Press Club Belarus
СтатистикаІвэнты, магчымасці, карыснасці для медыйшчыкаў і медыйшчыц. Прэс-клуб — прастора для прафесійнага развіцця медыйнай суполкі Беларусі. Далучайцеся!
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 2
- Всего постов
- 21
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 272
- 1/48двое суток
- 311
- 1/72трое суток
- 336
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
1 верасня заканчваецца прыём заявак на ўдзел у моладзевай канферэнцыі Савета Еўропы ў Страсбуры Запрашаюць маладых людзей ад 18 да 30 гадоў, якія жывуць у краінах Савета Еўропы. Падаць заяўкі могуць журналісты, стваральнікі лічбавага кантэнту і фактчэкеры. Удзельнікаў чакаюць дыскусіі і варкшопы пра барацьбу з дэзінфармацыяй і развіццё крытычнага мыслення. 🚌 Праезд, пражыванне і харчаванне – за кошт арганізатараў 🗓 Канферэнцыя пройдзе 9-10 лістапада Падаць заяўку можна па спасылцы
📱Вакансія! «Люстэрка» шукае кіраўніка TikTok-аддзелу Медыя мае некалькі акаўнтаў на платформе. Рэдакцыі патрэбны чалавек, які паглыблены ў сацыяльна-палітычныя падзеі ў Беларусі. Што будзеце рабіць: 〰️ распрацоўваць тэмы і арганізацыйныя стандарты для напрамку, 〰️ сачыць за метрыкамі, выстаўляць гіпотэзы і канвертаваць іх у прадуктовыя змены, 〰️ арганізоўваць працэсы ў камандзе: змены, дзяжурствы, інструменты для працы, 〰️ распраўсюджваць кантэнт, які стварылі калегі з іншых аддзелаў. 〰️ адказваць за рэзультаты і развіццё напрамку. Чаго чакаюць ад кандыдатаў: ➖ разумення TikTok як навінавай платформы, яе рэкамендацыйнай сістэмы і трэндаў у менавіта сацыяльна-палітічыным напрамку, ➖ досведу вытворчасці навінавага кантэнту, ➖ хуткасці ў прыняцці рашэнняў і арганізатарскіх здольнасцей, ➖ умення даваць якасную зваротную сувязь. 📌 Падрабязнасці па спасылцы
«Политические убийства и смерти по вине режима» Презентация второй части обзора от Международного комитета по расследованию пыток в Беларуси 11 августа в 11:00 (по Вильнюсу) можно присоединиться к мероприятию онлайн. В обзоре собраны новые случаи смертей после 2020 года: ▪️смерти в местах лишения свободы, ▪️случаи «отложенной смертности» политзаключенных, ▪️самоубийства, связанные с политическим преследованием, ▪️предполагаемые политические убийства. Авторы анализируют обстоятельства каждого случая и возможную ответственность госорганов. Кроме того, уделят внимание «отложенной смертности» – случаям, когда политзаключенные умирали после освобождения вследствие тяжелых заболеваний и последствий условий содержания. Полный текст исследования будет опубликован на сайте организации в день презентации. Зарегистрироваться можно здесь.
💸 Грашовая падтрымка для журналістаў у цяжкім фінансавым становішчы Крызісны фонд прапануе гранты журналістам, якія страцілі магчымасць бяспечна працаваць або зарабляць з-за сваёй дзейнасці. Вы можаце разлічваць на дапамогу, калі: ▪️ў вас няма крыніц даходу, ▪️вы працуеце незалежна прынамсі год, ▪️апошні матэрыял быў апублікаваны не пазней, чым за шэсць месяцаў да ўзнікнення праблемы; ▪️вы можаце пацвердзіць крызісную сітуацыю — а таксама яе дату. Заяўкі прымаюцца па-рускі і па-ангельску. Выява — Unsplash.
Журналісты 65+ — паспейце падацца на прэмію «Голас пакалення свабоды». Дэдлайн — 31 ліпеня Дзеячы і дзеячкі, якія пасля 2020 года мусілі з’ехаць з Беларусі і працягваюць працаваць, могуць атрымаць некалькі тысяч еўра. Выбяруць 9 лаўрэатаў і лаўрэатак. Падацца могуць кандыдаты, якія: ▪️маюць дасягненні ў літаратуры, журналістыцы ці праваабароне, ▪️ўдзельнічалі ў пабудове незалежнай грамадзянскай супольнасці, ▪️вылучаюцца адвагай і непахіснасцю прынцыпаў, ▪️дэкларуюць прыхільнасць прынцыпам правоў чалавека, ▪️працягваюць дзейнасць пры складаных жыццёвых абставінах, ▪️маюць 65 гадоў і жывуць у Польшчы, Чэхіі або Літве. Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна да 31 ліпеня праз зварот да партнёраў, у тым ліку Прэс-клуб. 📨 Дасылайце прапановы на пошту pressclub@solidarityby.eu
🎭 Медытэатр — дзе заканчваецца інфармацыя і пачынаецца маніпуляцыя? Ініцыятыва «Адчуй» запрашае на двухдзённую лабараторыю, дзе ўдзельнікі будуць даследваць маніпуляцыі праз тэатр, а таксама: ▪️навучацца чытаць медыя больш уважліва; ▪️патрэніруюць крытычнае мысленне; ▪️будуць шмат імправізаваць і створаць тэатральны перфоманс. 📍 Падзея адбудзецца ў Варшаве 25-26 ліпеня, з 11:00 па 19:00. 📌 Удзел бясплатны, па рэгістрацыі.
🚨 Вакансія! «Люстэрка» шукае дыстрыб'ютара ў SMM-аддзел Запрашаюць людзей, якія жывуць у Еўразвязе, пажадана ў Польшчы ці Літве, і маюць дазвол на працу. Што будзеце рабіць на пазіцыі: ➖ распаўсюджваць кантэнт «Люстэрка» ў Telegram, Instagram, TikTok; ➖ узаемадзейнічаць з рэдакцыяй, каб рабіць гэта аператыўна; ➖ планаваць, як даставіць кантэнт максімальнай колькасці людзей. Чаго чакаюць ад кандыдатаў: 〰️ досведу ў журналістыцы ад двух гадоў; 〰️ разумення прынцыпу распаўсюду кантэнту на розных платформах; 〰️ умення працаваць з вялікай колькасцю інфармацыі і надаваць прыярытэт галоўнаму; 〰️ аператыўнасці і скрупулёзнасці; 〰️ навінавай начытанасці. 📌 Водгукі просяць дасылаць на smm-position-0726@zerkalo.io з тэмай «Дыстрыб'ютар у SMM-аддзел». У лісце распавядзіце, чаму вы хочаце працаваць у рэдакцыі.
«Воой, пра мой Мухасранск напісалі ў сродках масавай інфармацыі» Святлана Курс любіла чытаць раёнкі, бо там — пульс жыцця. — Нават нягледзячы на тое, што гэта сфальсіфікаваная рэальнасць. Яны апісваюць дзіцячае свята як БРСМаўскі подзвіг, але чалавечы голас і там таксама ёсць, — казала пісьменніца ў інтэрв'ю Прэс-клубу. Святлана калісьці працавала журналісткай: у «Нашай Ніве», «Еўрарадыё» і іншых выданнях. Потым выгарэла і сыйшла. Але прыцягвала сачыць за падзеямі ў беларускіх СМІ — «каб захоўваць беларускі пункт гледжання на праблемы». Узгадваем нашае інтэрв'ю з пісьменніцай і яе цёплыя словы пра беларускія медыя, якія Святлана заўсёды падтрымлівала. Светлая памяць геніяльнай беларускай пісьменніцы і дарагой калежанцы 💌
Транзіт улады: як павялічыць шанцы на дэмакратызацыю — прэзентацыя даследвання ЦНІ ўжо заўтра 📅 21 ліпеня, 14:00 СЕТ На анлайн-сесіі абмяркуюць рэальныя сцэнары і стратэгіі — куды рухацца Беларусі пасля сыходу Лукашэнкі. Каб транзіт улады не стаў проста зменай твараў у існуючым рэжыме, рыхтавацца трэба ўжо цяпер. Спікеры: Антон Раднянкоў, Зміцер Крук, Вольга Лойка, Рыгор Астапеня 📌 Глядзіце жывую трансляцыю прэзентацыі па спасылцы
65+ — прэмія для журналістаў, літаратараў і праваабаронцаў «Голас пакалення свабоды» Дзеячы і дзеячкі, якія пасля 2020 года мусілі з’ехаць з Беларусі і працягваюць працаваць, могуць атрымаць некалькі тысяч еўра. Выбяруць 9 лаўрэатаў і лаўрэатак. Мэта прэміі — выказаць глыбокую павагу і ўдзячнасць за ўнёсак у культуру і грамадства Беларусі. Падацца могуць кандыдаты, якія: ▪️маюць дасягненні ў літаратуры, журналістыцы ці праваабароне, ▪️ўдзельнічалі ў пабудове незалежнай грамадзянскай супольнасці, ▪️вылучаюцца адвагай і непахіснасцю прынцыпаў, ▪️дэкларуюць прыхільнасць прынцыпам правоў чалавека, ▪️працягваюць дзейнасць пры складаных жыццёвых абставінах, ▪️маюць 65 гадоў і жывуць у Польшчы, Чэхіі або Літве. Прэмію арганізуе ПЭН у партнёрстве з БАЖ, Прэс-клубам, «Вясной», фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фондам Алеся Бяляцкага Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна да 31 ліпеня праз зварот да партнёраў, у тым ліку Прэс-клуб. 📨 Дасылайце прапановы на пошту pressclub@solidarityby.eu
€25,000 ад Міжнароднага інстытуту прэсы на развіццё медыяпрадуктаў і праектаў Да ўдзелу запрашаюць еўрапейскія незалежныя выданні ўзростам не менш за 5 гадоў. Абраныя рэдакцыі атрымаюць восем месяцаў падтрымкі і грантавае фінансаванне. 🧑💻 Інстытут дапаможа медыяарганізацыям распрацаваць прадукт ці распачаць праект, які ўдасканаліць мадэль атрымання даходаў, працоўныя працэсы або стратэгіі кіравання. 📈 Праграма будзе доўжыцца 8 месяцаў. Яна запрапануе: ▪️анлайн-навучанне, ▪️жывыя сесіі з экспертамі, ▪️вочны трохдзённы буткэмп у Вене, ▪️групавыя і індывідуальныя ментарскія сустрэчы, ▪️абмен досведам паміж удзельнікамі. 🖊 Больш даведацца пра праграму і крытэрыі ўдзелу можна падчас анлайн-сесіі заўтра, 17 ліпеня, а 11 СЕТ. Заяўкі прымаюць да 9 верасня.
€300,000 — на расследванні пра сельскагаспадарчых жывёл 🐽 Падтрымаюць праекты пра ўплыў еўрапейскай аграрнай палітыкі, гандлю або рэгуляванняў на жывёл, ланцужкі паставак і навакольнае асяроддзе у Еўропе і за яе межамі (калі ёсць еўрапейскі кантэкст). 🐓 У камандзе павінны быць журналісты ці рэдакцыі як мінімум з дзвюх розных краін. У заяўцы трэба пацвердзіць намер канкрэтнага медыя апублікаваць матэрыял, а таксама падрабязны бюджэт. 🗓 Каб падацца, трэба зарэгістравацца на партале Journalismfund Europe і запоўніць заяўку — усё да 27 жніўня 2026 года.
Конкурс ад PhotoVogue для фатографаў і відэографаў. Дэдлайн — 11 верасня Запрашаюць праекты любых візуальных фарматаў: фота, відэа, мультымедыя. 🧑🎨 Тэматычных абмежаванняў няма. Можна дасылаць партрэты, дакументальныя здымкі і іншае. Галоўнае, каб працы мелі выразную аўтарскую пазіцыю. Агульная сума гранту — 12 000 даляраў, іх размяркуюць паміж трыма ўдзельнікамі. ⚡️ Пераможцы атрымаюць магчымасць прэзентаваць свае працы на наступным фестывалі PhotoVogue. 📩 Падавайцеся па спасылцы
⏰ Два дэдлайны тыдня. Паспейце падацца да 12 ліпеня 🧑🎤 Грант для жанчын, якія займаюцца літаратурнай журналістыкай Няма абмежаванняў па тэмах. Гісторыі маюць быць апублікаваныя на англійскай мове, іх трэба напісаць не пазней, чым праз шэсць месяцаў пасля атрымання гранта. Ад кандыдатак патрабуюць не менш, чым тры гады досведу. Яны мусяць пацвердзіць зацікаўленасць рэдактараў у іхняй гісторыі ці прадэманстраваць вопыт публікацый у вядомых СМІ. Падацца 📸 Конкурс для фатографаў ад Photography4Humanity Да ўдзелу запрашаюць праекты, якія раскрываюць ідэю дома ў неспакойныя часы міграцыі, перасяленняў і змены клімату. Абраныя працы будуць выстаўлены ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку 10 снежня 2026 года. Падацца
Да 13 ліпеня – падацца на вакансію фасілітатаркі у DW Acamedie Шукаюць дасведчанага калегу, які будзе весці дынамічныя групы на варкшопе па ШІ і медыя ў Капенгагене. На трохдзённую сустрэчу прыедуць эксперты па штучным інтэлекце і медыяінавацыях з Усходняй Еўропы і Заходніх Балкан. Падзея адбудзецца напрыканцы жніўня. Ад кандыдатаў патрабуюць: 🧩 досвед фасілітацыі міжнародных груп, 🧩 разуменне дызайн-мыслення і групавой дынамікі, 🧩 здольнасць ствараць і падтрымліваць бяспечную прастору для груп з высокім узроўнем ціску, 🧩 вольная англійская. Пажадана разумецца на сферах штучнага інтэлекту і развіцця медыя, а таксама мець досвед працы са спецыялістамі з Усходняй Еўропы або Заходніх Балкан. Даведацца дэталі і падацца Відарыс — Unsplash
Да 1 верасня — падайце заяўку на бясплатны ўдзел у канферэнцыі супраць дэзынфармацыі ў Страсбуры Запрашаюць маладых людзей ад 18 да 30 гадоў, якія жывуць у краінах Рады Еўропы, і цікавяцца журналістыкай, стварэннем кантэнту, медыя, правамі чалавека, ШІ. 🗓 Канферэнцыя пройдзе 9-10 лістапада. Яна разлічана на два дні. У першы дзень абмяркуюць: 🧩 дэзынфармацыю і маніпуляцыі інфармацыяй, 🧩 журналістыку ў лічбавую эпоху, 🧩 медыяпісьменнасць і штучны інтэлект, 🧩 бяспеку журналістаў і дэмакратычную ўстойлівасць. Другі дзень — практычная частка. Удзельнікі працавацьмуць у невялікіх групах і вучыцца: 🔍 даследаваць і правяраць інфармацыю, 🔍 умацоўваць крытычнае мысленне і медыяпісьменнасць. Рада Еўропы пакрые выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне. Падаць заяўку можна па спасылцы
Да 15 ліпеня – падаць заяўку на школу па ЛГБТК+ журналістыцы Праграма складаецца з 10 заняткаў. Досвед не абавязковы. Усё, што трэба для ўдзелу, – тэлефон Абраныя студэнты будуць сустракацца раз на тыдзень анлайн. За гэты час навучаць: 🔖 знаходзіць тэмы, якія сапраўды чапляюць, 🔖 правяраць інфармацыю, 🔖 пісаць навіны, рэпартажы і інтэрв'ю 🔖 ставіць пытанні, пасля якіх чалавек сапраўды гатовы размаўляць 📲 Асобная частка курса будзе прысвечана відэаблогінгу і кароткім відэа для сацсетак. Удзельнікаў і удзельніц навучаць больш упэўнена трымацца ў кадры, шукаць свой голас і прыдумваць кантэнт ➖ За лепшыя працы заплацяць стыпендыі ➖ Школа пачнецца 21 ліпеня ➖ Падаць заяўку можна па спасылцы Відарыс — GPress
Хутка дэдлайн! Да 3 ліпеня паспейце падаць заяўку на бясплатны летнік разнастайнасці ад Journalists for Tolerance Гэта чатырохдзённая праграма, дзе вы: 🔸 паглыбіцеся ў тэму правоў чалавека, 🔸 даведаецеся больш пра тэмы ксенафобіі і талерантнасці ды стан ўразлівых груп у грамадстве, 🔸 даследуеце сацыяльныя сітуацыі праз дзеянне і рэфлексію, 🔸 пазнаёміцеся з уласнай ксенафобіяй, 🔸 навучыцеся бачыць праявы стыгматызацыі і дыскрымінацыі ды даведацца, як пазбягаць іх у працы. 📌 Праграма пабудавана на інтэрактыўных і гуллівых фарматах. 📌 Летнік пройдзе бліз Варшавы. Арганізатары аплацяць дарогу, пражыванне на лакацыі і харчаванне. 📌 Падзея запланавана на 13-17 жніўня. Падаць заяўку на удзел можна па спасылцы
Да 30 чэрвеня — зарэгістравацца на івент па фандрайзінгу Гэта афлайн-падзея у Варшаве. Працягам двух дзён спікеры і спікеркі раскажуць: 💬 як медыя і НКА супрацоўнічаць з бізнесам, 💬 як прыцягваць фінансаванне па-за межамі інстытуцыйных фондаў, 💬 якія прыватныя фонды існуюць і як выбудоўваць з імі доўгатэрміновыя адносіны. Спікеркі і спікеры: 🎤 Аліна Яблонскі — спецыялістка па грантавым менеджменце, фандрайзінгу і стратэгічным развіцці. 🎤 Рыгор Астапеня — сузаснавальнік ініцыятывы «Мальдзіс». 🎤 Валянціна Чэкан — спікерка-коўч, TEDxUlicaMińska, TEDxMinsk. 📌 Падзея пройдзе 10–11 ліпеня ў Варшаве: Imaguru, Twarda 14/16. *Мерапрыемства арганізуецца ў межах праекта Belarus Beehive сумесна з ЦНІ і Imaguru пры падтрымцы ЕЗ.
Каго катуюць у Віцебская калоніі і хто за гэта адказны? Анлайн-прэзентацыя расследвання Аўтары раскажуць пра зафіксаваныя выпадкі жорсткага абыходжання са зняволенымі, умовы ўтрымання палітычных зняволенных, а таксама пра смерці ў калоніі, у тым ліку палітвязняў Мікалая Клімовіча і Вадзіма Храсько. На прэзентацыі вы таксама даведаецеся, якіх службовых асоб адміністрацыі былыя зняволеныя лічаць адказнымі за стварэнне бесчалавечных умоў утрымання. Падчас сустрэчы можна будзе задаць пытанні і атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра расследаванне. ▪️23 чэрвеня 2026 ▪️11:00 (Вільнюс) ▪️Zoom ▪️Рэгістрацыя па спасылцы Аўтар расследвання — Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі.