bellitinfo
СтатистикаУсё пра беларускую літаратуру https://bellit.info Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 16
- Всего постов
- 40
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 223
- 1/48двое суток
- 255
- 1/72трое суток
- 275
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
📘 У Нарвегіі выйшла анталогія сучаснай беларускай літаратуры. У Нарвегіі ў выдавецтве H//O//F пабачыла свет анталогія сучаснай беларускай літаратуры “Eksperter på grusomme tider”(“Адмыслоўцы шалёнага часу”). Большую частку твораў пераклала Марына Хобель (Marina Hobbel), якая таксама была рэдактаркай і кіраўніцай гэтага грунтоўнага праекту. Падрабязней 👈
🖤 У Вільні адбудзецца вечар памяці Святланы Курс. 19 жніўня ў віленскім касцёле Святога Барталамея адбудзецца вечар памяці пісьменніцы Святланы Курс. А 18.30 пачнецца Святая імша ў 30 дзён па смерці аўтаркі, а 19.15 прагучаць словы памяці ад калег, сяброў і чытачоў Святланы. 📍Užupio g. 17а
💛 Выйшаў новы выпуск падкаста "Кніжныя размовы". У новым 19-м выпуску аўтарка падкасту Кацярына расказвае пра два фестывалі, у якіх яна паўдзельнічала ў першай палове лета: у Вільні "Пад чароўным дрэве", дзе блогерка арганізоўвала літаратурную сцэну, і ў Кракаве, дзе была выступоўцай. 🔊 А яшчэ размова пойдзе пра брытанскі падкаст, прысвечаны дзіцячай і падлеткавай літаратуры і дзіцяча-падлеткаваму (не)чытанню. Слухаць 👈 🌼 Падтрымаць падкаст можна тут.
💔 Памерла перакладчыца Алена Таболіч. На 87-м годзе жыцця памерла беларуская перакладчыца, выкладчыца, кандыдат філалагічных навук Алена Уладзіміраўна Таболіч. Алена Таболіч перакладала творы англійскіх і амерыканскіх аўтараў, з'яўлялася аўтаркай-складальніцай англійска-беларускіх слоўнікаў, а як выкладчыца працавала ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Шчырыя спачуванні 🥀
🖤 Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня смерці Якуба Коласа. 13 жніўня 1956 года пайшоў з жыцця Народны паэт Беларусі Якуб Колас. *** Год за годам уцякае, Часам смутна стане мне, Што вясенька маладая Мігатнулась, як у сне; Толькі дзесь у сэрцы жывы Думкі, вобразы яе, І не раз мне ў час тужлівы Штось чароўнае пяе І так моцна сэрца кліча Ў родны край мой адпачыць, Сілак свежых там пазычыць І па-новаму зажыць. 1919
📚 Сёння: экскурсійны чацвер у музеі Петруся Броўкі. Літаратурны музей Петруся Броўкі ў Мінску запрашае на “Экскурсійны чацвер”. “Экскурсійны чацвер” – добрая нагода наведаць музей самастойна або ў складзе зборнай групы ў зручны для вас час і па фіксаваным кошце. Вы атрымаеце магчымасць убачыць гістарычны будынак унутры, даведацца аб цікавых фактах з жыцця Петруся Броўкі, пазнаёміцца з бытам творчай інтэлігенцыі 1970-х гадоў, завязаць знаёмствы з аматарамі гісторыі і беларускай літаратуры і проста добра правесці час", — напісана ў анонсе да імпрэзы. 🎟 Кошт квітка — 10 рублёў. 📍 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30). ⏰ Пачатак а 15.00 і а 17.00. Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.
🔥 Спектакль “Радзіва Прудок” едзе ў тур па Польшчы. Спектакль “Радзіва Прудок”, які ішоў на Малой сцэне Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску, цяпер пакажуць у некалькіх гарадах Польшчы. Спекталь створаны паводле аднайменнай кнігі Андруся Горвата. Падрабязней ⬅️
📕 Анансавалі выхад кнігі Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”. Выдавецтва “Полацкія Лабірынты” анансавала выхад кнігі журналіста і былога палітычнага вязня Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”. Ужо цяпер на Allegro можна аформіць папярэдні заказ. Што адбываецца з чалавекам, калі яго пазбаўляюць не толькі свабоды, але і магчымасці бачыць іншых, гаварыць з імі, адчуваць, што побач нехта ёсць? Як працуе сістэма, якая ператварае адзіноту ў форму катавання? Падрабязней 👈
🔊 "Занзібар" Сяргея Дубаўца цяпер у аўдыя! Кнігу, якая летась заняла першае месца Прэміі Гедройця, цяпер можна паслухаць, дзякуючы праекту audiobooks.by. Аўтар кажа пра кнігу: "Як распавесьці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час расказаць мноства гісторыяў, дзе будзе шмат пэрсанажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), розных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць кантэксты і амаль ня будзе цябе самога, бо ўсё гэта разам і будзе — твая гісторыя, сьведкам і ўдзельнікам чаго ты быў сам, і што ня выпала з памяці". 🎧 Агучыў кнігу сам аўтар — Сяргей Дубавец. Набыць і паслухаць цалкам можна на сайце audiobooks.by ⬅️ 🔗 Першую частку кнігі можна паслухаць бясплатна на YouTube.
📖 Працягваецца прыём заявак на фестываль PRADMOVA. Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA сёлета мае прайсці ў чатырох гарадах: Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве. Арганізатары буйной кніжнай падзеі распачалі прыём заявак на ўдзел у фэсце. Тэма сезона-2026 — “Чужая Бацькаўшчына”. 📕 Дэдлайн прыёму заявак: 17 жніўня. Падрабязней 👈
📖 Выходзіць аповесць Сімоны дэ Бавуар і кніга эсэ пра саму аўтарку. У пачатку верасня ў выдавецтве “Скарына” выходзяць адразу дзве кнігі, звязаныя з Сімонай дэ Бавуар. Першая — пераклад яе аповесці пра смерць маці “Вельмі лагодная сьмерць”. Другая — зборнік эсэ і артыкулаў пра саму пісьменніцу — “Сымона дэ Бавуар і Беларусь”. Гэты зборнік ёсць своеасаблівым уступам у яе творчасць, а таксама спробай асэнсавання фемінісцкай і палітычнай думкі мысляркі. 📝 Кнігі ўжо можна замовіць на сайце выдавецтва, дастаўка будзе адбывацца пасля 9 верасня. Падрабязней 👈
📚 “Янушкевіч” плануе выдаць чатыры сусветныя бэстсэлеры. Выдавецтва “Янушкевіч” адкрывае збор сродкаў на выданне чатырох сусветных бэстсэлера: Дж. К. Роўлінг “Гары Потэр і Ордэн Фенікса” і “Каляднае парася”, Дж. Р. Р. Толкін “Хобіт”, А. Сапкоўскі “Вядзьмар. Вежа ластаўкі”. Выдавецтва дамовілася з праваўладальнікамі і заключыла кантракты, цяпер цягам трох тыдняў неабходна аплаціць ліцэнзіі. Але абаротных сродкаў выдавецтва ў моманце не хапае на такія амбітныя праекты. Як можна падтрымаць 👈
22 жніўня: прэзентацыя кнігі Алены Германовіч у Вільні. У суботу, 22 жніўня ў Беларускім доме ў Вільні адбудзецца творчы вечар з журналісткай і пісьменніцай Аленай Германовіч. Сустрэча будзе прысвечаная выхаду кніжкі "Страшна і смешна", што нядаўна выйшла ў выдавецтве Gutenberg. "Будзе над чым пасмяяцца, будзе што згадаць з настальгіяй, а таксама будуць кніжкі, каб падпісаць у аўтаркі. Не прапусціце магчымасць паслухаць журналістку, якая па-майстэрску знаходзіць прыгоды і трапляе ў складаныя сітуацыі", — напісана ў анонсе да імпрэзы. ⏰ Пачатак а 17:00. 📍 Беларускі дом у Вільні, Vilniaus g. 20
📖 Ініцыятыва "Прыпынак Адамовіча" стварыла аўдыягід "Сцежкамі Адамовіча". З'явіўся аўдыягід па мясцінах Алеся Адамовіча ў Глушы — пасёлку, дзе прайшло дзяцінства пісьменніка. Ён уключае сем кропак маршруту і складаецца з рэальных гісторый, успамінаў і цытат з кніг. Цяпер яго можна паслухаць праз тэлеграм-бот, пазней стане дасяжным мабільны дадатак. "Прыпынак Адамовіча" — ініцыятыва, што нарадзілася з ідэі ўшанавання памяці Алеся Адамовіча ў Глушы, перарасла ў грамадскую кампанію, якая ўключае стварэнне помніка і арт-аб’екта. Падрабязней ⬅️
📕 Самы вядомы раман Брэдберы выходзіць па-беларуску. Выдавецтва “Янушкевіч” абвесціла папярэдні заказ на кнігу Рэя Брэдберы “451 градус паводле Фарэнгейта” ў перакладзе на беларускую мову. ✍️ Перастварыла культавы твор Наста Карнацкая, адрэдагавала Кацярына Маціеўская. Падрабязней 👈
🔊 "Шлях дробнай сволачы" Евы Вежнавец цяпер можна паслухаць. Праект audiobooks.by агучыў першую кнігу нядаўна памерлай пісьменніцы Евы Вежнавец (Святланы Курс). Адзін месяц кніга дасяжная да бясплатнага праслухоўвання на Youtube. "Зборнік апавяданняў, якія вылучаюцца асаблівай жаночай іроніяй, псіхалагізмам і адсутнасцю табу. Гэта проза пра пошук сябе, пра жыццё «маленькага чалавека» ў вялікім свеце, напісаная неверагодна жывой і вострай мовай", — напісана ў анатацыі. Слухаць 👈
📚8 жніўня: анлайн-лекцыя да 100-годдзя Янкі Запрудніка. 8 жніўня адбудзецца анлайн-лекцыя Наталлі Гардзіенкі, прысвечаная гісторыку, журналісту, грамадскаму дзеячу Янку Запрудніку (1926-2022) — чалавеку, які ўсё сваё доўгае жыццё заставаўся адданым беларускай справе. ✔️Як юнак з беларускага Міру праз тры краіны трапіў у Амерыку? ✔️Як беларуская моладзь пасля Другой сусветнай вайны шукала і знаходзіла магчымасці для адукацыі на эміграцыі? ✔️Як сумясціць прафесійную кар’еру і грамадскую працу? ✔️І як можна праз усё жыццё жыць беларушчынай і ўкласці мільён у падтрымку беларусаў? ✔️А яшчэ — што такое шчаслівая беларуская сям’я? Пра ўсё гэта і не толькі распавядзе Натальля Гардзіенка, гісторыца, архівістка, даследчыца беларускай эміграцыі. 📆 8 жніўня, субота, 20:00 Менск, 13:00 Нью-Ёрк Лекцыя адбудзецца ў Zoom 👈
📖 Skaryna Press выдала “Партрэт Дорыяна Грэя” Оскара Уайльда. У выдавецтве Skaryna Press выйшаў з друку класічны, шырока цытаваны раман Оскара Уайльда “Партрэт Дорыяна Грэя”. Пераклад зроблены паводле бесцэнзурнай версіі, якая па-ангельску была апублікавана толькі ў 2011 годзе. Пераклаў кнігу на беларускую Вільз О’Фляэрці. Падрабязней 👈
Мінскі літаратурны музей запрашае на квэсты 🧩 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прапануе паўдзельнічаць у квэстах: “Літаратурная экспедыцыя” і “Таямніцы экспазіцый”. 1️⃣ Квэст “Літаратурная экспедыцыя” запрашае ўдзельнікаў даследаваць экспазіцыю, прысвечаную беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў. Наведвальнікаў чакаюць цікавыя заданні, загадкі, пошукі і магчымасць праверыць кемлівасць, уважлівасць і веды. (15 і 30 жніўня; 15:00) 2️⃣ Квэст “Таямніцы экспазіцый” прапануе раскрыць сакрэты беларускай літаратуры ХХ-пачатку ХХІ стагоддзя. Падчас праграмы ўдзельнікі пазнаёмяцца з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, выканаюць займальныя заданні і адкрыюць для сябе новыя старонкі літаратурнай гісторыі. (9, 23 і 29 жніўня; 15:00) Удзельнікаў квэстаў, якія паспяхова завершаць маршрут, чакаюць падарункі ад музея. 🎟Кошт: 8 рублёў. 📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).
🔊З'явілася аўдыяверсія кнігі Міхала Бараноўскага "Volumen.3". Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, у якіх аўтар спрабуе знайсці аптымальныя для сябе формы выказвання — ад малой паэмы да афарыстычных "пункціраў", працягвае развіваць уласную эстэтыку і шукаць сваё месца ў літаратуры… дзесьці на памежжы думкі і эмоцыі. Гэта трэці паэтычны зборнік Міхала Бараноўскага. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе, былі напісаны ў перыяд з восені 2020 па вясну 2024 года і часткова друкаваліся ў перыёдыцы: “Маладосць”, “Полымя”, “ЛіМ”. 📓 Агучыў кнігу сам аўтар. Слухаць ⬅️