Беларуская музыка
СтатистикаПішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 1
- Всего постов
- 22
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Музыка
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 526
- 1/48двое суток
- 602
- 1/72трое суток
- 650
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Света Бень у дуэце з Жэням Кучмейнам (.К) сёння выдала новы альбом «Карова белая». Глыбокі, кранальны, пранізлівы, сумны, светлы — і неверагодна прыгожы. Музыка — гэта перш за ўсё глыбокае эмацыйнае перажыванне. Нерв. Мастацтва. Ёй не патрэбны дарагі дызайн, каб трапіць у самае сэрца. Ёй папросту не трэба перашкаджаць, а проста дапамагчы. Трапнай аранжыроўкай. Дакладнымі акцэнтамі. У гэтым суперсіла дуэт Бень і Кучмейны — яны не перашкаджаюць адзін аднаму, не перацягваюць на сябе коўдру, а дапамагаюць уласным песням раскрыцца напоўніцу. Паэзія Светы — жорсткая, пяшчотная, адчайная, трагічная, — яе выкшталцоныя мелодыі, у якіх і народныя спевы, і Вярцінскі, і тэатр, — усё гэта пераўтварылася ў аўдыёспектакль дзякуючы працы Жэні. «Карова белая» размаўляе з намі на экзістэнцыяльныя тэмы. Ён пра трагедыю і надзею. Апакаліптычны «О, капитан, мой капитан» з сырой, неахайная гітарай прыбівае сваім простым па форме, але па-хірургічнаму трапным тэкстам. Тытульная «Каровая белая» сваім цёмным эмбіентам гучыць як споведзь у густой, як малако, смузе. «По воде» — змрочны, вельмі трапны прысуд чалавецтву («Мы хотели ходить по воде, но планы пошли по пизде»). Tulpen — светлая і пранізлівая песня пра вецер, які спявае ў мікрафоны цюльпанаў, пра нас і наш боль («тупое отбросить, а острое перетерпеть»). Кожная песня з гэтага альбому — асобны твор мастацтва. У кожнай ёсць аб’ём, глыбіня, тонкай драматургія. Альбом размаўляе са слухачом на важныя і актуальныя тэмы, але агульначалавечыя. Ён над кантэкстам, але ў кантэкст упісаны і ў гэтым яго сіла і сапраўдная прыгажосць. «Карова белая» дазваляе пражыць цэлае жыццё. Ён не спрабуе спадабацца, ён увогуле вельмі інтравертны і інтымны, але сапраўдная магія музыкі працуе вось так — запаўняе сабой прастору і становіцца часткай цябе, кожнага з нас. І ты становішся на месца лірычнага героя, ідзеш з ім сцежкай ад першай да апошняй песні — і гэтае падарожжа з табой назаўсёды. Глыбіня, якіх мала ў беларускай музыцы. Альбом, які застанецца ў гісторыі. https://band.link/karovabelaja
Гурт Dymna Lotva сёння выдаў новы альбом Vyraj, прысвечаны падарожжу беларускай душы. Падарожжу эпічнаму, сумнаму і неверагодна прыгожаму адначасова: празрыстыя клавішы, выразныя гітары, выкшталцоныя мелодыі — у ім няма лішніх нот і неабавязковых трэкаў, у яго пачынаеш верыць адразу і верыш да самага фіналу, настолькі ён пераканаўчы. Вырай у беларускай традыцыі мае два значэнні. Гэта і месца, куды ляцяць птушкі на зімоўку, калі ў родным месцы холад і смерць. Гэта і больш шырокае значэнне, яшчэ дахрысціянскае значэнне нябёсаў, куды ляціць душа памерлага праз Млечны шлях. Абодва значэнні адыгрываюць ключавую ролю ў канцэпцыі альбома. Ён пра падарожжа беларускай душы, якой няма месца на радзіме (бо там холад і смерць) і якая пасля смерці ляціць у беларускі космас. Метафара прыгожая, маштабная і адначасова балючая для кожнага з нас. Музычна гурт рухаецца ад DSBM у бок пост-блэк метала і дума — с характэрнымі гітарнымі сола, хараламі і сінтамі (яны вельмі добра кладуцца ў канцэпцыю астральнага падарожжа). Але што застаецца нязменным, дык гэта ўменне гурта балансаваць паміж прыгожымі і запамінальнымі мелодыямі і агрэсіяй. У Vyraj ёсць змястоўныя і дакладныя гітарныя партыі, багатыя і разнастайныя вакальныя партыі (ад скрымінгу Кацярыны Манкевіч з шалёным дыяпазонам да нечаканых і вельмі крутых запрошаных вакалістаў). Дарэчы, пра вакалістаў. Хіба ўпершыню ў гісторыі Dymna Lotva прымусілі сусветна вядомага музыканта заспяваць па-беларуску — цуд здзейсніў экс-вакаліст My dying bride Ааран Стэйнторп. І што гэта, калі не пашырэнне таго самага беларускага космасу? Vyraj — эмацыйна няпросты запіс. Ён пра смерць. Ён пра адсутнасць («Цябе няма, мяне няма: табе турма, а мне труна). Ён пра ладдзю роспачы. Ён пра надзею вярнуцца дадому хаця б у труне. І гэтым ён настолькі дакладна трапляе ў нерв часу, у які нам выпала жыць, настолькі выдатна апісвае, што робіць сапраўдным артэфактам эпохі і імгненнай класікай. У альбоме Vyraj жывуць Караткевіч і Бахарэвіч, у ім жыве Беларусь — парадаксальна, бо альбом пра смерць. Выдатная і глыбокая праца гурта Dymna Lotva, які выходзіць за межы субкультнай з’явы і пераўтвараецца ў з’яву глабальную. https://www.youtube.com/watch?v=qNiBm2ETwOE
Ёсць цудоўныя навіны!🔥🔥🔥 Гурт Крамбамбуля на чале з Лявонам Вольскім запрашае на канцэрт для беларусаў усяго свету! Гэта будзе сапраўдны Усебеларускі карпаратыў, на які можна трапіць з любога куточку планеты. Мы збіраемся, каб павесяліцца, патанчыць, заспяваць любімыя песні і годна правесці гэтае гарачае лета на не меней гарачым канцэрце. Запісвайце дату: 20 жніўня ў 20:00 па менскім часе Усебеларускі карпаратыў разам з Крамбамбуляй! https://www.youtube.com/live/P0x8HsKwbks Гэты канцэрт адбываецца дзякуючы вам, гледачам. Вы падтрымліваеце, мы спяваем! Добраахвотныя ўнёскі на канцэрт прымаюцца тут https://buymeacoffee.com/sepulive
«Был вне игры, но не в оффсайде», — чытае Бакей на сваім новым альбоме «Побег». У назве — гульня словаў, якую вы, напэўна, зразумелі. Не так складана зразумець і альбом рэпера, які нарэшце вярнуўся ў гульню. Але у якім статусе? У 2016 годзе малады хлопец запісваў трэкі, які падкупалі ў першую чаргу сваёй непасрэднасцю. Яму даравалі шмат чаго: кульгавыя рыфмы і сіроцкае інтаванне, — бо вызначальную ролю тут адыгрывала акурат проціпастаўленне сумнаму і аднастайнаму камерцыйнаму фастфуду. У падлеткавай шчырасці была свая абаяльнасць, свой непадробны драйв і нерв. На дыстанцыі, аднак, гэта не спрацавала. Так, Бакею і яго сябрам заўсёды хапала густу, каб працаваць з арыгінальнымі бітамі — і гэта, натуральна, працавала ў плюс артысту. А вось сваю зону адказнасці Бакей рэгулярна правальваў. Нават у хітах кшталту «Бунтаря» прасочваўся катастрафічны брак адчування музыкі, але не толькі. Пра гэтае не толькі мы і паразмаўляем зараз. Лаканічны альбом «Побег» на 24 хвіліны хранаметражу — гэта першы за 5 гадоў лонгплэй артыста. Мінулы выйшаў у 2021 годзе, у ім было сем трэкаў і 18 хвілін. Але не гэта галоўнае: нават у такі сціплы таймінг можна змясціць цікавае выказванне. З гэтым акурат праблема ў пасталеўшага Бакея. Ён чытае рэп пра тое, што заўсёды быў сваім, падаў і падымаўся і цяпер зноў у гульні. У прынцыпе (за адным выключэннем) гэта і ёсць кароткі змест альбома «Побег». Ён цікава гучыць, але, бадай, гэта ў першую чаргу заслуга бітмэйкераў, бо сам Бакей зноў гучыць вельмі не пераканаўча. Узровень дыскурса на альбоме захрас недзе на ўзроўні радкоў «Женщины голодные хотят меня покушать» ці цытат класікаў кшталту «Не очко обычно губит», а калі Бакей хоча выйсці на нешта больш сур’ёзнае, то атрымліваюцца радкі «У тебя нет вопросов, потому что ты глупец, у меня нет вопросов, потому что есть ответ» ці «Мои строчки мой обвес, я пиздатый — вот те крест». Нават сваю шчырасць Бакей дэманструе аргументам «Я не катался ни разу в машине дороже двадцатки». На сапраўды сур’ёзную тэму рэпер вырашае паразмаўляць у апошнім трэку «Побег», спецыяльна для якога адшукаў магутную антываенную песню Булата Акуджавы. Але тое, што лаканічна і вельмі глыбока апісаў паэт, у рэпера атрымліваецца не ўзбагаціць новымі акцэнтамі, а бамбануць у лабешнік слухачу. І гэта відавочная і бяздонная прорва паміж двума простымі па форме тэкстамі. Можна было б зноў выпісаць Бакею крэдыт даверу і дачакацца, пакуль хлопец раскрыецца. Але на двары ўжо не 2016 год. https://infnty.pro/bakeipobeg
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
❤️Дзякуй усім, хто быў учора з намі і глядзеў гэты чароўны канцэрт! Гэта было сапраўды нешта неверагоднае: беларуская магія і чарадзейства, якую для вас зрабіў гурт Šuma. Калі раптам прапусцілі — хуценька бяжыце глядзець і кайфаваць! https://www.youtube.com/live/8KkCvdKk1sU А калі вам спадабаецца, скажыце дзякуй камандзе праекта і цудоўным музыкантам, якія вырашылі скіраваць грошы на добрую справу! https://buymeacoffee.com/sepulive 👻Дзякуй вам, сябры, і да сустрэчы на наступным канцэрце Сепультуры Alive!
🔥Яшчэ не маеце планаў на гэты вечар? Тады далучайцеся сёння да нашай трансляцыі. Для беларусаў па ўсім свеце выступіць гурт Šuma. Будзе прыгожа, вайбова, нібыта ты апынуўся на чароўным рэйве. ❤️Чакаем вас усіх сёння ў 20:00 па Менску. Да сустрэчы! https://youtube.com/live/8KkCvdKk1sU Сімвалічныя квіточкі на канцэрт можна набыць вось тут, каб падтрымаць каманду праекта і музыкантаў👻
Песняры здзейснілі гістарычныя гастролі ў ЗША ў 1976 годзе. Як гэта было? Пра тую вандроўку ёсць шмат гісторый, але што з іх міфы, а што факты? Літры гарэлкі, мільён даляраў, «рускі наступ» і таямнічы канцэрт з Полам Макартні. У новым выпуску Міністэрства сепультуры -- легенды пра самыя першыя гастролі беларускага гурта ў Амерыку. https://youtu.be/302covY2NSA
🔥🔥🔥На Сепультуры Alive выступіць Šuma — беларускі праект, які спалучае сучасную электронную музыку і аўтэнтыку. Калі вы хоць раз былі на лайвах Šuma, то ведаеце: там адбываецца гукавое і візуальнае чарадзейства. Гэта густоўна, прыгожа і атмасферна. Далучайцеся да анлайн-трансляцыі 30 ліпеня ў 20:00 па менскім часе. Глядзіце, кайфуйце! https://youtube.com/live/8KkCvdKk1sU І падтрымлівайце! Абавязкова набывайце сімвалічныя квіткі на гэты канцэрт, каб падтрымаць праект і музыкантаў. Мы працуем, каб вы адпачывалі! https://buymeacoffee.com/sepulive Калі ў вас ёсць магчымасць, аформіце штомесячную падпіску на падтрымку Сепультуры Alive. Арганізацыя кожнага канцэрта каштуе 1500-2000 еўра, і з вашай падтрымкай у нас ёсць магчымасць планаваць наступныя мерапрыемствы https://buymeacoffee.com/sepulive/membership ❤️Дзякуй вам і да сустрэчы 30 ліпеня на канале Сепультура Alive!
Гурт IOWA прайшоў неверагодна пакручасты шлях ад Slipknot у магілёўскім андэграўндзе да Маршруткі на Залатым грамафоне. Было ўсё: галеча і мюзіклы, дуэт с Сержам Танкянам у прапагандысцкім фільме і падтрымка беларускіх пратэстаў. А ў выніку -- касцюм, які прынялі за пеніс, і гастролі па расіі. Як так атрымалася? Глядзіце свежы выпуск Міністэрства сепультуры! https://youtu.be/ROQ5sITUbpk
На Сепультуры Alive выступіць чароўны гурт, у які немагчыма не закахацца! Вы яго дакладна ведаеце і любіце, таму вас чакае сапраўднае свята беларускай музыкі. Глядзіце трансляцыі па ўсім свеце, стаўзце лайкі і званочкі пад відэа, а мы праз тыдзень назавем імя артыста! Да сустрэчы https://youtube.com/live/8KkCvdKk1sU Будзем вельмі ўдзячныя за данаты, бо толькі так зможам працягваць гэты праект https://buymeacoffee.com/sepulive
👻 Прывітанне! Нарабіў для вас, даражэнькія, шмат-шмат цікавага. Спадзяюся, што вы ацэніце! 🎸Сёння вас чакае тэкст пра Мільтана Насіменту — вельмі цікавага бразільскага музыканта, які нарабіў столькі прыгажосці, што я дагэтуль не магу адарвацца ад яго дыскаграфіі. Гэта гісторыя, у якой ёсць і неверагодная музыка, і шмат трагізму, і светлы сум. Спадзяюся, што вам спадабаецца гэты тэкст. https://buymeacoffee.com/charnukha/nascimento1 🎤А яшчэ ў мяне для вас ёсць плэйліст са свежанькай музыкай з усяго свету за травень і чэрвень. Паслухайце і кайфаніце, як кайфаваў я, пакуль яе для вас збіраў. https://buymeacoffee.com/charnukha/play2026 ❤️А калі вам усё гэта спадабаецца, скажыце мне дзякуй за працу. Я буду вам вельмі ўдзячны і змагу зрабіць яшчэ больш цікавага! https://buymeacoffee.com/charnukha
Гэта проста фантастычная гісторыя, пра якую вы дакладна нічога не ведалі. Беларускі хлопец з Ангарскай сеў у турму за наркотыкі і там запісаў два гангста-рэп альбомы, якія спачатку сталі хітамі ў зэкаў, а пасля і на волі. Абавязкова зацаніце! https://youtu.be/8of75VjNCCA
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи