Радыё Свабода — Беларусь
СтатистикаСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
- Последний пост
- 11:19
- Последнее чтение
- 10:09
- Постов за неделю
- 116
- Всего постов
- 116
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 1 862
- 1/48двое суток
- 2 133
- 1/72трое суток
- 2 300
Медиана по постам, которые мы застали свежими и померили через сутки.
Посты
Колькі ракет да СПА трэба Ўкраіне, каб адбіць паветраныя атакі Расеі: https://smarturl.click/B9140 Уладзімір Зяленскі апошнія некалькі тыдняў неаднаразова казаў аб узмацненьні расейскіх абстрэлаў Украіны балістычнымі ракетамі і сур’ёзных праблемах СПА Ўкраіны, якой востра не хапае супрацьбалістычных ракет, піша «Настоящее время». У інтэрвію CNN прэзыдэнт Украіны сказаў, што ў гэтым годзе ў сіл абароны Украіны ў 2, 5 раза менш ракет-перахопнікаў, чым было ў мінулым годзе, а ў Расеі — наадварот: у 2 разы больш балістычных ракет у месяц, чым было раней. Ён асобна дадаў, што Ўкраіна плаціць стопрацэнтную цану за кожны пакет ракет да СПА Patriot, а не атрымлівае амэрыканскія ракеты бясплатна або са зьніжкай.
Былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі: https://smarturl.click/E92eV Суд Ленінскага раёну Магілёва прызнаў пэнсіянэра Валянціна Лазоўскага вінаватым паводле часткі 1 артыкула 368 КК — «абраза Лукашэнкі». Валянціну прысудзілі так званую хатнюю хімію, зьвярнула ўвагу «Наша ніва». Ягонае прозьвішча зьявілася ў так званым ў сьпісе экстрэмістаў МУС Беларусі.Вядома, што 63-гадовы Валянцін Лазоўскі нарадзіўся ў Бабруйску, жыве ў Магілёве. З 1980 году служыў у памежных войсках.
У Беларусі заявілі аб адсутнасьці вонкавай вайсковай пагрозы і аднаўленьні кантактаў з суседнімі краінамі ЭЗ: https://smarturl.click/B9160 «Можам з упэўненасьцю казаць, што абстаноўка стабільная цяпер, пагроз не ўяўляе. У нас у апэратыўнай службе маем сталае ўзаемадзеяньне з Рэспублікай Польшчай, Літвой і Латвіяй. Мы рэгулярна іх інфармуем аб палётах, і яны нас папярэджваюць пра палёты ў памежнай паласе. [...] І мы таксама інфармуем па лініі апэратыўнай службы. [...] Адсутнічала ўзаемадзеяньне толькі з Латвіяй. І тое ў апошні час зь імі таксама аднавілі дыялёг. Па апэратыўнай службе працягваем узаемадзеяньне нашых вайскова-паветраных сіл», — сказаў камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Андрэй Лук’яновіч у эфіры тэлеканалу СТВ.
Яшчэ адзін суд у Кіеве адмовіўся разглядаць справу падазраванай у шпіянажы журналісткі Кардаш Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева ня змог сфармаваць склад судзьдзяў, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі і могуць разглядаць справу беларускай журналісткі Іны Кардаш, затрыманай сёлета ў студзені паводле падазрэньня ў шпіянажы. Дэталі можна даведацца на сайце Свабоды.
«Нязломны дух і прага справядлівасьці». Расказваем пра беларускую паэтку Зінаіду Бандарыну, якую цанілі Купала і Гарэцкі: https://smarturl.click/VAYyj «Яна надзвычай трапяткі, чульлівы чалавек і адначасова вельмі моцны. Магчыма, галоўная загадка гэтага спэктаклю – тое, як у задушлівы час страху і рэпрэсій Зінаіда Бандарына здолела захаваць унутраную свабоду і вернасьць свайму пошуку праўды». Пагаварылі са Сьвятланай Бень, рэжысэркай спэктаклю пра Зінаіду Бандарыну.
Ужо сёньня: гадавіна страйку ў менскім мэтрапалітэне З 17 да 21 жніўня 1995 году ў Менску праходзіў страйк працаўнікоў мэтрапалітэну — сяброў Свабоднага прафсаюзу, якія дамагаліся паляпшэньня эканамічных умоваў працы. Страйк быў жорстка задушаны ўладамі, яго ўдзельнікаў на гады ўнесьлі ў чорныя сьпісы. Сем гадоў таму Сяргей Навумчык, які ў 95-м быў дэпутатам Вярхоўнага Савету XII скліканьня, стварыў грунтоўны падкаст пра гэты страйк з унікальнымі запісамі з архіваў Радыё Свабода. Пра іншыя гістарычныя падзеі 17 жніўня чытайце на сайце Свабоды.
Карціны мастака эпохі Адраджэньня скралі з музэю на Сыцыліі Чатыры карціны вядомага мастака эпохі Адраджэньня выкралі з музэю гораду Мэсыны на італьянскім востраве Сыцылія. Гэта творы ўраджэнца гораду Антанэлі да Мэсыны, напісаныя ў XV стагодзьдзі. https://smarturl.click/MLgWE Крадзёж адбыўся ўвечары ў суботу, 15 жніўня. Невядомыя зламысьнікі праніклі ў будынак музэю і вынесьлі карціны. Паводле кіраўніцтва музэю, сыгналізацыя была ўключана, але злачынцам удалося абысьці і яе, і індывідуальныя сыстэмы бясьпекі, якія ахоўвалі менавіта гэтыя экспанаты.
У гарах Кыргызстану знойдзеныя целы — імаверна, зьніклых раней беларускіх альпіністаў Пра «найцяжэйшую навіну ўсіх гэтых дзён» паведамляе партал kurumdy.by, створаны для дапамогі пошуку альпіністаў, зьніклых у гарах Кыргызстану. https://smarturl.click/VAeQg «Раніцай 16 жніўня пры аблёце схілу дрон зьняў месца сходу сьнежна-каменнай масы. Пры разборы запісаў у вынасе, побач са знойдзенымі раней рэчамі, выяўленыя целы. З высокай імавернасьцю гэта ўдзельнікі групы», — гаворыцца ў паведамленьні.
Дажджы, навальніцы і пахаладаньне. Якім будзе надвор’е ў Беларусі бліжэйшымі днямі У Беларусі на пачатку наступнага тыдня чакаецца няўстойлівае надвор’е з дажджамі і навальніцамі. Паводле прагнозаў, 17 жніўня тэмпэратура ўдзень будзе дасягаць +21...+27°C, на паўднёвым усходзе — да +29°C. https://smarturl.click/41xJX 18 жніўня стане халадней: на большай частцы краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя, магчымыя навальніцы. Удзень будзе +15...+22°C, на паўднёвым усходзе — да +29°C. 19 жніўня тэмпэратура складзе +18...+25°C. Ноччу і месцамі ўдзень чакаюцца кароткачасовыя дажджы, на поўначы ноччу магчымыя моцныя ападкі і навальніцы.
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 16 жніўня Тунэлі зь Беларусі ў Эўразьвяз. Як мігранты абыходзяць памежныя агароджы Класкоўскі: У беларускай палітыцы цяпер безчасоўе, чорны пэрыяд Беларускія грыбы называйма па-беларуску! Тэст Джон Коўл напісаў пра вызваленьне беларускіх палітвязьняў Трое загінулі, дзясяткі параненых ва Ўкраіне пасьля расейскіх абстрэлаў балістыкай і дронамі Краўцоў: беларусы «забылі» Калесьнікаву, хоць яна стала адным з галоўных беларускіх галасоў у Эўропе
У Грузіі зь лякарняў выпісалі яшчэ восем беларусаў, пацярпелых у аварыі 12 жніўня Сярод іх — пяць непаўналетніх, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МЗС Беларусі. Аварыя адбылася ў раёне Гурыі. Грузінская пракуратура выставіла абвінавачаньне кіроўцу, які 12 жніўня не ўтрымаў свой мікрааўтобус на дарозе і той упаў у цясьніну. У выніку загінулі 4 беларусы, яшчэ 16 чалавек атрымалі траўмы. https://smarturl.click/6Za4e Паводле сьледчых, кіроўца ня меў правоў адпаведнай катэгорыі для перавозкі такой колькасьці пасажыраў.
У Італіі знайшлі скрадзеныя карціны Рэнуара, Сэзана і Маціса Італьянская паліцыя знайшла тры карціны П’ера Агюста Рэнуара, Поля Сэзана і Анры Маціса, выкрадзеныя ў сакавіку з музэя Фонду Маньяні-Рока непадалёк ад Пармы. Агульная цана твораў перавышае дзевяць мільёнаў эўра, паведамляе Reuters. Карціны знайшлі ў доме аднаго з падазраваных у Парме. Па словах начальніка паліцыі горада, расьсьледаваньне вядзецца ў дачыненьні да дзевяці грамадзянаў Малдовы. https://smarturl.click/990V5
Беларускія грыбы называйма па-беларуску! Тэст Назвы грыбоў — словы, засвоеныя ня ў школе ці з расейскіх сэрыялаў, а ад дзядоў-бацькоў. Таму грыбаўніцтва — тая галіна, дзе беларускія словы ведаюць і ўжываюць нават самыя расейскамоўныя беларусы. Гэта жыцьцёва важна, бо за назвамі — практычныя веды пра добрыя і неядомыя грыбы. https://smarturl.click/VDEng
Класкоўскі: У беларускай палітыцы цяпер безчасоўе, чорны пэрыяд Ці застаўся ў Беларусі запыт на перамены? У выніковым «ПіКу Свабоды» палітычны аглядальнік «Позірку» Аляксандар Класкоўскі аналізуе галоўныя палітычныя падзеі тыдня і разважае, якім можа быць шлях Беларусі да пераменаў. https://smarturl.click/awQVX «Я думаю, што ўсё ж запыт на перамены ёсьць. Стаміліся ад Лукашэнкі. Вось зноў ён выехаў на палеткі вучыць хлебаробаў, як хлеб зьбіраць і гэтак далей. Абрыдла ўжо гэта ўсё – старая кружэлка, выгляд, што ён усё лепш за ўсіх ведае: як бульбу перабіраць, як у тым старым анэкдоце», кажа Класкоўскі.
Краўцоў: беларусы «забылі» Калесьнікаву, хоць яна стала адным з галоўных беларускіх галасоў у Эўропе Былы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў заявіў, што ў беларускай публічнай прасторы недаацэньваюць міжнародную дзейнасьць і палітычны ўплыў былой палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай: https://smarturl.click/D71Zv «Усе захоплена абмяркоўваюць Бабарыку, але ўсе забылі пра Калесьнікаву», — сказаў Краўцоў. Паводле яго, Калесьнікава цяпер становіцца «ледзь не тварам нумар адзін» для Нямеччыны і ўсё больш прыкметнай фігурай у іншых заходніх краінах.
Джон Коўл напісаў пра вызваленьне беларускіх палітвязьняў У сацсетцы X Яна Кавалёва, сястра палітвязьня Ільлі Верамеева, зьвярнулася да спэцпасланьніка прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Беларусі Джона Коўла з пытаньнем: «Ці можам мы спадзявацца на вызваленьне палітвязьняў у найбліжэйшай будучыні?» https://smarturl.click/ne2B4 Коул адказаў адным словам: «Так». Іншых падрабязнасьцяў ён не паведаміў.
Расея атакавала ракетамі Кіеў і Крывы Рог. Ёсьць загінулы і параненыя Начныя расейскія ракетныя і беспілётныя ўдары па тэрыторыі Ўкраіны забралі жыцьцё аднаго чалавека, каля 20 чалавек атрымалі раненьні, паведамілі ўкраінскія ўлады раніцай 16 жніўня.https://smarturl.click/meZ2Q У Крывым Рогу пашкоджана прамысловае прадпрыемства. Адзін чалавек загінуў. Яшчэ 13 атрымалі раненьні. У выніку начных удараў у Кіеве адбылося некалькі пажараў, згарэў кніжны рынак «Пятроўка», трое чалавек атрымалі раненьні. Яшчэ трое чалавек атрымалі раненьні ў Браварскім раёне Кіеўскай вобласьці. UPD. Трое загінулі, дзясяткі параненых ва Ўкраіне пасьля расейскіх абстрэлаў балістыкай і дронамі
Тунэлі зь Беларусі ў Эўразьвяз: як мігранты абыходзяць памежныя агароджы Як працуюць гэтыя падземныя маршруты і чаму Беларусь не спыняе іх будаўніцтва? https://smarturl.click/E9k2g Пасьля ўзьвядзеньня памежных агароджаў мігранты пачалі шукаць іншыя шляхі трапіць у Эўразьвяз. У апошнія месяцы ўсё часьцей выяўляюць тунэлі, пракапаныя з боку Беларусі ў Польшчу, Літву і Латвію. Першы такі тунэль у Латвіі знайшлі толькі цяпер – яго выхад быў замаскаваны ўсяго за 10 мэтраў ад памежнай агароджы. Літоўскія і латвійскія памежнікі кажуць пра магчымую падтрымку будаўніцтва тунэляў зь беларускай тэрыторыі.
Дроны атакавалі Маскоўскую вобласьць, зноў гараць склады Wildberries У ноч на 16 жніўня дроны масава атакавалі Маскоўскую і Растоўскую вобласьці Расеі. Паводле расейскіх чыноўнікаў, у выніку нападаў ёсьць загінулыя і параненыя. У Падольску загарэўся склад Wildberries у індустрыяльным парку Каледзіна. https://smarturl.click/zeLLb Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што ў бок сталіцы Расеі ляцелі каля 600 бесьпілётнікаў. У рэгіёне загінуў адзін чалавек, яшчэ трое былі параненыя. У Растоўскай вобласьці, паводле мясцовага губэрнатара, загінулі тры чалавекі, адзін атрымаў раненьні.
без подписи