Каардынацыйная рада
СтатистикаПрадстаўнічы орган дэмакратычнай часткі грамадства. Сайт: https://rada.vision/ Далучыцца да адкрытага чату КР: https://t.me/+v6zi--CSwMkyOThi
- Последний пост
- 13 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 11
- Всего постов
- 26
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 523
- 1/48двое суток
- 599
- 1/72трое суток
- 646
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
видео или голосовое, без подписи
Каардынацыйная Рада стварае Праўную Камісію Дэлегаты КР прагаласавалі за стварэнне Праўнай Камісіі Каардынацыйнай Рады, а таксама абралі яе кіраўніцтва. Ініцыятыва стварэння паступіла ад Фракцыі "Кааліцыя Латушкі і Рух “За свабоду”. Праўная Камісія неабходная для выпрацоўкі прапаноў для органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, рэгулятараў краін пражывання беларусаў і беларускіх дэмакратычных сіл, у тым ліку Аб’яднанага пераходнага кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай Рады. Мэты Камісіі: — Абарона правоў чалавека і барацьба з іх парушэннямі. — Абарона беларусаў ад дыскрымінацыі. — Паляпшэнне прававога становішча беларусаў у Беларусі і за яе межамі. Кіраўніком Камісіі абраны Міхаіл Кірылюк (Фракцыя "Кааліцыя Латушкі і Рух “За свабоду”). Намесніца кіраўніка — Марыя Ефімава (Фракцыя "Аб'яднаная грамадзянская платформа").
Падтрымка Наўковіча і галасаванне аб стварэнні Праўнай камісіі. Вынікі Агульнага пасяджэння КР 11 жніўня, падчас агульнага пасяджэння Каардынацыйнай Рады IV склікання былі разгледжаны два пытанні: стварэнне Праўнай камісіі і зварот па справе Аляксандра «Лахвіча»Наўковіча 1. Стварэнне Праўнай камісіі Каардынацыйнай Рады і фарміраванне яе кіруючаго складу Прапанова стварыць Праўную камісію паступіла ад Кааліцыі Латушкa і Руху «За Свабоду». Камісія ствараецца для інстытуцыйнага ўзмацнення прававога напрамку дзейнасці Рады. Падчас абмеркавання акцэнтавалася ўвага на неабходнасці мець прафесійны і дзейсны орган для вырашэння прававых пытанняў, падрыхтоўкі дакументаў для прававой дапамогі, а таксама на неабходнасці зацвярджэння канкрэтных кандыдатур на пасады намесніка і намесніцы старшыні. Прынята рашэнне запусціць працэдуру галасавання. Сакратарыяту даручана вынесці на галасаванне пытанне аб стварэнні Праўнай камісіі і выбарах кіраўніцтва. 2. Зварот аб неабходнасці незалежнай праверкі абставінаў сітуацыі вакол Аляксандра «Лахвіча» Наўковіча Разгледзець пытанне прапанаваў Рух «Воля». Каардынацыйная Рада абмеркавала важнасць палітычнай і маральнай падтрымцы цяжка параненга беларускага добраахвотніка Аляксандра Наўковіча , які сутыкнуўся з псіхалагічным ціскам і гвалтоўнымі дзеяннямі з боку іншых добраахвотнікаў. Сябры КР абмяркоўвалі, як рэагаваць на інцыдэнт, каб дэмакратычныя сілы і Рада дэманстравалі інстытуцыйную пазіцыю, але дзейнічалі строга ў прававым полі і не нашкодзілі расследаванню і самому пацярпеламу. На юрыдычную дапрацоўку адпаведнай заявы выдзелена 48 гадзін.
Беларускі пашпарт стане бліжэй - цяпер і ў Паўночнай Караліне! 15 жніўня Беларускі пашпартны цэнтр праводзіць выязны збор біяметрыі ў Паўночнай Караліне 🇺🇸. Дакладнае месца будзе паведамлена кожнаму ўдзельніку асабіста пасля запісу. 📝 Як запісацца: Зайдзіце на сайт belarus-passport.com і абярыце офіс Філадэльфіі. Наша фракцыя дамагалася прывезці Пашпарт Новай Беларусі ў ЗША яшчэ на пачатку прадвыбарчай кампаніі і зараз у нам гэта атрымалась! Асаблівая падзяка Івану Бачарэнка, памочніку сябра нашай фракцыі, і Глебу Івашкевічу якія арганізавалі гэтую магчымасць для беларусаў рэгіёна. Менавіта так, крок за крокам, мы робім Пашпарт Новай Беларусі даступнымі для беларусаў ва ўсім свеце. Да сустрэчы! 💪 #belaruspassport #ЕўрапейскіВыбар
Стварэньне Праўнай камісіі й зварот па справе Аляксандра Навуковіча. Агульнае пасяджэньне КР / 11.08.2026 Сёньня, 11 жніўня, а 20:10 па менскім і віленскім часе (19:10 па варшаўскім) адбудзецца Агульнае пасяджэньне Каардынацыйнай Рады IV скліканьня. На пасяджэньні будуць разгледжаны два пытаньні: 1) стварэньне Праўнай камісіі Каардынацыйнай Рады — прапанова ад Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»; 2) зварот аб неабходнасьці незалежнай праверкі абставінаў сытуацыі вакол Аляксандра «Лахвіча» Навуковіча — прапанова ад Руху Воля. Падчас этэру абмяркуем: 1) навошта Каардынацыйнай Радзе асобная Праўная камісія й якія задачы яна мае вырашаць; 2) што прапануе зварот і якой менавіта праверкі патрабуюць яго аўтары; 📺 Далучайцеся да жывой трансьляцыі й пакідайце свае пытаньні ды меркаваньні ў чаце. Спасылка тут.
Заява Спікера Каардынацыйнай Рады ў сувязі са смерцю Аляксандра Мілінкевіча Ад імя Каардынацыйнай Рады выказваю спачуванні родным, блізкім, сябрам і паплечнікам Аляксандра Мілінкевіча ў сувязі з яго смерцю. Ён быў інтэлектуалам, інтэлегентам і для многіх — сапраўдным маральным арыентырам. Калі казаць пра палітыку, то для мяне асабіста Аляксандр Уладзіміравіч быў прыкладам сапраўды беларускага палітыка, які заўсёды ставіў Беларусь на першае месца і заставаўся пры гэтым сапраўдным дэмакратам. Аляксандр Мілінкевіч прыйшоў у палітыку, калі беларуская апазіцыя яшчэ знаходзілася ў меншасці. У 2006 годзе ён аб’яднаў вакол сябе розныя партыі і рухі і зрабіў вялікі ўклад у тую легендарную Плошчу-2006. Ён быў адукаваны, эмпатычны, смелы і рашучы. Сёння Беларусь і беларусы страцілі неверагоднага, выбітнага Чалавека. Светлая памяць.
Павел Латушка абмеркаваў пытанні прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці з Паслом МЗС Украіны, які адказвае за сувязь з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Пытанні прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за здзейсненыя злачынствы былі абмеркаваны падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з Паслом па асаблівых даручэннях МЗС Украіны, які адказвае за сувязь з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, Яраславам Чарнагорам. У сустрэчы таксама прыняў удзел спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан. Разгледжаны пытанні далейшага ўзаемадзеяння па прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі: — за здзяйсненне злачынства агрэсіі; — за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей-сірот у Беларусь з часова акупаваных тэрыторый Украіны; — за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа. Aкрамя таго, падчас сустрэчы былі абмеркаваны далейшыя крокі па ўзаемадзеянні ў пытанні ўзмацнення санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі. Асобная ўвага была прысвечана далучэнню дэмакратычных сіл Беларусі да Люблінскага фармату для больш шчыльнага палітычнага ўзаемадзеяння з Літвой, Польшчай і Украінай. Павел Латушка і Арцём Брухан перадалі Яраславу Чарнагору рэзалюцыю «Аб прыярытэтах беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва», якая была падтрымана Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Офісам Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай Радай і прынята падчас Канферэнцыі «Новая Беларусь». Сярод галоўных прыярытэтаў супрацы ў рэзалюцыі ў тым ліку адзначаецца «Развіццё ўзаемадзеяння паміж беларускімі дэмакратычнымі інстытутамі, Вярхоўнай Радай і іншымі дзяржаўнымі інстытутамі Украіны, каардынацыя пазіцый і сумесная праца ў міжнародных арганізацыях і парламенцкіх асамблеях», а таксама «Каардынацыя міжнародных намаганняў для дакументавання злачынстваў, прыцягнення да адказнасці асоб, датычных да саўдзелу ў расійскай агрэсіі і незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей, а таксама прымянення мэтавых санкцый да адказных асоб і структур». Aкрамя таго, Яраславу Чарнагору была перададзена рэзалюцыя Каардынацыйнай Рады «Аб Круглым стале па пераадоленні палітычнага крызісу і ўмацаванні незалежнасці Рэспублікі Беларусь», у якой падтрымліваецца ідэя правядзення Круглага стала для выхаду з крызісу і ўмацавання незалежнасці Беларусі.
видео или голосовое, без подписи
Іван Краўцоў завяршыў выкананне абавязкаў сакратара Каардынацыйнай Рады Іван Краўцоў завяршыў выкананне абавязкаў сакратара Каардынацыйнай Рады і аднавіў свой мандат дэлегата КР. Да абрання новага сакратара КР абавязкі кіраўніка Сакратарыята часова будзе выконваць Яўген Караулаў, таксама з фракцыі «Наступ». У адпаведнасці са Статутам Каардынацыйнай Рады, пасада кіраўніка Сакратарыята несумяшчальная з мандатам дэлегата КР. У сувязі з завяршэннем працы на пасадзе сакратара Іван Краўцоў аднавіў паўнамоцтвы дэлегата Каардынацыйнай Рады.
«Ніхто не зможа выкрэсліць з падручнікаў гісторыі той подзвіг, які зрабілі вы». Выступ Арцёма Брухана падчас Дня Годнасці Сёння падчас выступу ў межах Дня Годнасці ў Варшаве спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан падкрэсліў гістарычнае значэнне 2020-га года для Беларусі і падзякаваў тым, хто працягвае змагацца: «Як гісторык па адукацыі я сёння раніцай падумаў пра тое, што 2020 год ужо стаў нацыянальным міфам для беларусаў. Ён стаў у адзін шэраг з паўстаннем Кастуся Каліноўскага, з абвяшчэннем незалежнасці БНР, з незалежнасцю Рэспублікі Беларусь. Ужо ніхто і ніколі не зможа выкрэсліць з падручнікаў гісторыі той подзвіг, які зрабілі вы, тыя, хто працягвае змагацца, тыя, хто ўпершыню выйшлі ў 2020-м годзе і тыя, хто разумеюць, што незалежная дэмакратычная Беларусь – гэта тое, чаго хочуць усе беларусы. І нягледзячы на тое, што старыя дзяды спрабуюць гэты час трохі адцягнуць, але адмяніць працэс таго, што Беларусь будзе сапраўды незалежнай, сапраўды дэмакратычнай і сапраўды вольнай немагчыма. Калі кожны з нас будзе мець магчымасць абіраць шлях для сваёй краіны і разам мы прывядзем яе да таго, калі яна будзе сапраўды еўрапейскай незалежнай Беларуссю. Гэты час настане. Можа трохі сёння складана. Можа хтосьці кажа, я стаміўся, хочацца ўжо неяк заняцца сваім жыццём, але дзякуй усім вялікі тым, хто прыйшлі сёння, хто можа не змог сёння прыйсці, але працягвае глядзець незалежныя медыя, пісаць каментары і працягвае даведвацца, што адбываецца ўнутры краіны і перадаваць гэтую інфармацыю, бо кожны з нас, маленькі крок, маленькае дзеянне прывядзе да таго, пра што мы марылі ў 2020-м годзе – дэмакратычнай незалежнай Беларусі. Жыве Беларусь».
У Кардынацыйнай Радзе прынялі ўсе рэзалюцыі Канферэнцыі «Новая Беларусь» Дэлегаты Каардынацыйнай Рады прынялі ўсе дзевяць рэзалюцый, прапанаваных у межах Канферэнцыі «Новая Беларусь». Азнаёміцца з тэкстамі дакументаў можна па адпаведных спасылках. 1. Рэзалюцыя «Аб супрацьдзеянні транснацыянальным рэпрэсіям і абароне беларусаў за мяжой» Статус: #прынята ✅ 2. Рэзалюцыя «Аб комплекснай падрыхтоўцы дэмакратычнага пераходу і публічным абмеркаванні праектаў рэформаў» Статус: #прынята ✅ 3. Рэзалюцыя «Палітычная рэзалюцыя Дэмакратычных сіл Беларусі да канферэнцыі «Новая Беларусь» 2026» Статус: #прынята ✅ 4. Рэзалюцыя «Аб спыненні палітычнага пераследу ў Беларусі, вызваленні палітвязняў, падтрымцы рэпрэсаваных і іх сем'яў» Статус: #прынята ✅ 5. Рэзалюцыя «Аб прыярытэтах беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва» Статус: #прынята ✅ 6. Рэзалюцыя «Аб абароне адукацыі ад палітычнай індактрынацыі, мілітарызацыі і русіфікацыі» Статус: #прынята ✅ 7. Рэзалюцыя «Аб абароне суверэнітэту і недапушчэнні ўцягвання Беларусі ў вайну» Статус: #прынята ✅ 8. Рэзалюцыя «Аб падтрымцы незалежных беларускіх медыяў» Статус: #прынята ✅ 9. Рэзалюцыя «Аб падтрымцы беларусаў, якія сталі на абарону Украіны, беларускіх ветэранаў і іх сем'яў» Статус: #прынята ✅ З прынятымі дакументамі можна па спасылцы ў раздзеле «рэзалюцыі».
Арцём Брухан: «Нацыянальны дыялог і дыялог унутры грамадства — гэта тое, што дачакаецца свайго часу» Падчас дыскусіі «Не чакаць, а стварыць новае вакно магчымасцяў. Выклікі, стратэгія, прыярытэты» ў межах пятай Канферэнцыі «Новая Беларусь» спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан нагадаў, чаму рашэнні КР, якія спачатку выклікаюць спрэчкі і нават смех, у выніку працуюць на перспектыву. Ключавыя тэзісы з выступу: — За рэзалюцыю ў падтрымку венесуэльскай апазіцыі, якую прыняла Каардынацыйная Рада папярэдняга склікання, мы атрымалі вельмі шмат хейту, хто сочыць за КР, памятае гэтую гісторыю. Што мы бачым зараз? Адбываюцца перамовы венесуэльскай апазіцыі з часовым урадам. Гэта сведчыць пра тое, што год таму, калі мы падтрымалі маральна венесуэльскую апазіцыю, а нам казалі, яны ні на што не ўплываюць як і вы, яны нікому не цікавыя, як і вы. А зараз яны суб’ект перамоваў з часовым урадам менавіта таму, што адкрылася акно магчымасцяў. — Наступная рэзалюцыя, якая была прынята ўжо Каардынацыйнай Радай цяперашняга склікання, — гэта рэзалюцыя аб круглым стале, аб выхадзе з палітычнага крызісу Беларусі, і там на дадзены момант зафіксавана тая сітуацыя, якая склалася ў Беларусі: вельмі складаная, вельмі няпростая. Але там ёсць галоўны прыярытэт, які падзяляюць, я ўпэнены, усе беларусы. Галоўная каштоўнасць для беларусаў — незалежная, суверэнная Беларусь. 97% хочуць жыць у незалежнай Беларусі, і гэта тое поле і тая база, на якой можа пачацца той самы нацыянальны дыялог. — Для гэтага таксама можа адкрыцца акно магчымасцяў, звязанае з тым, што адбываецца ў Расіі, і ў дыпламатычным накірунку магчымы перамовы па расійска-ўкраінскай вайне. Без Беларусі яны не магчымыя. — Еўрапейскі саюз разумее, што без незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай Беларусі не будзе бяспекі ў рэгіёне. — Мы паклалі на стол сваю прапанову. Мы звярнуліся да чынавецтва і наменклатуры пачаць камунікацыю па гэтым пытанні. Мы ўпэўнены, што гэтая прапанова дачакаецца свайго часу. Трансляцыя Канферэнцыі «Новая Беларусь» у жывым эфіры даступная па спасылцы.
ЕС хочуць зацягнуць на абед да Лукашэнкі, дзе блюдам будзе беларускі народ «Думаю, што транзіт улады пачаўся 9 жніўня 2020 года, і ён пачаўся таму, што ў гэты момант беларускі народ пачуў сваю суб’ектнасць», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас дыскусійнай панелі «Не чакаць, а ствараць новае вакно магчымасцяў. Выклікі, стратэгія, прыярытэты» ў межах пятай Канферэнцыі «Новая Беларусь». У дыскусіі таксама прынялі ўдзел прэзідэнтка-элект Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, беларускі грамадскі і палітычны лідар Віктар Бабарыка, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан. Падчас выступу Павел Латушка адзначыў важнасць таго, каб беларускія дэмакратычныя сілы былі суб’ектам у патэнцыйных перамовах паміж рэжымам Лукашэнкі і ЕС, прывёўшы досвед перамоваў ЕС з Лукашэнкам у 2014—2016 гадах, калі Лукашэнка вызваліў усіх палітзняволеных, а ЕС са свайго боку пайшоў на беспрэцэдэнтнае збліжэнне з рэжымам Лукашэнкі. «Але ўсё роўна ў 5 раз, я падкрэсліваю, у 5 раз Лукашэнка здрадзіў еўрапейскім партнёрам. Ён схлусіў, ён падмануў еўрапейскіх партнёраў і падмануў беларускі народ. Вось тады якраз было гэта акно магчымасцяў. Чаму гэта адбылося? Бо апазіцыя не была суб'ектам гэтых перамоваў. Наша стратэгія павінна базавацца на суб'ектнасці дэмакратычных сілаў. Нам трэба мець дакладную пазіцыю на перамовы. Наша задача не дапусціць, каб еўрапейскія партнёры пайшлі на здзелку з рэжымам узору 2016 года, калі дэмсілы былі выключаны. Нічога пра нас без нас. Мы суб'ект, а не аб'ект. Захад паверыў тады Лукашэнку, а Лукашэнка здрадзіў. І мы атрымалі жахлівыя 2020 і 2022 гады». Павел Латушка падкрэсліў важную розніцу ў падыходзе прадстаўнікоў дэмакратычных сіл да перамоваў з рэжымам: «На сённяшні дзень ёсць 2 пазіцыі ў дэмакратычных сілах. Я чую: адна пазіцыя — пачаць размаўляць з Лукашэнкам без удзелу беларускага грамадства, зацягнуць у амерыканскія перамовы Еўрапейскі саюз. Гэта робіцца фактычна для таго, каб зацягнуць усімі спосабамі ЕС на абед да Лукашэнкі, дзе блюдам будзе беларускі народ. І там нас будуць гатаваць. Не ведаю, як вы, я не хачу быць блюдам. Я супраць. Я хачу ў гэтай сітуацыі быць суб'ектам і працаваць на суб'ектнасць беларускага грамадства. Таму наша мэта — гэта нацыянальны дыялог. Перамовы наменклатуры і дэмакратычных інстытутаў пры фасілітацыі Еўрапейскага саюза, які мае велічэзныя інструменты». Павел Латушка адзначыў 4 умовы транзіту ўлады ў Беларусі: 1. Наяўнасць моцнага, шматкомплекснага крызісу, які ў Беларусі сёння існуе. 2. Наяўнасць фундаменту, базавай аб’ядноўваючай падставы для выхаду з крызісу — гэта незалежнасць, бо 97% беларусаў хочаць жыць у незалежнай краіне. 3. Асэнсаванне прагматыкамі ўнутры рэжыму Лукашэнкі таго, што перамены неабходны. «І я веру ў тое, бо ведаю шмат сённяшніх міністраў, намеснікаў міністраў, чыноўнікаў, з якімі мы размаўлялі раней, што яны прагматыкі. Зразумела, што выказаць сваю думку сёння не могуць, але яны ёсць». 4. Аслабленне донара нумар адзін. «Хто з'яўляецца донарам нумар адзін? Расійская Федэрацыя. І мы зараз бачым з вамі дальнабойныя ўкраінскія санкцыі. Мы бачым назапашвальны эфект амерыканскіх і еўрапейскіх санкцый. І вось калі донар не зможа ўтрымліваць свайго проксі, гэта будзе выкананне 4 умовы. І гэтая сітуацыя набліжаецца». Падчас выступу Павел Латушка прывёў гістарычны прыклад трансфармацыі ў Польшчы, калі камуністычныя ўлады Польшчы катэгарычна адмаўляліся ад дыялогу з грамадствам, але ўсё роўна былі вымушаны пайсці на яго: «Мы настойваем на тым, каб працягваўся ціск на рэжым Лукашэнкі, каб павялічваліся санкцыі, каб ствараць яму найгоршыя ўмовы для функцыянавання. Бо набліжаецца гэта акно магчымасцяў».
У Каардынацыйнай Радзе з'явіцца камісія па бюджэце Дэлегаты Каардынацыйнай Рады прагаласавалі за стварэнне Камісіі па бюджэце. Гэтая прапанова паступіла ад Кааліцыі Латушка і Рух "За Свабоду". Дзейнасць камісіі накіравана на павышэнне празрыстасці бюджэтнага працэсу, падсправаздачнасці выкарыстання рэсурсаў і эфектыўнасці іх размеркавання. Кіраўніцтва камісіі: Дзьмітры Грыгалая, старшыня, «Кааліцыя Латушка і Рух „За свабоду“»; Дзяніс Герасімчык, намеснік старшыні, «Рух Воля». Мэты і задачы: Камісія ствараецца для экспертнага суправаджэння бюджэтнага працэсу Каардынацыйнай Рады, у тым ліку падрыхтоўкі праекта бюджэту, аналізу яго выканання і выпрацоўкі рэкамендацый па ўдасканаленні бюджэтнай палітыкі і фінансавых працэдур. Мэтай камісіі з’яўляецца ажыццяўленне экспертнага аналізу, маніторынгу і падрыхтоўкі заключэнняў па пытаннях прыняцця і выканання бюджэтных і расходных рашэнняў КР. Статус: #прынята ✅ Галасаванне: Так: 55 Кааліцыя Латушка і Рух "За Свабоду": 28/34 Еўрапейскі выбар: 3/10 Наступ: 6/8 Аб’яднаная грамадзянская платформа: 4/6 Хопіць баяцца!: 1/5 Ваш Голас: 2/4 Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння”: 2/4 Рух Воля: 8/8 Пазафракцыйныя дэлегаты: 1/1 Супраць: 1 Еўрапейскі выбар: 1/10 Устрымацца: 1 Хопіць баяцца!: 1/5 Кворум ёсць: 57/80. Кааліцыя Латушка і Рух "За Свабоду": 28/34 Еўрапейскі выбар: 4/10 Наступ: 6/8 Аб’яднаная грамадзянская платформа: 4/6 Хопіць баяцца!: 2/5 Ваш Голас: 2/4 Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння”: 2/4 Рух Воля: 8/8 Пазафракцыйныя дэлегаты: 1/1
Запрашаем пагаварыць пра тое, як штучны інтэлект можа змяніць будучыню Беларусі. Ці дапаможа ШІ правесці дэмакратычныя рэформы, зрабіць дзяржаўнае кіраванне больш эфектыўным і празрыстым? Ці, наадварот, стане новым інструментам кантролю, сачэння і прапаганды? 📌 7 жніўня на сайд-івенце Канферэнцыі «Новая Беларусь» адбудзецца дыскусія «Штучны інтэлект у дзяржаўным кіраванні: за і супраць». Разам са спікерамі абмяркуем: як выкарыстоўваць ШІ пры падрыхтоўцы і рэалізацыі рэформаў; ці можа ён пашырыць удзел грамадзян у прыняцці рашэнняў; як тэхналогіі могуць зрабіць працу дзяржаўных інстытутаў больш эфектыўнай; якія рызыкі ШІ стварае для прыватнасці, бяспекі і дэмакратыі; як не дапусціць выкарыстання новых тэхналогій для татальнага кантролю. Асобная частка сайд-івента - прэзентацыя платформы, якая з дапамогай ШІ аналізуе фінансавы стан дзяржаўных прадпрыемстваў. Платформа распрацоўваецца як частка канцэпцыі рэформы дзяржаўнага сектара Беларусі. У дыскусіі возьмуць удзел: 🔹 Аліса Рыжычэнка - сяброўка фракцыі «Еўрапейскі выбар», прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах; 🔹 Лена Жывоглад - дырэктарка ініцыятывы «Сумленныя людзі»; 🔹 Данііл Гаркавы - каардынатар платформы «Тры сланы» ў камандзе «Новая Беларусь»; 🔹 Мікалай Кванталіяні - эксперт па лічбавай бяспецы. 📍 Варшава, Канферэнцыя «Новая Беларусь» 📅 7 жніўня 2026 года 🕐 Пачатак а 13:00 Уваход адкрыты для ўсіх. Калі колькасць ахвочых будзе вялікай, перавага будзе аддавацца зарэгістраваным удзельнікам і ўдзельніцам. 🔗 спасылка на рэгістрацыю Прыходзьце! Будзем разам шукаць адказ на пытанне: ШІ стане алгарытмам свабоды ці інструментам новага таталітарызму?
«Мы зафіксавалі сваю пазіцыю і сваю прапанову». Арцём Брухан рэагуе на тэзіс, што рэжыму дыялог не патрэбны Спікер Каардынацыйнай Рады і намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у эфіры «Белсат» растлумачыў, чаму рэзалюцыя аб «круглым стале» з'явілася менавіта зараз, якія ў яе гістарычныя аналагі і ці ёсць у ёй сэнс у сітуацыі, калі рэжыму дыялог не патрэбны. Ключавыя цытаты: «Сутнасць рэзалюцыі ў тым, што чальцы Каардынацыйнай Рады зафіксавалі тую сітуацыю, якая адбываецца зараз у Беларусі, і прынялі рашэнне падтрымаць ідэю такога даволі прагматычнага выхаду з крызісу». «Уплыў Расіі — гэта фундаментальны момант, на якім трэба засяродзіцца... Моц Расіі ўжо не выглядае такой непахіснай». «Церцель рэагуе. Ён выйшаў і сказаў: "Там апазіцыя прапанавала круглы стол. Яны насамрэч хочуць Майдан". Ну які ж Майдан? Тут прапісана, што мы прапаноўваем. Гэта проста спробы не ісці ў гэты дыялог і дэманстраваць, што вось мы неканструктыўныя. Але рэжым відавочна ўсё разумее». «Тое, што рэжым на сённяшні момант не хоча гэтага рабіць, нас, шчыра кажучы, і не турбуе. Мы зафіксавалі сваю пазіцыю і сваю прапанову». «Беларусы не хочуць крыві... Беларусы хочуць сесці і дамовіцца, каб можна было жыць у Беларусі, працаваць, і цябе не білі б дубінкамі». «Ёсць не проста кансэнсус, а ўнікальны кансэнсус — 97% беларусаў хочуць жыць у незалежнай краіне». Эфір цалкам даступныпа спасылцы, тэкставая версія «Белсату» тут.
Міжнародны “Наступ”: як адстаяць правы беларусаў у Бруселі і Страсбургу? На гэтae ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Маргарыта Ворыхава https://www.youtube.com/watch?v=Y0b8CW551sk
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи