tgindex
Позірк. Навіны пра Беларусь

Позірк. Навіны пра Беларусь

Статистика
@pozirkonlineВидеобелорусский

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Последний пост
08:04
Последнее чтение
08:47
Постов за неделю
97
Всего постов
97
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Видео
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
2 753
−5 за 4 дн.
Сутки
−1
−0,04%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
224
40 постов
Вовлечённость
8,1%
к подписчикам
Постов в день
13,9
всего 97
Упоминаний
6
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
249
1/48двое суток
285
1/72трое суток
307

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 16 жніўня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Беларуская "Пагоня" згуляе ў другім раўндзе Кубка Польшчы ў Варшаве. Ul. Kawęczyńska 44. Пачатак у 17:00 ▪️Выстава Юрыя Шуста "Жывіца Сонечнае спляценне" ў Варшаве (Zachęta Narodowa Galeria Sztuki, Plac Małachowskiego 3) ▪️Выстава "Марк Шагал. Над горадам" у Віцебску (Ратуша, вул. Леніна, 36) ▪️Выстава Алена Трысцень "Пра лес" у Гродне (КЦ "Фестывальны", вул. Тэльмана, 4) ▪️J:Mors у Сопаце (19:00 — 21:00), BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B) ▪️Куратарская экскурсія ў Музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах (аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62) ▪️Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку, музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1) 🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля!

  • 🌙 Галоўныя навіны 15 жніўня: 💬 Лукашэнка: Мы не хочам ваяваць ні з рускімі, ні з украінцамі, ні з татарамі, ні з яўрэямі 🙅‍♂️ Сайт па вербоўцы беларусаў на вайну супраць Украіны перастаў адкрывацца 🎓 Амбасада Японіі ў Беларусі абвясціла конкурс на ўдзел у праграме моладзевага абмену MIRAI 💰У ліпені 2026 года найбольш падаражэлі гарачае водазабеспячэнне, авіябілеты і аўтазапчасткі 3️⃣ Лукашэнка тры гады разлічвае вывесці беларуска-індыйскія адносіны на "стратэгічны ўзровень" 📷 Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў Крыніца: nashaniva.com/402375

  • Кіроўца мікрааўтобуса з беларускімі турыстамі, які разбіўся ў Грузіі, не меў правоў адпаведнай катэгорыі, ён змешчаны пад арышт У выніку ДТЗ чацвёра беларусаў загінулі, 15 пацярпелі. Кіроўца не меў правоў на перавоз такой колькасці пасажыраў. Яго даставілі ў суд з бальніцы, куды ён трапіў з траўмамі. Яму пагражае ад 6 да 10 гадоў турмы. На 14 жніўня чацвёра пацярпелых ужо выпісаныя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ge.news

  • Сайт па вербоўцы беларусаў на вайну супраць Украіны перастаў адкрывацца Сайт "Военная служба по контракту "Защитник. бел", перастаў працаваць. На яго існаванне раней звярнула ўвагу праваабарончая ініцыятыва MAYDAY.TEAM Пасля гэтага незалежныя беларускія СМІ, у тым ліку "Позірк", апублікавалі матэрыялы пра гэты рэсурс. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Скрыншот: "Позірк"

  • Лукашэнка: Мы не хочам ваяваць ні з рускімі, ні з украінцамі, ні з татарамі, ні з яўрэямі Доказам міралюбнасці Лукашэнка назваў рашэнне адкрыць мяжу для ўкраінцаў, каб яны збіралі ягады і грыбы ў Беларусі. Ён заявіў, што загадаў адкрыць пункты пропуску, нягледзячы на вайну. Украіна адмовілася, патлумачыўшы, што Беларусь падтрымлівае краіну-агрэсара. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае фота: прэс-служба Лукашэнкі

  • Амбасада Японіі ў Беларусі абвясціла конкурс на ўдзел у праграме моладзевага абмену MIRAI Да 31 жніўня амбасада прымае заяўкі на ўдзел у праграме MIRAI для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Удзельнікі правядуць тыдзень у Японіі у снежні-2026 — студзені-2027, дзе паслухаюць лекцыі, пазнаёмяцца з прадстаўнікамі розных галін і паразмаўляюць з іншымі ўдзельнікамі. Для Беларусі выдзелена адно месца ў групе "Навука і тэхналогіі". Японскі бок аплачвае авіябілеты і іншыя выдаткі. Мова праграмы — англійская. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: univerlist.com

  • У Глуску з апёкамі шпіталізаваны мужчына, які курыў са спіртавым кампрэсам Як паведамляе МНС, інцыдэнт здарыўся напярэдадні. Пры накладзеным спіртавым кампрэсе мужчына курыў, ад успышкі пароў на ім загарэлася адзенне. Паводле звестак ведамства, з пачатку 2026 года на пажарах траўмавана 445 чалавек — на 19,6% больш, чым за той жа перыяд 2025-га (372). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 grodno.mchs.gov.by

  • ☝️“Аналітыка ад Позірку”. Год таму Дональд Трамп патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку, завёўшы размову пра вызваленне палітвязняў. Пасля гэтага адбылося некалькі хваляў памілаванняў — апошняя ў сакавіку (250 чалавек). Аднак цяпер паўза зацягнулася: спецпрадстаўнік Трампа Джон Коўл абяцае новыя вызваленні, але яго візіт у Мінск у траўні не адбыўся. Тым не менш абодва бакі сігналізуюць, што працэс не спыніўся. Паводле амерыканскіх СМІ, у Вашынгтона было дзве мэты: выкарыстоўваць Лукашэнку для кантактаў з Пуціным і хаця б крыху адцягнуць яго ад Масквы. Аднак "ключык ад душы" Крамля амерыканцы не атрымалі, а надзея адцягнуць адтуль Лукашэнку выявілася ілюзорнай. Такім чынам, гуманітарная задача застаецца асноўнай для амерыканскага боку. Коўл публічна крытыкуе Лукашэнку за тое, што ён, вызваляючы адных, саджае іншых, але гаворка ідзе пра абмежаваны торг, піша ў матэрыяле для @pozirkonline палітычны аналiтык Аляксандр Класкоўскi. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  • У ліпені 2026 года найбольш падаражэлі гарачае водазабеспячэнне, авіябілеты і аўтазапчасткі Рост цэн (тарыфаў) склаў адпаведна 7,32%, 6,05% і 5,72%. Агулам за мінулы месяц спажывецкія цэны павялічыліся на 0,30%. За сем месяцаў 2026 года яны выраслі на 3,20%. Сярод несезонных харчовых тавараў апераджальнымі тэмпамі раслі цэны на соль (+13,92%), нераздробную марожаную рыбу (трасковыя, скумбрыевыя) (+13,27%). Найбольш патаннелі рыс (-8,02%) і аліўкавы алей (-6,35%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыя: "Позірк"

  • Лукашэнка тры гады разлічвае вывесці беларуска-індыйскія адносіны на "стратэгічны ўзровень" 15 жніўня Лукашэнка павіншаваў кіраўнікоў Індыі з Днём незалежнасці і зноў заявіў пра жаданне вывесці адносіны на "стратэгічны ўзровень". Гэты тэзіс паўтараецца ў яго пасланнях трэці год запар. Ён таксама неаднаразова запрашаў прэм'ера Нарэндру Модзі ў Мінск, але безвынікова. У 2025 годзе Лукашэнка адзначыў "прагрэс у рэалізацыі сумесных праектаў" у прамысловай, фармацэўтычнай і абароннай сферах. Паводле даных пасольства, тавараабарот у 2021 годзе склаў 566,6 млн долараў (экспарт — 375,8 млн, імпарт — 190,8 млн). Больш познія даныя засакрэчаныя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 itln.in

  • ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 15 жніўня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Шпацыр па Старым Макотаве ў Варшаве (plac Unii Lubelskiej, каля Green Cafe Nero, Polna 1) ▪️"Васільковы пленэр" у Ждановічах (Музей-дача Васіля Быкава, вул. 6-я Дачная, 62) ▪️Майстар-клас "Млынарка" ў Мінску (Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5) ▪️Баль у Гомелі (набярэжная р. Сож, пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі) ▪️Выступ "Дай дарогу!" ў Познані (Klub Schron, Kościuszki 68). Квіткі ▪️"Dranik Fest 2026" у Рэдмандзе (21820 NE, 56th St) ▪️Дыяфільмы ў Сопаце (Teatr Botoб ul. Bohaterów Monte Cassino 54B) ▪️"Welcome Market" у Брэсце (Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр, вул. Камуністычная, 1) ▪️Вечаровае чаяванне з майстар-класам на балконе сядзібы Якуба Коласа ў Мінску (Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа, вул. Акадэмічная, 5)

  • 🌙 Галоўныя навіны 14 жніўня: 👤 У "спіс экстрэмістаў" дададзена яшчэ чатыры чалавекі 💰 Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 9,4% — даныя Белстата ♦️Архіепіскап-эмерыт Кандрусевіч праходзіць рэабілітацыю пасля аперацыі на сэрцы 🗻Знойдзеныя рэчы зніклых у Кыргызстане альпіністаў 🚗 Міжнародная аўтамабільная федэрацыя зняла ўсе абмежаванні з Беларусі і РФ 📷 Vladimir Tsesler, "Минск-Гаага. Скорый"

  • У Мінску затрыманыя тры кіроўцы з больш чым 2 праміле алкаголю ў крыві Сярод затрыманых жанчына 44 гадоў (пашкодзіла аўто на паркоўцы), 45-гадовы і 47-гадовы мужчыны. Таксама быў спынены 37-гадовы кіроўца "Вольва". Усіх адхілілі ад кіравання, машыны на штрафстаянцы, складзеныя пратаколы. ☝️Паводле статыстыкі, у 2025 годзе ДТЗ з нецвярозымі кіроўцамі стала менш на 9,3%, параненых — на 11%, загінулых — на 3,2%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: mogilev.in

  • Кіеў увёў санкцыі супраць дзвюх беларускіх кампаній за вываз збожжа з акупаваных тэрыторый У санкцыйны спіс уключаны дзве беларускія кампаніі — ТАА "Ростаграінвест" (аптовы гандаль зернем) і ТАА "Трыял эксперт" (вытворчасць алею). У дакуменце гаворыцца, што яны "датычныя да незаконнага вывазу ўкраінскага збожжа з часова акупаваных тэрыторый". Кіеў рэгулярна ўводзіць санкцыі супраць беларускіх кампаній, найчасцей звязаных з расійскім ВПК. ☝️Беларусь надала сваю тэрыторыю для расійскага ўварвання ва Украіну і гандлюе з яе акупаванымі тэрыторыямі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  • У Аршанскім раёне наркакур'ер-іншаземец атрымаў 14 гадоў пазбаўлення волі 23-гадовы іншаземец таксама аштрафаваны на 150 базавых велічынь (6.750 рублёў) за незаконны абарот псіхатропаў у буйным памеры ў складзе арганізаванай групы і перамяшчэнне іх праз мяжу. У кастрычніку 2025 года ён уступіў у інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў, паводле ўказання куратара забраў са схованак амаль 6 кг "альфа-PVP", перавёз іх праз мяжу на аўтамабілі "Шкода", а каля 1 кг схаваў у лесе Полацкага раёна для збыту. Затрымалі яго ў Аршанскім раёне амаль з 5 кг забароненых рэчываў у машыне. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: abw.by

  • У Гомелі маршрутка трапіла ў ДТЗ, двое пасажыраў у бальніцы На вуліцы Савецкай 67-гадовы кіроўца аўтамабіля KIA падчас манеўру сутыкнуўся з мікрааўтобусам "Мерсэдэс" пад кіраваннем 23-гадовага вадзіцеля. Пасля сутыкнення маршрутка ўрэзалася ў стойку светлафора. Двое пасажыраў дастаўленыя ў бальніцу. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 УГАИ МВД Гомельского облисполкома

  • Чацвёра беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, выпісаныя з бальніц Астатнія пацыенты застаюцца пад наглядам, іх стан не цяжкі, але медыкі рэкамендуюць назіранне яшчэ некалькі дзён. У бліжэйшы час плануецца рэпатрыяцыя цел першых двух загінулых, яшчэ двое будуць вернутыя на пачатку наступнага тыдня. ☝️Мікрааўтобус з 19 беларусамі ўпаў у цясніну 12 жніўня на курорце Гомісмта. Чацвёра чалавек загінула. Паводле МУС Грузіі, кіроўца не даў рады кіраванню. Распачата расследаванне па факце парушэння правілаў дарожнага руху. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ge.news-pravda.com

  • Былымі палітвязнямі прызнана яшчэ 20 чалавек Іх пераслед прызнаны палітычна матываваным за рэалізацыю права на мірныя сходы і свабоду слова. Заяву падпісалі "Вясна", "Прававая ініцыятыва", Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека, Lawtrend і Беларускі Хельсінкскі камітэт. ☝️Праваабаронцы прысвойваюць статус былых палітвязняў з восені 2023 года. На сёння такі статус маюць больш за 600 чалавек. Статус дзеючых палітвязняў маюць 878 чалавек. Рэальная колькасць пацярпелых ад рэпрэсій значна большая. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  • Міжнародная аўтамабільная федэрацыя зняла ўсе абмежаванні з Беларусі і РФ Цалкам дапусцілi гоншчыкаў і афіцыйных асоб з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў спаборніцтвах пад сваёй эгідай — без абавязацельстваў аб нейтралітэце. Раней аб допуску беларусаў заявілі федэрацыі каратэ, гімнастыцы, фехтаванні, веласпорце, боксе, валейболе, барацьбе і іншых відах. Абмежаванні застаюцца ў хакеі (мужчынскія зборныя не дапушчаныя да ЧС-2027), лёгкай атлетыцы, футболе, тэнісе. ☝️МАК увёў рэкамендацыі аб недапушчэнні расіян і беларусаў у лютым 2022 года пасля пачатку вайны ва Украіне. У сакавіку 2023-га іх змянілі на ўмову аб нейтральным статусе, а ў 2026-м — цалкам адмянілі для Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 fia.com

  • Праект рашэння аб візах у Чэхію для родзічаў беларусаў можа быць ухвалены да канца верасня МЗС Чэхіі накіраваў на міжведамаснае ўзгадненне праект пастановы аб візах для родзічаў беларусаў, якія пастаянна або часова пражываюць у краіне. Дакумент прадугледжвае права на кароткатэрміновыя візы. Тэрмін для заўваг — 10 дзён, прапанаваная дата набыцця моцы — 30 верасня 2026 года. ☝️Цяпер Чэхія выдае візы беларусам толькі ў выключных выпадках: для ўз'яднання сем'яў або пры смерці блізкіх. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Radek Kozak / unsplash.com