Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат
СтатистикаKamunikat.net — адна з найбуйнейшых беларускіх інтэрнэт-бібліятэк. Бясплатна і легальна — кнігі, перыёдыка, навіны беларускай літаратуры, культуры, грамадства і палітыкі.
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 3
- Всего постов
- 756
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 78
- 1/48двое суток
- 89
- 1/72трое суток
- 96
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Аргкамітэт прэміі імя Ежы Гедройця прадстаўляе кароткі спіс кніг, якія працягваюць барацьбу за адну з галоўных літаратурных узнагарод Беларусі. У фінал выйшлі шэсць выданняў, што адлюстроўваюць шырыню тэм, жанраў і мастацкіх падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры. ➡ https://kamunikat.net/bow-i-merts-u-khrotne-dzyanisa-trusava-w-karotkim-spise-premii-gedroytsya-2025 #навіны_kamunikat
Беларусаў, якія жывуць у Падляскім ваяводстве, завочна асуджаюць на турэмныя тэрміны, а фонды і грамадскія арганізацыі трапляюць у чорныя спісы беларускіх спецслужбаў за нібыта экстрэмісцкую дзейнасць. Гэта адзін са спосабаў запалохвання людзей і абмежавання доступу да інфармацыі, нязручнай для ўладаў у Мінску. ➡ https://kamunikat.net/pra-ekstremizm-i-represii-w-tvp-bialystok #навіны_kamunikat
Пераклад робіць рэпартаж Анеты Прымакі-Онішк даступным для шырэйшага кола беларускамоўных чытачоў. ➡ https://kamunikat.net/kniga-pra-paslyavayennuyu-gistoryyu-belarusaw-belastochchyny-kamyani-musili-palyatsets-vyyshla-pa-belarusku #навіны_kamunikat
Пайшла з жыцця пісьменніца Святлана Курс, паведамляе Беларускі ПЭН. Святлана Курс — аўтарка дзвюх кніг, напісаных пад псеўданімам Ева Вежнавец: «Шлях дробнай сволачы» і «Па што ідзеш, воўча?». За апошнюю ў 2021 годзе яна атрымала прэмію імя Ежы Гедройца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.
Kamunikat рыхтаваў кнігу «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша» адмыслова да фэсту Tutaka. І яна там будзе. Аднак тэма ўдзелу — ці, дакладней, няўдзелу — беларускіх незалежных выдаўцоў у фэсце Tutaka патрабуе асобнага і шырэйшага асвятлення, — напісаў на сваім профілі ў Facebook кіраўнік Kamunikat Яраслаў Іванюк. ➡ https://kamunikat.net/kniga-kamyani-musili-palyatsets-anety-prymaki-onishk-budze-dastupnay-na-tutaka-fest #навіны_kamunikat
Алесь Кіркевіч: «Калі ў мяне будзе сваё выдавецтва, назаву яго «Экстрэмісцкая літаратура». З добрай традыцыяй: высылаць поштай сігнальны асобнік адразу ў суд Заводскага раёна г. Мінска. Каб там хочаш не хочаш, а прачыталі і дадалі ў свой спіс. А каго ім яшчэ чытаць — Чаргінца?» ➡ https://kamunikat.net/navoshta-zabaranyats-tsytaty-aleksiyevich-i-prynazowniki-vyachorki #навіны_kamunikat
«І гэта ўсё ў табе. Зборнік турэмных эсэ» Міколы Статкевіча, якую выдаў Камунікат, — гэта кніга пра маральны выбар чалавека ў складаных сітуацыях, як яны робяцца героямі ці здраднікамі, як ператвараюцца ў падонкаў ці застаюцца сумленнымі людзьмі. ➡ https://kamunikat.net/i-geta-wsyo-w-tabe-kamunikat-vydaw-zbornik-turemnykh-ese-mikoly-statkevicha #навіны_kamunikat
«Свабода» сабрала дзесяць сьвежых кніг на беларускай мове для дарослых і дзяцей, якія ўжо выйшлі або выйдуць неўзабаве. ➡ https://kamunikat.net/kamyani-musili-palyatsets-i-zyamlya-pad-sherymi-krylami-syarod-dzesyatsi-belaruskikh-knizhnykh-navinak-pra-yakiya-raspavyadaye-radyyo-svaboda #навіны_kamunikat
У апошнія гады ў Польшчы вырасла цікавасць да беларускай літаратуры, якая стала амбасадаркай краіны ды народу, — перакананая паэтка і пісьменніца Ганна Янкута. ➡ https://kamunikat.net/ganna-yankuta-belaruskaya-litaratura-stala-saprawdnay-ambasadarkay-krainy #навіны_kamunikat
Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай: беларуская палітычная сістэма ў параўнальнай перспектыве» Пётр Рудкоўскі расказаў «Салідарнасці» пра высновы даследавання і тое, якой магла бы быць галоўная стратэгічная памылка дэмакратычных сіл. ➡ https://kamunikat.net/zdzelka-zgarela-awtar-knigi-awtarytaryzm-pad-pagrozay-peralichyw-padstavy-dlya-aptymizmu-nakont-buduchyni-belarusi #навіны_kamunikat
Зьявіўся беларускі пераклад кнігі польскай дасьледніцы, прафэсара антрапалёгіі Ганны Энгелькінг «Калгасьнікі» аб праблеме ідэнтычнасьці беларусаў. ➡ https://kamunikat.net/polskaya-daslednitsa-belaruskay-identychnastsi-maryts-pra-pomnik-kulaku-w-mensku-i-chakaye-kali-belarus-znow-adkryyetstsa-svetu #навіны_kamunikat
Тэксты і праекты, якія асэнсоўваюць актуальныя і важныя тэмы для сучаснасці. Прэмія адзначае чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці, а таксама ўшаноўвае асобу пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча. Штогод прэмія звяртае ўвагу на творчасць тых, хто асэнсоўвае рэчаіснасць, збірае сведчанні часу і задае вострыя пытанні. Сёлета ў поўным спісе – 23 творы розных жанраў і формаў. ➡ https://kamunikat.net/khto-zmagayetstsa-za-zvanne-naylepshay-publitsystychnay-pratsy #навіны_kamunikat
У Варшаве ў Цэнтры ўсходніх даследаванняў імя Марэка Карпа выйшла кніга «Archipelag Białoruś. Relacje byłych więźniów politycznych». У Інстытуце Пілецкага адбылася яе прэзентацыя. Выданне дакументуе галоўныя асаблівасці беларускай рэпрэсіўнай сістэмы. ➡ https://kamunikat.net/andzhey-pachobut-prezentavaw-knigu-arkhipelag-belarus-sa-svedchannyami-bylykh-palitvyaznyaw #навіны_kamunikat
«Не раздзірай старыя раны» — гаварылі Анэце Прымака-Онішк падчас працы над гэтай кнігай. Фонд Kamunikat.org выдаў беларускі пераклад рэпартажу «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша». ➡ https://kamunikat.net/ne-razdziray-staryya-rany-gavaryli-anetse-prymaka-onishk-padchas-pratsy-nad-getay-knigay #навіны_kamunikat
Фонд Kamunikat.org выдаў кнігу праф. Віктара Шадурскага «Зямля пад шэрымі крыламі. Рэспубліка Беларусь: суіснаванне і канфлікт аўтарытарнай улады і грамадзянскай супольнасці (лістапад 1996 – жнівень 2020 гг.)». ➡ https://kamunikat.net/zyamlya-pad-sherymi-krylami-kniga-pra-suisnavanne-i-kanflikt-awtarytarnay-ulady-i-gramadzyanskay-supolnastsi #навіны_kamunikat
Абвешчаны доўгі спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую беларускую кнігу 2025 года. Трапіла ў яго таксама выдадзена Фондам Kamunikat.org кніга Дзяніса Трусава «Боў і мерць у Хротне». ➡ https://kamunikat.net/bow-i-merts-u-khrotne-dzyanisa-trusava-w-dowgim-spise-naminantaw-na-premiyu-imya-ezhy-gedroytsya-za-2025-god #навіны_kamunikat
Падляшша — унікальны памежны рэгіён Польшчы, дзе сустракаюцца заходняя і ўсходняя хрысціянскія традыцыі, а беларуская мова і культура з’яўляюцца арганічнай часткай мясцовага ландшафту. Але ў выніку складанага гістарычнага кантэксту для некаторых пакаленняў уласная нацыянальная ідэнтычнасць стала адкрыццём, якое сфарміравала іх далейшы шлях. ➡ https://kamunikat.net/padlyashsha-vybar-byts-doma-darafey-fiyonik-pra-muzey-maloy-batskawshchyny-w-studzivodakh-i-zhytstsyo-w-rytme-prodkaw #навіны_kamunikat
Падчас візіту на Беласточчыну лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі наведаў Беларускі музей у Гайнаўцы. Ён пазнаёміўся з экспазіцыяй, створанай дзякуючы шматгадовай працы грамадскага дзеяча і заснавальніка музея Канстанціна Майсені, а таксама ўзгадаў уласны досвед стварэння Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Менску. ➡ https://kamunikat.net/ales-byalyatski-syonnya-w-belarusi-tsyazhkaya-situatsyya-dlya-tvortsaw #навіны_kamunikat
У доўгі спіс Літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы Angelus, якая выдаецца з 2006 года за найлепшую кнігу прозы, апублікаваную па-польску, увайшло 14 кніг. Сярод аўтараў і аўтарак, якія прэтэндуюць на перамогу, сёлета ёсць беларусы: Ева Вежнавец і Уладзімір Арлоў. ➡ https://kamunikat.net/belaruskiya-knigi-trapili-w-dowgi-spis-polskay-premii-angelus #навіны_kamunikat
Фелікс Акерман упершыню наведаў Гродна ў 2003 годзе і адразу зразумеў, што гэты горад заслугоўвае асаблівай увагі з боку заходніх даследчыкаў. Нямецкі гісторык убачыў у Гродне ўнікальную прастору, праз гісторыю якой можна лепш зразумець Беларусь, яе адносіны з Савецкім Саюзам, Польшчай і іншымі краінамі рэгіёну. ➡ https://kamunikat.net/feliks-akerman-grodna-stala-belaruskim-goradam-dzyakuyuchy-savetyzatsyi #навіны_kamunikat