tgindex
Годная гісторыя

Годная гісторыя

Статистика
@hodnabyНовости и СМИбелорусский

Гісторыя Беларусі, якая дае сілы сёння. Мы збіраем факты і гісторыі, што ўмацоўваюць нашую нацыянальную ідэнтычнасць. Усё будзе Годна! ✉️ Зваротная сувязь: @hodna_by

Последний пост
12 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
1
Всего постов
21
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
1 347
+5 за 3 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
566
21 постов
Вовлечённость
42,0%
к подписчикам
Постов в день
0,1
всего 21
Упоминаний
5
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
160
1/48двое суток
183
1/72трое суток
197

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Мы не «малы народ». І нам ёсць чым ганарыцца   Колькі разоў вы чулі пра тое, што беларусы – малы народ, які жыве на лапіку зямлі? Такі маленькі ды такі без гісторыі, што няма чым ганарыцца, акрамя як бітвай за ўраджай і высокімі надоямі ў 1994.   Пра гэта нават казаў Якуб Колас: «Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я - англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы - беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае тое, што беларус-інтэлігент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоў сваіх»   А вось як было ў рэальнасці.   Гэта нашыя продкі стварылі адну з наймагутнейшых краін Еўропы – Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. А пры Вітаўце – увогуле найбуйнейшая дзяржава Еўропы.   І гэта нашыя продкі стварылі адзін з найбольш развітых прававых кодэксаў Еўропы XVI стагоддзя. Так, мы кажам пра Статуты ВКЛ, якіх было тры рэдакцыі. Наступныя некалькі стагоддзяў еўрапейскія і не толькі краіны капіявалі Статуты для сябе.   Нашыя продкі ганялі тэўтонцаў, якія былі адной з самых моцных сілаў Еўропы. Грунвальдская бітва стала канцом эры магутнага ордэна ва Усходняй Еўропе. Беларускія гарады мелі магдэбургскае права – Полацк, Берасце, Менск, Віцебск, Магілёў, Горадня і іншыя атрымлівалі гарадское самакіраванне яшчэ ў Сярэднявеччы. Іранічна, але такога самакіравання няма нават зараз.   Нашыя продкі першымі надрукавалі кнігі ва Усходняй Еўропе. І гэта не толькі Францыск Скарына, а і Сымон Будны, Пётр Мсціславец і шмат іншых.   Палова еўрапейскіх народаў прадалі б душу за такую гісторыю, якую сёння значная частка беларусаў ігнаруе праз навязаныя звонку стэрэатыпы. 💫 Наш Patreon 💫 Наш Buymeacoffee

  • 9 авг.400195

    6 гадоў з дня «спробы змены ўлады праз выбары» (ці якія там яшчэ дзіўныя фармулёўкі выкарыстоўвалі прапагандысты). Мы памятаем, што адбывалася: як усе вакол чакалі пераменаў, выходзілі адстойваць сваё права на выбар і змагаліся за будучыню. Хтосьці кажа, што мы ўжо перамаглі, хтосьці – што даўно прайгралі. Але рэальнасць іншая: гэта доўгі працэс, які яшчэ не скончыўся. Як 1918 і БНР прывялі па выніку да існавання незалежнай Беларусі, так і 2020 год яшчэ кудысьці нас прывядзе. Хацелася б, каб найхутчэй, але як ёсць. Жыве Беларусь ❤️

  • 4 авг.601229

    Амерыканка, якая загінула дзеля выратавання трох беларускіх дзяцей. І сваёй смерцю выратавала яшчэ больш. Рут Уолер нарадзілася 19 жніўня 1921 года ў Каліфорніі. Вясной 1946 года яна прыехала ў Беларусь у складзе місіі ААН – ЮНРРА. Гэтая арганізацыя дапамагала краінам, якія найбольш пацярпелі ў Другой сусветнай вайне. Агулам дапамога Беларусі па лініі ААН склала каля 61 мільёна долараў. Летам 1946 года Рут адпачывала каля вадаёма. Паводле розных версій, гэта было на возеры або на рацэ Свіслач у Лошыцкім парку. Яна ўбачыла, што тонуць тры беларускія хлопчыкі. Рут кінулася ў ваду і выратавала дзяцей – і пасля гэтага захварэла. Спачатку ўсё выглядала як прастуда, але хвароба хутка прагрэсавала. Хутка паставілі вельмі цяжкі дыягназ – постгрыпозны менінгаэнцэфаліт. Лекары спрабавалі яе выратаваць, але не хапала важных антыбіётыкаў. Рут не дажыла да 25 гадоў усяго два тыдні. Але нават пасля смерці Рут Уолер выратоўвала беларускіх дзяцей. Яе муж, Тэадор Уолер, які пазней узначаліў мінскую місію ЮНРРА, асабліва настойваў на дапамозе беларускай медыцыне. Так зʼявіўся пеніцылінавы завод у Мінску – будучыя «Белмедпрэпараты». Для пасляваеннай Беларусі гэта была магчымасць наладзіць уласную вытворчасць жыццёва важных лекаў. У савецкія час гісторыю Рут Уолер замоўчвалі. Беларусы масава даведаліся пра яе толькі ў часы незалежнасці. У 2016 годзе сярэдняй школе №130 у Мінску прысвоілі імя Рут Уолер. 💫 Наш Patreon 💫 Наш Buymeacoffee

  • Імперыі ператвараюць гісторыю на зброю, бо толькі так могуць прымусіць людзей добраахвотна рабіць тое, чаго тыя не хочуць. Гісторыя часта становіцца не толькі навукай пра мінулае, але і інструментам у сучаснай палітыцы. Асабліва гэта выкарыстоўваюць імперыі і аўтарытарныя дзяржавы, калі ім трэба растлумачыць людзям свае дзеянні. Для гэтага ствараюцца гістарычныя міфы. Вы шмат разоў іх чулі: «мы – адзін народ», «гэта заўсёды было нашым», «у нас несправядліва забралі *тэрыторыю*, і мы павінны гэта вярнуць». Так ствараецца ўражанне, што краіна не нападае, а нібыта толькі выпраўляе старую несправядлівасць. Але гісторыя значна складанейшая. Межы мяняліся, народы жылі побач, а амаль у кожнай дзяржавы ёсць свае старыя крыўды і спрэчныя моманты. Калі выбіраць толькі выгадныя факты і ігнараваць астатнія, можна стварыць амаль любое «апраўданне». Такія ідэі працуюць, бо людзям цяжэй прыняць простую агрэсію. Фраза «мы забіраем чужую зямлю» выклікае пытанні, а «мы вяртаем сваё і аднаўляем справядлівасць» можа выглядаць як нешта правільнае. Таму ў пачатку Першай сусветнай вайны, якая пачыналася з нагоды «вяртання справядлівасці», былі мільёны добраахвотнікаў. Менавіта таму кантроль над гісторыяй становіцца важнай часткай прапаганды. Яна не проста расказвае пра мінулае – яна ўплывае на тое, як людзі бачаць сучаснасць. Калі суседа гадамі паказваюць як «злога», у грамадстве лягчэй узнікае варожасць. Але небяспека такіх міфаў значна большая чым проста нізкай ацэнка па гісторыі. Калі дзяржавы пачнуць забіраць тэрыторыі, спасылаючыся на падзеі мінулых стагоддзяў, свет вернецца да правіла «мае рацыю той, хто мацнейшы». Сёння хтосьці адбірае Крым, бо «ён заўжды быў нашым і ўвогуле мы мацней», а пасля ў гэтага кагосьці больш моцны сусед адбярэ Сібір, бо яна заўжды была кітайскай. Гісторыю трэба вывучаць і памятаць, але нельга ператвараць яе ў дазвол на новы гвалт. 💫 Наш Patreon 💫 Наш Buymeacoffee

  • Як правільна – Менск ці Мінск? Беларуская сталіца ўпершыню згадваецца ў летапісе пад 1067 годам: «И придоша к МѢньску... взяша МѢнескь». Ва ўсіх выпадках выкарыстоўваецца літара «Ѣ» (яць), якая азначала гук, падобны да закрытага «е» або дыфтонга «іе». У пазнейшых крыніцах ужо зʼяўляецца форма «Менск». Сучасныя даследчыкі лічаць, што назва горада паходзіць ад ракі Мень (Мена). У дакументах XIV–XVII стагоддзяў фіксуюцца формы «Менеск», «Менск», зрэдку – «Мінск», але яна першапачаткова сустракаецца толькі ў лацінскіх і польскіх тэкстах. Там замацоўваецца напісанне «Minsk» пад уплывам іншага польскага горада «Minsk Mazowiecki». Гэтая форма трапляе ў расейскія дакументы пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. У канцы XVIII стагоддзя «Мінск» становіцца афіцыйнай назвай у расейскай мове. Але ў жывой беларускай мове назва «Менск» працягвала існаваць. Напрыклад, у 1885 годзе яе зафіксаваў «Slownik geograficzny». У 1920-х гадах горад афіцыйна называўся ужо Менскам. Але 29 ліпеня 1939 года бальшавікі перайменавалі яго ў Мінск. Перайменаванне не было нейкай натуральнай эвалюцыяй беларускай мовы. Наадварот, гэта было палітычнае рашэнне савецкай улады, якая паслядоўна ўніфікавала назвы, мову і гістарычную памяць народаў пад патрэбы новай імперыі. Прычым калі ў іншых рэспубліках СССР часам адбывалася вяртанне або замацаванне нацыянальных формаў назваў, то ў Беларусі працэс пайшоў у супрацьлеглым кірунку. 5 верасня 1991 года Мінгарсавет аднавіў гістарычны герб горада і выказаўся за вяртанне назвы «Менск». Вярхоўны Савет Беларусі адмовіў у гэтай прапанове. Сярод аргументацыі за «Мінск» было такое: «прамаўляць слова «Менск» цяжэй, асабліва для людзей небеларускага паходжання». Гэта была апошняя на сёння спроба вярнуць сталіцы гістарычную назву. Спрэчка пра Менск і Мінск – гэта не толькі спрэчка пра адну літару. Гэта пытанне пра тое, хто мае права называць беларускія гарады, вызначаць іх гісторыю і фармаваць калектыўную памяць. Назву «Мінск» сфармавалі не беларусы. Нашыя продкі называлі горад інакш. 💫 Наш Patreon 💫 Наш Buymeacoffee

  • 27 ліпеня – сапраўдны Дзень Незалежнасці Беларусі. 3 ліпеня мы задаваліся пытаннем: дзень незалежнасці ад каго? Але сёння ёсць адказ на гэтае пытанне! Менавіта 27 ліпеня ў 1990 годзе была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Яна стала першым і найважнейшым крокам да незалежнасці нашай краіны ад СССР і маскоўскай улады. З 1991 па 1996 год 27 ліпеня было дзяржаўным святам. Пазней яго замянілі на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад нацысцкай акупацыі. Гэта важная гістарычная дата, але яна не звязаная з набыццём Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці. Для многіх беларусаў менавіта 27 ліпеня застаецца сапраўдным Днём Незалежнасці – днём, калі Беларусь заявіла пра сваё права быць суверэннай дзяржавай. Мы памятаем сваю гісторыю. З Днём Незалежнасці, Беларусь! 💫 Наш Patreon 💫 Наш Buymeacoffee

  • Што будзе, калі ў Беларусі стане больш беларускай мовы? Вось загавораць усе беларусы па-беларуску – і што, адразу Беларусь стане багатай, бяспечнай і шчаслівай? Калі каротка, то не. Адна толькі мова не вырашае ўсе праблемы. Але яна можа змяніць вельмі многае. Перш за ўсё, беларуская мова ўмацоўвае нацыянальную самасвядомасць і робіць краіну больш устойлівай да знешняга ўплыву. Чым больш людзей жыве ў беларускім культурным і інфармацыйным асяроддзі, тым менш яны залежаць ад чужой прапаганды, фэйкаў і інфармацыйных маніпуляцый. Усё проста: не слухаеш расійскія навіны – ужо не трапляеш пад уплыў чужой дзяржавы. Беларуская мова дапамагае выразна аддзяліць Беларусь ад расіі ў вачах свету. Для замежнікаў мова – адзін з галоўных маркераў асобнай нацыі. Калі беларусы размаўляюць па-беларуску, становіцца яшчэ больш відавочна, што Беларусь – гэта не частка нейкага «адзінага народа», а самастойная краіна са сваёй гісторыяй і культурай. Беларуская мова таксама спрыяе развіццю ўласнай культуры, літаратуры, музыкі і медыя. Замест таго каб падтрымліваць чужую культурную прастору, грамадства атрымлівае больш магчымасцяў для развіцця сваёй. Святлану Алексіевіч даўно запісваюць у «вялікую расійскую літаратуру», бо яна пісала па-руску. І для гэтых людзей няважна, кім лічыць сябе сама Нобелеўская лаўрэатка. Так, беларуская мова сама па сабе не вырашыць эканамічныя праблемы – і нават не спыніць ракеты, калі яны паляцяць на Беларусь з усходу. Але яна стварае трывалы падмурак для незалежнасці, бяспекі і нацыянальнай еднасці. Вось чаму гэтае пытанне – гэта не толькі пра словы, а пра будучыню краіны. Беларуская мова не робіць цудаў, затое дапамагае Беларусі заставацца Беларуссю. 💫  Наш Patreon 💫  Наш Buymeacoffee

  • Уявіце сабе дзяржаву, якая займае велізарную тэрыторыю ў цэнтры Еўропы. У яе склад уваходзяць землі сучаснай Беларусі, Літвы, Польшчы і часткі Украіны. Гэта была Рэч Паспалітая – адна з найбуйнейшых краін свайго часу. Што можа пайсці не так? Што заўгодна, калі побач тры суседы-імперыі – расія, Прусія і Аўстрыя. Замест таго каб ваяваць за новыя тэрыторыі, яны вырашылі паступова разабраць суседнюю дзяржаву на часткі. У 1772 годзе адбылося тое, што мы называем першым падзелам Рэчы Паспалітай – калі тры суседнія імперыі акупавалі частку краіны. Пасля першага падзелу кіраўнікі Рэчы Паспалітай паспрабавалі выратаваць краіну. Была прынята прагрэсіўная Канстытуцыя трэцяга траўня, пачаліся рэформы, якія маглі зрабіць дзяржаву мацнейшай. Але менавіта гэта і напалохала суседнія імперыі. Ім не патрэбна была моцная Рэч Паспалітая побач са сваімі межамі. Расійская імперыя ўвяла войскі і падтрымала праціўнікаў рэформаў. Калі супраціў быў зламаны, расія і Прусія дамовіліся пра новы падзел краіны. Аўстрыя ў гэты раз не ўдзельнічала. Што гэта значыла для беларусаў? Пад уладу расійскай імперыі перайшла амаль уся цэнтральная частка сучаснай Беларусі: Мінск, Барысаў, Слуцк, Пінск, Нясвіж і многія іншыя гарады. Мільёны жыхароў фактычна прачнуліся ў іншай дзяржаве, хоць самі нікуды не пераязджалі. Разам з імперыяй на беларускія землі прыйшла русіфікацыя, рэпрэсіі, прыгнёт па рэлігійнай прыкмеце. Важна разумець: беларускія землі не «далучыліся» да Расіі па ўласным жаданні. Гэта не было «ўз’яднанне», як зараз любяць падаваць тыя падзеі ў прарасійскіх падручніках. Ніхто не пытаўся меркавання большасці мясцовых жыхароў. Межы праводзіліся на мапе ў кабінетах кіраўнікоў дзяржаў. Другі падзел стаў крокам да поўнага знікнення Рэчы Паспалітай. Праз два гады адбыўся трэці падзел, пасля якога дзяржава наогул перастала існаваць. На мапе Еўропы яе больш не было. Нават вялікая дзяржава можа стаць ахвярай мацнейшых суседзяў, калі ўнутры краіны бязладдзе (створанае ў тым ліку тымі ж суседзямі), а звонку імперыі толькі і чакаюць, калі ты схібіш. 💫  Наш Patreon 💫  Наш Buymeacoffee

  • А ці чулі вы пра такое «найважнейшае ў беларускай гісторыі свята», якое адзначалі 11 ліпеня? Бальшавікі, якія прыйшлі да ўлады пасля Кастрычніцкага перавароту ў 1917, бурылі ўвесь існы парадак, каб стварыць свой. Ім патрэбныя былі святы, каб аб’ядноўваць народ вакол іх. Так з’явілася дата 11 ліпеня. У міжваеннай БССР гэта лічылася галоўным святочным днём пасля 7 лістапада, бо менавіта 11 ліпеня 1920 года Менск быў «вызвалены ад белапалякаў». Пасля гэтага адбыўся цуд на Вісле, калі палякі надавалі па носе бальшавікам, і Рыжскі мірны дагавор, які падзяліў Беларусь папалам у складзе двух розных дзяржаў. Таму з 1923 і па Другую сусветную вайну гэта было галоўнае свята на ўзроўні БССР – маўляў, адбілі ад палякаў сталіцу рэспублікі, вызвалілі, выратавалі! Пасля Другой сусветнай свята згубіла сэнс. Тады дату галоўнага свята замянілі на прывязку да больш жахлівай вайны – 3 ліпеня. У 1996 годзе ўлады перанеслі Дзень незалежнасці з даты вызвалення ад СССР на дату, якую прыдумалі ў СССР. Наўрад ці вы чулі пра свята 11 ліпеня. Бо так заўжды бывае з абсурднымі святамі, якія навязваюць беларусам звонку. Прыходзіць час – і яны знікаюць, не пакідаючы пасля сябе нічога. Так будзе і з іншымі. 💫  Наш Patreon 💫  Наш Buymeacoffee

  • Нашая лекцыя пра Купалле ўжо хутка пачнецца! А паглядзець яе можна на нашым YouTube-канале: https://www.youtube.com/watch?v=UO-AxtXl3M0 Дарэчы, вы можаце запоўніць гэтую гугл-форму, каб атрымліваць ад нас анонсы лекцый і мерапрыемстваў ❤️

  • видео или голосовое, без подписи

  • 28 июн.9421513

    Чаму ў купальскую ноч запальвалі вогнішчы? Навошта дзяўчаты пускалі вянкі па вадзе? 29 чэрвеня а 20:00 па мінскім часе на нашым YouTube-канале вы можаце далучыцца да лекцыі пра сімвалы, абрады, сэнсы Купалля – і даведацца пра Купалле ўсё ❤️ А яшчэ вы можаце запоўніць гэтую гугл-форму, каб атрымліваць ад нас анонсы лекцый і мерапрыемстваў ❤️

  • 22 чэрвеня для Беларусі – трагічная дата. У гэты дзень у 1941 нацысцкая Германія напала на Савецкі Саюз, і нашая зямля апынулася адной з першых пад ударам. Напрыклад, Брэст бамбілі ўжо ў першы дзень. Гэта абсалютна пракляты час для Беларусі. Загінуў кожны чацвёрты – а па некаторых падліках і кожны трэці жыхар Беларусі. Амаль 80% беларускіх гарадоў і вёсак былі разбураныя ўшчэнт. Але, успамінаючы гэты дзень, варта памятаць і пра іншае. Для тысяч жыхароў Беларусі вайна пачалася не 22 чэрвеня 1941 года. Яна прыйшла амаль на два гады раней – у верасні 1939-га, калі Беларусь стала адным з цэнтраў падзей Другой сусветнай вайны. Усё, што было ў чэрвені 1941-га, у Брэсце адбывалася ўжо ў верасні 1939: і бамбёжкі ў пяць раніцы, і гераічная абарона Брэсцкай крэпасці (так, у 1939). І, канечне, у Брэсце адбыўся той самы сумесны савецка-нямецкі парад у 1939, калі немцы перадалі горад саветам. Хочацца падкрэсліць: ніхто не спрачаецца, што 22 чэрвеня 1941 – гэта трагічная дата для Беларусі. Але казаць, што ў гэты дзень пачалася вайна – гэта выкідваць амаль два гады пакутаў паловы Беларусі, для якой вайна пачалася 1 верасня 1939. І гэта кажуць толькі для таго, каб прыхаваць, што СССР уступіў у Другую сусветную на баку нацыстаў. Гэта выгодна для расіі ці саветаў, але мы, беларусы, не мусім выгароджваць чужыя злачынствы, ад якіх пакутавала Беларусь. Таму памяць пра вайну для Беларусі – гэта не толькі 22 чэрвеня. Гэта памяць пра ўсю трагедыю Другой сусветнай, якая прынесла нашаму народу велізарныя страты і пакінула раны на некалькі пакаленняў наперад. 💫  Наш Patreon 💫  Наш Buymeacoffee Далучайцеся да курса пра нашую культурную спадчыну, каб даведацца куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі – “Беларуская спадчына ў музеях свету” з Аляксеем Ластоўскім ❤️

  • З днём нараджэння, мінскі метрапалітэн! 16 чэрвеня 1977 пачаліся працы над фундаментам будучай станцыі Парк Чалюскінцаў. Так што гэтую дату можна лічыць днём нараджэння мінскага метро. Сабралі крыху цікавых фактаў пра падземку, без якой ужо цяжка ўявіць Мінск. ДЗВЕ ДАТЫ У мінскага метро дзве даты адкрыцця. Першая: 29 чэрвеня 1984 – тады ў метро праехалі афіцыйныя асобы. Другая: 30 чэрвеня 1984 – калі метро ўжо сапраўды адкрылася для ўсіх ахвотных. ВЫХАД НА ПРАВЫ БОК Станцыя Першамайская – адзіная ў Мінску з дзвюма бакавымі платформамі (не астраўная, як амаль паўсюль). Гэта вынік тэхнічных асаблівасцяў будаўніцтва каля Свіслачы. А яшчэ гэта адзіная станцыя, дзе ў элементах упрыгожання выкарыстоўваецца бела-чырвона-белы сцяг. 20 МЕТРАЎ, 40 КІЛАМЕТРАЎ Мінскае метро знаходзіцца амаль што на паверхні. Самая глыбокая станцыя – Вакзальная. Але яна знаходзіцца пад зямлёй на глыбіні ўсяго 20 метраў. Прычым выключна праз тое, што на паверхні вакзал і чыгунка. Гэта вам не кіеўская Арсенальная з яе глыбінёй 105 метраў! А сярэдняя хуткасць цягнікоў мінскага метрапалітэна – 40,8 км/г. Пры гэтым цягнікі разганяюцца не болей за 80 км/г. ЦЁЗКІ Сярод 36 станцый мінскага метро цёзкі ў іншых гарадах постсавецкай прасторы ёсць ажно ў 14: гэта Аўтазаводская, Вакзальная, Кастрычніцкая, Маладзёжная, Маскоўская, Партызанская, Першамайская, Плошча Леніна, Плошча Перамогі, Пралетарская, Пушкінская, Спартыўная, Трактарны завод, Фрунзенская. ПА 50 НА КОЖНАГА Для мінскага метро зрабілі каля 100 млн чырвоных жэтончыкаў. Думаеце, гэта шмат? Але гэта ўсяго па 50 на кожнага жыхара сталіцы! БАМБАСХОВІШЧА Тоўстыя герметычныя дзверы на ўваходзе на некаторыя станцыі – не элемент дызайну. Іх усталёўвалі як частку сістэмы грамадзянскай абароны. Паводле савецкіх праектаў, метро павінна было выконваць ролю сховішча ў выпадку вайны. 💫  Наш Patreon 💫  Наш Buymeacoffee Далучайцеся да курса пра нашую культурную спадчыну, каб даведацца куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі – “Беларуская спадчына ў музеях свету” з Аляксеем Ластоўскім ❤️

  • Ужо заўтра стартуе курс на Lepsh.school – “Беларуская спадчына ў музеях свету” з Аляксеем Ластоўскім! Дзе сёння знаходзяцца беларускія скарбы – і як яны там апынуліся? Віртуальнае падарожжа па музеях Вільні, Варшавы, Кракава, Стакгольма, Парыжа і Нью-Ёрка. Курс для вас, калі вы: 🔸хочаце ведаць, куды падзеліся беларускія калекцыі; 🔹любіце музеі і падарожжы – і хочаце ведаць, дзе ў свеце сустрэць беларускі след; 🔸хочаце бачыць Беларусь як частку еўрапейскай гісторыі, а не нешта ізаляванае; 🔹вам цікавыя гісторыі магнатаў, мастакоў і эмігрантаў. Пачатак 16 чэрвеня, заняткі будуць праходзіць па аўторках а 20:00 па Мінску Кошт: 39 еўра Запіс будзе даступны 3 месяцы пасля заканчэння. Калі ласка, дашліце сябрам і знаёмым гэты пост (калі вам гэта бяспечна), каб падтрымаць нас ❤️ Падрабязней пра курс: https://lepsh.school/lastovski.

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • 9 июн.379101из vilnia_ulegend

    Сябры, сёньня 9 чэрвеня спаўняецца 145 год з дня народзінаў знакамітага пачынальніка беларускага нацыянальнага руху і бацькі беларускай Незалежнасьці, публіцыста, археолага Івана Луцкевіча. З гэтай нагоды у  нядзелю 14 чэрвеня ў 13-30 запрашаем вас на экскурсію у яго гонар пад назвай "Іване, ты жывеш!" Гэта словы нарачонай Івана Юльяны Мэнке, якая пакінула ўспаміны пра свайго каханага, адкуль мы даведваемся ня толькі пра гэтае шчымлівае трагічнае каханьне, але і пра тагачаснае беларускае жыцьцё ў Вільні. Прапануем вам разам прайсьціся па віленскіх адрасах, зьвязаных з Іванам Луцкевічам ды ягоным братам Антонам, паглыбіцца ў іх тагачаснае жыцьцё і працу, пачытаць разам успаміны Юльяны Мэнке ды узгадаць нашага выбітнага дзеяча. Рэгістрацыя на экскурсію праз гугл-форму. Інфармацыя пра месца пачатку шпацыра вы атрымаеце напярэдадні на пазначаныя пры рэгістрацыі кантакты. Данаты вядоўцы традыцыйна вітаюцца! Дарэчы, на апошнім фота - з унучкай Антона Луцкевіча Алесяй і яе дзядамі! Далучайцеся!

Годная гісторыя — tgindex