Skaryna Library and Museum
СтатистикаБібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны ў Лёндане https://skaryna.org/ Інстаграм: https://instagram.com/skarynalibrary Фэйсбук: https://www.facebook.com/skaryna
- Последний пост
- 9 авг.
- Последнее чтение
- ещё не заходили
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- русский
- В каталоге с
- 16 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 91
- 1/48двое суток
- 104
- 1/72трое суток
- 112
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
9 жніўня — 100 гадоў з дня нараджэньня Янкі Запрудніка (1926–2022) Сёньня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэньня Янкі Запрудніка (сапр. Сяргей Вільчыцкі) — гісторыка, публіцыста, аднаго з найбольш выбітных дзеячоў беларускай пасьляваеннай эміграцыі, чалавека, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў беларускай справе. Прайшоўшы шлях ад лягераў для перамешчаных асобаў у Нямеччыне празь Вялікую Брытанію, Бэльгію і Злучаныя Штаты Амэрыкі, ён стаў адным з галоўных інтэлектуалаў беларускай дыяспары і аўтарам працаў, што адкрылі гісторыю Беларусі англамоўнаму сьвету. У калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі захоўваецца шэраг унікальных матэрыялаў, зьвязаных з жыцьцём і дзейнасьцю Янкі Запрудніка. Сярод іх — падшыўка часопіса «Наперад», які ён выдаваў разам з адзінадумцамі. Асаблівую каштоўнасьць мае першы нумар, надрукаваны яшчэ ў дарозе зь лягераў для перамешчаных асобаў у Нямеччыне ў Вялікабрытанію. У ім зьмешчаны верш маладога Запрудніка, падпісаны ягоным літаратурным псэўданімам Сяргей Ясень. Таксама ў нашым архіве захоўваюцца партрэт Янкі Запрудніка студэнцкіх часоў працы Міхася Саўкі-Міхальскага, друкапіс ягонай доктарскай дысэртацыі з аўтарскім аўтографам, а таксама адно з галоўных дасьледаваньняў гісторыка — Belarus: At a Crossroads in History (1993) разам зь беларускім выданьнем «Беларусь на гістарычных скрыжаваньнях» (1996). Гэта кніга ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў застаецца адной з найважнейшых англамоўных працаў па гісторыі Беларусі.
8 жніўня 2026 споўніцца 100 гадоў з дня нараджэньня айца Аляксандра Надсана — знакавае постаці беларускае эміграцыі, чалавека, які аддаў жыцьцё служэньню Богу і Бацькаўшчыне. У гэты дзень беларусы Брытаніі зьбяруцца, каб ушанаваць ягоную памяць і асэнсаваць свой уласны шлях. Айцец Надсан належаў да пакаленьня паваенных эмігрантаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь, уцякаючы ад вайны і рэпрэсій. Многія сёньняшнія беларусы апынуліся на падобным раздарожжы пасьля падзей 2020 г. Як зьмянілася вашае жыцьцё за гэтыя шэсьць гадоў? Які шлях мы прайшлі як супольнасьць? Што б мы хацелі сказаць сабе самім і наступным пакаленьням праз 25 гадоў? Вашыя гісторыі, думкі і ўспаміны будуць сабраныя разам у капсулу часу, што стане нашым лістом у будучыню, які мы захаваем да наступнага вялікага юбілею. Праграма дня: 🕚 11:00 — служба ў памяць а. Аляксандра Надсана ў Беларускай царкве сьв. Кірылы Тураўскага (Holden Ave, London N12 8HY) 🌿 13:00 — паніхіда і наведваньне беларускіх магіл на могілках East Finchley and St Pancras (Saint Pancras and Islington Cemetery, месцазнаходжанне магілы мы дададзім спасылкай альбо ўвядзіце назву вуліцы Roman Rd ужо на саміх могілках); 📜 14:30 — стварэньне ліста ў будучыню і закладаньне капсулы часу ў Скарынаўскай бібліятэцы; фуршэт у Марыян-Гаўзе: Marian House, Holden Ave, London N12 8HY 🤍 Уваход вольны. Будзем рады бачыць кожнага.
без подписи
без подписи
без подписи
Памяці Гая Пікарды (1931–2007) 20 ліпеня споўнілася 95 гадоў з дня нараджэньня Гая Пікарды — лёнданскага юрыста і музыколяга, які на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў адкрываў сьвету беларускую культуру. Як напісаў у сваім некралёгу прафэсар Арнольд Макмілін, “мала хто з заходнікаў зрабіў больш для папулярызацыі беларускай культуры за мяжой, чым англа-францускі юрыст Гай Пікарда”. Гай Пікарда нарадзіўся ў Тотэнгэме на поўначы Лёндану ў сям’і француска-брэтонскага і англа-ірляндзкага паходжаньня. Ягоны бацька быў вядомым францускім юрыстам. Ён скончыў самыя прэстыжныя ўнівэрсытэты Вялікай Брытаніі і Францыі, і яго чакала бліскучая юрыдычная кар’ера. У той жа час, яму было наканавана стаць адным з найбольш вядомых дасьледнікаў і папулярызатараў беларускае музыкі, гісторыі і культуры. Гай любіў распавядаць сямейную гісторыю пра тое, як адзін зь ягоных францускіх продкаў, салдат Напалеонавай арміі, адмарозіў вуха падчас пераправы празь Бярэзіну ў 1812 годзе. Ягоная ж уласная цікавасьць да Беларусі пачалася дзякуючы ўсходняй царкоўнай музыцы, калі ён сьпяваў у хоры праваслаўнага сабору ў Парыжы. У 1950-я гады ён пазнаёміўся зь беларускай грамадой у Лёндане і хутка стаў яе неад’емнай часткай. З часам ён зрабіўся адной з ключавых асоб у разьвіцьці англамоўнага беларусазнаўства ў Вялікай Брытаніі — адзінай краіне ў сьвеце, дзе беларускія дасьледаваньні вяліся на сталай інстытуцыйнай аснове. Гай быў ініцыятарам або актыўным удзельнікам амаль кожнай беларускай англамоўнай ініцыятывы: быў адным з заснавальнікаў і шматгадовым старшынём Англа-беларускага таварыства, сузаснавальнікам і сталым аўтарам The Journal of Belarusian Studies, перакладчыкам і ўкладальнікам значнага збору беларускіх царкоўных і народных сьпеваў. Дасканала валодаючы ангельскай мовай, ён імкнуўся сфармаваць на Захадзе іншае ўяўленьне пра Беларусь — не як занядбаную памежную тэрыторыю паміж Расеяй і Польшчай, а як краіну з самабытнай, старажытнай і багатай культурай і цывілізацыяй. Гай быў шырока вядомы ў беларускіх асяродках і па-за межамі Вялікай Брытаніі. Ён ліставаўся зь некалькімі старшынямі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні, а ў 1969 годзе атрымаў ганаровае грамадзянства БНР. Ён падтрымліваў сувязі зь беларускімі кампазытарамі Віктарам Скорабагатавым і Анатолем Багатыровым і шмат гадоў уваходзіў у склад журы фэстывалю царкоўнай музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве. Гай быў адным зь першых апекуноў Скарынаўскай бібліятэкі і на працягу многіх гадоў адказваў за яе музычную калекцыю. Акрамя свайго значнага інтэлектуальнага ўнёску, ён шчодра папаўняў бібліятэчныя зборы, ахвяруючы кнігі, старадаўнія мапы, манэты і паштовыя маркі з сваёй прыватнай калекцыі. Сёньня ў Скарынаўскай бібліятэцы захоўваецца каштоўны архіў Гая Пікарды: ягоныя дакумэнты, навуковыя артыкулы, ліставаньне і матэрыялы, якія яшчэ чакаюць сваіх дасьледнікаў. Сярод іх — і пашпарт грамадзяніна Беларускай Народнай Рэспублікі, выдадзены міжнароднаму адвакату Гаю Рэджынальду П'еру Пікарду ў Парыжы старшынём Рады БНР Міколам Абрамчыкам. #ГайПікарда
Беларуская царква Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Лёндане трапіла ў сьпіс 100 найважнейшых брытанскіх будынкаў першай чвэрці XXI ст. Рэйтынг падрыхтавала аўтарытэтная Twentieth Century Society — структура, што кансультуе дзяржаву ў пытаньнях архітэктурнай спадчыны. Пабудаваная ў 2016–2017 гг. для беларускай дыяспары і натхнёная традыцыйнай драўлянай архітэктурай, царква апынулася ў адным шэрагу з Tate Modern, «гурком» 30 St Mary Axe, стадыёнам Wembley і будынкамі валійскага й шкоцкага парлямэнтаў. Гэта першая драўляная царква ў Лёндане пасьля пажару 1666 г., і першая беларуская сьвятыня, узьведзеная за мяжой адмыслова для беларускіх вернікаў. Чытайце навіну тут.
Да нас дайшла сумная вестка — пайшоў з жыцьця Пётра Садоўскі, выбітны беларускі мовазнаўца, дыплямат і сябар нашай бібліятэкі. Пётра Садоўскі прысьвяціў жыцьцё беларускай мове і захаваньню роднай культуры. Ён быў адным з заснавальнікаў Народнага Фронту, першым амбасадарам Беларусі ў Нямеччыне, аўтарам кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет». Узнагароджаны мэдалём Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да стагодзьдзя БНР. Да апошняга заставаўся чалавекам прынцыпу — у 80 гадоў яго судзілі за выступ у абарону незалежнасьці Беларусі. Пётра быў добрым сябрам нашага чытацкага клюбу і бібліятэкі. Пасьля апошняй сустрэчы ён напісаў нам: «Дзякуй усім удзельнікам учорашняга абмеркаваньня за сяброўскі настрой і эмпатыю! Няхай адляцелыя птушкі не забываюцца на родныя гнёзды і гоні і абжываюцца ў новым краі, каб і другая, колісь чужая старонка, стала роднай разам з новай мовай і звычаямі... Шчасьця Вам!» Светлая памяць🕯️
Сёньня спаўняецца 70 гадоў прафэсарцы Ніне Баршчэўскай — выбітнай беларускай мовазнаўцы, добрай сяброўцы Скарынаўскай бібліятэкі 🎉 Родам з Падляшша, Ніна Баршчэўская пачала свой навуковы шлях з вывучэньня беларускіх гаворак Беласточчыны. Амаль сорак гадоў яна працавала на катэдры беларускае філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту і была яе кіраўніцай. Дасьледавала беларуска-польскае моўнае памежжа, гісторыю беларускай мовы і мову эміграцыі. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе спадарыня Ніна заснавала беларускую службу Польскага радыё і доўгі час была яе рэдактаркай. Дзякуючы ёй, беларуская рэдакцыя вяла перадачы на тарашкевіцы. Разам з мужам, пісьменьнікам і навукоўцам Алесем Баршчэўскім, яны былі блізкімі сябрамі айца Аляксандра Надсана, часта гасьцявалі ў Скарынаўскай бібліятэцы, ахвяроўвалі кнігі і экспанаты для музэю і падтрымлівалі бібліятэку фінансава. Мы ганарымся тым, што маем у нашай калекцыі шэраг кніг аўтарства Ніны Баршчэўскай, у тым ліку манаграфію "Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы" (2004) і грунтоўны трохтомнік "Kulturowo-językowe dziedzictwo Podlasia" ("Культурна-моўная спадчына Падляшша", 2016), выдадзены ў суаўтарстве з М. Хаўстовічам і М. Цімашуком. Шчыра віншуем дарагую спадарыню Ніну зь юбілеем і жадаем ёй здароўя і плёну! 🌷
«Ангельскі беларус» Арнольд Макмілін адзначае 85-годдзе Рыгор Барадулін называў яго «ангельскім беларусам», Янка Запруднік — амбасадарам беларушчыны ў англамоўным свеце. Да юбілею згадваем чатыры важныя факты пра чалавека, які зрабіў для беларускай літаратуры і культуры больш, чым многія яе носьбіты. З дапамогай архіваў і ўспамінаў сабралі гісторыю навукоўцы, які ўжо некалькі дзесяцігоддзяў застаецца адным з галоўных сяброў Беларусі. Чытаць далей Спасылка без VPN
“What Now, Mr. Wolf?”: Прэзэнтацыя ангельскага перакладу аповесьці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” Скарынаўская бібліятэка запрашае на прэзэнтацыю кнігі “What Now, Mr. Wolf?”, якая нядаўна выйшла ў ірляндзкім выдавецтве Bullaun Press. Аповесьць была выдадзеная па-беларуску ў 2020-м годзе, і з таго часу была перакладзеная на шэсьць моваў і ўганараваная літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца. Гэта першы пераклад аповесьці на ангельскую мову. На сустрэчы перакладчыкі Эля і Джым Дынглі распавядуць, як працавалі над перакладам, каб перадаць сутнасьць кнігі, у якой складаная гісторыя Беларусі ХХ-га стагодзьдзя падаецца праз словы i ўспаміны беларускіх жанчын. Госьці сустрэчы таксама змогуць пачуць тэксты са сцэны: паэтка Ганна Комар і акторка Алена Вайцяхоўская прадставяць тэатральную чытку ўрыўкаў пад музычнае афармленьне Алесі Манькоўскай. 📅 Калі: 11 ліпеня 2016 году, а 15:00 📍Дзе: Марыян Гаўз, Holden Avenue, N12 8HY (станцыя мэтро Woodside Park) Мовы імпрэзы: ангельская і беларуская. Імпрэза пройдзе ў гібрыдным фармаце. Уваход бясплатны, рэгістрацыя і спасылка на зум праз https://www.eventbrite.ie/e/launch-of-what-now-mr-wolf-tickets-1989662108928 Набыць кнігі Евы Вежнавец можна тут: https://skarynapress.com/kniharnia/try-knihi-evy-vieznaviec/
Купальле ў садзе бібліятэкі Англа-беларускае таварыства і Скарынаўская бібліятэка запрашаюць вас на традыцыйнае сьвяткаваньне Купальля ☀️Калі: 27 чэрвеня 15.00-22.00 🌿Дзе: Сад Скарынаўкі (37 Holden Rd, London N12 8HS) Разам з фальклёрным гуртом "Вір" будзем плесьці вянкі, сьпяваць і таньчыць, вадзіць карагоды з Купалінкай, скакаць праз вогнішча ды паліць Ведзьму, гуляць у гульні й пускаць вянкі па Доліс-Брук. А напачатку паэтычнымі чытаньнямі адзначым юбілей паэткі і перакладніцы Веры Рыч, якая ў свой час любіла купаліцца з намі. 15.00 – пляценьне вянкоў (прыносьце кветкі да пачатку) 16.00-16.30 паэтычныя чытаньні ў гонар Веры Рыч 16.30-22.00 Купальскае святкаваньне 18.00-18.40- служба ў царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага Прыносьце хатнія закускі, гатовыя да падачы на стол, віно, піва ды іншыя напоі, але, калі ласка, без моцнага алькаголю. Для пакрыцьця выдаткаў будзе праводзіцца збор: £7 для сябраў Англа-беларускага таварыства і £10 для астатніх удзельнікаў.
Талака ў садзе Скарынаўкі Запрашаем усіх ахвочых далучыцца да талакі ў гэтую суботу! Будзем рыхтаваць сад да Купальля, якое сёлета ладзіцца 27 чэрвеня. 📅 Калі: 13 чэрвеня 2026 году аб 11:00-17:00 📍 Дзе: Сад Скарынаўскай бібліятэкі, 37 Holden Rd N12 8HS (станцыя мэтро Woodside Park) Прыносьце добры настрой, абед і, па магчымасьці, садовыя пальчаткі з нажніцамі!
🔴 «41 верш з максімальным захаваннем мовы арыгіналу». Чаму зборнік Ларысы Геніюш гучыць надзвычай сучасна для беларусаў праз 80 гадоў У выдавецтве Skaryna Press выйшаў зборнік «Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945–1947», рукапіс якога Ларыса Геніюш стварыла ў Празе 81 год таму, незадоўга да арышту і прымусовага вывазу ў СССР у 1948-м. Пасля гэтага, амаль чатыры дзесяцігоддзі месцазнаходжанне зборніка заставалася невядомым. 🗣 У інтэрв’ю парталу «Будзьма беларусамі!» даследчыца творчасці Геніюш, гісторык Таццяна Астроўская распавядае пра гісторыю кнігі, складанасці выдання і актуальнасць зборніка для сённяшніх беларусаў. Размова цалкам тут. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
без подписи