наступіў пераломны момант у вайне за незалежнасць, і сітуацыя змянілася на карысць амерыканскага боку. Адзін з тых, хто зрабіў сённяшнюю дату рэальнай. 😰Ральф Лорэн — легенда моды, заснавальнік Polo Ralph Lauren. Вы пэўна ведаеце гэтыя пола з вершнікам. Адзенне мадэльера стала адлюстраваннем амерыканскага стылю і знакамітым на ўвесь свет. Яго бацькі — габрэі з Пінска і Гродна — жылі па суседстве з Кельвінам Кляйнам. 😡Майкл Блумберг — яго дзед нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і міграваў у Злучаныя Штаты. Вы дакладна ведаеце медыя Bloomberg — адно з самых уплывовых СМІ ў свеце. 🤫Цяпер актуальная ў навіннай прасторы асоба — Джарэд Кушнер, зяць Дональда Трампа, які прымае актыўны ўдзел у знешняй палітыцы ЗША. І як думаеце? Ягоныя дзяды таксама родам з габрэйскай грамады ў Наваградку. У дзяцінстве ён нават прыязджаў у Наваградак разам з бацькам. 🎩А хто прыязджаў з амерыканскіх прэзідэнтаў у Беларусь? Першы прэзідэнт, які зрабіў візіт у Менск, — Рычард Ніксан. Гэты візіт арганізаваў Вітаўт Кіпель, які сустракаўся з чатырма прэзідэнтамі ЗША, меў блізкія кантакты з кангрэсмэнамі, напісаў кнігу «Беларусы ў ЗША», дапамагаў беларускай дыяспары. 😴Асобную ўвагу трэба аддаць самой беларускай дыяспары. Адным з актыўных прадстаўнікоў дыяспары быў Янка Запруднік, які стварыў Гістарычны слоўнік Беларусі. Не магу не заўважыць майго аднаго з самых любімых беларускіх мовазнаўцаў — Яна Станкевіча, які «вярнуў» у нашу мову шмат звыклых сёння слоў і напісаў вялікую колькасць навуковых прац. 📖Агулам дыяспара змагла развіць нашу мову ў тых традыцыях, якія былі закладзеныя на пачатку XX стагоддзя. Гэта яны захавалі класічны правапіс, рабілі працы на лацінцы. 😺А што наконт хіп-хоп культуры? Мы ўжо расказвалі пра графітыстаў, якія працавалі з Снуп Догам, але ці ведалі вы, што і Канье Уэст працаваў з беларусам? Мікалай Скробат, хлопец з Бярозы, паспеў папрацаваць у Conway Records, на якой запісваліся Майкл Джэксан, Daft Punk, Red Hot Chili Peppers. Мікалай працаваў з Трэвісам Скотам, Уікендам, Мак Мілерам і прыняў паўнаварты ўдзел у альбоме Канье Уэста Donda. Вы дакладна маглі пачуць у тыктоку ці інстаграме трэк Praise God, які знаходзіцца ў гэтым альбоме. ❤️Як лічыце, каго варта было б яшчэ адзначыць у гэтым спісе?

  • 1 июл.422102

    Эмацыянальныя зомбі 🫀 👁️Думаю, вы апыналіся ў сітуацыі, калі прыходзіш у вызначаны круг людзей, няхай гэта будуць калегі або аднакласнікі, і, знаходзячыся ў добрым настроі, пачынаешь заўважаць рэзкія змены пасля зносін: нервознасць, злосць. Або наадварот, знаходзячыся ў смутку, і паслухаў вясёлы расказ сябра, вам раптам робіцца лягчэй и спакайней. Назва гэтаму стану — эмацыянальнае заражэнне. 🌺Людзям уласціва пераймаць чужы настрой пры зносінах, у пэўным сэнсе настройвацца на іншую хвалю. Пры назіранні за эмоцыями суразмоўніка, клеткі мозгу актывуюцца і прымушаюць нас пражываць і пераймаць. Мы пачынаем капіяваць міміку гаворачага, яго позы. І напэўна вы падмячалі, што настроиться на хвалю негатыву намнога лягчэй, чым на пазітыўную. 💎Па сутнасці, эмацыянальнае заражэнне з'яўляецца эвалюцыйным механізмам бяспекі. У даўнія часы такая негатыўная хваля была жыццева неабходнай для выжывання, бо асноўнай прычынай, па якой мог турбавацца челавек, была нейкая прамая пагроза: здороўю, блізкім, або жыццю. Эмацыянальная перадача гэтага негатыву непасрэдна магла паказаць на пагрозу і тым самым выратаваць. ❤️Безумоўна, такое запазычанне чужых эмоцый дазваляе лепш зразумець чалавека і спачуваць яму. Дазваляе настроіцца на адзіны вайб з калектывам і стаць яго часткай. Аднак рэгулярнае знаходжанне ў таксічным асяроддзі і заражэнне нэгатывам наўрад ці зможа прывесці да чагосьці добрага. Таму ўспрыманне нечых эмоцый мае патрэбу ў значнай фільтрацыі з боку самаго чалавека, ў асэнсаванні таго, у якіх абставінах ён знаходзіца і як варта ў іх сябе паводзіць, абараняючыся ад непажаданага ўплыву.

  • Чалавек-павук. Міфы па-амерыканску❤️ 🕸️Пітэр Паркер – класічны герой амерыканскіх коміксаў, які зараз вядомы, здаецца, усім. Прыдумалі яго Стэн Лі і Стыў Дзітка ў 1962, калі чалавек-павук упершыню згадваецца ў 15 нумаре коміксу Amazing fantasy. І тады ён быў незвычайным героем, бо да яго ўсе супергероі былі супермоцныя, суперупэўнены, супер суперскія. А Пітэр Паркер думаў, як бы яму хату на наступны месяц аплаціць разам з тым, каб людзей ратаваць. 🤟Але зараз 26 год. Гэтаму персанажу ўжо 64 гады. На фоне міфалагічных персанажаў іншых краін гэта гадавалы пупс. Але і Амерыка не самая старая. Тым не менш зараз менавіта Чалавек-павук з‘яўляецца адным з самых папулярных герояў сучаснасці. І ці можна ставіць яго ў адзін рад з Геркулесам, каралём Артурам або бабой Ягой? 🙃Што такое міф і якія атрыбуты павінен мець герой міфа. Міф – гэта наратыў, гісторыя, якая дапамагае пазнаць свет, рэальнасць, быццё. Ён фарміруе ідэнтычнасць акрэсленага грамадства. У міфа заўсёды ёсць герой. Вядома, што ён праходзіць іспыт, пасля якога герой змяняецца і робіць вынікі, то-бок маральныя урокі. Заўседы міфу ўласцівыя сімвалізм, сувязь з ідэалам і барацьба парадку і хаосу. Міф заўсёды апавядае яе і што лепш. Адносна часу, месца і грамадства канешне, але тым не менш. Але самае галоўнае, што павінна быць у міфе – легкасць інтэрпрэтацыі. 🕸️Гісторыя Чалавека-павука – гэта гісторы дзе чалавек не думаў быць героям, ў жыцці і так было шмат сваіх звычайных праблем. Аднак прышлося жыць не як чалавек або герой, а паміж. І імкнуцца не разарвацца. Зрабіць так, каб і людзей ратаваць, сваё жыццё было добрым. 😒Яго першы іспыт – смерць дзяді Бэна. Пітэр пераўтвараецца не ў героя ў трыко. Гэта так, каб лятаць прыгожа. Ён пераўтвараецца ў чалавека адказнага. Ён пачынае разумець, што "з вялікай сілай прыходзіць вялікая адказнасць". З пункту гледжання міфа – гэта тыповая гісторыя. І так яно і ёсць. Таксама міф мае карані. І чалавек-павук – амерыканскі міф. Пры прысутнасці "Амерыканскай мары" павінна прысутнічаць і тое, што раскажа, што рабіць з гэтай марай. І менавіта Пітэр Паркер цалкам адказвае на пытанне, як быць з атрыманымі магчымасцямі, нават калі ты не вельмі імкнуўся іх атрымаць. 🕸️ І так, усё ж цяжка назваць гэтую гісторыю звычайным міфам з прычыны ейнай маладосці. Але не цяжка ўбачыць, як гэтая гісторыя паўплывала на міравую культуру і людзей. А калі міф яшчэ выходзіць за рамкі сваёй культуры, гэта пра штосьці ды кажа. А яшчэ больш кажа тое, што нават калі да хворых дзяцей прыходзяць людзі, каб падняць настрой, звычайна там паміж іншых будзе менавіта чалавек-павук.

  • Беларуская моладзь масава хадзіла ў ягоным адзенні👍 ❤️Хто такі Вірджыл Абло, і якую рэвалюцыю ў свеце моды ён зрабіў? ❤️Абло — стваральнік брэнду OFF-White, сябар і калега Канье Ўэста, мастацкі кіраўнік мужчынскай лініі Louis Vuitton. У свой час ён сапраўды пераасэнсаваў сусветную моду. ❤️Хоць ён меў шэраг крытыкаў у моднай індустрыі, гэта не перашкодзіла яму стаць кумірам для вялікай колькасці людзей. Давайце паглядзім, чым ён мог дасягнуць такога посьпеху: ⭐️ Падыход 3% Паводле Абло, людзям не патрэбна нешта радыкальна новае, ім трэба нешта пераасэнсаванае, а каб надаць рэчы новае жыццё, дастаткова змяніць 3 адсоткі ад яе. ⭐️ Пурыст vs Турыст Артыст спрабаваў будаваць мост паміж прафесіяналам і сярэднестатыстычным пакупацелем, пакуль пурысту важныя дэталі адзення, што ў іх закладзена, турысту важнае агульнае ўраджэнне ад прадукта. ⭐️ Добра разумеў прыроду моды Абло пісаў артыкулы на гэтую тэму яшчэ да свайго узьлёту. Ён стварыў брэнд стрытвір адзення ў той момант, калі грамадства больш за ўсё патрабавала гэтага, таксама ён прадракаў канец моды вулічнага адзення. ❤️У гэтым годзе будзе 5 гадоў, як Вірджыл памёр ад рака. Цікава, што бы ён прапанаваў свету моды сёння? Як думаеце вы?

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • Маляванка❤️ ❤️Адзін з самых цікавых відаў народнай творчасці — маляваныя дыванкі. 🤩Прычын, чаму гэта можа быць так займальна, шмат: яркія вобразы і сюжэты ці, напрыклад, незвычайны выбар палатна. Нам жа цікава стала, бо маляванкі сталі адным з апошніх відаў жывой народнай творчасці, таго мастацтва, якое натуральна з’явілася на Беларусі. 🤩Таму мы з’ездзілі ў Заслаўе ў музей маляванкі. Музей дзеліцца на дзве залы: складаецца з залы мастакоў па ўсёй краіне і асобнай залы для Алены Кіш і Язэпа Драздовіча — самых вядомых мастакоў маляванкі. Пра іх можна паглядзець у самім музеі дакументальныя фільмы. 🤩Разгледжанне прац, асабліва каляровага свету Алены Кіш, дало шмат ежы для развагі. 🦉Нам стала цікава, а ці казалі слова “дыван” у звычайным народзе? 🏵 Слова мае персідскія карані і, нібыта, для такой распаўсюджанай рэчы мелі б быць уласныя назвы. Так і ёсць: у народзе тое, па чым ходзяць людзі, называлі дарожкамі, ходнікамі, палавікамі. Назвы паходзілі ад асацыяцый і мэт прызначэння, як гэта часта і бывае. 🏵 А вось тое, што вісіць, так ужо назваць нельга было — гэта былі ўжо дываны. Самае цікавае, што традыцыя маляваць нават змагла займець пэўныя адрозненні ў розных рэгіёнах і дзеліцца на рысы Віцебскай вобласці і Мінскай. 🏵 У больш воднай Віцебскай вобласці абавязковай часткай маляванкі была водная стыхія, таксама на Віцебшчыне фіксуецца імкненне да рэалізму і больш дэталізаваныя элементы дыванкоў. ♠️А вось працы Алены Кіш мелі зусім іншы вайб. Унікальныя творы з яркімі вобразамі прыцягнулі нашу ўвагу. Яе маляванкі адлюстроўваюць народнае разуменне прыгожага. Яна мела ўсяго толькі тры асноўныя сюжэты: «Рай», «Ліст да каханага» і «Дзева на водах». 🌼 Мы нічога сцвярджаць не будзем, але гіпатэтычна можам меркаваць, што Алена Кіш мела расстройства аўтыстычнага спектра. На гэта ўказвае добрае капіраванне сваіх сюжэтаў, яркія колеры і, уласна, адсутнасць вялікай колькасці сюжэтаў. 🌼 У момант жыцця мастачкі праблема РАС была дрэнна вывучаная, таму яе лічылі проста “юродзівай”, яна мела праблемы з сацыялізацыяй і ўладкаваннем на звычайную працу. Пацвердзіць гэта мы не зможам ніколі з прычыны недахопу звестак пра мастачку. 🌼 Мы таксама можам меркаваць, што менавіта праз псіхічны стан яна магла забіць сябе. Самагубства самой вядомай прадстаўніцы маляванкі сімвалізуе смерць усяго напрамку: прыкладна ў той момант людзі пачынаюць купляць менш якасныя завадскія маляванкі, і попыт на сапраўднае мастацтва раптоўна падае. Няздольнасць працягваць жыць без запыту на творчасць — і Алена Кіш тоне ў рацэ. ❤️Праз трыццаць гадоў цікавасць да маляванкі ўжо як да забытага мастацтва аднаўляецца. Рост папулярнасці маляванкі назіраецца і зараз, з ростам цікавасці да беларускай культуры агулам.

  • Мы верым, яны прадаюць🌞 🌀Амаль кожнаму актыўнаму карыстальніку сацыяльных сетак вядома, што ўсялякія блогеры, інфлюенсеры ды эксперты дзеляцца парадамі пра набытую прадукцыю далёка не ад чыстага сэрца. Пераважная колькасць прамых рэкамендацый у сторыс і відэа — гэта аплачаныя інтэграцыі, а не асабісты выбар. 🏞️Нягледзячы на гэта, значная частка людзей працягвае выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі, як адносна дакладную крыніцу інфармацыі. У гэтым давялося пераканацца на асабістым досведзе (даследаваўшы падрабязней гэтую тэму). Высветлілася, што амаль 90% дзяўчын, якія прайшлі апытанне, давяраюць або часткова давяраюць меркаванню візажыстаў пры выбары касметыкі, і яшчэ 85% у меншай ці большай ступені зацікавяцца прадуктам пры яго прасоўванні праз блогераў. ❤️Нават пры багацці рэкламы, давер'е людзей да інфлюенсераў застаецца высокім па шэрагу псіхалагічных і сацыяльных прычын. Рэгулярнае спажыванне кантэнту робіць з інфлюенсераў не зорак, а блізкіх і знаёмых людзей, якія з'яўляюцца ў рэкамендацыях кожны дзень і суправаджаюць нас падчас выканання нейкіх базавых руцінных задач. 🌀Таксама трэба сказаць пра тое, што з часам з'яўляецца шмат лакальных блогераў, асвятляючых даволі вузкія тэмы, якія не могуць закрануць звычайныя медыя. Падобная шчырасць і адкрытасць, не характэрная для рэкламы, падкупае, робячы інфлюенсераў больш блізкімі да людзей. 🐈‍⬛У адрозненне ад глянцавай рэкламы, блогер — жывы чалавек, са сваімі асаблівасцямі і загонамі, якія робяць яго падобным да сваіх гледачоў, як бы ставяць на адзін бок з імі. Асабліва калі гэты блогер лакальны, з невялікай аудыторыяй, у душэўнасць якога верыцца больш ахвотна, чым у шчырасць мільённіка. 👁️Давяраць інфлюенсерам — не дрэнна, асабліва у кантэксце набыцця базавых тавараў накшталт той жа касметыкі, аднак заўсёды варта мець сваю галаву на плячах, каб не трапіць у буйны падман.

  • видео или голосовое, без подписи

Я бачыў Бога — tgindex