tgindex
Будзьма беларусамі!

Будзьма беларусамі!

Статистика

Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. Сувязь: @Suviaz_z_Budmaj_Bot Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma

Последний пост
09:03
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
42
Всего постов
109
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
2 497
+4 за 4 дн.
Сутки
+1
+0,04%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
340
40 постов
Вовлечённость
13,6%
к подписчикам
Постов в день
6,0
всего 109
Упоминаний
15
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
333
1/48двое суток
381
1/72трое суток
411

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 09:03267296

    видео или голосовое, без подписи

  • ❤️ Вечар памяці Святланы Курс у Вільні 19 жніўня ў віленскім касцёле Святога Барталамея адбудзецца вечар памяці пісьменніцы Святланы Курс. А 18.30 пачнецца Святая імша ў 30 дзён па смерці аўтаркі, а 19.15 прагучаць словы памяці ад калег, сяброў і чытачоў Святланы. 📍Касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а).

  • 💬 Сяржук Доўгушаў пра сакрэтную мову лірнікаў і здымкі для Netflix Калісьці іх называлі «дзядамі» і «жывой газетай». Яны аб’ядноўваліся ў закрытыя супольнасці, спявалі балады і камунікавалі паміж сабой на таемнай мове, якую не разумелі чужынцы. Традыцыя беларускага лірніцтва — унікальная з’ява, якую стагоддзямі спрабавалі выкараніць, але цяпер яна пачынае аднаўляцца, а да выдання рыхтуецца першая маштабная кніга-даследаванне пра беларускіх лірнікаў. 📹 Яе аўтар, даследчык традыцыйнай культуры, папулярызатар беларускага фальклору і спявак Сяржук Доўгушаў, нядаўна разам з гуртом «Касары» засвяціўся яшчэ і ў серыяле Netflix «1670». Паразмаўлялі з Сержуком пра тое, навошта вандроўным музыкам спатрэбіўся свой шыфр і як беларусы трапілі на найбуйнейшую сусветную кінаплатформу. Размова цалкам тут. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

  • 🖼 Ініцыятыва MALDZIS выкупіла рэдкую гравюру Берасця XVII стагоддзя Гэта адзіная дэталёвая выява старога горада, знішчанага ў XIX стагоддзі. 🧐 Ініцыятыва MALDZIS набыла гравюру «Горад і замак Берасце Літоўскае» (арыгінальная назва «Urbs et Castellum Brestzie Litewski»), выдадзеную ў 1696 годзе ў Нюрнбергу. Гэта адзіная дэталёвая выява старога Берасця, якое было цалкам знішчанае ў XIX стагоддзі ўладамі Расейскай імперыі для будаўніцтва Берасцейскай крэпасці. Твор выкананы ў тэхніцы медзярыту. Сама гравюра каляровая, з ручной размалёўкай, памерам 35 на 49,5 см. На першым плане — панарама шведска-венгерска-казацкага войска каля сцен горада; у цэнтры — панарама і план Берасця з умацаваннямі, замкам, касцёламі і сінагогай. Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

  • 🔴 Валера Руселік: «Не выпісвайце беларусаў зь беларусаў!» А ў вас бывае гэткае адчуваньне, што вы нібы чужы на гэтым сьвяце жыцьця? Здавалася б, гаворка вядзецца пра беларусаў, але пры гэтым — пра каго заўгодна, але не пра вас? Валера Руселік у сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» дзеліцца ўласнаю рэакцыяй на падобнае адчуваньне. 🗣 Давайце адразу — пра галоўнае. Я катэгарычна супраць таго, каб мяне выпісвалі зь беларусаў. І пагатоў я супраць таго, каб ад мяне чакалі, што я выпішуся сам. Мне цалкам дастаткова таго, што гэта ў аднабаковым парадку робіць антыбеларускі рэжым: вось усе гэтыя «беглыя», «зьехалі — і забудзьце радзіму, жывеце ў сваіх польшчах!», немагчымасьць зрабіць пашпарт у, здавалася б, беларускай амбасадзе й наагул атрымаць ад яе хоць нейкую дапамогу і г. д. Я — беларус. Кропка. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

  • 📸 Топ-5 інстаграмных мейсцаў у Менску Пісьменьніца і публіцыстка Яна Вольская склала ўласны рэйтынг самых інстаграмных мейсцаў Менску. 1. «Брама Менску» Знакамітыя 11-павярховыя вежы-блізьнюкі з гадзіньнікамі і шпілямі ў стылі сталінскага ампіру. На левай вежы ўсталяваны найвялікшы ў Беларусі гадзіньнік дыямэтрам 3,5 мэтра. Яго стварылі ў Нямеччыне больш за сто гадоў таму і прывезьлі ў Менск у якасьці ваеннага трафея. «Брама» — першая сустракае гасьцей сталіцы на чыгуначным вакзале і ўжо стала своеасаблівай «візытоўкай» гораду. Яна нават трапіла на першую знакамітую 200-рублёвую купюру, замяніўшы на ёй легендарных «зайчыкаў». Пабудавалі комплекс ажно ў 1953 годзе па праекце архітэктара Барыса Рубаненкі. Для Менску, які пастаянна будуецца і перабудоўваецца, «Брама» стала сапраўднай рарытэтнай пярлінай, ахутанай гарадзкімі легендамі, і часьцяком трапляе на фотаздымкі. Таму «Брама» ўзначальвае мой рэйтынг інстаграмных мейсцаў. 2. Асмалоўка Унікальны гістарычны раён пасьляваеннага Менску, сапраўдны цуд 1945-1949 гг., распрацаваны архітэктарамі пад кіраўніцтвам Міхаіла Асмалоўскага. Будавалі элітны раён савецкія будаўнікі, а таксама нямецкія і італійскія ваеннапалонныя, а кватэры атрымлівалі гэнэралы ды афіцэры Беларускай ваеннай акругі, а таксама прафэсура і зоркі Тэатра опэры і балета. Квартал з арт-элітай неафіцыйна называўся «пасёлкам Лютаровіча» ў гонар Паўла Лютаровіча, тагачаснага старшыні ўпраўленьня па справах мастацтваў, які выбіваў жытло для творчай інтэлігенцыі. Тут поўна элементаў клясычнай ды рымскай архітэктуры — эркераў, калёнаў, контрфорсаў і адкрытых галерэяў. Пры забудове раён плянаваўся як горад-сад, і некаторым дрэвам ужо больш за 70 гадоў. Асмалоўку часта параўноўваюць з эўрапейскімі гарадамі і ахвотна фатаграфуюць, менавіта таму яна ўпэўнена трапляе ў рэйтынг інстаграмных мейсцаў Менску. Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

  • 👍 Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску Паводле беларускага заканадаўства, на пісьмовыя звароты трэба адказваць на той дзяржаўнай мове, на якой звярнуліся, піша «Наша Ніва». Аднак у міліцыі Ляхавіцкага раёна на ліст моўнага актывіста Ігара Случака адказалі па-руску. Ён паскардзіўся на гэта парушэнне. 🔨 І выканаўца абавязкаў начальніка ляхавіцкай міліцыі Аляксей Паплаўскі стаў на бок закона. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

  • 🥀 Памерла перакладчыца Алена Таболіч На 87-м годзе жыцця памерла беларуская перакладчыца, выкладчыца, кандыдат філалагічных навук Алена Уладзіміраўна Таболіч, піша тэлеграм-канал bellitinfo. Алена Таболіч перакладала творы англійскіх і амерыканскіх аўтараў, з’яўлялася аўтаркай-складальніцай англійска-беларускіх слоўнікаў, а як выкладчыца працавала ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.

  • 🧐 У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна Міністэрства культуры вызначыла алгарытм эвакуацыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў пры ўзброеных канфліктах і надзвычайных сітуацыях. Аднак з-за юрыдычнай калізіі ў заканадаўстве эвакуацыі дагэтуль не падлягаюць музейныя, архіўныя і бібліятэчныя фонды, толькі выбраныя прадметы, піша «Наша Ніва». Як вынікае з пастановы Міністэрства культуры № 83, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, новы парадак рэгулюе эвакуацыю ў выпадку надзвычайных сітуацый або ўзброенага канфлікту выключна «гісторыка-культурных каштоўнасцей». Тое ж прапісана і ў дзеючым Законе аб грамадзянскай абароне. Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

  • 🥀 Памёр купалавец Мікалай Кучыц 13 жніўня стала вядома пра смерць беларускага акцёра Мікалая Кучыца. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла трупа «Купалаўцы». Яму было 73 гады, піша «Наша Ніва». «Сёння пайшоў з жыцця наш Купалавец Мікалай Кучыц», — гаворыцца ў паведамленні. Ніякіх ншых падрабязнасцяў не паведамляецца. Мікалай Кучыц нарадзіўся ў 1953 годзе. У 1984 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), дзе вучыўся на курсе Барыса Луцэнкі. З 2001 па 2020 год Кучыц быў акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 2020 годзе ён пакінуў тэатр разам з большай часткай трупы. Акрамя працы на тэатральнай сцэне, Мікалай Кучыц здымаўся ў кіно і тэлесерыялах. За сваю кар’еру ён выканаў каля 40 роляў.

  • 🧐 У райцэнтрах Гомельшчыны з’яўляюцца новыя муралы, створаныя ШІ. Атрымліваецца недарэчна Чарговы мурал з’явіцца ў Жлобіне. На гэты раз — нетыповы, і па задумцы ініцыятараў, верагодна, павінен адлюстроўваць турыстычныя аб’екты раёна. У эскізе ў дакументацыі апублікаванага тэндэру ўсе аб’екты паспрабавалі аб’яднаць у адным малюнку. Як вынік — выява выглядае недарэчна і нагадвае працу штучнага інтэлекту, піша flagshtok.info. Гэты мурал нанясуць на тарцы жылога дома № 30 у 19-м мікрараёне. А выява ў такім жа стылі ўжо з’явілася ў Рэчыцы. Гледзячы па ўсім, райцэнтры атрымалі ўказанне такім чынам прасоўваць свой турыстычны патэнцыял. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

  • Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў. 📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

  • 🧐 «Нацыянальнасць — беларуска»: гісторыя акторкі і адной з першых беларускіх перформерак Эмы Залкінд «Эма, закону Майсеевага, дачка Ноаха Залкінда і Раі Трабіновіч, родная мова — беларуская, нацыянальнасць — беларуска, нарадзілася ў Вільні». Стоп! Гэта як? Нудныя радкі трафарэтнай бюракратыі раптоўна ажываюць, імгненна даючы табе вобраз чалавека яўна неардынарнага. 🔍 Літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч сабраў у адно рассыпаныя па архіўных дакументах і старых публікацыях фрагментарныя звесткі пра гэтую, як яна сама сябе атэставала, віленскую беларуску. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

  • 🤔❓ Як перамагчы туркаў, татараў, шведаў і маск*лёў ? | Хадкевічы гербу «Касцеша» | 🗡 «Сармат» ❤️Адкуль на гербе Латвіі грыфон з мячом? ❤️Калі і навошта Хадкевічы сталі каталікамі? ❤️Чаму на кнігах Фёдарава і Мсціслаўца — герб Хадкевічаў? ❤️Як гуляў легендарны гетман і чаму яго раўнавала жонка? ❤️Чаму смерць Яна Караля Хадкевіча спрабавалі захаваць у таямніцы і ці атрымалася? 📺 Дзе шукаць магілу гетмана, а дзе — яго сэрца? Хадкевічы гербу «Касцеша» — у нашым відэа: https://youtu.be/dmKwtn78Z9w #сармат – відэапрект пра шляхецкую культуру ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы. Вядоўца Васіль Калач — акцёр, рэжысёр, выкладчык гістарычнага фехтавання.

  • 📔 70 гадоў без народнага песняра Беларусі Якуба Коласа 13 жніўня 1956 года не стала Канстанціна Міцкевіча, вядомага нам усім пад псеўданімам Якуб Колас. 📖 Максім Лужанін у кнізе «Колас расказвае пра сябе» так прыгадваў ноч пасля смерці пісьменніка: «Было пасля поўначы. У доме дыхала нясцерпная цішыня. Ва ўсіх пакоях гарэла сліпуча яркае святло. Я глядзеў на непарушны і вельмі спакойны твар, як быццам суцешаны нечаканым і поўным адпачынкам, бясхмарнаю адсутнасцю турбот. Не зварухнуўшыся стаялі ў садзе яго маладыя дубы — першая і нязменная варта родных лясоў каля прыдрамаўшага Чалавека». Костусь — так малога Канстанціна называлі ў бацькоўскай хаце — нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы, які сёння ўваходзіць у межы Стоўбцаў. Яго бацька служыў лесніком у радзівілаўскіх уладаннях. 🧐 Пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі ў 1902 годзе Канстанцін Міцкевіч працаваў настаўнікам на Заходнім Палессі — у Люсіне, што цяпер у Ганцавіцкім раёне, і Пінкавічах пад Пінскам. Там ён збіраў фальклор, рабіў этнаграфічныя запісы. Палескі досвед пазней лёг у аснову аповесці «У палескай глушы». У 1905 годзе Міцкевіч склаў петыцыю жыхароў Пінкавіч да памешчыка Зыгмунта Скірмунта. Сяляне патрабавалі даць ім права карыстацца азёрамі і зямлёй для выпасу жывёлы. У ліпені 1906 года Міцкевіч узяў удзел у нелегальным з’ездзе настаўнікаў Мінскай губерні ў Мікалаеўшчыне. У 1907 годзе прыехаў у Вільню і пачаў загадваць літаратурным аддзелам «Нашай нівы», але праз некалькі тыдняў паводле загаду паліцыі мусіў пакінуць горад. Пазней ён працаваў у прыватнай беларускамоўнай школе ў вёсцы Сані. Неўзабаве Міцкевіча арыштавалі. 15 верасня 1908 года яго асудзілі на тры гады зняволення за ўдзел у настаўніцкім руху. Увесь тэрмін палітзвязень Міцкевіч адбыў у Мінскім астрозе — Пішчалаўскім замку, вядомым сёння як «Валадарка». Пасля вызвалення ў 1911 годзе Колас без афіцыйнага дазволу навучаў дзяцей чыгуначнікаў у Лунінцы. У 1926 годзе Якуб Колас атрымаў званне народнага паэта Беларусі, а праз два гады стаў акадэмікам. Аднак дзяржаўнае прызнанне не азначала свабоды. З сярэдзіны 1920-х гадоў у доме пісьменніка неаднаразова праводзілі ператрусы, а самога Коласа выклікалі на допыты. Савецкія органы дзяржбяспекі спрабавалі далучыць яго да «Лістападаўскай справы» і сфабрыкаванай справы «Саюза вызвалення Беларусі». У 1930-я гады пісьменніка абвінавачвалі ў «нацдэмаўшчыне» і прымушалі публічна каяцца ў нібыта дапушчаных памылках. Вакол яго арыштоўвалі і расстрэльвалі сяброў, калег і сваякоў. Сярод рэпрэсаваных былі дзядзька паэта Язэп Лёсік і брат яго жонкі Аляксандр Каменскі. Над самім Коласам таксама пастаянна вісела пагроза арышту. Улетку 1956 года Колас падрыхтаваў тры лісты ў ЦК Кампартыі Беларусі. Яны былі прысвечаныя стану беларускай мовы і занядбанасці могілак. Паводле сведчання сына пісьменніка Міхася Міцкевіча, 13 жніўня Колас асабіста паехаў у ЦК, каб перадаць ліст пра стан беларускай мовы. Аднак сакратар ЦК Цімафей Гарбуноў яго не прыняў. У той жа дзень пісьменнік вярнуўся дадому і памёр за рабочым сталом ад сардэчнага прыступу. ❓ Што паглядзець, пачытаць і паслухаць у дзень памяці класіка: 🟦Сапраўдны Якуб Колас — Канстанцін Міцкевіч — у нашым відэа. 🟦Якуб Колас — фігурант палітычнай справы: як класік белліту здолеў пазбегнуць арышту. 🟦Якуб Колас — пра свае першыя спробы пісаць па-беларуску. 🟦Тэст: Ці ведаеце значэнне гэтых слоў са славутай трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»? 🟦Як Міцкевіч стаў Коласам. Чаму класік беларускай літаратуры карыстаўся псеўданімам замест уласнага прозвішча? 🟦«Нашае каханне не зруйнавала ніводная цяжкасць». Расказваем пра лёс пляменніцы Якуба Коласа Надзеі Касмовіч. 🟦За што Якуб Колас трапіў за краты? 🟦Якуб Колас. Захавальнік старога свету. 🟦Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам. 🟦Вы ведалі, што ў знакамітага Канстанціна Міцкевіча было шмат псеўданімаў? Якуб Колас — толькі адзін з самых вядомых. 🟦Контррэвалюцыйная казка Якуба Коласа. 🟦Як Якуб Колас пазнаёміўся з ляшскім сепаратыстам Ондрам Лысагорскім. 🟦Янка Купала і Якуб Колас у Сакартвэла.

  • 🎶 Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні стварыла плэй-ліст песень, якія беларусы хацелі б узяць з сабой у будучыню Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета прапанавала беларусам скласці плэйліст з песень, якія яны хацелі б узяць з сабою ў будучую Беларусь. У выніку атрымаўся спіс са 100 кампазіцый, якія ўжо цяпер можна паслухаць на Spotify. Падборка атрымалася вельмі разнастайнай як па жанрах, так і эпохах: ад беларускай рок-класікі ў выкананні N.R.M., Neuro Dubel, Крамбамбулі і Крамы да сучаснага індзі, электроннай музыкі, фолку і поп-музыкі. У адным плэйлісце сустрэліся Naviband, Palina, Nizkiz, Akute, Intelligency, Molchat Doma, Nochy, Iva Sativa, Петля Пристрастия, Gods Tower, Верасы і дзясяткі іншых беларускіх артыстаў. Часцей за ўсё прапаноўвалі J:Mors — Маё сонца. Найстарэйшая кампазіцыя плейліста была запісаная ў 1972-м годзе (Песняры — «Беловежская пуща»), а самы свежы трэк выйшаў 30-га ліпеня 2026 года (uladz — «Я таю»). Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

  • 🎶 Выхадзец з Беларусі, які напісаў самую прадаваную песню XX стагоддзя: «Жыццё на 10% складаецца з таго, што вы робіце, і на 90% з таго, як вы яго ўспрымаеце» Ірвінг Берлін пражыў 101 год, праславіўся эстраднымі песнямі, а таксама стварыў «Божа, дабраславі Амерыку», якая стала неафіцыйным гімнам ЗША, піша «Салідарнасць». «У мяне няма чэкавых кніжак, няма банкаў. І ўсё ж я хацеў бы выказаць сваю падзяку — у мяне ёсць сонца раніцай і месяц ноччу», — казаў Ірвінг Берлін (народжаны Ізраіль Бейлін), аўтар мноства хітоў, у тым ліку White Christmas. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

  • ❓ Як вы называеце Беларусь? 😛 Відэа з цік-ток канала _vytoki.

  • 📖 Анансавалі выхад кнігі Ігара Карнея «Інкамунікада. Катаванне адзінотай» Выдавецтва «Полацкія Лабірынты» анансавала выхад кнігі журналіста і былога палітычнага вязня Ігара Карнея «Інкамунікада. Катаванне адзінотай». Ужо цяпер на Allegro можна аформіць папярэдні заказ, піша bellit.info. ❓ Што адбываецца з чалавекам, калі яго пазбаўляюць не толькі свабоды, але і магчымасці бачыць іншых, гаварыць з імі, адчуваць, што побач нехта ёсць? Як працуе сістэма, якая ператварае адзіноту ў форму катавання? «У гэтым катаванні няма крыві, няма паламаных костак, няма выбітых зубоў. Але ёсць нешта горшае: адчуванне, што цябе сціраюць гумкай, пакуль ты не перастанеш існаваць нават ва ўласнай галаве. Ці не на гэта галоўны разлік тваіх катаў? Спустошыць, размазаць, абнуліць». Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

  • 🔍 У Гродне археолагі знайшлі фрагменты касцёла канца XVI — сярэдзіны XVII стагоддзя Пра новыя археалагічныя знаходкі на Гродзеншчыне на адмысловай прэс-канферэнцыі расказалі спецыялісты Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 🧐 Як адзначылі навукоўцы, у гэтым археалагічным сезоне праводзіліся раскопкі ў Гродне і Лідзе. Гэтыя работы звязаныя з вывучэннем пахавальных комплексаў XVI–XIX стагоддзяў. У Гродне даследаванні праводзіліся на вуліцы Малой Траецкай. Падчас будаўнічых работ там знайшлі пахаванні, якія датуюцца пачаткам — сярэдзінай XVI стагоддзя. Акрамя таго, знайшлі фрагменты культавага збудавання, якое звязваюць з касцёлам Святой Тройцы, што існаваў у Гродне з канца XVI да сярэдзіны XVII стагоддзя. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.