Фемгрупа Беларусь
СтатистикаКааліцыя беларускіх экспертак, актывістак і гендарных даследчыц. Фемінісцкая павестка для дэмакратычнай Беларусі. Хочаце далучыцца, задаць пытанні ці прапанаваць ідэі для супрацы? Пішыце! 📧 femgroupbelarus@gmail.com
- Последний пост
- 12 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 2
- Всего постов
- 25
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 103
- 1/48двое суток
- 118
- 1/72трое суток
- 127
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
🔖 12 жніўня – Дзень салідарнасці беларускіх жанчын Роўна шэсць гадоў таму беларускі сабраліся ў ланцуг салідарнасці ля Камароўскага рынку. Жаночая акцыя супраць маштабнай хвалі гвалту рэжыму для падаўлення мірных пратэстаў стала важным сімвалам нязломнасці і падштурхнула далейшыя выхады на вуліцы. У атмасферы жаху, адсутнасці лідарства і разгубленасці жаночая салідарнасць і смеласць сталі тым самым промнем надзеі, які даў нам сілы рухацца далей у гэтай барацьбе. І няхай тады не атрымалася дасягнуць жаданай мэты, галоўнае – што мы ўбачылі, як нас шмат і якія мы моцныя. 📕 Хочам падзяліцца ўспамінамі сузаснавальніцы і чаліні Фемгрупы Юлі Міцкевіч пра гэты дзень: 12 августа – день, который изменил всю мою жизнь. Я помню очень хорошо, как прочитала в Фейсбуке новость у кого-то, что будет женская акция, и сразу побежала туда. И после участия в ней, на Комаровке в Минске, каждый мой день начинался с женских сборов в разных локациях, их было много, что потом перетекло и в общий протест, в марши по субботам и женские по воскресеньям. Эта революция была и остается для меня женской, нет сомнений и нет противоречий. Беларуски действительно – политическая сила, у нас есть субъектность! Так было всегда, и 100 лет назад, и так есть сегодня. Мое сердце, душа и мысли в этот день со всеми женщинами, которые разными способами сражаются с режимом Лукашенко, которые продолжают сидеть в тюрьмах как мои любимые коллежанки и подруги Оля Бритикова и Вика (не могу из безопасности назвать фамилию). Они боялись нас тогда, в 2020, они боятся нас и сегодня, диктаторский режим и все, кто ему служит. Но мы лучшие, и мы есть одна у одной, в сестринстве – наша сила! Мы працягваем сваю працу, каб аднойчы Беларусь стала вольнай, а беларускае грамадства – пазбаўленым нармалізацыі ўсіх відаў гвалту. Свабода. Роўнасць. Сястрынства. Жыве Беларусь! 🤍
⚡ Фемгрупа сардэчна віншуе нашу дарагую сузаснавальніцу і каляжанку Юлію Міцкевіч з прызначэннем на новую пасаду ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце! Цяпер Юлія будзе выконваць абавязкі прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы. Гэта доўгачаканае і заслужанае прызначэнне, якое шмат значыць для ўсёй беларускай феміністычнай супольнасці і асабліва для Фемгрупы. Мы ўпэўненыя, што яно наблізіць дэмсілы і беларускую супольнасць да гендарнай і сацыяльнай роўнасці, а Юля будзе звонкім голасам найбольш уразлівых групаў. Гэта вялікая перамога для шматлікіх супольнасцяў, чые патрэбы і жаданні часта застаюцца па-за фокусам тыповай мужчынскай палітыкі, бо каштоўнасці фемінізму базуюцца на салідарнасці, справядлівасці і роўнасці для ўсіх. 💬 Падрабязней пра дэталі прызначэння, Юліну перспектыву і планы чытайце ў інтэрв’ю Радыё Свабода: “Я некамфортная феміністка”. ❤️ Юля, плённай і паспяховай працы табе ў новай ролі! Мы вельмі табой ганарымся!
▫️Зварот Фемгрупы Беларусь да аргкамітэту Канферэнцыі Новай Беларусі Мы пішам вам ад імя Фемгрупы Беларусь у сувязі з запрашэннем Міколы Дзядка ў якасці спікера на Дэбаты I («Пакараць нельга прабачыць. Дзе паставіць коску?») у рамках Канферэнцыі Новай Беларусі 2026. Наша пазіцыя заснаваная на фактах, частку якіх пацвердзіў сам Мікола Дзядок. Фемгрупа Беларусь раней ужо публікавала заяву аб сітуацыі вакол партнёрскага гвалту: у апісаных Янай Стасяловіч фактах прысутнічаюць прызнакі грумінгу, узроставага і статуснага дысбалансу (ёй было 16 гадоў, яму 29), ціску, кантролю, парушэнняў межаў, сэксуалізаванага і рэпрадуктыўнага прымусу. Заяву рыхтавала экспертная група, і гаворка ў ёй не пра прыватны канфлікт, а пра гвалт, адказнасць і бяспеку ўнутры дэмакратычнай супольнасці. Гэтую пазіцыю падзяляюць іншыя прадстаўніцы фемінісцкай супольнасці і гатовыя далучыцца да звароту. Нагадаем таксама: унутры беларускай анархісцкай супольнасці, часткай якой Мікола Дзядок сябе раней лічыў, была спроба запусціць працэс трансфармацыйнага правасуддзя, але Дзядок выйшаў з яго, спыніўшы абмеркаванне ўласнай адказнасці. Пытанне застаецца публічна не вырашаным не таму, што працэс працягваецца, а таму, што быў перарваны з боку Дзядка. Камісія па этыцы Каардынацыйнай Рады ўжо разглядала выкарыстанне фігуры Дзядка ў публічнай камунікацыі. Яна прызнала такую публікацыю этычна невыверанай і адзначыла: палітычны статус, заслугі перад рухам ці досвед палітзняволенага не павінны быць важнейшымі за бяспеку і адказнасць. Тэма дэбатаў робіць сітуацыю паказальнай. «Пакараць нельга прабачыць» — гэта размова пра справядлівасць і адказнасць. Немагчыма весці такую дыскусію са спікерам, чыё ўласнае пытанне адказнасці застаецца без адказу. Гэта абясцэньвае саму дыскусію і паказвае, што стандарты адказнасці выкарыстоўваюцца абіральна. Як мы пісалі ў заяве, гэтая сітуацыя не адзінкавая. Падобныя гісторыі рэгулярна ўзнікаюць у беларускіх актывісцкіх і палітычных супольнасцях і замалчваецца. Гераізацыя мужчын, якія прайшлі праз рэпрэсіі, узмацняе давер да іх і зніжае чуллівасць да ўразлівасці тых, хто апынаюцца ў адносінах дысбалансу ўлады. Пляцоўка ў такой сітуацыі не з’яўляецца нейтральнай: яна ўзмацняе разрыў у статусе і медыйным доступе і ўмацоўвае культуру замалчвання, у якой пацярпелыя зноў праходзяць праз недавер і цкаванне. Досвед рэпрэсій не вызваляе ад адказнасці і не апраўдвае нанесеную шкоду, незалежна ад тэрміна даўніны. Таму мы просім аргкамітэт: Перагледзець рашэнне аб запрашэнні Міколы Дзядка ў якасці спікера. Растлумачыць, ці была выкарыстаная працэдура этычнай ацэнкі падобных сітуацый пры фармаванні спіса спікераў і спікерак. Калі такой працэдуры няма, неабходна яе распрацаваць: патрэбныя зразумелыя крытэры і парадак дзеянняў для сітуацый, звязаных з гвалтам і злоўжываннем улады. Мы просім, каб у падзеі, якая прэтэндуе прадстаўляць дэмакратычную Беларусь, была ясная этычная пазіцыя. Адсутнасць рэакцыі чытаецца як нармалізацыя гвалту праз статус і палітычны капітал. Культура адказнасці ў дэмакратычных суполках патрэбная для таго, каб наша супольнасць была бяспечнай і справядлівай. Гатовыя адказаць на пытанні і прадставіць матэрыялы. ✅Заява Фемгрупы Беларусь па сітуацыі вакол партнёрскага гвалту Міколы Дзядка: https://t.me/femgroupbelarus/1059 https://t.me/femgroupbelarus/1060 ✅Заява Фемгрупы Беларусь у сувязі з рашэннем камісіі па этыцы Каардынацыйнай Рады: https://t.me/femgroupbelarus/1096
Шукаем валанцёрак на Феммітап 2026!✨ https://t.me/femgroupbelarus/1088 Мы шукаем дзвюх валанцёрак для дапамогі на Феммітапе 2026 — 3–6 верасня, Польшча. ✅Калі вы зацікаўленыя, адгукайцеся да 3.08 на пошту femgroupbelarus@gmail.com. У лісце пазначце, калі ласка: 🟣Вашае імя і як да вас звяртацца 🟣Горад і краіну, адкуль плануеце ехаць (прыярытэт, Польшча) 🟣Спасылку на адкрытую сацыяльную сетку 🟣Кантакт, які можа вас верыфікавать 🟣Матывацыю, чаму хочаце браць удзел Задачы валанцёрак: дапамагаць на месцы з клопатам аб удзельні_цах і тэхнічнымі пытаннямі пад суправаджэннем арганізатарак. Умовы: аплата дарогі, пражыванне ў двухмесным нумары, харчаванне. 📩Адказ дашлём да 5.08. Чакаем вас! 💛
▫️Заявление Фемгруппы Беларусь в связи с решением комиссии по этике Координационного Совета Фемгруппа Беларусь получила решение Комиссии по этике Координационного Совета по нашему обращению, связанному с использованием образа Миколы Дедка в публичной коммуникации вокруг выборов в КС. Для нас важно, что Комиссия признала эту публикацию этически не выверенной и отдельно отметила: политический статус человека, его заслуги перед демократическим движением или статус бывшего политзаключённого не должны быть важнее вопросов безопасности и ответственности. Именно об этом было наше обращение. При этом мы не получили ответы на все вопросы, которые были поставлены. Комиссия дала оценку конкретной публикации, однако осталось непонятно, какие процедуры реагирования существовали внутри КС на момент её размещения, кто конкретно несёт ответственность за материалы медиаслужбы, кто может пересматривать такие решения и какие шаги КС готов предпринять, чтобы люди, пережившие насилие, не сталкивались с ощущением, что политический статус человека важнее их безопасности. Вместо ясного ответа на вопрос об ответственности мы получили пояснение о том, что медиагруппа КС является самостоятельной структурой, независимой от делегатов, а её публикации не выражают позицию Координационного Совета. Одновременно Комиссия признаёт, что эти площадки воспринимаются обществом как связанные с КС и несут репутационную ответственность. Это противоречие. Медиаслужба использует имя Координационного Совета, работает в его публичном поле, освещает выборы и влияет на восприятие КС. Но когда возникает вопрос об ответственности, оказывается, что её публикации не являются позицией КС, а сама структура независима от делегатов. Поэтому мы считаем важным, чтобы Координационный Совет публично объяснил: — какой официальный статус имеет медиаслужба КС; — кем она создана и кому подотчётна; — кто принимает решения о публикациях и кто несёт за них ответственность; — почему площадка, которая работает под именем КС и воспринимается как его часть, не выражает позицию КС; — какие существуют процедуры исправления ошибок, удаления этически неприемлемых материалов и обжалования решений. Дело не только в одной публикации. Сейчас не понятно, где проходят границы ответственности и кто отвечает за решения, напрямую влияющие на репутацию Координационного Совета. Нужны прозрачный статус, понятная подотчётность, редакционные и этические правила, а также отдельная процедура для ситуаций, связанных с насилием, безопасностью и публичным обсуждением фактов насилия. ✅Мы ожидаем от Координационного Совета ответов на вопросы, которые проигнорированы, публичного разъяснения статуса медиаслужбы и конкретных шагов по реформированию её работы. @radasecretariat @rada_vision
без подписи
💬 tg: @stasya_tsiarentsyeva 📩 femgroupbelarus@gmail.com З салідарнасцю, каманда Феммітапа 2026
✨ФЕММІТАП 2026 Сінхранізацыя беларускага фемінісцкага поля: фармаванне і развіццё супрацоўніцтва 📍Польшча 3–6 верасня 2026 Дарагія каля:жанкі! Фемгрупа Беларусь запрашае вас на Феммітап 2026. Мэта — стварыць прастору для сінхранізацыі фемінісцкага поля…
Юля Мицкевич, со-основательница Фемгруппы Беларусь прямо сейчас на Литовской прайде в Вильнюсе 🏳️🌈
без подписи
✨ФЕММІТАП 2026 Сінхранізацыя беларускага фемінісцкага поля: фармаванне і развіццё супрацоўніцтва 📍Польшча 3–6 верасня 2026 Дарагія каля:жанкі! Фемгрупа Беларусь запрашае вас на Феммітап 2026. Мэта — стварыць прастору для сінхранізацыі фемінісцкага поля…
▫️Заява Фемгрупы ў падтрымку Таццяны Барысавай Таццяна Барысава была адлічана з ЕГУ пасля таго, як падтрымала ў інтэрв'ю іншых пацярпелых ад выкладчыка Сяргея Сялецкага. Да гэтага яна падала скаргу на выкладчыка, абвінаваціўшы яго ў харасменце. Ужо пасля гэтай заявы стала вядома, што то быў не адзіны выпадак. Таня працягнула змагацца і падала іск супраць універсітэта. Першы суд прызнаў рашэнне ЕГУ аб адлічэнні несапраўдным, але ўніверсітэт падаў апеляцыю і выйграў. Цяпер Таня вінная ЕГУ амаль 8500 еўра. Фармальна сістэма вынесла свой прысуд. Але гэта не значыць, што несправядлівасць стала праўдай. Інстытуцыі зноў абаранілі сябе, а не студэнтку. Ва ўніверсітэта былі адвакаты і рэсурсы. У Тані была яна сама. І нават у такіх умовах яна змагалася: пісала тэксты, збірала сведчанні, выступала ў судзе і амаль выйграла. Таня кінула выклік сістэме харасмету ў ЕГУ, ведаючы, чым рызыкуе. Такія гісторыі важныя нават тады, калі сканчваюцца несправядліва. Яны паказваюць, што маўчанне – не адзінае выйсце. Мы ганарымся табой, Таццяна. Ты не адна. Тое, што ты зрабіла, мае значнасць для нас, для фемінісцкай супольнасці і для ўсіх, хто сутыкаецца з сэксуалізаваным харасментам у адукацыйных інстытуцыях. ❗️Калі вы хочаце падтрымаць Таню матэрыяльна: SEB bankas IBAN: LT157044060008105051 Атрымальнік: Tatiana Borisova Альбо праз Revolut: https://revolut.me/tatianor88 Прызначэнне плацяжу: parama EHU advokate
✨ФЕММІТАП 2026 Сінхранізацыя беларускага фемінісцкага поля: фармаванне і развіццё супрацоўніцтва 📍Польшча 3–6 верасня 2026 Дарагія каля:жанкі! Фемгрупа Беларусь запрашае вас на Феммітап 2026. Мэта — стварыць прастору для сінхранізацыі фемінісцкага поля, выпрацоўкі агульнага разумення выклікаў і пошуку кропак дотыку. Удзельні:цы Феммітапа змогуць: ✔️ даведацца, чым карысныя міжнародныя фемінісцкія сеткі і аб’яднанні ✔️ абмеркаваць актуальныя тэндэнцыі развіцця беларускага фемруху ✔️ абмяняцца сучаснымі практыкамі супрацьдзеяння праваму павароту ✔️ пазнаёміцца з феміністкамі розных пакаленняў ✔️ абмеркаваць варыянты выхаду з грантавай залежнасці ✔️ знайсці партнёрак для сумесных дзеянняў ✔️ пазнаёміцца з камандай і дзейнасцю Фемгрупы Ключавыя напрамкі (key notes): 🔹Пераемнасць і міжпакаленчы дыялог 🔹Міжнародная адвакацыя і праца з фемінісцкімі сеткамі 🔹Гендарна абумоўлены гвалт і харасмент у дэмакратычных прасторах 🔹Устойлівае, дыверсіфікаванае і незалежнае фінансаванне У Феммітапе возьмуць удзел: ▫️ Актывіст:кі і прадстаўні:цы ініцыятыў, уцягнутыя ў грамадскі, палітычны і нізавы актывізм, якія пазіцыянуюць сябе як фемініст:кі і/ці цікавяцца фемінізмам і гендарнымі пытаннямі. ▫️ Жанчыны*, якія раней не былі ўцягнутыя ў актывізм, але хочуць працаваць з праблемамі сваёй мэтавай ці прафесійнай групы праз фемоптыку. ▫️ Прадстаўніцы Фемгрупы. ⚡️Таксама сярод запрошаных эксперт:ак — грамадскія і палітычныя актывіст:кі, нізавыя ініцыятывы, гендарныя даследчы:цы і эксперт:кі, прадстаўні:цы медыя, культуры, спорту, мастацтва, медыцыны, адукацыі і эканомікі. 🔖Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету. Колькасць месцаў абмежаваная, удзельні:цы будуць адабраныя на падставе матывацыі. 📆 Дэдлайн падачы заявак: да 5 чэрвеня 2026 года ✅ Пацверджанне ўдзелу: да 15 чэрвеня 2026 года 💬 tg: @stasya_tsiarentsyeva 📩 femgroupbelarus@gmail.com З салідарнасцю, каманда Феммітапа 2026
без подписи
Фемгрупа робіць рэбрэндынг! Мы абнавілі візуал нашых сацсетак: звярніце ўвагу, каб не згубіцца! Наш асноўны колер застаецца фіялетавым – колерам фемінізму, але цяпер другім лейтматывам мы ўводзім аранжавы – колер барацьбы з гендарна абумоўленым гвалтам. Акрамя візуальных зменаў, цяпер тут таксама з’явіцца больш пастоў па-беларуску. Мы працягваем нашу дзейнасць, скіраваную на дасягненне гендарнай роўнасці. Стаўце падабайкі і падпісвайцеся, калі вам гэта бяспечна: нагадваем, што Фемгрупа і нашы сацсеткі маюць экстрэмісцкі статус.
Channel photo updated
✅ Галасуй за Наступ #6 Пачаліся выбары ў Каардынацыйную Раду Беларусі і мы заклікаем падтрымаць выбарчы спіс нумар 6 - Наступ! Тры крокі дзеянняў: 1) Пераходзь па спасылцы - https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html 2) Клікай "Выбары ў КР" і выбірай спіс нумар 6 - Наступ 3) Верыфікуй сябе і дашлі свой голас Галасаваць могуць усе паўнагадовыя грамадзяне Беларусі, патрэбны толькі пашпарт. 📍Падрабязная інструкцыя да галасавання на канале Каардынацыйнай рады. Дзякуй за падтрымку! Прагаласаваў сам - дашлі сябру ці сяброўцы! Толькі Наступ мае сэнс! @mnastup
Чаліня Фемгрупы Беларусь Станіслава Цярэнцьева ў спісе #6⚡
✅Размовы пра кантрацэпцыю ў гінекалагічным кабінеце – ужо прапаганда бяздзетнасці ці яшчэ не? ❗️Нядаўна ўлады ўхвалілі законапраект, паводле якога прадугледжанае пакаранне за "прапаганду гомасэксуальных адносінаў, змены полу, бяздзетнасці і педафіліі". Праз размытыя фармулёўкі ў законе пакуль няясна, наколькі шырокай будзе рамка прымянення пакаранняў. Вядома, гэта дакладна закране ЛГБТК+ супольнасць у Беларусі, але таксама паўплывае на дасяжнасць інфармацыі аб рэпрадуктыўным здароўі. 💬 А што наконт школьнай праграмы літаратуры і інтэрпрытацыі асабістых здымкаў у Instagram? Аб тым, якія яшчэ наступствы пацягне за сабой гэты законапраект, а таксама якія небяспекі могуць хавацца ў ім для ўсіх, разважае ў інтэрв'ю гендарная даследчыца і сузаснавальніца Фемгрупы Алена Агарэлышава. 📝 Чытайце інтэрв’ю цалкам на Салідарнасць: «Может ли сейчас гинеколог консультировать о контрацепции? Или это уже пропаганда бездетности?»
✅ Обновление по ситуации с Ольгой Ерохиной 9 апреля мы направили обращение Михалу Бранятовскому, главному редактору и директору Центра медиа для зарубежья. В тот же день мы получили ответ от пана Михала. ⬆️Благодарю за сообщение. К сожалению, я не уполномочен информировать о внутренних делах Компании, в том числе, в особенности, по кадровым вопросам. ‼️ К сожалению, официальной информации, которая бы прояснила, подтвердила или опровергла ситуацию, мы пока не получили. Мы обратились за консультацией в польские профессиональные ассоциации журналистов - PressClub Polska, Stowarzyszenie Dziennikarzy Polskich и Stowarzyszenie Dziennikarzy Rzeczypospolitej Polskiej - с тремя ключевыми вопросами: — Как получить достоверную информацию о происходящем внутри редакции, если прямой контакт с работницами ограничен? — Какие права есть у журналисток, столкнувшихся с моббингом, и что они могут сделать в рамках польского и европейского законодательства? — Насколько правомерен ответ, полученный нами от руководства канала? Параллельно мы обратились к международным экспертам в области трудового права. Мы продолжаем работу и сообщим вам о результатах консультаций и конкретных рекомендациях для беларусских журналисток в Польше. Мы убеждены: советы о том, как противостоять моббингу и другим формам дискриминации на рабочем месте, важны для всех беларусских женщин в эмиграции. Следите за обновлениями🔥