Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
СтатистикаАўдыявыдавецтва Дыстрыб’ютар Самы буйны каталог беларускіх аўдыякніг Слухай сваё ⬇️ https://taplink.cc/audiobooks.by Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо contact@audiobooks.by
- Последний пост
- 13 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 2
- Всего постов
- 21
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 394
- 1/48двое суток
- 451
- 1/72трое суток
- 486
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Даражэнькія, audiobooks.by шукае мастака ці мастачку! Мы рыхтуем да выхаду другую аўдыякнігу Клёка Штучнага і шукаем чалавека, які створыць для яе вокладку. 📍 Важная ўмова: нам патрэбны мастак ці мастачка з Гродна. Калі вы малюеце, працуеце з ілюстрацыяй, графікай ці іншымі візуальнымі формамі і вам цікава зрабіць вокладку для беларускай аўдыякнігі — напішыце нам у прыватныя паведамленні. А калі ведаеце чалавека, якому гэта можа быць цікава, — абавязкова перашліце яму наш запыт!
🔥 Доўгачаканая навінка: «Занзібар» Сяргея Дубаўца ўжо на пляцоўках! Летась гэтая кніга заняла першае месца Прэміі Гедройця, а проста ад зараз яе можна паслухаць у агучцы спадара аўтара. 💬 Аўтар кажа пра кнігу: «Як распавесьці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час расказаць мноства гісторыяў, дзе будзе шмат пэрсанажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), розных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць кантэксты і амаль ня будзе цябе самога, бо ўсё гэта разам і будзе — твая гісторыя, сьведкам і ўдзельнікам чаго ты быў сам, і што ня выпала з памяці». 🎧 Агучыў Сяргей Дубавец, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце. Слухайце першую частку бясплатна на нашым YouTube.
💥 Слухаем паэму Уладзіміра Дубоўкі «І пурпуровых ветразей узвівы...» ад Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка! 📓 Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка — аўдыякніжны праект, прысвечаны агучцы твораў рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў. У гэтай паэме ёсць усё, што можа захапіць: яскравыя перабольшанні, вострая дыскусія, адчайная смеласць і нечаканыя рыфмы. У той жа час ёсць тое, што можа адштурхнуць: моўныя эксперыменты, жорсткія абагульненні, складаны рытм. Але галоўнае - у ёй ёсць няпростая эпоха, раскладзеная па палічках, і прамоўленая з тымі жарсцю і складанасцю, якіх яна ад нас вымагае. 🎧 Паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на пляцоўках праекта.
Даражэнькія, у жніўні праект «аўдыякніга-неспадзяванка» бярэ невялічкую паўзу. У гэтым месяцы мы не будзем, як звычайна, выкладаць адну з нашых платных кніг бясплатна і прапаноўваць вам здагадацца, што гэта за твор. Гэтым разам вы адразу будзеце ведаць кнігу і аўтара — гэта «Шлях дробнай сволачы» Евы Вежнавец, пісьменніцы, якая пайшла з жыцця ў мінулым месяцы, і якой нам так востра не хапае ўжо цяпер. Мы робім гэты твор бясплатным на месяц — і запрашаем усіх жадаючых паслухаць яго.
💥 Слухаем «У родны дом» Янкі Брыля ад праекта «Беларуская літаратура»! 👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам. Невялічкія замалёўкі пра родныя мясціны самых розных пісьменнікаў – быццам бы зусім просценькія тэксты. У іх няма пафасу, велічы альбо надрыву, з якім нібыта прынята пісаць пра выбітных творцаў. Вось дрэва, вось сцежка, вось вакенца, вось дах. Усё такое самае, як у кожнага з нас. І мы разумеем, што бронзавыя класікі са старонак падручнікаў – такія самыя людзі, як і іхныя чытачы. А яшчэ – адразу хочацца паехаць да мамы ці да бабулі, каб сербануць там сапраўднага, а таму вельмі простага жыцця. 🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
🤝 Дабрыдзень, даражэнькія! ⛱️ Падсумоўваем вынікі ліпеня. У мінулым месяцы мы насалоджваліся летам, адпачывалі на фестывалях і святкавалі дзень народзінаў. Але і працу не спынялі ані мы, ані нашыя калегі: 📓 У Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка выйшла аўдыяверсія паэмы «Райсн (Беларусь)» Мойшэ Кульбака. 📖 Нашыя калегі з Кніжнага воза запісалі і выклалі адзін з самых стыльных і інтэлігентных твораў сучаснага беларускага фэнтэзі — «Ян Ялмужна» Антона Францішка Брыля. 📕 У выдавецтва «Пфляўмбаўм» выйшаў аўдыяспектакль «Ператварыўшыся імгненна ў аганёк...», прысвечаны Зінаідзе Бандарынай — паэтцы, мастачцы, тэатральнай дзяячцы і адной з самых выбітных беларускіх паэтак эпохі «Маладняку» 📒 На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явілася аўдыяверсія «Прарочых сноў» Валянціна Тараса. 📔 А мы ва ўсю рыхтаваліся да новага рэлізу: «Занзібар» Сяргея Дубаўца — ўжо хутка на audiobooks.by! ❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць, выпускаць і слухаць сваё!
✨ Навінка на «Кніжным Возе»: «Клася, (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху» Аляксандры Хамянок! Думаеце, у звычайным горадзе на дзявятым паверсе абсалютна звычайнага дома не бывае цудаў? Анягож! Знаёмцеся, Клася — кемлівая, няўрымслівая і поўная фантазіі дзяўчынка. Кожны ейны дзень — гэта цэлая прыгода. Разам з Класяй даведаемся, як пасябраваць з суседзямі, куды знікаюць шкарпэткі пасля прання, пра што шэпчуцца дрэвы ў двары і чаму звычайны шпацыр можа пераўтварыцца ў падарожжа на касмічным караблі. «Клася» — гэта зборнік цікавых і дзіўных, месцамі трошкі шчымлівых апавяданняў пра незвычайную сляпую дзяўчынку, якая бачыць рукамі і сэрцам. 📖 Папяровая версія выйшла ў выдавецтве «Słowianka» 🧡 Аўдыяверсія створаная цалкам за кошт ахвяраванняў слухачоў праекту «Кніжны воз». 🎧 Паслухаць можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на «Кніжным Возе».
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
📢 Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Гедройця-2026! Юбілейная 15-я цырымонія адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску. У гэты дзень у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці будуць абвешчаныя пераможцы прэміі, пройдуць аўтарскія сустрэчы, дыскусіі, выстава, кірмаш беларускай кнігі і іншыя падзеі. Сёлета за адну з галоўных беларускіх літаратурных узнагарод пазмагаюцца: 📖 “Цесля жыцця” – Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел) 📖 “Халодныя землі” – Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher, 2025) 📖 “Лірнік” – Аляксандр Касцюковіч (зашыфраваны ўдзел) 📖 “Радзіна” – Збых Слупоўскі (Галіяфы, Maraton, 2025) 📖“Боў і мерць у Хротне” – Дзяніс Трусаў (Kamunikat.org, 2025) 📖“Пентаквантар” (кнігі 1 і 2) – Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher, 2025) … дарэчы, адну з гэтых кніг ўжо можна знайсці ў аўдыяфармаце на нашым сайце. Ці ведаеце, якую? 🤝Audiobooks.by — партнёр прэміі Гедройця-2026 📰 Сачыце за навінамі на сайце прэміі: https://giedroyc.penbelarus.org/
💥 Слухаем «Прарочыя сны» Валянціна Тараса ад «Камуніката»! «На выспе ўспамінаў» — гэта ўнікальны летапіс жыцця душы чалавека, які прайшоў праз выпрабаванні вайны (быў партызанам), каханне, смерць, сяброўства і здраду. Аўтар стварае асабістую карціну эпохі «паўзверх старонак» афіцыйнай гісторыі СССР і Беларусі. У раздзеле «Прарочыя сны» аўтар апавядае поўныя містыкі неверагодныя гісторыі сваіх вешчых сноў. Якія часам прыносілі папярэджанні ад дзядоў, якія сышлі з жыцця. Часам, у хвіліны адчаю, даравалі надзею. А часам і ратавалі жыццё. Гісторыі, напісаныя з фірменным тарасаўскім гумарам, чытаюцца на адным дыханні. Спадзяёмся, слухацца будуць з не меншым імпэтам. 🎵Музыка: Алесь Ясінскi 🎧 Агучыў Зміцер Бартосік, а паслухаць бясплатна можна проста зараз на «Камунікаце».
⚡ «Занзібар» Сяргея Дубаўца — ўжо хутка на audiobooks.by! ⠀ Летась гэтая кніга заняла першае месца Прэміі Гедройця — галоўнай незалежнай беларускай літаратурнай ўзнагароды. «Занзібар. Сталенне маладой душы» — аўтабіяграфічная кніга (да таго жа, у агучцы спадара аўтара!), у якой асабістая гісторыя ператвараецца ў мазаіку з мноства жыццяў, сцэн, пачуццяў і сюжэтаў. Чакайце на пляцоўках у самы бліжэйшы час, і, вядома, сачыце за навінамі, каб не прапусціць навінку.
20 ліпеня пайшла з жыцця беларуская пісьменніца, журналістка і перакладчыца Святлана Курс, вядомая чытачам пад літаратурным псеўданімам Ева Вежнавец. Апошні год яна мужна змагалася з анкалагічнай хваробай. Ева Вежнавец прыйшла ў літаратуру ў 1998 годзе з апавяданнем «Мы два Хохлікі». У 2008 годзе выйшаў яе дэбютны зборнік «Шлях дробнай сволачы», а ў 2020 годзе ў выдавецкім праекце Святланы Алексіевіч «Пфляўмбаўм» была выдадзена аповесць «Па што ідзеш, воўча?». Яе прозу любілі за моцную беларускую мову, палескую атмасферу, глыбокі псіхалагізм і ўменне гаварыць пра чалавека шчыра. Для многіх чытачоў творы Евы Вежнавец ужо сталі сучаснай літаратурнай класікай. Кнігі працягваюць жыць, пакуль іх чытаюць і слухаюць. Мы ўпэўненыя, што творы Евы Вежнавец яшчэ доўга будуць знаходзіць сваіх чытачоў і слухачоў. Каманда audiobooks.by выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім і ўсім, для каго яе творчасць стала важнай часткай жыцця
💥 Слухаем аўдыяспектакль «Ператварыўшыся імгненна ў аганёк...» ад выдавецтва «Пфляўмбаўм» ! Новы праект прысвечаны Зінаідзе Бандарынай — паэтцы, мастачцы, тэатральнай дзяячцы і адной з самых выбітных беларускіх паэтак эпохі «Маладняку». ✨ Блізкія называлі яе па-рознаму: «беларускім Дон Кіхотам», «шалапутай», чалавекам неверагоднай рухавасці і жвавасці характару. Але магчыма, галоўная загадка гэтага спектакля — тое, як у страшны час страху і рэпрэсій Зінаіда Бандарына здолела захаваць унутраную свабоду і вернасць свайму пошуку праўды. 💌 Аўдыяспектакль створаны паводле твораў і лістоў Зінаіды Бандарынай і ўспамінаў Веры Ніжанкоўскай і Станіслава Шушкевіча. 🎭 Сцэнар і рэжысура — Інга Лізянгевіч і Святлана Бень. 🎵 Музыка — Жэня Кучмейна. 🎧 Агучылі Адэліна Кашына, Алена Гіранок, Святлана Бень, Тамара Фурс, Уладзімір Драздоў, Паўліна Коваль, Мая Ганчарэнка, Кузьма Ганчарэнка, Міхась Зуй, Наталля Леванава, Алесь Аўсяннікаў і Святлана Раманюк. Знайсці і паслухаць бясплатна можна проста зараз на нашым сайце!
Мы шчыра дзякуем кожнаму, хто набывае аўдыякнігі, слухае іх у дарозе, дома ці на шпацыры, падтрымлівае беларускі кантэнт і застаецца разам з намі. Менавіта дзякуючы вам гэтыя пяць гадоў сталі магчымымі. І ў нас ёсць невялікі сюрпрыз. Сярод усіх, хто павіншуе audiobooks.by ў каментарах і парэкамендуе нас сябрам, ужо на наступным тыдні мы разыграем 5 гіфт-карт па $15. Іх можна будзе выкарыстаць на набыццё любых аўдыякніг на нашай платформе.
без подписи