- Последний пост
- 9 авг.
- Последнее чтение
- ещё не заходили
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- русский
- В каталоге с
- 15 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 495
- 1/48двое суток
- 567
- 1/72трое суток
- 611
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Шэсьць гадоў таму ўсе ўсё зразумелі. І тыя, хто цяпер вымушана будуе новае жыцьцё за мяжой. І тыя, хто ў роспачы і прыгнечанасьці працягвае хадзіць на працу на радзіме. І тыя, хто мармыча скрозь зубы: “Ды ўсё ў нас нармальна”. І тыя, хто нема раве: “Не далі разваліць краіну! І правільна! Вы зьехалі, і бяз вас тут стала чысьцей!”. І тыя, хто выкарыстоўвае схемы гітлераўскага райху — пасадзіць, выкінуць за мяжу, адціснуць маёмасьць, ня даць падоўжыць пашпарт у консульстве, пазбавіць грамадзянства… Шэсьць гадоў таму ўсе ўсё зразумелі. І гэтае разуменьне застаецца з усімі й цяпер, хто б што ні рабіў і ні казаў. Усе ўсё разумеюць. І ўсе чакаюць.
🔥Гарачыя навіны! 🔥 Гурт Крамбамбуля запрашае на першы ўсебеларускі карпаратыў на Сепультура Alive! За гады сваёй бурлівай дзейнасьці якія толькі канцэрты мы ня гралі — і маленькія карпаратывы для некалькіх дзясяткаў чалавек, і вялікія карпаратывішчы для сотняў і тысячаў, і велізарныя стадыённыя шоў для дзясяткаў тысячаў. Дык запрашаем усіх на, спадзяемся, найвялікшы па ахопе, глябальны ўсебеларускі карпаратыў, дзе прагучыць усё — і забаўляльныя настальгічныя гіты, і мабілізацыйна-іранічныя “ваенныя песьні”! Годна праводзім гэтае гарачае лета на ня менш гарачым канцэрце! 🌎Трапіць на канцэрт можна зь любога кутка плянэты. 📆 Запісвайце дату: 20 жнійня у 20:00 па менскім часе Усебеларускі карпаратыў разам з Крамбамбуляй! 📍Спасылка на канцэрт 🎫 Спасылка на сымбалічны квіток
🍉 Розыгрыш 2 квіткоў на фэстываль Graj у верасьні на Patreon. Падрабязнасьці па спасылцы.
Паглядзіце гэтае відэа – сапраўдны мультыплікацыйны хэнд-мэйд. 📽️ Кожная дэталь намаляваная і расфарбаваная ўручную, улучна з усімі інструмэнтамі і фонам! А здымалася відэа ў лепшых традыцыях – па-кадрава. 👌 Без ШІ, ГМО і без СМС. Ну і галоўнае! Запрашаем вас на фэстываль “Грай”, дзе прэзэнтуем новую песьню гурта VOLSKI! 📍Варшава, клюб NIEBO 📆 5.09.2026 Квіткі: https://ticketshop.eu/en/events/107403
Дзякуй усім, хто далучыўся ўчора да стрыма! Падзяліўся сваімі ўражаньнямі пра сустрэчу і падрыхтаваў для вас цікавы анонс! 💛 Глядзіце па спасылцы.
Трансьляцыя стрыму і канцэрту проста зараз! 👀 Далучайцеся: https://www.patreon.com/lvolski/events/163244964
Назваў пераможцаў на другую і трэцьцюю песьні да стрыма, які правяду заўтра на Patreon а 20:00 па Менску (19:00 па Варшаве, Вільні і Бэрліне). Да заўтра ў камэнтары пад допісам можна пакінуць свае прапановы па песьнях, які хацелі б пачуць на стрыме. Сустрэча будзе даступная з любой кропкі і для падпісантаў усіх узроўняў, у тым ліку бясплатна. Калі хочаце падтрымаць і набыць сымбалічны "квіток", гэта можна зрабіць на сэрвісе Buymeacoffee (па гэтай спасылцы) альбо ўнёскам на перавыданьне альбома "Psychasamatyka" (па гэтай спасылцы). Да сустрэчы!
Сябры, вынікі галасаванкі на першую песьню, якая ўвайшла ў сэт-ліст да стрыма 24 ліпеня, ужо даступныя. Сёньня адкрытая галасаванка на другую і трэцьцюю песьні. Далучайцеся тут. 📸: фотасэт са сьвята ў Алясьнціы
Абіраем разам песьні ў сэт-ліст да стрыма 24 ліпеня! У гэтую пятніцу, 24 ліпеня, мы сустракаемся на Patreon, дзе я правяду стрым і нефармальны канцэрт unplugged. Далучыцца да стрыма можна зь любой кропкі сьвету, у тым ліку і бясплатным падпісантам маёй старонкі. Сёньня адкрываю галасаваньне на першую песьню, якая ўвойдзе ў сэт-ліст. Усяго мы абярэм разам тры песьні, апроч тых, якія я ўжо ўлучыў у праграму. Галасуйце за варыянт, які вам падабаецца найбольш у камэнтары па спасылцы.
«Да»! Аўтарская калонка Лявона Вольскага 🍟 Публікуем новы тэкст сябра Беларускага ПЭНа Лявона Вольскага пра прыгоды варшаўскіх беларусаў. «І вось дзядзька ажыўлена бліскаючы чырванаватымі вачыма і дэманструючы тату "Żoliborz" на руцэ (значыцца, свой, карэнны, мясцовы) ажыўлена, з кузьвамі і курнамі, вучыць дачок, як ім трэба пражыць гэтае жыцьцё, каб потым не было пакутліва балюча за бязмэтна пражытыя гады. Непадалёк за іншым столікам сядзяць беларусы. Гавораць па-расейску, але "беларускі разьліў" гэтае мовы нідзе не схаваеш, ён заўсёды выплывае на паверхню і дэманструе, адкуль прыехалі суразмоўцы». 👉 Чытайце тэкст на нашым сайце. Лявон Вольскі – музыка, літаратар, мастак, вядоўца. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калідор» і «Фотаальбом», празаічнага зборніка «Міларусь», суаўтар п’есы «Народны альбом», ілюстратар кнігі «Ашуканкі» Яны Вольскай і рамана Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба». 📸 Фота: Дар’я Каляда. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат
🎸 Дарагія сяброўкі і паважаныя сябры, 24 ліпеня, у пятніцу, для падпісантаў майго Patreon я правяду ліпеньскі стрым, дзе мы сустрэнемся ў нефармальнай абстаноўцы за келіхам ці кубкам улюбёнага напоя. Я зайграю невялікі сэт з абраных песень і запрашаю вас далучыцца да сустрэчы. Стрым будзе даступны для падпісантаў усіх узроўняў, у тым ліку free member, які не вымагае платнай падпіскі. 🎟Па жаданьні вы можаце набыць сымбалічны квіток на любую суму на Buymeacoffee. 🫂Альбо падтрымаць наш збор на перавыданьне на вініле знакавага альбома "Псыхасаматыка". Стрым будзе даступны для прагляду зь любой краіны сьвету. 🎲24.07.2026, пятніца 📆захавайце спасылку ў каляндары, каб не прапусьціць 📍пачатак а 7:00 P.M. па Варшаве Да сустрэчы!
Для ўсіх, з кім даўно не бачыліся ў Варшаве, буду рады сустрэцца на інтэлектуальным фэстывалі беларускай культуры ужо праз тыдзень – 13 ліпеня. У праграме бяруць удзел Сьвятлана Алексіевіч, Саша Філіпенка, Дзмітры Салодкі, Мікалай Халезін ды інш. 👉 Глядзіце поўны сьпіс і рэгіструйцеся на фэстываль па гэтай спасылцы.
🎞 Паглядзелі? Як вам такі фармат? 🤳
🔔На маім YouTube-канале заўтра а 12:00 па Менску (11:00 па Варшаве) выйдзе самы першы влог з падарожжа ў найменш вядомую частку Труймяста, у Гдыню. 🚶♂️Запрашаю вас паглядзець відэа і разам з намі пашпацыраваць па летнім партовым горадзе. Для Premium-падпісантаў на YouTube відэа дасяжнае ўжо сёньня.
Сьпякотна як на канцэрце Zet у 2001 у Пінску! 🔥
🎶 Працуем над новай песьняй.
🏖 Кліп "Крамбамбулі", кадры зь якога дададуць вам сьвежасьці ў гэтыя сьпякотныя дні, а песьня і лірычны герой нагадаюць пра простае шчасьце любіць і лета, і зіму. Глядзім! 🎞 Крамбамбуля – Люблю
Шмат хто з вас, дарагія сябры й сяброўкі, ведаюць пра маё мастацкае alter ego, бо час ад часу я дзялюся з вамі сваімі карцінамі. Некаторыя ня ведаюць, але мая першая прафэсія акурат мастацкая. 🎨 Спачатку мастацкая школа, потым вучэльня імя Глебава, стварэньне вокладак для альбомаў, дызайнаў для мэрчэндайзынгу, ілюстрацыяў да кнігаў, праца ў размаітых тэхніках і жанрах (ад акварэлі да алею, ад малафарматных скэтчаў да буйных мастацкіх формаў), усяго й не пералічыць! У гэтым годзе ў Варшаве прайшла мая першая пэрсанальная выстава, і зараз я атрымаў прапанову на наступную, пра якую распавяду вам пазьней. Дык да чаго ўсё гэта? У Instagram у мяне ёсьць асобная старонка, прысьвечаная мастацтву. Там рэгулярна выходзяць відэа і публікуюцца карціны. 📍Старонка ў Instagram– volski.mastactva Заахвочваю вас далучыцца да мяне і дадаць у свае стужкі больш беларускага мастацтва!🙂
Сябры й сяброўкі, а якія песьні ў вашых летніх плэйлістах, пад якія вам добра вандраваць, марыць, зьлёгку сумаваць ці назапашваць непаўторныя ўспаміны? ☔️ Сёньня дзялюся з вамі здымачным варыянтам кліпа на самую летнюю песьню "Крамбамбулі" – "Абсэнт". Глядзіце на маім YouTube. 🔔 Не забудзьце падпісацца на канал! А яшчэ я чытаю камэнтары, і на некаторыя зь іх нават адказваю. 😉 Цікава, дарэчы, ці ёсьць у вас свая гісторыя, зьвязаная з гэтай песьняй?
✅Апытанка на Patreon.