tgindex
Fundacja Tutaka

Fundacja Tutaka

Статистика
@fundacja_Tutakaбелорусский

Chto nie maryŭ, toj nie žyŭ 📎 Папулярызацыя беларускай культуры, у тым ліку ў яе падляскім рэгіянальным варыянце 👉 https://linko.page/tutaka

Последний пост
8 авг.
Последнее чтение
13 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
36
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
621
+1 за 1 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
406
36 постов
Вовлечённость
65,4%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 36
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
231
1/48двое суток
264
1/72трое суток
285

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Алесь Дзянісаў выступіць у Беластоку на Дню Годнасці! 📢 9 жніўня а 17:00 запрашаем на мітынг-канцэрт да Дня Годнасці Спецыяльны госць вечара — Алесь Дзянісаў, культавы беларускі фолк-панк музыка, вакаліст легендарнага гурта Dzieciuki. Яго песні — пра Беларусь, свабоду, гісторыю і годнасць. Гэта будзе вечар, дзе музыка стане голасам беларускай салідарнасці і надзеі. Шэсць гадоў таму беларусы выйшлі на вуліцы, каб адстойваць свой выбар. Сёння мы збіраемся разам, каб успомніць тых, хто прайшоў праз турмы, рэпрэсіі і вымушаную эміграцыю, падтрымаць палітвязняў і яшчэ раз сказаць: мы памятаем і не адмаўляемся ад сваіх каштоўнасцяў. 📅 9 жніўня (нядзеля) 🕔 17:00 📍  plac przy restauracji Żubrowisko, ul. Rynek Kościuszki 10 Прыходзьце з роднымі, сябрамі і дзецьмі. Давайце разам створым прастору еднасці, беларускай музыкі і падтрымкі. Мерапрыемства арганізавана Fundacja Tutaka і Беларускай дыяспарай Беластока пры падтрымцы Miasta Białystok. 🤍❤️🤍 Чакаем кожнага! Жыве Беларусь!

  • Энтузіясты распрацавалі захапляльную гульню-хадзілку “Дарога да Новай Беларусі” з нагоды Канферэнцыі “Новая Беларусь”. Пра беларускія праблемы звычайна пішуць доўга і сумна. Тут наадварот, трэба правесці героя да Новай Беларусі праз перашкоды, у якіх кожны пазнае нешта сваё. Гуляеш проста ў тэлефоне, без усталёўкі. Згуляць можна па спасылцы.

  • 7 авг.1821из revivalbelarus

    Як гучыць Беларусь, у якой хочацца жыць? Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні збірае песні Новай Беларусі — плэйліст пра тое, якой беларусы бачаць сваю краіну. Кожны і кожная могуць прапанаваць адну кампазіцыю, у якой для яго ці яе гучыць Новая Беларусь, і расказаць чаму. З сабранага зробім агульны плэйліст і выкладзем у Spotify для агульнага карыстання. А таксама гэтыя трэкі прагучаць падчас Канферэнцыі Новая Беларусь 2026. Далучайцеся па спасылцы: https://forms.gle/t1C6WuPgtYy1NQYBA

  • 📢 9 жніўня а 17:00 запрашаем на мітынг-канцэрт да Дня Годнасці Шэсць гадоў таму, 9 жніўня 2020 года, беларусы зрабілі выбар на карысць свабоды, праўды і годнасці. Мільёны людзей выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб абараніць права на сумленныя выбары і будучыню сваёй краіны. У адказ яны сутыкнуліся з гвалтам, рэпрэсіямі і пераследам. Але памяць пра тыя падзеі жыве. Жыве і наша вера ў Беларусь — свабодную, дэмакратычную і незалежную. Запрашаем далучыцца да акцыі салідарнасці з усімі беларусамі, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю, падтрымаць палітвязняў і яшчэ раз заявіць: свабода, годнасць і правы чалавека не маюць тэрміну даўнасці. 📅 9 жніўня (нядзеля) 🕔 17:00 📍 plac przy restauracji Żubrowisko, ul. Rynek Kościuszki 10 Мы патрабуем: 🤍 сумленных і свабодных выбараў; ❤️ свабоды ўсім палітвязням; 🤍 спынення гвалту і рэпрэсій. Дзе б мы ні былі сёння, нас аб’ядноўваюць памяць, салідарнасць і адказнасць за будучыню Беларусі. Захоўвайма нашу мову, культуру і нацыянальную ідэнтычнасць. Не дазволім забыць пра тых, хто ахвяраваў сваёй свабодай дзеля свабоды Беларусі. Арганізатары: Fundacja Tutaka і Беларуская дыяспара Беластока. Партнёр падзеі — Miasto Białystok. ‼️ Далучайцеся. Будзем разам у гэты важны дзень. Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

  • без подписи

  • Хто яшчэ не выказаўся? - Не саромейцеся! 🙂 Мы працягваем збіраць водгукі пра TUTAKA 2026. Калі пасля фестывалю ў вас засталіся думкі, заўвагі або прапановы, падзяліцеся імі! Раскажыце, што б вам хацелася захаваць, а што варта было б пераасэнсаваць ці змяніць. ⏪Вашы адказы дапамогуць зразумець, што сапраўды важна для ўдзельнікаў фестывалю і на што трэба звярнуць асаблівую ўвагу падчас падрыхтоўкі яго наступнай эдыцыі⏩ Тутака 🔜 спасылка на ананімную анкету.

  • без подписи

  • Барык пакрысе пусцее, але 👉ў гэтым відэа👈 ён яшчэ поўны музыкі, танцаў, размоў і ўсмешак✨ Мы ўсё яшчэ на паляне, прыбіраем тэрыторыю, разбіраем рэчы і памалу раскладаем па палічках усё, што адбылося за гэтыя дні. Ведаем, што TUTAKA 2026 пакінула вельмі розныя ўражанні. Мы чуем цёплыя словы, бачым крытыку і разумеем, што частка сітуацый патрабуе сур’ёзнага аналізу. 💬 Пакуль эмоцыі не астылі, раскажыце, якім для вас быў гэты фестываль. Што атрымалася, што натхніла? Што расчаравала, чаго не хапіла і што абавязкова варта змяніць? ❗️Форму для водгукаў пакідаем па спасылцы. Яна поўнасцю ананімная, таму лупіце, даражэнькія!

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • 🌲 На Барыку - трэці дзень фестывалю Tutaka. Здаецца, першыя два праляцелі хутчэй, чым мы паспелі гэта ўсвядоміць. Таму на хвіліну спыняемся і вяртаемся да момантаў, якія ўжо - частка гісторыі фэсту. Шукайце сябе на фота і дзяліцеся сваімі! 🖥 Яшчэ больш здымкаў тутака. 📷 Руслан Серадзюк

  • без подписи

  • без подписи