tgindex
Беларусы Замежжа

Беларусы Замежжа

Статистика

Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа» Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў: @ReturnWhatStolen_bot Далучыцца да супольнасці: @bz_support_bot

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
26
Всего постов
46
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
1 733
+3 за 4 дн.
Сутки
+3
+0,17%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
237
40 постов
Вовлечённость
13,7%
к подписчикам
Постов в день
3,7
всего 46
Упоминаний
5
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
176
1/48двое суток
201
1/72трое суток
217

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • видео или голосовое, без подписи

  • 14 авг.65101из PEofBelarus

    🇧🇬 Добрыя навіны ад Народнай амбасады Беларусі ў Балгарыі "У нас вызначылiся некаторыя пазітыўныя зрухі адносна магчымасці атрымання часовага дакумента, які сведчыць асобу, пры аб’ектыўнай немагчымасці замяніць пашпарт. Згодна з лістом кіраўніка Дырэкцыі «Міграцыя», асобы, якія маюць дазвол на пастаяннае або на доўгатэрміновае пражыванне (паводле Дырэктывы Савета ЕС 2003/109/EC), змогуць пры жаданнi атрымаць часовы дакумент замежнiка. У сувязі з адсутнасцю паўнавартаснага аналага пашпарта замежніка ў Рэспубліцы Балгарыя, гэты дакумент, на жаль, будзе мець вельмі абмежаваны функцыянал, але, магчыма, стане важным крокам наперад i дапаможа часова вырашыць праблемы (прынамсi, для дзяцей), а над пошукам больш зручнага рашэння адмысловая група пры МУС Балгарыi працягне працаваць i надалей. У перспектыве, канешне, вырашэнне пытання беларусаў з часовым дазволам на пражыванне, i, згодна з нашымi крынiцамi, падчас будучай сесii Народнага сходу Балгарыi плануецца з'яўленне заканапраекта, якi будзе скiраваны на далейшае паляпшэнне умоў для легалiзацыi беларусаў у Балгарыi". Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

  • ​⚪️🔴⚪️ Свята ў Вільні: 35 ГОД НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ! ​Запрашаем усіх суайчыннікаў і сяброў адзначыць гэтую важную дату разам у цёплай, натхняльнай і душэўнай атмасферы! Нас чакае вялікая музычная праграма, сустрэчы з любімымі выканаўцамі і адмысловымі гасцямі. ​📍 Дзе і калі: ​Дата і час: 23 жніўня (нядзеля) а 15:30 ​Месца: Дом нацыянальных супольнасцяў / Беларускі клуб "Сябрына" (Raugyklos g. 25) ​Уваход: Свабодны! ​🎶 У праграме — выступы і канцэрт: ​Ойра ​Ванда Марціньш ​Уршуля ​Сяржук Сыс ​Ташыба ​Світанак ​Юрый Брыцько ​✨ Адмысловыя госці: Ілля Міронаў і Павел Севярынец. ​Прыходзьце цэлымі сем’ямі, бярыце сяброў і сцягі — адзначым наша свята разам! ✌️ #БЗ_афіша Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

  • 🧑‍🏫 Лекция про изменение климата Жара в городе становится невыносимой, ливни затапливают улицы за минуты, а зима теперь – бесконечный серый ноябрь. Это не совпадение: только в Беларуси за последние 50 лет среднегодовая температура выросла на 2°C. Засухи, ураганы, сдвиг температурных зон, войны и рост цен на продукты — изменение климата по всему миру уже давно перестало быть теоретической угрозой. О чем будет идти разговор на лекции: 1️⃣ Что происходит с климатом в Беларуси и мире, и почему последние 10 лет стали самыми жаркими в истории? 2️⃣ Как устроена климатическая политика, о чем спорят на международных саммитах и почему все меняется так медленно? 3️⃣ Как изменения климата влияют на инфляцию, продуктовую корзину и наше самочувствие? Спикерка: Ира Понедельник — научная коммуникаторка и координаторка CAN EECCA. 📅 18 августа в 19:00 📍 Онлайн в Zoom 🎟️ Участие бесплатное, но нужна регистрация #БЗ_адукацыя Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

  • ❤️ Беларуская лацінка мае не адну версію, а тры, і яны блытаюцца паміж сабой Здараецца, што трэба напісаць імя, адрас, назву ці іншае лацінкай. І тут пачынаецца блытаніна, бо варыянтаў запісу некалькі, і яны розняцца. У межах праекта «АІ на практыцы» створаны зручны інструмент, які здымае гэтую блытаніну: пішаш кірыліцай, а ён адразу паказвае вынік у трох сістэмах лацінкі. Без рэгістрацыі, працуе проста ў браўзеры 👉 па спасылцы. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

  • 👫 Першая беларуская анлайн школа працягвае набор на новы навучальны 2026/27 год "Шаноўныя бацькі! Калі вы шукаеце школу, дзе хутка і якасна можна атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі дзяржаўнага ўзору, тады вам да нас! 📖 Першая беларуская анлайн школа працягвае набор дзяцей у 4-10 класы на наступны навучальны год. Гэта ўжо будзе шосты набор у нашай школе з моманту яе адкрыцьця ў 2020 годзе. У нас вучні маюць мажлівасьць атрымліваць паўнавартасную адукацыю з захаваньнем прадметаў беларускага напрамку і атрымоўваць атэстацыю дзяржаўнага ўзору Украіны. Агулам за 6 гадоў працы нашая школа дапамагла 292 дзецям з Беларусі (часова ці пастаянна) атрымліваць адукацыю на роднай мове. За час працы мы зьдзейсьнілі ўжо шэсьць выпускаў навучэнцаў, агулам выдалі 73 атэстаты аб базавай адукацыі і 29 аб сярэдняй дзяржаўнага ўзору Украіны. У нас навучаюцца беларускія дзеці з 12 краінаў: Беларусі, Расеі, Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі, Грузіі, Турэччыны, Гішпаніі, Партугаліі, ААЭ, Чарнагорыі і Японіі. Падкрэсьліваем, што мы даём паўнавартасную адукацыю — класічныя школьныя заняткі з настаўнікамі. Лепшыя настаўнікі Беларусі і Украіны чакаюць новых вучняў. Што мы даем❓ 1️⃣ Залічэньне ў 4-10 класы з наступным заканчэньнем 11 класаў уключна (залічыць толькі ў 11 клас не можам з-за патрабаваньняў ўкраінскага заканадаўства). 2️⃣ Онлайн навучанне 5 дзён у тыдзень па 4-5 урокаў у дзень. 3️⃣ Невялікая колькасьць вучняў у кожным класе (ад 3 да 9 дзяцей), што можа лічыцца практычна як індывідуальнае рэпетытарства, якое дазваляе дзецям лепш засвойваць матэрыял. 4️⃣ Наяўнасьць хатняга заданьня для замацаваньня пройдзенага матэрыялу. 5️⃣ Урокі праходзяць на базе беларускай вучэбнай праграмы на расейскай і беларускай мовах. Прадмет украінскай мовы і літаратуры выкладаецца на ўкраінскай мове, але ў дзетак няма абсалютна ніякай праблемы з камунікацыяй з настаўнікам. 6️⃣ Адсутнасьць усялякай ідэалогіі або прапаганды - мы вучым дзяцей узаемапавазе, суперажываньню і падтрымцы. Мы запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з нашым адукацыйным працэсам. Мы гатовыя бясплатна арганізаваць для вас і вашых дзяцей пробныя заняткі, каб яны самастойна ўбачылі і ацанілі як праходзяць урокі ў нашай школе". Больш падрабязная інфармацыя на сайце школы https://byschool.com.ua #БЗ_адукацыя Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • 11 авг.179192из CabinetBelarus

    Памяці Аляксандра Мілінкевіча Пайшоў з жыцця Аляксандр Мілінкевіч, адна з найбольш значных постацяў беларускага дэмакратычнага руху, палітык і грамадскі дзеяч, які многія гады прысвяціў барацьбе за свабодную, дэмакратычную і еўрапейскую Беларусь. У 2006 годзе Аляксандр Мілінкевіч стаў адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах. Падзеі той вясны і Плошча Каліноўскага сталі важнай старонкай найноўшай гісторыі Беларусі, а сам Мілінкевіч — адным з найбольш пазнавальных прадстаўнікоў беларускага дэмакратычнага руху ў краіне і за яе межамі. Да апошніх гадоў ён заставаўся актыўным удзельнікам грамадскага жыцця, дзяліўся сваім досведам і падтрымліваў тых, хто працягвае працу дзеля дэмакратычнай будучыні Беларусі. Памяць пра Аляксандра Мілінкевіча і яго ўнёсак у беларускі дэмакратычны рух застануцца часткай нашай гісторыі. Аб’яднаны Пераходны Кабінет выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім, сябрам і паплечнікам Аляксандра Мілінкевіча ў сувязі з цяжкай стратай.

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • 11 авг.192172из belarusy_am

    ⚪️🔴⚪️ У Ерэване адбылася акцыя да гадавіны 9 жніўня 10 жніўня ў Ерэване адбылася акцыя, прысвечаная гадавіне 9 жніўня 2020 года — пачатку беларускай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Мы прайшлі па цэнтры Ерэвану са сцягамі Беларусі. Шпацыр пачаўся каля Оперы, далей маршрут пралягаў праз Плошчу Рэспублікі, гарадскія паркі і помнік Мяснікяну, пасля чаго вярнуліся да Вернісажа. Задачы, якія паставіла перад беларускім грамадствам нацыянальна-дэмакратычная рэвалюцыя, застаюцца актуальнымі і сёння: барацьба за палітычныя і грамадзянскія правы і свабоды, права на свабодныя прафсаюзы, права на сваю мову і нацыянальную культуру, а таксама права беларускага народа самастойна вызначаць сваю будучыню і жыць у незалежнай дзяржаве. ⚪️🔴⚪️ Жыве Беларусь!

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

Беларусы Замежжа — tgindex