tgindex
Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё | Еврорадио

Статистика
@euroradioInstagramбелорусский

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Последний пост
18:33
Последнее чтение
08:47
Постов за неделю
111
Всего постов
112
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Instagram
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
8 376
−11 за 4 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
952
40 постов
Вовлечённость
11,4%
к подписчикам
Постов в день
15,9
всего 112
Упоминаний
21
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
1 010
1/48двое суток
1 157
1/72трое суток
1 248

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 18:331 090

    Магнус Карлсэн выйграе першую з чатырох гульняў фінала Esports World Chess у беларускага гросмайстра Дзяніса Лазавіка. Аднак фінал складаецца з трох сэтаў па чатыры гульні. Цяпер пачалася другая гульня першага сэта. UPD: Карлсэн выйграў першы сэт — 3:1. …

  • 17:091 180

    Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускіх кампаній, датычных да вывазу збожжа з акупаваных расіяй тэрыторый. У спісе чатыры фірмы. Раней пра іх ролю ў сваім расследаванні расказала ініцыятыва @BELPOL: https://euroradio.fm/ukraina-uvyala-sankcyi-suprac-belaruskikh-kampaniy-datychnykh-da-vyvazu-zbozhzha Спасылка, якая працуе без VPN

  • 16:451 160

    У NATO расказалі пра яшчэ адзін план па стрымлівнні агрэсіі "на ўсходнім флангу". Уздоўж межаў Беларусі і Расіі збіраюцца стварыць сеткк з тысяч беспілотнікаў, датчыкаў і спадарожнікаў, аб'яднаных штучным інтэлектам. Ужо і назва ёсць — Eastern Flank Deterrence Initiative: https://euroradio.fm/nata-stvarae-setku-bespilotnikau-sa-shi-uzdouzh-mezhau-z-rasiyay-i-belarussyu Спасылка, якая працуе без VPN

  • 16:211 170

    На адкрыцці крамы ў Магілёве бясплатна раздавалі шоперы. Надпіс засмуціў адну з пакупніц: "Не ведаю, ці буду хадзіць з ім па пакупкі. Гэта я ханжа ці, праўда, не вельмі?" Як думаеце, ці дапушчальны такі піяр на мяжы фола?

  • 16:021 100

    Проста цяпер беларускі гросмайстар Дзяніс Лазавік гуляе супраць Магнуса Карлсена, 16-га чэмпіёна свету і аднаго з мацнейшых шахматыстаў сучаснасці. На адну партыю ў шахматыстаў ёсць па 10 хвілінаў. Беларус пачынае чорнымі. 19-гадовы Лазавік паспяхова выступае…

  • 15:411 250

    19-гадовы беларускі гросмайстар Дзяніс Лазавік трапіў у дзясятку мацнейшых на чэмпіянаце свету па бліцы. У выніковым пратаколе ён на восьмым радку. Цягам турніра Лазавік здолеў перамагчы топавага расійскага шахматыста Яна Няпомняшчага. Беларус мог прайсці…

  • 15:321 070

    Чацвярых беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, выпісалі з лякарняў. Яшчэ 11 застаюцца пад назіраннем дактароў — але іх жыццю на гэтым момант нічога не пагражае. Аварыя здарылася 12-га жніўня. Мікрааўтобус з беларускімі турыстамі сарваўся з абрыва і ўпаў…

  • 15:021 080

    Банкі Беларусі (і не толькі) рэзка павысілі камісіі за прыём наяўных расійскіх рублёў. Адзін дык і ўвогуле ўвёў тарыф у 20%! Крыніцы кажуць, што ў банках утварыўся лішак расійскай валюты: https://euroradio.fm/banki-belarusi-rezka-pavysili-kamisii-za-pryyom-nayaunykh-rasiyskikh-rublyou Спасылка, якая працуе без VPN

  • 14:341 050

    Вясельны балонік даляцеў з Берліна да польска-беларускай мяжы. У паветры ён правёў амаль 900 км — і зачапіўся за дрэва з польскага боку Белавежскай пушчы. Крыху здзьмуты, але ўсё яшчэ пазнавальны чырвоны балонік знайшоў супрацоўнік польскага лясніцтва. Яго можна было б пераблытаць з метэезондам кантрабандыстаў — калі б не цыдулка з пажаданнем маладым і зваротным адрасам. Леснікі вырашылі працягнуць незвычайную гісторыю. Яны ўжо адправілі ў Берлін зваротны ліст.

  • 14:001 110

    Яшчэ адзін работнік з падворку мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра пайшоў ваяваць супраць Украіны. Звестак пра яго няма ўжо тры месяцы. Падчас размовы 11-га жніўня духоўніка мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра Андрэя Лемяшонка папрасілі памаліцца пра "ваяра Андрэя", які працаваў у манастыры і ад якога ўжо трэці месяц няма ніякіх вестак. Протаіерэй пацвердзіў: "Так, ваяр Андрэй. У нас ваяры ваююць. Цяпер яшчэ адзін пойдзе. Ён ужо быў. Цяпер зноў пойдзе на Запарожскі фронт. Ваяры ваююць. Ваююць за нас з вамі, дарэчы. І гінуць". Паводле Лемяшонка, некаторыя ў мірным жыцці "нічога з сябе добрага не ўяўлялі". Але на вайне чалавек можа "стаць героем". Гэта другі вядомы выпадак, калі чалавек, звязаны са Свята-Елісавецінскім манастыром, пайшоў ваяваць на баку Расіі. Раней Лемяшонак расказваў пра "брата Алега", які стаў расійскім штурмавіком і атрымаў медаль "За адвагу", заўважае @christianvision.

  • Крынж тыдня на Еўрарадыё! У сённяшнім выпуску: "рускі мір" у беларускіх крамах, прапаганда спрабуе здзекавацца з зумераў, трэш на канферэнцыі Новая Беларусь і "чорная" рэклама гомельскага ўніверсітэта. Глядзіце тут: https://youtu.be/kYhID2AB1Y0

  • Часовы ўрад Венесуэлы пачаў перамовы з апазіцыяй. Яны праводзяцца пры падтрымцы ЗША. "Афіцыйную" дэлегацыю ўзначальвае Хорхе Радрыгес, старшыня Нацыянальнай асамблеі і брат часовай прэзідэнткі Венесуэлы Дэлсі Радрыгес. З іншага боку — былая дэпутатка Дынора…

  • Руіны найстарэйшага будынка ў Бабруйску бясплатна перадалі кампаніі "гаманца Лукашэнкі". Новы ўласнік — ТАА "Эйчемси груп", за якой стаіць Аляксандр Зайцаў, — напрацягу трох гадоў абавязаная выканаць на помніку архітэктуры рамонтна-рэстаўрацыйныя працы. А калі не паспее — выплаціць гораду няўстойку. Згодна з адказам з Міністэрства культуры, які атрымалі падпісчыкі тг-канала @spadczyna, рэшткі былога езуіцкага касцёла (афіцыйна яны фігуруюць пад назвай "Гаўптвахта") — прызнаныя "не выкарыстанымі ці выкарыстанымі не эфектыўна". Вядома, што ўвесну 2025 года там абвалілася сцяна. Таксама паведамляецца, што ў сакавіку 2026 года Мінкульт выдаў кампаніі Зайцава дазвол на навукова-даследчыя і праектныя працы па рэканструкцыі аб'екта — са змяненнем яго прызначэння. Алігарх Зайцаў у абыход санкцый увозіць у Беларусь люксавыя рэчы

  • Шасціпавярховую мінскую сталінку тушылі восем гадзінаў. Толькі а 3-й уночы выратавальнікі перамаглі агонь, які на піку пажара распаўсюдзіўся па ўсім гарышчы будынка. Жыхары гістарычнага дома на скрыжаванні вуліц Маркса і Леніна правялі ноч у інтэрнатах. Што…

  • Самазвал МАЗ раскурочыў кабіну аўтобуса ў Мінску. Але абыйшлося: кіроўцы і пасажыры аўтобуса і грузавіка не пацярпелі. 51-гадовы кіроўца аўтобуса "Ankai", рухаючыся па вуліцы Льва Талстога, на скрыжаванні з вуліцай Маскоўскай вырашыў павярнуць направа з паласы, прызначанай для руху прама. І не заўважыў МАЗ у суседняй паласе. У выніку пацярпелі аўтамабілі, святлафор і некалькі дарожных знакаў.

  • Уночы на 15-га жніўня ўкраінцы ўдарылі па цэлях у расійскай Самары. Адна з ракет "Фламінга" магла трапіць па корпусе 106А ракетна-касмічнага цэнтра "Прагрэс" — важнага прадпрыемства расійскай касмічнай галіны. У корпусе 106А на ракеты-носьбіты "Саюз-2" усталёўваюць бартавую электроніку, сістэмы кіравання, кабелі і прыборы. Гэта значыць, фактычна збіраюць іх "нервовую сістэму". Побач размешчаны корпус 106Б, дзе праходзіць фінальная зборка. Ракеты "Саюз-2" выкарыстоўваюцца для вываду на арбіту спадарожнікаў. У тым ліку і вайсковых.

  • На TEDx Ulica Mińska прадалі квіткоў на 84 тысячы злотых (каля 19,5 тысяч еўра). Аднак арганізатары не могуць атрымаць грошы — беларус, праз чыю фірму ажыццяўляліся продажы, перастаў адказваць. Некалькі плацяжоў арганізатарам былі зробленыя да пачатку канферэнцыі…

  • Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 14 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:23 Усё не так адназначна? Першая ракетка свету Арына Сабаленка трапіла на вокладку Time 16:42 Навіны спорту 19:22  "Хто тут эліта?": чаму беларусы ўсё часцей дзеляць адно аднаго 30:52 Навіны шоу-бізу 33:42 Чыноўнікі прыдумалі, як падняць нараджальнасць у Беларусі. Ці спрацуе?

  • Блогер і журналіст Мікіта Мелказёраў сёння мог б адзначыць свой 38-ы дзень народзінаў. Але яму цяпер назаўсёды застанецца 37. Мала хто быў у праграме "Ідэя Х" на @euroradio двойчы, і Мікіта — адзін з такіх людзей. Выпуск 2022-га: https://www.youtube.com/watch?v=UJ4r5yXWuEU Выпуск 2024-га: https://www.youtube.com/watch?v=iazr8izGcIA На відэа вышэй мы склеілі ягоныя адказы на фінальнае пытанне праграмы.

  • видео или голосовое, без подписи