tgindex
БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Статистика
@bajmediaНовости и СМИбелорусский

Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦

Последний пост
15 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
38
Всего постов
322
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
1 676
+7 за 4 дн.
Сутки
+3
+0,18%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
198
40 постов
Вовлечённость
11,8%
к подписчикам
Постов в день
5,4
всего 322
Упоминаний
5
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
201
1/48двое суток
230
1/72трое суток
248

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • «Нацыянальнасць — беларуска»: гісторыя акторкі і адной з першых беларускіх перформерак Эмы Залкінд «Эма, закону Майсеевага, дачка Ноаха Залкінда і Раі Трабіновіч, родная мова — беларуская, нацыянальнасць — беларуска, нарадзілася ў Вільні». Стоп! Гэта як? Нудныя радкі трафарэтнай бюракратыі раптоўна ажываюць, імгненна даючы табе вобраз чалавека яўна неардынарнага. Літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч спецыяльна для Budzma.org сабраў у адно рассыпаныя па архіўных дакументах і старых публікацыях фрагментарныя звесткі пра гэтую, як яна сама сябе атэставала, віленскую беларуску. Падрабязнасці

  • Андрэй Бастунец: Прыярытэты супраціву і рэальнасць рэпрэсій Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец выступіў на панэльнай дыскусіі «Зрабіць немагчымае», што ладзілася ў рамках канферэнцыі «Новая Беларусь-2026» у Варшаве. Паводле яго звестак, каля 100 беларускіх журналістаў зараз знаходзяцца ў міжнародным розыску, што азначае пастаянную пагрозу нават па-за межамі Беларусі. Больш за тое, ціск перайшоў на сем’і тых, хто з’ехаў. «Дзейнасць БАЖ і медыясупольнасці на міжнароднай арэне грунтуецца на трох «кітах»: Беларусь, беларускія медыя і палітвязні.» Падрабязнасці без впн ————————— 📎 У Беларусі хваля ціску на сваякоў журналістаў, што з’ехалі за мяжу. Ці можна абараніцца?

  • #магчымасці Вось што гэтым разам трапіла ў штопятнічную падборку магчымасцяў ад БАЖ: 🧩 Семінар па журналістыцы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (дэдлайн — 15 жніўня) Саксонскі фонд медыяадукацыі пакрые выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне 🧩Моладзевы хакатон UNESCO-2026 (рэгістрацыя — да 16 жніўня) Для моладзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў Асабісты брэнд & Community Building: як быць заўважнымі ў эпоху думскролінга? (дэдлайн для жыхароў Варшавы — 19 жніўня) Мерапрыества пройдзе ў Imaguru, Twarda 14/16, Warszawa 🧩 Прэмія Voices Awards 2026 для ўдзелу ў фестывалі журналістыкі ў Салоніках (дэдлайн — 23 жніўня) Прадугледжана 25 узнагарод па 1200 еўра 🧩Конкурс на фотакнігі і макеты ад Paper Photo Festival (дэдлайн — 25 жніўня) Галоўны прыз за фотакнігу — каля 2 300 EUR 🧩 Фестываль дакументальных фільмаў Watch Docs (дэдлайн — 31 жніўня) Фільмы павінны быць на англійскай ці польскай мове або з англійскімі субтытрамі 🧩 Rory Peck Trust прымае заяўкі на антыкрызісныя гранты для журналістаў-фрылансераў Экстраная фінансавая падтрымка 🧩Гранты для медыяпраектаў на тэму гендэрнай роўнасці ад Pulitzer Center Сярэдні памер гранта складае 5000 долараў Фота: ilham izzul для Pexsels.com ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

  • «Каб злачынствы не заставаліся ў ценю і маўчанні» — Таццяна Нядбай пра кнігу Ігара Карнея Старшыня Беларускага ПЭН распавяла гісторыю стварэння кнігі былога палітвязня «Інкамунікада. Катаванне адзінотай», якую Ігар Карней напісаў «па святым абавязку журналіста». «Мы з рэдактарам прапанавалі Ігару сканцэнтравацца на тэме ізаляцыі, з якой сутыкаўся і ён сам, і дадаць паліфаніі — дапоўніць палітру іншымі галасамі "сядзельцаў"». Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

  • Як працуюць нішавыя медыя для ўразлівых груп у Беларусі. Ад лайфстайлу да навігацыі ў крызісе Пасля 2020 года беларускія медыя для ўразлівых груп прайшлі шлях ад забаўляльнага лайфстайлу да стратэгіі выжывання. Ва ўмовах, калі нават просты лайк можа стаць падставай для пераследу, такія рэсурсы ператвараюцца ў «навігатары» ў крызісе. Сёння бяспека аўдыторыі ўнутры краіны — гэта не проста тэхнічны момант, а падмурак рэдакцыйнай палітыкі. Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

  • Евгений Булка стал ведущим YouTube-канала Белорусский шоумен и телеведущий Евгений Булка в апреле рассказывал в Threads что ищет работу, потому что «нужно выжить», пишет «Зеркало». К августу он стал ведущим YouTube-канала NEXTA Plus. Подробности без впн ————————— 📎 У Беларусі хваля ціску на сваякоў журналістаў, што з’ехалі за мяжу. Ці можна абараніцца?

  • «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: сайт і сацсеткі навінавага партала Proinfo. news, TikTok-акаўнт «Медыя-Палесся» Міністэрства інфармацыі Беларусі ўвечары 13 жніўня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго ўключылі сайт PROINFO, які публікуе навіны Лунінецкага раёна. Падрабязнасці без впн —————————— 📎 Невядомы акаўнт выдае сябе за журналіста BBC

  • У Вільні 22 жніўня пройдзе прэзентацыя кнігі журналісткі Алены Германовіч Алена Германовіч — беларуская журналістка. Нарадзілася ў вёсцы Раднікі Валожынскага раёна, жыла ў Гомелі, на час выхаду кнігі жыве ў Польшчы. Шмат гадоў жыцця прысвяціла расследаванням, гучным крымінальным і судовым справам, абароне тых, хто не можа сам абараніцца. 22 жніўня а 17-й у Беларускім доме Алена Германовіч ладзіць аўтарскі вечар, прысвечаны кнізе «Страшна і смешна», якая ўвесну выйшла ў выдавецтве Gutenberg. «Будзе над чым пасмяяцца, будзе што згадаць з настальгіяй, а таксама будуць кніжкі, каб падпісаць у аўтаркі. Не прапусціце магчымасць паслухаць журналістку, якая па-майстэрску знаходзіць прыгоды і трапляе ў складаныя сітуацыі», — зазначае выдавецтва. ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

  • Ганна Любакова: «Мы – сведкі гістарычнага моманту. Мушу выкарыстаць гэты час і магчымасці, каб распавядаць свету пра Беларусь» Журналістка, палітаналітык, старэйшая запрошаная супрацоўніца Atlantic Council Ганна Любакова распавяла «Салідарнасці» пра шлях з мастацтвазнаўства ў палітыку, гонар за беларусаў, барацьбу са стомленасцю ад цяжкіх навін і кавалачак радзімы, які заўжды з сабой. Падалася на стажыроўку на «Белсат» без аніякага журналісцкага досведу — а праз два тыдні мне прапанавалі палову стаўкі. З гэтага пачалася мая журналісцкая кар’ера, вельмі ўдзячная Аляксею Дзікавіцкаму за той шанец. Падрабязнасці без впн

  • #магчымасці Увага — падоўжаны дэдлайн! Конкурс на фотакнігі і макеты ад Paper Photo Festival Зараз падаць заяўку можна да 25 жніўня) Міжнародны конкурс ад Paper Photo Festival прымае выдадзеныя фотакніжкі і макеты (dummy) кніг і зінаў. Можна падавацца аўтарам і аўтаркам з любой краіны. Галоўны прыз за фотакнігу — 10 000 zł (≈ 2 300 EUR); галоўны прыз за макет — 5 000 zł (≈ 1 150 EUR). Sekktor нагадвае, што шэсць твораў у кожнай намінацыі трапяць у шорт-ліст, аўтарам якіх фестываль аплаціць начлег у вечар адкрыцця. Журы дадаткова ўручыць уласныя ганаровыя адзнакі. Каля 30 фотакніг і 30 макетаў у кожнай намінацыі будуць паказаны на выставе Paper Photo Award 2026 падчас адкрыцця фестывалю. Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

  • У міждзяржаўны крымінальны вышук абвесцілі яшчэ некалькіх беларускіх незалежных журналістаў Гэта здарылася цягам апошніх трох з паловай месяцаў — пасля красавіка 2026 года, дакладныя даты невядомыя. У асабовых даных там не пазначана, у сувязі з чым журналістаў абвясцілі ў крымінальны вышук. Падрабязнасці без впн —————————— 📎 Невядомы акаўнт выдае сябе за журналіста BBC

  • Невядомы акаўнт выдае сябе за журналіста BBC У беларускай інфармацыйнай прасторы распаўсюджваецца папярэджанне пра падазроны акаўнт, аўтар якога прадстаўляецца журналістам BBC, піша «Вясна». Сувязь акаўнта з брытанскай медыякарпарацыяй не пацверджаная. Падрабязнасці без впн —————————— 📎 Невядомыя зноў пішуць актывістам пад выглядам медыя. Просты спосаб, як не трапіць у пастку

  • Глядзіце і слухайце: пяць праектаў пра гісторыю Беларусі, якія выйшлі ў 2026 годзе Як дзесяць паўстанцаў разагналі роту расейскіх жаўнераў? Чаму адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху пахаваны пад дзвюма чужымі магіламі? Адказы ёсць не толькі ў архівах, але і ў новых відэа- і аўдыяпраектах. «Будзьма беларусамі!» сабраў пяць, што выйшлі ў 2026 годзе. Падрабязнасці без впн

  • Украіна паспрабуе абмяняць беларуску Кардаш на ўкраінскіх журналістаў, якія знаходзяцца ў расійскім палоне Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітро Лубінец заявіў, што ўкраінскі бок вядзе перамовы з Расіяй аб вызваленні з палону 28 украінскіх журналістаў, піша «Радыё Свабода». На момант затрымання Іна Кардаш ужо працавала ў Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны. Падрабязнасці без впн

  • #магчымасці Rory Peck Trust прымае заяўкі на антыкрызісныя гранты для журналістаў-фрылансераў Гэта праграма экстранай фінансавай падтрымкі для журналістаў-фрылансераў, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі праз сваю прафесійную дзейнасць. Падацца могуць прафесійныя журналісты-фрылансеры, якія ✔️ працуюць у сферы навін і актуальных падзей, ✔️ не маюць пастаяннага працоўнага кантракту, ✔️ займаюцца фрылансам не менш за 12 месяцаў, ✔️ могуць прадставіць рэкамендацыі ад рэдактараў, ✔️ не маюць доступу да іншых крыніц фінансавай падтрымкі. Заяўкі прымаюцца на сталай аснове — без дэдлайну. Падрабязнасці і рэгістрацыя без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

  • Які лёс напаткаў аднаго з самых вядомых рэдактараў міжваеннай Беларусі? Расповед пра Францішка Умястоўскага Увесну 1943 года ў Катыні падчас эксгумацыі аднаго з месцаў масавых расстрэлаў знайшлі цела беларускага журналіста, падпаручніка польскага войска Францішка Умястоўскага. Як піша «Карона Вітаўта», пры ім былі дзве візітоўкі, медыцынская даведка і фотаздымак. Вучыўся Францішак Умястоўскі ў Віленскай расійскай гімназіі, з якой яго выключылі ў шостым класе за ўдзел у акцыі пратэсту падчас адкрыцця помніка расійскаму генерал-губернатару Мураўёву-Вешальніку. Падрабязнасці без впн

  • Выходзіць кніга Ігара Карнея пра кругі беларускага турэмнага пекла 20 жніўня ў праваабарончым выдавецтве SVIEDKI выйдзе кніга Ігара Карнея «Інкамунікада. Катаванне адзінотай». У ёй журналіст і былы палітвязень распавядае пра кругі беларускага турэмнага пекла, якія даводзіцца праходзіць тым, каго сістэма надзяляе «экстрэмісцкім» статусам. У кнізе сабраныя не толькі асабістыя ўспаміны. У ёй ёсць гісторыі пра хатні арышт Юліі Чарняўскай, «хіміка»  Віктара Пархімчыка, які праз безліч надуманых «парушэнняў» паехаў у калонію, украінца Аляксандра Катовіча, а таксама Паўла Севярынца, Уладзя Лабковіча, Вольгі Класкоўскай, Паліны Шарэнды-Панасюк, Змітра Казлова і іншых.  Падрабязнасці без впн ————————— 📎 У Беларусі хваля ціску на сваякоў журналістаў, што з’ехалі за мяжу. Ці можна абараніцца?

  • #магчымасці Асабісты брэнд & Community Building: як быць заўважнымі ў эпоху думскролінга? (дэдлайн — 14 жніўня) Арганізатары абязаюць распавесці, як зрабіць голас чутным у эпоху інфармацыйнага шуму і як жывыя чалавечыя кантакты ўзмацняюць каманду. Удзельнікаў навучаць будаваць сваю прысутнасць у сацыяльных сетках і дапамогуць закласці аснову асабістага брэнда. Спікеркі і спікеры: Антон Раднянкоў — старшыня Рады Цэнтра новых ідэй. Кацярына Дошчачка — арганізатарка супольнасьцяў у Кракаве, сузаснавальніца пляцоўкі Prastora. Анастасія Рагатко — экспертка па камунікацыях і асабістым брэндынгу. Мерапрыемства арганізуецца ў рамках праекта Belarus Beehive сумесна з Цэнтрам новых ідэй і Imaguru пры падтрымцы Еўрапейскага саюза. Падрабязнасці і рэгістрацыя ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

  • Блогерка Данута Хлусня: Я заўсёды старалася нават у цяжкія моманты дадаваць сатыру і гумар у ролікі Влогер Наталля Багданава з Гомеля, вядомая ў сацыяльных сетках як Данута Хлусня, з’ехала з Беларусі, каб пазбегнуць арышту. За апошнія шэсць гадоў яна паспела пажыць ва Украіне і Польшчы. Яна працягвае сачыць за беларускімі падзеямі, вядзе YouTube-эфіры і разважае ў інтэрв'ю «Гомельскай Вясне» пра жыццё беларусаў у эміграцыі, адаптацыю дзяцей, палітычныя рознагалоссі і магчымасць вяртання на радзіму. Падрабязнасці без впн ————————— 📎 «Ціснуць толькі на тое, што аказвае супраціў»: як выжываюць беларускія медыя за мяжой

  • #майстэрня МУС папярэджвае беларусаў, што ашуканцы пачалі ствараць падробленыя кропкі Wi-Fi «Пры выкарыстанні бесправадной сувязі Wi-Fi неабходна ведаць, што зламыснікі могуць ствараць падробленыя кропкі доступу, выкарыстоўваючы падобныя або ідэнтычныя назвы кафэ, гандлёвых цэнтраў, гасцініц і іншых грамадскіх месц». Нагадваем вам пра тэксты ад CyberBeaver, якія выходзілі на сайце БАЖ, як не трапіць у пастку ашуканцаў: ☑️ Выкарыстоўваеце публічны Wi-Fi? Вось што вам трэба ведаць ☑️ Праз Wi-Fi гатэля могуць звесці ваш працоўны акаўнт ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў — tgindex